PODCAST · history
На ростанях
by Hodna
Падкаст "На ростанях" – размова Лізы Ветравай і Цімоха Акудовіча пра беларускія нацыянальныя сімвалы, традыцыі і гістарычныя падзеі, якія з'яўляюцца каштоўнай часткай культурнай спадчыны і ідэнтычнасці Беларусі. Мы разглядаем унікальныя аспекты, якія аддзяляюць нашу культуру ад іншых, выяўляючы глыбіню і разнастайнасць беларускай нацыянальнай ідэі.
-
4
На ростанях №4 "Нацыянальная ідэя Беларусі" | Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч
Хто мы такія, беларусы і беларускі? Што нас аб’ядноўвае? У чым нашая беларуская нацыянальная ідэя? Чацвёрты выпуск гістарычна-філасофскага падкаста «На ростанях» ужо дасяжны на пляцоўках! Гэты выпуск прысвечаны пошуку беларускай нацыянальнай ідэі. Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч вызначаюць кампаненты нашай сучаснай ідэнтычнасці, разважаюць пра гісторыю барацьбы за незалежнасць і цяперашняе змаганне за дэмакратычныя пераўтварэнні. Запрашаем да праслухоўвання і абмеркавання! Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby
-
3
На ростанях №3 "Шлях беларускай мовы" | Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч
Гэты выпуск прысвечаны гісторыі і культурнай значнасці беларускай мовы. Размова пойдзе пра этапы развіцця нашай мовы. Пройдземся як па перыядах росквіту, так і па часах заняпаду. Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч дзеляцца сваімі думкамі пра значэнне беларускай мовы для існавання нацыі, разважаюць пра ролю беларускай мовы ў адукацыі, культуры і паўсядзённым жыцці беларусаў і беларусак. Таксама гутарка пойдзе пра ролю бізнеса, медыя і сацыяльных сетак у захаванні і папулярызацыі беларускай мовы. Разам з Лізай і Цімохам разбіраемся, як беларуская мова дапамагае фармавацца беларускай нацыі і дзе яе месца ў сучасным грамадстве. Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby
-
2
На ростанях №2 "Гісторыя дэмакратыі ў Беларусі" | Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч
Гэты выпуск прысвечаны гісторыі нараджэння і станаўлення дэмакратыі на тэрыторыі Беларусі ад сярэднявечча да сучаснасці. У фокусе размовы – адметныя гістарычныя падзеі і постаці, якія спрычыніліся да прагрэсіўных працэсаў на нашых землях. Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Ахудовіч разважаюць пра эвалюцыю Вялікага Княства Літоўскага як прыклада дагаворнай манархіі з элементамі шляхецкай дэмакратыі, абмяркоўваюць уваходжанне ў склад Рэчы Паспалітай і асаблівасці тагачаснай беларускай ідэнтычнасці. Акрамя таго, гутарка пойдзе пра працэсы ў Расійскай імперыі, якія змянілі палітычны ландшафт рэгіёну і прывялі да стварэння першай беларускай нацыянальнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby
-
1
На ростанях №1 "Сімвалы Беларусі" | Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч
У першым выпуску «Сімвалы Беларусі» Ліза і Цімох абмяркоўваюць гісторыю і значэнне ключавых нацыянальных сімвалаў: герба «Пагоня», традыцыйнай беларускай вышыванкі, а таксама слуцкіх паясоў. Дзеляцца сваімі ўражаннямі і разважаннямі пра тое, як гэтыя сімвалы адлюстроўваюць мінулае, сучаснасць і будучыню беларускага народа, іх значэнне ў фармаванні нацыянальнай самасвядомасці і ўнёсак у развіццё беларускай культуры. Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
Падкаст "На ростанях" – размова Лізы Ветравай і Цімоха Акудовіча пра беларускія нацыянальныя сімвалы, традыцыі і гістарычныя падзеі, якія з'яўляюцца каштоўнай часткай культурнай спадчыны і ідэнтычнасці Беларусі. Мы разглядаем унікальныя аспекты, якія аддзяляюць нашу культуру ад іншых, выяўляючы глыбіню і разнастайнасць беларускай нацыянальнай ідэі.
HOSTED BY
Hodna
CATEGORIES
Loading similar podcasts...