PODCAST · music
“Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі”
by Radio Plato
Гэта аўтарскі праект сузаснавальніка Radio Plato Аляксандра Карнейчука, які дзякуючы шматгадовай саўнддызайнерскай школе кройкі і шыцця саткаў паліфанічную гісторыю менскай электроннай сцэны 1990-х гадоў."Калі я чытаў кнігі або глядзеў дакументальныя фільмы пра з’яўленне электронных сцэн у Чыкага, Лондане, Берліне ці Ленінградзе, у мяне заўжды паўставала пытанне: “А што ж адбывалася ў нас?” – кажа ён. – Якія першыя беларускія гурты пачыналі граць электроніку? Дзе і як тусаваліся людзі на першых беларускіх рэйвах? І як увогуле электронная музыка пранікала ў свядомасць людзей і спрыяла развіццю культурных сувязяў ўнутры Беларусі і па-за яе межамі? Гэтым пытанням і будзе прысвечаны першы сезон падкаста “Ікарус”. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
-
8
Эпізод 6. Ад "Салюта" да світання
У мінулым выпуску падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” гаворка ішла пра газеты, лэйблы і радыёперадачы, якія прасоўвалі беларускую электроніку. Сёння ж мы вернемся да гісторыі менскага клубнага руху і распавядзем, якім ён быў у другой палове 90-х. Дзе праходзілі першыя сталічныя опэн-эйры, якія тусоўкі беларусы ладзілі на Казантыпе і як крызіс 98-га паўплываў на электронную сцэну. Пра ўсё гэта – у сённяшнім выпуску. Зашпільвайце пасы, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!Музыка, якая гучыць у эпізодзе:AUTiSM - Into the LDJ Claus - Solitude Mix (Side B)DJ IFU - Up & Down Grooves (Side B)DJ YARICK - The Heat (A+B side)Orbital - BelfastМинский Клуб Резервация - Вступительная Песенка РезервацииНепаливо - ТанкистаДаша Пушкина - Зов ДжунглейAUTiSM - Vital Karta Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
-
7
Эпізод 5. Лэйблы і медыя
Мінулы гранд-эпізод падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” быў прысвечаны беларускім электронным музыкам і іх творчасці, сёння ж мы б хацелі асвятліць яшчэ адзін важны складнік сцэны – гэта медыя. Дзе знаёміліся і дазнаваліся пра свежыя рэлізы менскія электроншчыкі, як “Музыкальная газета” і радыёперадачы сталі асяродкамі развіцця сцэны і што значыць рабіць музычны электронны лэйбл у 90-я? Займайце месцы паўтульней, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!Музыка, якая гучыць у гэтым эпізодзе:Kraftwerk - NumbersKraftwerk - Computer World 2AUTiSM - Deep PressionГербодез - КомплексацияElements of Sci-Fi - PlanktonAUTiSM - Di Stant/Me Mory / GIANT Gills / SpasmDJ Mitya - Middle Frequency 2i/dex - texturePush - Universal Nation (Radio Edit) Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
-
6
Эпізод 4. Музыкі і гурты. Частка 3
У папярэдніх выпусках падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” мы звярталі ўвагу пераважна на івэнтны бок фармавання беларускай электроннай сцэны: мы дазнаваліся, хто рабіў першыя клубныя вечарынкі і прасоўваў новае гучанне сярод менскай аўдыторыі. Сёння ж прапаную змяніць ракурс і засяродзіцца на беларускіх музыках, якія кавалі электронны саўнд Сінявокай у 90-х на цудам прыдбаных сэмплерах, драм-машынках і першых камп’ютарах. У гэтым выпуску для большага пагружэння мы будзем не толькі слухаць гісторыі, якія ляжаць па-за музыкай, але і яе саму. Часам, канешне, толькі фрагменты, якія ўдалося знайсці, а часам і поўнафарматныя рэмасцеры, перавыдадзеныя клапатлівымі энтузіястамі. Займайце месцы паўтульней, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!Музыка, якая гучыць у гэтай частцы эпізода:Alex Coostoff - НигдейаAlex Coostoff - Особенные ЗвёздыAlex Coostoff - AtriumEnergun 22 - All RightEnergun 22 - ProstertBarfly's Dreams - Provocator's SongFat Not Dead - ShamanStereonoize Gallery - Rains In UnderzoneS-Medium DX - YgidorpЗмрочны Дол - 1997 demoValik Grishko - Soley Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
-
5
Эпізод 4. Музыкі і гурты. Частка 2
У папярэдніх выпусках падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” мы звярталі ўвагу пераважна на івэнтны бок фармавання беларускай электроннай сцэны: мы дазнаваліся, хто рабіў першыя клубныя вечарынкі і прасоўваў новае гучанне сярод менскай аўдыторыі. Сёння ж прапаную змяніць ракурс і засяродзіцца на беларускіх музыках, якія кавалі электронны саўнд Сінявокай у 90-х на цудам прыдбаных сэмплерах, драм-машынках і першых камп’ютарах. У гэтым выпуску для большага пагружэння мы будзем не толькі слухаць гісторыі, якія ляжаць па-за музыкай, але і яе саму. Часам, канешне, толькі фрагменты, якія ўдалося знайсці, а часам і поўнафарматныя рэмасцеры, перавыдадзеныя клапатлівымі энтузіястамі. Займайце месцы паўтульней, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!Музыка, якая гучыць у гэтай частцы эпізода:Vacuumable - Out Of Net (Side A)Vacuumable - Out Of Net (Side B)Vacuumable - Organics (Side A)Dulgreen Lab - Hope (CYAN)Элементы Научной Фантастики - Deep OceanElements of Sci-Fi - Real Numbers Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
-
4
Эпізод 4. Музыкі і гурты. Частка 1
У папярэдніх выпусках падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” мы звярталі ўвагу пераважна на івэнтны бок фармавання беларускай электроннай сцэны: мы дазнаваліся, хто рабіў першыя клубныя вечарынкі і прасоўваў новае гучанне сярод менскай аўдыторыі. Сёння ж прапаную змяніць ракурс і засяродзіцца на беларускіх музыках, якія кавалі электронны саўнд Сінявокай у 90-х на цудам прыдбаных сэмплерах, драм-машынках і першых камп’ютарах. У гэтым выпуску для большага пагружэння мы будзем не толькі слухаць гісторыі, якія ляжаць па-за музыкай, але і яе саму. Часам, канешне, толькі фрагменты, якія ўдалося знайсці, а часам і поўнафарматныя рэмасцеры, перавыдадзеныя клапатлівымі энтузіястамі. Займайце месцы паўтульней, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!Музыка, якая гучыць у гэтай частцы эпізода:AUTiSM - Bathroom NauticaThe R.A.F. Golf Clubs - ArcticThe R.A.F. Golf Clubs - Boy The Laser BloodThe R.A.F. Golf Clubs - Child LoveNitzer Ebb - Join in the ChantДзмітрый Строцаў і Беларускі Клімат (1988)Drum Ecstasy - ШниткеHDDNName - ShalalaHDDNName - So ProudAUTiSM - GggluckAUTiSM - Lost in the SunflowersAUTiSM - HashistAUTiSM - Astrald_Basteroid Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
-
3
Эпізод 3. Росквіт сцэны
У мінулым выпуску падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” мы назіралі, як зерне клубнай культуры было занесена ў Менск, сёння ж прасочым за першымі яе парасткамі на беларускай глебе. Ад школьных актавых заляў да рэйва ў тэлестудыі на Макаёнка, ад вечарынак у Альтэрнатыўным тэатры да поўнафарматнага тэхна-клубу. Распалагайцеся паўтульней, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!Музыка, якая гучыць у эпізодзе:Coil - The Snow (As Pure As? Remix By John Balance And Drew McDowall)DJ Claus - Solitude Mix (Side B)DJ Faydz Scratching - Old Skool RaveAUTiSM - Unda BridgeSven Väth - Harlequin Plays BellsSaskia Laroo - If Ye Got It Ye Get ItDJ IFU - Up & Down Grooves (Side B)Vacuumable - Easyway 257 Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
-
2
Эпізод 2. Першы беларускі рэйв
У другім эпізодзе падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай сцэны Беларусі” гутарка пойдзе пра вытокі рэйву ў Менску. Як хаўс і тэхна траплялі ў беларускую сталіцу, калі і дзе адбылася першая тэхна-вечарынка ў Беларусі і хто прымаў удзел у яе арганізацыі – займайце свае месцы, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!Музыка, якая гучыць у эпізодзе:The Chemical Brothers - It Began In AfrikaFrankie Knuckles - Your LoveAfrika Bambaataa - Planet RockPhuture - Acid TracksПоп Механика feat. WestBam, Курeхин - Vater 1WestBam - Monkey Say Monkey DoDulgreen Lab - Hope (CYAN)Depeche Mode - Behind the WheelDepeche Mode - Policy of TruthSub System - Subhouse2 Unlimited - No Limit (Rap Version)House Syndicate - Jam The Mace808 State - Pacific State Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
-
1
Эпізод 1. Вытокі
У першым эпізодзе ўзгадваем электронны фестываль Future Sounds Of Minsk 1997 года, беларускае грамадства эпохі адлігі, а таксама беларускую электроніку ў кіно і электронныя практыкаванні ўсесаюзна вядомага гурта "Верасы".Музыка, якая гучыць у эпізодзе:AUTiSM - On the Ruins of MinskЭлементы Научной Фантастики - XilophobiaDrum Extasy - Live Under BridgeThe Orb - PlateauАльгарытмы - ТэмаАльгарытмы - BluesАльгарытмы - Памяць (А.Бабаджанян - Ул.Арлоў)Mieczyslaw Weinberg - Piano Sonata No. 6, op. 73Phased Out (1975) EMS Synthi-100 filmДзікае паляванне караля Стаха - Фінальная сцэнаВерасы - Карнавал Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
Гэта аўтарскі праект сузаснавальніка Radio Plato Аляксандра Карнейчука, які дзякуючы шматгадовай саўнддызайнерскай школе кройкі і шыцця саткаў паліфанічную гісторыю менскай электроннай сцэны 1990-х гадоў."Калі я чытаў кнігі або глядзеў дакументальныя фільмы пра з’яўленне электронных сцэн у Чыкага, Лондане, Берліне ці Ленінградзе, у мяне заўжды паўставала пытанне: “А што ж адбывалася ў нас?” – кажа ён. – Якія першыя беларускія гурты пачыналі граць электроніку? Дзе і як тусаваліся людзі на першых беларускіх рэйвах? І як увогуле электронная музыка пранікала ў свядомасць людзей і спрыяла развіццю культурных сувязяў ўнутры Беларусі і па-за яе межамі? Гэтым пытанням і будзе прысвечаны першы сезон падкаста “Ікарус”. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
HOSTED BY
Radio Plato
Loading similar podcasts...