EPISODE · Nov 5, 2023 · 9 MIN
Увесь гэты лістапад у Варшаве (і не толькі) можна будзе бясплатна наведаць каралеўскія рэзідэнцыі
from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт
Дачакаліся! Увесь гэты лістапад у Варшаве (і не толькі) можна будзе бясплатна наведаць каралеўскія рэзідэнцыі Паглядзець, як яшчэ якіх-небудзь пару стагоддзяў таму жылі каралі, можна будзе ў межах акцыі "Бясплатны лістапад". У горадзе ён праходзіць ужо ў дванаццаты раз: каб павысіць наведвальнасць у музеях. Менавіта ў лістападзе яны пусцеюць пасля летняга турыстычнага буму, і для гістарычных прастор пачынаецца самы цяжкі перыяд. У Варшаве ўвесь лістапад бясплатны ўваход будзе ў Каралеўскі замак, Музей Караля Яна III на Вілянуве і музеі ў Каралеўскіх Лазенках. Публікуем расклад Каралеўскі музей Лазенкі ў Варшаве Падчас акцыі ў Каралеўскіх лазенках можна будзе наведаць усе пастаянныя выставы: Палац на выспе, Старая аранжарэя, Палац Мыслявіцкіх, Стайні Кубіцкіх, Казармы кантаністаў. З уваходным квітком можна будзе паглядзець і ўсе часовыя выставы. Час працы: з аўторка па сераду з 10.00 да 16.00 (апошні ўваход у 15.30) з чацвярга па суботу з 10.00 да 18.00 (апошні ўваход у 17.30) у нядзелю з 10.00 да 16.00 Каралеўскі замак у Варшаве У лістападзе нам прапануюць бясплатны ўваход на Каралеўскі шлях: Вялікія і Каралеўскія апартаменты, а таксама Залы Сейма. Бонусам можна будзе наведаць выставу "Паштоўкі з відам на замак". У экспазіцыі – больш за 300 паштовак, што нам дапамогуць зразумець, як змяняліся інтэр’еры і знешні выгляд Замка за апошнія тры стагоддзі. Таксама бясплатна можна будзе наведаць паказ карціны Тыцыяна "Партрэт маладога чалавека”. У Pałacu pod Blachą можна бясплатна ўабчыць апартаменты князя Юзафа Панятоўскага з карцінамі "вялікай тройкі" – жывапісцаў Франсуа Жэрара, Ораса Вернэ і Тэадора Жэрыко. Час працы: Каралеўскі замак працуе для наведвальнікаў з аўторка па нядзелю з 14:00 да 17:00 (апошні ўваход у 16:00) Pałac pod Blachą (з карцінамі "вялікай тройкі") адкрыты з аўторка па нядзелю з 10:00 да 17:00 (апошні ўваход у 16:00) Музей палаца караля Яна III у Вілянуве У лістападзе Музей палаца караля Яна III у Вілянуве запрашае бясплатна наведаць Каралеўскія апартаменты, Апартаменты Marszałkowej Lubomirskiej, Кітайскі і Паляўнічы залы, Галерэю Magazynowa, а таксама ўбачыць пастаянную экспазіцыю "Калекцыя Патоцкага". Час працы: Палац адчынены кожны дзень, акрамя аўторка, з 10:00 да 16:00 (апошні ўваход у 15.00) Вілянаўскія сады і парк працуюць з 9:00 да 15:00. Колькасць уваходных білетаў у палац абмежаваная, але ўваход у сады і парк будзе безлімітны. Бясплатныя квіткі можна атрымаць у касе перад палацам ці анлайн. У нашым аўдыё вы можаце паслухаць пра цікавосткі каралеўскіх рэзідэнцый, якія ўвесь гэты месяц можна наведаць бясплатна Акцыя “Бясплатны лістапад” праходзіць і ў іншых польскіх гарадах. Сёлета ў ёй таксама прымаюць удзел Вавельскі каралеўскі замак Каралеўскі замак у Познані Замак у Мальбарку Замак у Любліне Замак у Штуме Замак у Квідзыне Каралеўскі замак у Сандамежы Замак саляварні ў Вялічцы У межах акцыі на ўсіх пляцоўках будуць праходзіць адмысловыя сустрэчы, лекцыі, канферэнцыі і майстар-класы.
What this episode covers

NOW PLAYING
Увесь гэты лістапад у Варшаве (і не толькі) можна будзе бясплатна наведаць каралеўскія рэзідэнцыі
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.