Бортныя хронікі podcast artwork

PODCAST · history

Бортныя хронікі

Бортныя хронікі Расповеды пра бортніцтва і бортнікаў у БеларусіПадкаст прыватнай ініцыятывы па развіццю традыцыйнага бортніцтва Братэрства босых бортнікаў пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі - пра бортніцтва.Незвычайны фармат размоў без тэкста перад вачыма - толькі жывая гутарка. Мы размаўляем пра бортніцтва, бортнікаў і пчол.Бортніцтва - гэта спрадвечны высакародны лясны промысел, які непасрэдна звязаны з наваколлем, прыродай і людзьмі. Гэта форма культурнага пчалярства,  пры якой чалавек даглядае і глядзіць пчол у натуральных умовах яе існавання ў калодах-вуллях на дрэвах і борцях-дуплаў у дрэвах. Гэты промысел існуе ў прасторы аўтэнтычнага культурнага кантэксту, своеасаблівай філасофіі ўстойлівага суіснавання чалавека і прыроды, адмысловых практык і ведаў, абрадаў і традыцый.Мы з вамі пойдзем таемнымі сцежкамі па свету бортніцтва:бортная тэрміналогія,бортны код,бортная бібліятэка (бібліяграфія),гістарычныя звесткі і факты,экспедыцыйныя запісы  і іншае.Падтрымлівайце н

  1. 11

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Дуб

    Вітаю шаноўныя і апантаныя прыхільнікі бортніцтва! У гэтым выпуску (Сезон 2, выпуск 16) мы з вамі нарэшце дабраліся да першага і, мабыць, галоўнага дрэва для кожнага бортніка — дуба. Я распавяду, чаму менавіта дуб гістарычна лічыўся самым каштоўным дрэвам у бортным промысле. З яго трывалай драўніны бортнікі вырабляюць калоды-вулліб і ў ім вырабляюць борці, разлічваючы, што яны праслужаць не аднаму пакаленню — сто, дзвесце, а то і больш гадоў.Але, канечне, не кожны дуб падыходзіць. Я тлумачу, як важна было выбраць правільнае дрэва, каб камора ў ім была "цёплай" — сухой і абароненай ад холаду. Я дзялюся як традыцыйнымі метадамі выбару, напрыклад, прастукваннем, так і ўласным няпростым досведам працы з гэтым матэрыялам. Таксама ў гэтым эпізодзе вы пачуеце пра знакаміты "Дуб Мінтус", звязаны з гісторыяй бортніцтва, і пра ўнікальныя археалагічныя знаходкі, якія даказваюць, наколькі старажытная гэтая традыцыя. Для нас, бортнікаў, дуб — гэта не проста дрэва, а аснова нашай справы, і я паспрабаваў перадаць усю яго важнасць.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм.І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

  2. 10

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Доўж і Доўжня

    Сезон 2, выпуск 15 - мы з вамі пераходзім да "тэхналагічных" тэрмінаў, якія больш нідзе не выкарыстоўваюцца акрамя бортніцтва. Гэта новы падкаст (пяты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся  пра доўж (адтуліну ў калодзе або борці) і доўжні (спецыяльны брусок), якая з аднаго боку абараняе пчол ад шкоднікаў - але з другога боку гэта дзьверы бортніка ў свет пчол. Хаця здаецца, што гэта простыя тэхналагічныя канструкцыі - але я вам распавяду што можа пайсці ня так.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

  3. 9

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Дзёгаць

    Сезон 2, выпуск 14 - гэтае рэчыва на прамую не мае дачынення да пчол, бо яны яго не вырабляюць і здабываюць. Але для бортніка ў справе аховы пчол ад шкоднікаў - грае вялікае значэнне. Гэта новы падкаст (чацьвёрты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся як вырабіць дзёгаць, для чаго бортнік яго выкарыстоўвае і, магчыма, нам усім стане зразумела чаму "лыжка дзёгця ў бочцы мёда" - гэта "нармальна", але немагчыма з'есці. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

  4. 8

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Глядзець пчол

    Сезон 2, выпуск 13 - Самы галоўны панятак і адначасова адрозненне ад звычайнага ўспрымання бортніцтва як дзейнасці чалавека. Так, бортнік не ходзіць збіраць мёд - ён ідзе глядзець пчол.Гэта новы падкаст (трэці эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы пойдзем разам з вамі глядзець пчол - гэта адказны і важны этап календарнага цыкла прац і ўзаемадзеянняў чалавека (бортніка) і дзікай прыроды (пчалы).Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

  5. 7

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Воскадавіны

    Сезон 2, выпуск 12 - Промысел бортніка не толькі даглядаць і ахоўваць пчол - а ўмець працаваць з рознымі рэчывамі і вадкасцямі. Гэта новы падкаст (другі эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы будзем разам з вамі варыць воскадавіны (оскодавіны, васкадавы, оскодавы) - напой для пчол, воск і напой для людзей.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by і сацыяльныя сеткі, тэлеграм і вайбер. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

  6. 6

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Вока

    Сезон 2, выпуск 11 - Галоўная частка вулля-калоды, праз якую пчолы трапляюць з аднаго света ў іншы. Гэта новы падкаст (першы эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by і сацыяльныя сеткі, тэлеграм і вайбер.І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

  7. 5

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Бортнік

    Сезон 1, выпуск 10 - Чалавек, які непасрэдна звязвае нас з мінулым і сённяшнім, а таксама непасрэдны ўдзельнік бортніцтва. У юбілейным падкасце мы разам з вамі пагаварым пра аднаго з галоўных актораў бортніцтва. Так, акрамя пчалы, важным застаецца чалавек. І ў бортніцтве гэты чалавек бортнік. Мы з вамі паглыбімся ў сівую даўніну, а таксама знойдзем падабенства і нязменнасць прафесіі праз стагоддзі.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

  8. 4

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Бонда

    Сезон 1, выпуск 9 - Звычай, які звязвае бортніка з пчалой і супольнасцю. У чарговым падкасце мы разам з вамі паспрабуем пагаварыць пра нематэрыяльны аспект бортніцтва, пра старажытны звычай, які ў нязменным выглядзе дайшоў да нас з вамі. Гэты падкаст пра глыбокі культурны кантэкст і асаблівасці існавання традыцыйнага ляснога промысла.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

  9. 3

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Барта

    Сезон 1, выпуск 8 - Прылада, з якое бортнік ходзіць у лес, пчол глядзець. У чарговым падкасце вы даведаецеся пра прыладу, якая спадарожнічае бортніку як у лесе пры звычайнай вандроўцы, так і падчас сваіх прац ля стойла, ля пчол, а таксама ў звычайнай гаспадарцы. Гэты падкаст пра прыладу, якую вы магчыма трымалі самі, а некаторыя і працавалі ёю.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

  10. 2

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Багун (Багно)

    Сезон 1, выпуск 7 - расліна, што даспадобы і чалавеку і пчале. У гэтым падкасце вы даведаецеся пра дзівосную расліну бортніка, пра тую кветку, з якой бортнік ідзе да пчол вясной. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

  11. 1

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Галава

    Сезон 1, выпуск 6 - месца, дзе жыве сама матка пчаліная (каралева) са сваёй дружынай і працаўніцамі. У гэтым падкасце вы даведаецеся пра самае святое месца для бортніка, якое ён ня мае права ўмешвацца. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

  12. 0

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Воск

    Сезон 1, выпуск 5 - прадукт, які пчала вырабляе сама і які "прыліп" да бортніка з сівой даўніны, як неад'емная частка яго дзейнасці - Воск.У гэтым падкасце вы даведаецеся пра таемны, пахучы, цікавы прадукт, які ствараюць пчолы, пра гістарычную значнасць і славутасць гэтага прадукта ў справе гандлю.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

  13. -1

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Борць

    Сезон 1, выпуск 4 - месца, дзе жывуць пчолы, штучнае дупло, якое вырабляе сваімі рукамі і "галавой" бортнік.У гэтым падкасце мы разам з вамі нарэшце вызначымся пра састаўны тэрмін БОРТніцтва - борць. Даведаемся пра гісторыю і сучаснасць.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

  14. -2

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Бор

    Сезон 1, выпуск 3 - традыцыйнае асяроддзя бортніцтва і "другі" дом бортніка - Бор.Знаёмае нам усім слова "бор" для БОРтніцтва мае іншае значэнне і кантэкст: гістарычна - падатковая сістэма, сістэма меры; просторава - плошча гаспадарчай дзейнасці бортніка.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictvaВялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

  15. -3

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Адзёр

    Сезон 1, выпуск 2 - традыцыйнае ўзбудаванне, якое дапамагае бортніку ахоўваць пчол ад.... мядзьведзя - Адзёр. Гэтым разам мы даведаемся, як раней ахоўвалі борці/калоды і пчол ад вялікага шкодніка ў мінулым. Будаўніцтва такога сродка аховы - гэта сапраўднае майстэрства бортніка-дойліда.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

  16. -4

    Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Астрова

    Сезон 1, выпуск 1 - традыцыйнае прыстасаванне бортніка - Астрова.У гэтым падкасце вы даведаецеся што гэта такое і як прыстасаваннем карыстацца.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictvaВялікі сайт - www.bortnictva.byСацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

  17. -5

    Бортныя хронікі - кароценькі ўступ

    Вітаю, шаноўныя слухачы ў нулявым падкасце Бортных Хронік - гэта кароценькі ўступ.У гэтым падкасце Вы паслухаеце што такое Бортныя Хронікі, бортніцтва, а таксама трошкі пра планы.Спадзяюся Вас усіх бачыць прыхільнікамі і слухачамі ў будучым, калі Бортныя Хронікі адкрыць дзьверы ў таемны свет Бортніцтва.Далучайцеся і запрашайце!Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!p.s. Пасля ўсіх падкастаў - вы з лёгкасцю зможаце расшыфраваць зварот да Пчалы і ня толькі:)p.s.s. Не абмініце нас у сеціве ў іншых месцах: web, fb, insta, tm, viber, vk, ok і некаторыя іншыя (спасылкі ў профілі).

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Бортныя хронікі Расповеды пра бортніцтва і бортнікаў у БеларусіПадкаст прыватнай ініцыятывы па развіццю традыцыйнага бортніцтва Братэрства босых бортнікаў пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі - пра бортніцтва.Незвычайны фармат размоў без тэкста перад вачыма - толькі жывая гутарка. Мы размаўляем пра бортніцтва, бортнікаў і пчол.Бортніцтва - гэта спрадвечны высакародны лясны промысел, які непасрэдна звязаны з наваколлем, прыродай і людзьмі. Гэта форма культурнага пчалярства,  пры якой чалавек даглядае і глядзіць пчол у натуральных умовах яе існавання ў калодах-вуллях на дрэвах і борцях-дуплаў у дрэвах. Гэты промысел існуе ў прасторы аўтэнтычнага культурнага кантэксту, своеасаблівай філасофіі ўстойлівага суіснавання чалавека і прыроды, адмысловых практык і ведаў, абрадаў і традыцый.Мы з вамі пойдзем таемнымі сцежкамі па свету бортніцтва:бортная тэрміналогія,бортны код,бортная бібліятэка (бібліяграфія),гістарычныя звесткі і факты,экспедыцыйныя запісы  і іншае.Падтрымлівайце н

HOSTED BY

Іван Восіпаў

Frequently Asked Questions

How many episodes does Бортныя хронікі have?

Бортныя хронікі currently has 17 episodes available on PodParley. New episodes are automatically indexed when they're published to the podcast feed.

What is Бортныя хронікі about?

Бортныя хронікі Расповеды пра бортніцтва і бортнікаў у БеларусіПадкаст прыватнай ініцыятывы па развіццю традыцыйнага бортніцтва Братэрства босых бортнікаў пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі - пра бортніцтва.Незвычайны фармат размоў без тэкста перад вачыма - толькі жывая гутарка. Мы размаўляем...

How often does Бортныя хронікі release new episodes?

Бортныя хронікі has 17 episodes. Check the episode list to see recent publication dates and frequency.

Where can I listen to Бортныя хронікі?

You can listen to Бортныя хронікі on PodParley by clicking any episode. We provide an embedded audio player for direct listening, and you can also subscribe via your preferred podcast app using the RSS feed.

Who hosts Бортныя хронікі?

Бортныя хронікі is created and hosted by Іван Восіпаў.
URL copied to clipboard!