PODCAST · arts
Літаратурныя зацемкі
by Сяргей Дубавец
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info.🔊Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
-
35
Выпуск 39. Ларыса Геніюш. Птушкі без гнёздаў
У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі без гнёздаў" (Камунікат, 2025), згадвае пра сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю.
-
34
Выпуск 38. Наста Кудасава. Лірыка
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад "безаглядннасці" паэткі Насты Кудасавай праз "нагласць" дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў "Нашай Нівы".
-
33
Выпуск 37. Леслі Найф (Уладзіслаў Наважылаў). Яблык у валізцы
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае аўтабіяграфічную прозу вядомага гомельскага рок-музыкі Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) "Яблык у валізцы" і сам занураецца ва ўспаміны пра Гомель і часы зараджэння нефармальнай беларушчыны.
-
32
Выпуск 36. Альгерд Бахарэвіч. Папяровы голем
У чарговым выпуску адмысловага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы "самую шчырую" кнігу Альгерда Бахарэвіча "Пяпровы голем". Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой — пра гэта і іншае ў новым падкасце.
-
31
Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові
Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові
-
30
Выпуск 34. Алена Пятровіч. Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго і нараджаецца адметная інтанацыя і светапогляд пісьменніцы.
-
29
Выпуск 33. Алесь Аркуш. Запавольванне. Эзатэрычны раман
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша "Запавольванне". Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад "звычайнага жыцця", якога паспытаў напоўніцу.
-
28
Выпуск 32. Пяты нумар альманаха „Апостраф“
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у пачатку 2026 году. Ці адлюстроўвае гэты трансгранічны альманах, дзе гучаць галасы аўтараў з розных бакоў мяжы, намёкамі, кантэкстамі беларускую нервовасць, зацятасць у краіне і распаволенасць па-за ёй?
-
27
Выпуск 31. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum IV
У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацвёрты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княства?
-
26
Выпуск 30. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum III
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы, бо ў канцы 2025 году выйшла трэцяя частка сагі. Недакументальнае каханне ў стылі французскіх раманаў, гістарычныя абшары сённяшняй Беларусі, знішчальныя пажары ў Вільні і многае іншае.
-
25
Выпуск 29. Сяргей Кавалёў. Абрысы замглёнага краявіду
У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае разважаць пра пакаленне "Тутэйшых" і не толькі. Гэтым разам праз прызму кнігі літаратуразнаўцы і драматурга Сяргея Кавалёва "Беларуская літаратура пэрыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду". Што змянілася за 40 гадоў: ад Зніча і Сыса да Мінкіна і Бахарэвіча?
-
24
Выпуск 28. Ігар Бабкоў. Адам Клакоцкі і ягоныя цені
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае над трэцяй, пашыранай версіяй рамана Ігара Бабкова "Адам Клакоцкі і ягоныя цені". Ці можна высніць Беларусь у калектыўным сне? Што сталася з пакаленнем "Тутэйшых"? Ці можа свабода быць хобі, калі так, то якія нас чакаюць наступствы?
-
23
Выпуск 27. Анры Бэргсон. Смех. Эсэ пра значэнне камічнага
У новым выпуску падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона "Смех. Эсэ пра значэнне камічнага". Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з'ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры?
-
22
Выпуск 26. Макс Шчур. Спроба эксперыментальнага канструявання сябе
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні 900-старонкавай аўтабіяграфіі Макса Шчура "Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе".Ці сапраўды касцяком кнігі выступае сэкс, як на асобе пісьменніка адбілася працяглая гісторыя эміграцыі і ці здолеў бы нехта іншы напісаць вывераную зрокам празаіка спрынтарскую паэму ўласнага жыцця.
-
21
Выпуск 25. Чацвёрты нумар альманаха „Апостраф“
У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха "Апостраф", які пабачыў свет у лістападзе. З чаго пачынаў Васіль Быкаў, "чыстая паэзія" Аксаны Данільчык, зварот да антычнасці ў паэме Галчыньскага ў перакладзе Хадановіча і важнасць кантэксту пры чытанні польскамоўных тэкстаў 19 стагоддзя.
-
20
Выпуск 24. Silva rerum. Крысціна Сабаляўскайце. Частка 2
Чарговы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца — гэта працяг папярэдняга з развагамі пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Гэтым разам у фокусе сучасная мова, выразная неідэалагізаванасць твору, крытычнае і нават халоднае стаўленне да традыцыйнай культуры ды трывожныя чаканні з'яўлення Расеі ў наступных дзвюх кнігах тэтралогіі.
-
19
Выпуск 23. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum. Частка 1
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі людзей ажыўляюць сухую абрэвіятуру ВКЛ.
-
18
Выпуск 22. Аляксей Правалоцкі. Цягнік да Познаня
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага "Цягнік да Познаня". Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу?
-
17
Выпуск 21. Незвычайныя адкрыцці на прэміі Шэрмана
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана, якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі. Развагі ў аўтарскім падкасце — суб'ектыўнае меркаванне цікаўнага чытача, які шукае асабіста для сябе літаратурныя адкрыцці.
-
16
Выпуск 20. Адам Глобус. Наш сусед Караткевіч
Новы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны развагам вакол кнігі Адама Глобуса "Наш сусед Караткевіч". Геній, легенда, п'яніца, вечны падлетак ці проста дзядзька Валодзя? Менавіта такім розным малюе аўтар класіка беларускай літаратуры, з любоўю ствараючы міф "Уладзімір Караткевіч".
-
15
Выпуск 19. Альбом забытай экспедыцыі
Новы выпуск аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома "Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году", які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе. Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў да фармавання нацыі?
-
14
Выпуск 18. Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлесуе пасля прачытання кнігі "Горад на гары" — анталогіі літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што пабачыла свет сёлета. Адкуль радасць і бязрадаснасць у вершах, ці перадае літоўская паэзія эстафету беларускай, ці магчымы сёння дыялог між літаратурамі?
-
13
Выпуск 17. Усевалад Сцебурака. Беларускія зоркі
Спецыяльна для Bellit.info ў аўтарскім падкасце “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец пасля прачытання зборніка Усевалада Сцебуракі "Беларускія зоркі" (2024) разбіраецца, якім паэтам ёсць аўтар. У кнізе паўстае паэт-маршалак, жыццялюб, чый празрысты і дакладны верш перадусім дзеліцца з чытачом эмоцыямі і дзівіць трапнымі сэнсамі.
-
12
Выпуск 16. Альгерд Бахарэвіч. Плошча Перамогі
Сяргей Дубавец у спецыяльным падкасце "Літаратурныя зацемкі" разглядае кнігу Альгерда Бахарэвіча "Плошча Перамогі" (Vesna Books, 2023). Аўтар падкасту прачытаў твор пра праўду і хлусню як раман пра наш час, адлюстраваны ў алегорыях.
-
11
Выпуск 15. Андрэй Горват. Дом
Сяргей Дубавец у адмысловым падкасце “Літаратурныя зацемкі” разважае пра руіны і былую ціхмяную беларускую веліч пасля прачытання новай кнігі Андрэя Горвата "Дом" (Вільня, 2025). Ці можна вярнуць да жыцця разбуранае і занядбанае больш за 100 гадоў таму? Што выйдзе з гэтай спробы?
-
10
Выпуск 14. Гінтарас Граяўскаc. Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі
Сяргей Дубавец у межах падкаста "Літаратурныя зацемкі" дзеліцца ўражаннямі ад прачытання ў беларускім перакладзе Сабіны Брыло раману Гінтараса Граяўскаса "Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі", які выйшаў у новым выдавецтве Surma. Алегарычнная казка для дарослых пра годнасць, сяброўства, выбар між "біць альбо не біць" і пошукі свайго дракона.
-
9
Выпуск 13. Саша Філіпенка "Слон"
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, расказвае пра досвед чытання новага рамана Сашы Філіпенкі "Слон". Што насамрэч увасабляюць сланы ў кнізе, дзе межы чалавечага прыстасавальніцтва і страхаў, ці парушыць аўтар правілы сваёй літаратурнай гульні?
-
8
Выпуск 12. Вал Клемэнт. Круглая square
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання аўтабіяграфічнага рамана Вала Клемента "Круглая square. Іранічны жыцьцяпіс чалавека і імпэрыі". А таксама параўноўвае сваё савецкае дзяцінства і лёс гадаванца тых жа самых менскіх мясцін і той самай школы, у якую хадзіў аўтар."Напрыканцы застаецца загадка: ці не прыдуманы гэты аўтар і гэты лёс, якога ў рэальнасьці проста ня можа быць? Бо ня можа быць нават двух савецкіх школьнікаў, якія за савецкім часам становяцца юрыстамі ў найбольшай лёнданскай юрыдычнай канторы і пішуць свой жыцьцяпіс тарашкевіцай. Але я тут з уласнага досьведу магу пацьвердзіць, што ўсё так і ёсьць і што гэта ня фікцыя".
-
7
Выпуск 11. Трэці нумар альманаху "Апостраф"
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання трэцяга выпуску альманаха "Апостраф". Развагі пра паэзію Андрэя Хадановіча і Анатоля Івашчанкі, пра дэбют Лесі Стэфаніі-Міхалевіч, пра лёс забытых герояў, мастацкую прозу Валера Гапеева, дзённікі Барыса Пятровіча ды многае іншае.
-
6
Выпуск 10. Шчанячыя гады. Мэльхіёр Ваньковіч
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, апавядае пра кнігу ўспамінаў Мельхіёра Ваньковіча "Шчанячыя гады" і следам за аўтарам разважае пра сялян і "паноў" на самым зыходзе эпохі апошніх у першай палове ХХ ст.
-
5
Выпуск 9. Перамена месцаў Югасі Каляды
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання новага рамана Югасі Каляды "Перамена месцаў", які нядаўна выйшаў у выдавецтве "Пфляўмбаўм"."Выклікаюць павагу кнігі, якія захапляюць літаральна. Дзясятак першых старонак, і адарвацца ўжо немагчыма. Дынамічны сюжэт, насычаная мова, выразныя партрэты герояў і іх пазнавальныя перажываньні…".
-
4
Выпуск 8. Куды і навошта ездзіць Павел Анціпаў
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец расказвае пра рускамоўны раман Паўла Анціпава "Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать", які паспеў атрымаў неадназначныя ацэнкі чытачоў і крытыкаў."Паказальныя Анціпаўскія мучэньні з тым, ці пісьменьнік ён, адбываюцца ў кнізе паралельна з нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй аўтара...".Гэтая кніга пра тое, як герой знаходзіць свой стары тэлефон, а ў ім — смскі з мінулага жыцця. Пра каханне, пры тое, як жыць (у тым ліку на 2 баксы ў дзень), ці можна зарабіць літаратурай і навошта хадзіць на Плошчу — 375 старонак вакол 15 кароткіх паведамленняў.Кніга выйшла ў выдавецтве "Мяне няма" ў 2025 годзе.
-
3
Выпуск 7. Барыс Пятровіч. Цнота на потым
У чарговым выпуску падкаст-праекта “Літаратурныя зацемкі” пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання новай кнігі Барыса Пятровіча "Цнота на потым", якая пабачыла свет у красавіку ў выдавецтве фонда "Камунікат".
-
2
Выпуск 6. Прэмія Арсеньневай
Сяргей Дубавец у новым выпуску "Літаратурных зацемак", падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад працы ў складзе журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая выдаецца за найлепшую паэтычную беларускамоўную кнігу.Сяргей расказвае пра кнігі Сяргея Прылуцкага, Вольгі Гапеевай, Уладзіміра Някляева, Анатоля Івашчанкі, Веры Бурлак, Віктара Жыбуля і іншых удзельнікаў прэміі.
-
1
Выпуск 5. Цясьляр лёсу. Кніга пра Алеся Гаруна
Журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец у чарговым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" расказвае пра кнігу Алеся Пашкевіча "Цясляр волі", што прысвечаная жыццю і творчасці Алеся Гаруна.
-
0
Выпуск 4. Анталёгія «Вільня». Несавецкая беларушчына
У чацвёртым выпуску спецыяльнага падкаст-праекта для Bellit.info "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец расказвае пра віленскую беларушчыну, якая ніколі не была савецкай. Героі гэтага эпізода - Уладзімір Жылка, Міхась Машара, Антон Луцкевіч, Янка Купала і іншыя пісьменнікі і пісьменніцы.
-
-1
Выпуск 3. Анталёгія «Вільня». Незвычайная вечарынка
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец у падкаст-праекце "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info працягвае апавядаць пра Вільню, гэтым разам пра ейнае месца ў творчасці Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Максіма Танка.
-
-2
Выпуск 2. Анталёгія «Вільня» (частка 2)
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" працягвае апавядаць пра Вільню і ейнае месца на беларускай літаратурнай мапе. Гэтым разам пра пачатак Вільні, пра месца гэтага горада ў вершах Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Францішка Аляхновіча ды іншых.
-
-3
Выпуск 1. Анталёгія «Вільня»
У першым выпуску падкасту «Літаратурныя зацемкі» пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец расказвае пра вобраз «крывіцкай мекі» ў беларускай літаратуры, узгадваючы кнігу «Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі XX стагодзьдзя», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
Loading similar podcasts...