Кіло слова

PODCAST · education

Кіло слова

Суб’ектыўнае аўдыяшоу пра словы, тэксты, камунікацыю і пісьмо. Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk або https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership

  1. 9

    Якая мова самая мілагучная?

    Ці праўда, што беларуская мова па мілагучнасці саступае толькі італьянскай? Чаму некаторыя мовы падаюцца нам больш музычнымі за іншыя? Што пра ўспрыняцце розных моў свету ведаюць навукоўцы?  Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: ⁠https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk⁠Або падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: ⁠https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership⁠ 

  2. 8

    Чаму мудака не варта называць свіннёй ці казлом?

    У восьмым выпуску падкаста «Кіло слова» разважаю пра тое, чаму параўноўваць пакуты людзей з пакутамі жывёлы варта з асцярогай. Таксама бурчу на Джорджа Оруэла і на пастаянныя параўнанні мудакоў са свіннямі, пацукамі, казламі і баранамі. Свінні, пацукі, казлы і бараны — супер. Мудакі — не.Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: ⁠https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk⁠Або падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: ⁠https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership⁠ 

  3. 7

    Чаму ўсе падселі на Threads і што такое Mogilev?

    У сёмым выпуску «Кіло слова» разважаю пра феномен Threads, а заадно расказваю, як наведала выставу Напалеона Орды і не зразумела прынцыпаў транслітэрацыі.Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: ⁠https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk⁠Або падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: ⁠https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership⁠ 

  4. 6

    Як вярнуць сабе асалоду чытання?

    Шосты выпуск «Кіло слова» будзе карысны тым, хто хацелі б зрабіць чытанне кніг сваёй звычкай, чытаць больш, чытаць з асалодай. Дзе знаходзіць час на літаратуру? Што замінае чытаць рэгулярна? Якія кнігі выбраць у стане, калі зусім не чытаецца? Навошта людзі збіраюцца ў кніжныя клубы?Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchykАбо падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership 

  5. 5

    Доўгі працяжнік — прымета штучнага інтэлекта?

    Пяты выпуск «Кіло слова» прысвечаны стылю тэкстаў ШІ. Чаму доўгі працяжнік і двухкоссе-ялінкі раптам сталі падазронымі? Ці варта давяраць сэрвісам праверкі тэкстаў на штучнасць? Якія асаблівасці сапраўды ўласцівыя тэкстам, створаным нейронкамі?Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchykАбо падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership 

  6. 4

    Чаму блогерам вераць больш, чым акадэмікам?

    Чацвёрты выпуск «Кіло слова» прысвечаны экспертнасці і яе «смерці». Каго мы сёння лічым экспертамі? Чаму гэта часта адны і тыя ж твары? Як атрымліваецца, што некаторыя людзі каментуюць абсалютна ўсё? І чаму, калі любую інфармацыю можна праверыць у пару клікаў, людзі працягваюць верыць у суцэльную лухту? Шукаю адказы на гэтыя пытанні, а таксама распавядаю пра кніжку, якая мяне выбесіла.Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchykАбо падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership 

  7. 3

    Што не так з фемінітывамі?

    Пра фемінітывы не выказіліся толькі лянівыя, разумею. Але я вось лянівая і не паспела! А я маю што сказаць, бо з фемінітывамі як у рэдактаркі і аўтаркі ў мяне ёсць свае праблемкі.У выпуску я не закранаю гісторыю быцця фемінітываў у беларускай мове, розныя спосабы словаўтварэння і ўсе аргументы, якія пераходзяць з тэкста ў тэкст, з падкаста ў падкаст. Мне цікава паразважаць пра неадназначныя сітуацыі і разам пашукаць на іх адказы.Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk

  8. 2

    Як запазычанні (не) псуюць мову?

    Выпуск пра тое, што стаіць за нецярпімасцю да іншаземных слоў; пра тое, як запазычанні прыходзяць у нашу мову і чаму там застаюцца (ці не); а таксама пра тое, што за выбарам слоў і выразаў і ў гэтым выпадку стаіць каштоўнасны выбар.Падзякаваць можна тут: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk

  9. 1

    Чаму краіны мяняюць свае назвы?

    Чаму Новую Зеландыю хочуць перайменаваць у Аотэароа? Колькі імёнаў было ў Камбоджы? Навошта Турэччына перапісала сваю англійскую назву? Дзе знаходзіцца Македонія, а дзе — Паўночная Македонія? Колькі можа каштаваць змена назвы?  Нязмушана разбіраемся ў прычынах перайменаванняў і дыскусіях вакол іх, а таксама слухаем «Песняроў». Падзякаваць манеткай можна тут: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Суб’ектыўнае аўдыяшоу пра словы, тэксты, камунікацыю і пісьмо. Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk або https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership

HOSTED BY

M. P.

CATEGORIES

URL copied to clipboard!