PODCAST · society
Тэлебудка
by Сяргей Будкін
The streaming-channel of the heading Belarusian music portal, that's exists since 2003: it consists of mp3, video- and CD-charts, news, presentations, premiers, rarities, and Belarusian music of all times and genresMore - http://tuzinfm.by/pages/81/pra-prajekt.html
-
22
Тэлебудка - Ваўранюк. Галоўная Па Адукацыі З Выспы Беларусь
Сказаць, што Аліна Ваўранюк – школьная настаўніца з Беластоку, значыць не сказаць нічога. Бо яе асабістая і прафесійная значнасць ніяк не вымяраюцца фармальным статусам. Спадарыня Аліна шмат гадоў гадуе ў родным рэгіёне памежную беларушчыну – жывое жыццё культурнай меншасці на тэрыторыі суседняй дзяржавы. Падручнікі, культурныя праекты, музычныя ініцыятывы, тэматычныя вандроўкі, літаратурныя чытанкі… Некалькі генерацый месцічаў прайшлі праз досвед адбудовы самасвядомасці. Каб зразумець, што сапраўдная беларускасць – не прымусовая адукаванасць, а натуральны лад жыцця. Пра тое, як “Салідарнасць” паспрыяла беларускай справе, навошта дзеткам бабуліна памяць, як захаваць сваё сярод іншамоўя і ці ёсць жыццё пасля “Басовішча” Аліна Ваўранюк распавядае Сяргею Будкіну ў чарговым выпуску “Тэлебудкі”
-
21
Тэлебудка — Агент беларускага ўплыву Анхела Эспіноса пра каханне, хейт, Макея і пратэсты
У новай Тэлебудцы – паэтка і выкладчыца Анхела Эспіноса. • Пра шаблон «гішпанка, якая размаўляе па-беларуску» • Сувязі з чыноўнікамі і ігнор вострых пытанняў • Макей, гарачая лінія «Вясны» і арышт хлопца • Вершы, пераклады Багдановіча і дысертацыя • Жыццё Гішпаніі пасля дыктатуры
-
20
Тэлебудка - Мецэнат Бераговіч. Бізнес, турма, Падароск і мільён на белкульт
Павел Бераговіч (Падкарытаў) – адзінства несумяшчальнага. Дзве адукацыі (вайсковая ды юрыдычная). Пяць год за кратамі па крымінальным артыкуле. Паспяховы еўрапейскі бізнес і моцная зацікаўленасць ў развіцці беларускай культуры. Жыцце на тры краіны і настойлівае жаданне вяртацца ў Беларусь ды ўкладацца ў краіну, дзе мецэнатам быць небяспечна. Беларускасць Бераговіча – асабістая справа эфектыўнага бізнесоўца. Яна будуецца не на разліку, а на любові. І свядома адмаўляецца ад звычайных схем камерцыйнай мэтазгоднасці. Пра нястачу пракурорскай кар’еры і дзіўны мінскі сэрвіс, свой раман з беллітам ды правілы поспеху, пра плюсы зняволення і мільён на культуру Павел Бераговіч распавядае Сяргею Будкіну ў чарговым выпуску “Тэлебудкі”.
-
19
Тэлебудка - Галава Рыгі Стакіс: сям'я, хэйт, міграцыя, матывацыя ды спеў як школа свядомасці
Марціньш Стакіс – чалавек з паралельнага сусвету. Там істотна размаўляць па-свойму. А яшчэ па-ангельску. Ды й па-расейску – калі спатрэбіцца. Там у парламентарыі прыходзяць з замежных сеткавых бізнесаў і дробных кавярань. Там улада – не прыбытак, а чэлендж. І – о божухна! – прэзідэнта можна мяняць. Стакіс – мэр Рыгі, кіраўнік новай фармацыі. З тых, каго выгадавалі трыццаць год латвійскай незалежнасці. З тых, пра каго ў сучаснай Беларусі даводзіцца толькі марыць. І якім да Беларусі ёсць справа. Пра харавыя спевы як школу нацыянальнай свядомасці і зняты на пару з міністрам замежных справаў чырвона-зялены сцяг, пра тое, што рабіць з радзімай і чаму варушняк – таксама дыпляматыя, як быць калі цябе не любяць і як хутка чакаць перамен – Марціньш Стакіс у чарговым выпуску “Тэлебудкі”.
-
18
Тэлебудка - Эрыксан. Нязручны дыпламат, ахвяра пухнатых дыверсантаў і вялікі аматар белкульту
Стэфан Эрыксан ніколі не быў змагаром ды падпольшчыкам. Перакладчык з расейскай, выдатны спецыяліст з добрымі кар’ернымі перспектывамі, узорны дыпламат… Жыццё выглядала чыстай гісторыяй поспеху, пакуль спадар Эрыксан не трапіў у краіну пад белымі крыламі. Ён і тут паводзіў сябе як звычайна: вывучаў мову, знаёміўся з культурнай элітай, рабіў праекты… Але гэтым разам звычайнае апынулася праблемным, а сяброўская зацікаўленасць – амаль палітычным выклікам. Пра культурны “экстрэмізм” ды пухнатых дыверсантаў, пра Караткевіча ды Вайцюшкевіча, пра дзіўную любоў да дзіўнай краіны ды пра тое, ці варта беларусам рабіцца шведамі, першы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан распавядзе Сяргею Будкіну ў новай “Тэлебудцы”
-
17
Тэлебудка - Троіцкі. З'язджаць ці застацца і якія шанцы ў арт-падполля
Арцемі Троіцкі ніколі не цікавіўся палітыкай. Але палітыка ўвесь час нагадвала пра сябе. Ад першых падпольных рок-сэйшнаў да пратэстных мітынгаў 2012-га і сённяшняй сеткавай публіцыстыкі лепшы музычны крытык спачатку СССР, а потым Расіі ператварае рок-н-рольную энергетыку ў грамадзянскую пазыцыю. І пераканаўча даводзіць, што выкшталцонае меламанства і практыкаванні ў нязгодзе з дзяржаўнай шызой – рэчы цалкам сумяшчальныя. Пра аксамітнае падпольле і беларускі сьлед у асабістым лёсе, пра Playboy і “пудзеля Пуціна”, пра пратэст і перамогу Троіцкі размаўляе з Сяргеем Будкіным у новай Тэлебудцы. Інжой!
-
16
Вораг беларускага КДБ Юрконіс. Чаму Літва дапамагае і як дзяліць гісторыю
Сябар? Вораг? Гасцінны сусед? Замежны агент? Новы герой “Тэлебудкі” Віціс Юрконіс здолеў трапіць ва ўсе магчымыя чорныя ды белыя спісы вакол беларускай справы. Камусьці дыверсант-разбуральнік айчыннай дзяржаўнасці, камусьці – герой-ратавальнік. Амбітны, спрэчны, гіперактыўны, Віціс – чалавек з праграмай. Місія: Беларусь. Адкуль у літоўскага разумніка беларускія сантыменты, як быць з КДБ, ці варта дзяліць гісторыю, куды вядзе найноўшая эміграцыя і чыя Вільня – у шчырай размове з Сяргеем Будкіным.
-
15
Жбанкоў. Чалавек-гіперспасылка пра сына, ад’езд, пенсію, таксічнасць і сакрэт вечнага драйва
У новым выданні Тэлебудкі размаўляем з Максімам Жбанковым. Чалавекам, які збірае гэтую эпоху як канструктар. Для кагосці ён нязручны ў адносінах. А для кагосці — духоўны настаўнік. Чалавек з густам, пазіцыяй і асаблівай оптыкай. Чалавек, які сам сябе называе «гіперспасылкай» Гэтая размова — фінальная ў першым сезоне «Тэлебудкі»
-
14
Тэлебудка - Франак. Стралок акопа №3 пра сям’ю, кар’еру і хуткае вяртанне
Нармальны сцэнар маладога нацыяналіста часоў адбудовы незалежнасці: беларуская мова, ліцэй, актывізм, рок-н-рол. Франак Вячорка – узорны сын свайго бацькі, майстар актыўнага самапіяру ды баявога медыя-менеджменту, прайшоў той шлях, не абмінаючы аніводнай прыступкі. Каб у выніку апынуцца сярод топавых стваральнікаў новай Беларусі. Франак распавёў Сяргею Будкіну як у маленстве біўся за беларушчыну, чаму чытае плёткі, колькі каштаваў яму сыход у палітыку, калі нам будзе шчасце і пры чым тут Шрэк.
-
13
Тэлебудка. Лібер пра сябе, код Перамогі і Беларусь будучыні
Тэлебудка. Лібер пра сябе, код Перамогі і Беларусь будучыні by Сяргей Будкін
-
12
Тэлебудка - Халезін. Рэжысёр пратэсту пра дысідэнцтва, дыслексію, дэпрэсію І перамогу
У іншай краіне ён быў бы Мікам Джагерам. У лепшым жыцці ён стаўся б Джудам Лоу. Ці Томам Стопардам. Але Мікалай Халезін адбыўся як асоба ў дзіўныя часы ў няпростай краіне. Таму давялося фарцаваць вінілам, выдумляць газэты, ляпіць палітычныя калажы, ствараць тэатры, шалець ад “пінкфлойдаў”, цытаваць Леніна міліцыянтам ды ківачом матляцца ад сцэнічнай рэжысуры да палітычнага кансалтынгу – і наадварот. У эпічнай размове з Сяргеем Будкіным першы “лялькавод” найноўшай айчыннай гісторыі агучыць усё, што вы хацелі пра яго ведаць. Але баяліся запытацца. Кураж, дыслексія, эміграцыя, джынса, дэпрэсія, каханне ды перамога – у адным пакунку. Халезін плюс Будкін. Рыхтуйце насоўкі!))
-
11
Тэлебудка - Дабравольскі. Шэры кардынал апазіцыі, перад якім выбачаўся Лукашэнка
Аляксандр Дабравольскі – чалавек з дзівоснай эпохі нечаканых кар’ер і непрадказальных альянсаў. Сведка і саўдзельнік распаду чырвонай імперыі. Упарты будаўнік новай краіны. У вялікай размове з Сяргеем Будкіным Аляксандр распавядзе пра рок-н-ролл свайго лёсу, патаемныя шляхі беларускай палітыкі, тусоўкі з Маргарэт Тэтчэр, цёркі з Лукашэнкам, навошта ён з Ціханоўскай і чаму “Deep Purple In Rock” – гэта крута. А яшчэ бонусам – акустычны кавер “Крамы” ад шэрага кардынала пераменаў!
-
10
Тэлебудка - Марыніч. Топ-менеджер апазіцыі і сын міністра, забітага рэжымам
Марыніч… Гучыць годна. Ён здольны зрабіць непатрэбнай Ярмошыну. Мае баявое вулічнае мінулае. Наўпрост размаўляе з прэзідэнтамі. Выляцеў з музычнай класы пасля першага занятку. Ведае, хто забіў ягонага бацьку. І марыць пра лічбавую дзяржаву. Таямнічы “менеджэр апазіцыі” ўпершыню выходзіць з ценю, каб распавесці пра атруту ўлады, энергію супрацьстаяння і агульны з бацькам лёс будаўніка новай Беларусі. Размова Сяргея Будкіна з Паўлам Марынічам ў чарговым выпуску “Тэлебудкі”.
-
9
Тэлебудка - Ляўчук. Карпараты з дыктатарам, кума-мянта і запрашэнне ў КС і НАУ
Тэлебудка з Маргарытай Ляўчук. Вясковая хуліганка, міжнародная зорка, Баба Рыта з оперным вакалам, нястомная інстаграмшчыца, амаль міністр культуры і дзяўчо, якое не агучвае імя свайго кахання. Першае вялікае інтэрв’ю пасля кан’яку з Лукашэнкам ды разрыву з Оперным тэатрам, агра-бамондам і беларускім рэжымам.
-
8
Тэлебудка - Латушка: 25 год у сістэме
Тэлебудка з Паўлам Латушкам. Ён 25 гадоў правёў на дзяржаўнай службе — быў у сістэме і выломваўся з яе адначасова, служыў і супраціўляўся. Сяргей Будкін пагутарыў з ім пра працу ў міністэрствах, хлусню, забароны і дасягненні на высокіх пасадах, а таксама пра ягоны сыход у апазіцыю і ад’езд з краіны. Шмат якія факты ў размове гучаць упершыню.
-
7
Тэлебудка - Купалаўцы. Паміж мінулым і будучыняй
Другое выданне «Тэлебудкі» прысвечанае Купалаўцам, якія сталі адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў. Тры розныя гісторыі актораў Тэатра розных пакаленняў і сустрэча з чалавекам, які ўсе гэтыя гісторыі яднае. Героі праграмы: Зінаіда Зубкова, Зоя Белахвосцік, Іван Трус і Мікалай Пінігін.
-
6
Тэлебудка - Стыльскі. Сцяг, пратэст і панк-рок
Юра Стыльскі – лідар гурта Дай Дарогу! – распавядае, як ён стаў лідарам паслявыбарчых пратэстаў і пра сваё жыццё да затрымання і пасля.
-
5
Ільняная
«Ілюжан» глыбока капае (прэм’ера) Гурт «Ілюжан» прадстаўляе на Tuzin.fm самотнік, у які ўвайшлі песьні «Верыш» і «Ільняная», які папярэднічае выхаду першага студыйнага альбома «Ці чуеш». Падрабязнасьці - http://tuzinfm.by/article/2561/iluzan-hlyboka-kapaje-premjera.html
-
4
Верыш
Падрабязнасьці - http://tuzinfm.by/article/2561/iluzan-hlyboka-kapaje-premjera.html
-
3
ZnaROCK - Хачу Tattoo! (2015)
ZnaROCK прэзэнтаваў самотнік «Хачу Tattoo!»: «Гэта падарунак нашым хэйтэрам» (прэм’ера!) http://tuzinfm.by/zhamerun/2106/znarock-prezentavau-samotnik-chacu-tattoo-heta-padarunak.html
-
2
Ягор Палешук - Натхненьне (2015)
Лідэр гурта «Ягорава гара» Ягор Палешук прадставіў сольны праект (прэм’ера) Кампазыцыя пад назвай «Натхненьне» паклала пачатак новаму інструмэнтальнаму праекту заснавальніка фольк-гурта «Ягорава гара». Падрабязнасьці - http://tuzinfm.by/zhamerun/2056/lider-hurta-jahorava-hara-jahor-palesuk-pradstaviu.html
-
1
ПАЛАЦ - Калядка-Іардан
ПАЛАЦ - Калядка-Іардан by Сяргей Будкін
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
The streaming-channel of the heading Belarusian music portal, that's exists since 2003: it consists of mp3, video- and CD-charts, news, presentations, premiers, rarities, and Belarusian music of all times and genresMore - http://tuzinfm.by/pages/81/pra-prajekt.html
HOSTED BY
Сяргей Будкін
Loading similar podcasts...