Меркаванне *Сумленных людзей

PODCAST · business

Меркаванне *Сумленных людзей

Гэта аўдыёверсія матэрыялаў, якія беларуская незалежная ініцыятыва *Сумленныя людзі публікуе на платформе Substack.Гэта нашы разважанні і аналіз па матывах падзей, што адбываюцца ў Беларусі.Слухайце і дзяліцеся з намі сваімі меркаваннямі.Тэкставыя версіі матэрыялаў можна прачытаць тут: honestby.substack.com.

  1. 15

    Жыццё без «адлігі»: чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі

    Апошнім часам выхад з турмаў значнай колькасці палітвязняў дае спадзяванні калі не на «адлігу», то хаця б нейкае суцішэнне, затарможванне працэсу рэпрэсій. Вялікая надзея ўскладаецца на перамоўны трэк з амерыканцамі: можа, хаця б Трампу ўдасца паўплываць на Аляксандра Лукашэнку, каб ён не толькі выпусціў палітвязняў, але і перастаў набіраць новых. Але, на жаль, статыстыка і факты малююць зусім іншую карціну. Пакуль адных з помпай выпускаюць на волю «з гуманітарных меркаванняў», іншых цішком забіраюць, замятаючы сляды.Дык якія формы сёння набываюць рэпрэсіі ў Беларусі?Матэматычны падман: Трамп заяўляе пра 500 вызваленых, але агульная колькасць палітвязняў слаба змяншаецца: за год улады набралі чарговых закладнікаў.Хаванне маштабаў рэпрэсій: рэжым закрывае суды і выдаляе расклады пасяджэнняў, каб свет не бачыў рэальнай карціны.Турма на волі: ануляванне пашпартоў, забарона на банкаўскія і сім-карты для «вызваленых».Рэпрэсіі сталі галоўным экспартным таварам рэжыму ў гульні з Захадам. Ці магчыма спыніць гэты канвеер, пакуль палітвязні застаюцца інструментам гандлю?Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/620.

  2. 14

    Паміж Тэгеранам і Вашынгтонам: новыя страхі беларускага рэжыму

    Пачатак вайны ў Іране стаў для Аляксандра Лукашэнкі сапраўднай нечаканасцю і ў выніку прымусіў сесці на шпагат паміж двума бакамі. Толькі праблема ў тым, што з кожным разам гэты шпагат вымагае ад яго ўсё большых высілкаў, каб трымаць раўнавагу. У нашым новым матэрыяле мы разважаем пра наступныя факты:– маўчанне Лукашэнкі ў самы гарачы момант;– «гаваркую» прапаганду, якая сказала больш, чым трэба;– страх перад сцэнарамі Мадура і Хаменеі;– і дыпламатычную акрабатыку ў стылі «не раззлаваць дзеда».Ці ўдасца Лукашэнку прайсці паміж кроплямі дажджу, каб застацца вялікім сябрам іранскага народу і не выпусціць з абдымкаў амерыканскага прэзідэнта?Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/4ca.

  3. 13

    «Міратварэнне» пад ударам: як Зяленскі і Пуцін перакрэсліваюць надзеі Лукашэнкі сесці за стол перамоваў

    Заканчваецца чацвёрты год вайны, і Лукашэнка ўсё не губляе надзеі трапіць за стол перамоваў і ператварыцца з суагрэсара ў міратворца. Але ў пачатку 2026-га нешта пайшло не па плане. У гэтым выпуску:— Мы разбяромся, як мары Аляксандра Лукашэнкі пра «міратворчы» трыумф сутыкнуліся з жорсткай рэальнасцю і чаму запрашэнне ад Трампа так і не стала для яго шчаслівым білетам?— Паглядзім, як Уладзімір Зяленскі перакрэсліў надзеі Мінска сесці за адзін стол з вялікімі гульцамі і чаму шпіц Лукашэнкі стаў фігурантам міжнароднай палітыкі. — Таксама паразважаем, чаму Крэмль так настойліва «ратуе» свайго саюзніка ад паездкі ў ЗША і якую новую пастку падрыхтавала расійская выведка, каб назаўсёды прывязаць Беларусь да свайго борта. Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/ef2.

  4. 12

    Што чакае Беларусь у 2026-м: ад выкрадання дыктатараў да «вялікай угоды» Трампа

    Новы год пачаўся без перадышкі. Пакуль свет даядаў салаты, у Венесуэле адбыўся сапраўдны экшэн з выкраданнем дыктатара. І пакуль нехта даставаў папкорн, у Мінску сур'ёзна напружыліся. Чаму «прывітанне» з Лацінскай Амерыкі стала трывожным сігналам для беларускай сістэмы і каго зараз КДБ пачне вылічваць як патэнцыйных здраднікаў?У новым матэрыяле *Сумленных людзей на мы разбіраем ключавыя трэнды, якія вызначаць наш лёс у 2026 годзе:Еўрапейскі рэкет. Як Лукашэнка ператварыў фуры з кіроўцамі ў закладнікаў і чаму літоўскія палітыкі аказаліся да гэтага не гатовыя?Big Deal Дональда Трампа. Ці ведаюць у Вашынгтоне, што пакуль ідзе гандаль палітвязнямі, іх колькасць у Беларусі толькі расце? І навошта Лукашэнку запрасілі ў новую «Раду міру»?Вайна ва Украіне. Ці ёсць шанец на мір у 2026-м? Разбіраем планы Крамля і адкрытыя прызнанні кума Пуціна.Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/2025-2026. 

  5. 11

    Перапісванне гісторыі: як рэжым Лукашэнкі сцірае памяць пра 2020 год і што рабіць грамадству

    Беларускі рэжым актыўна ўзяўся за тое, каб перапісваць гісторыю 2020 года пад сябе. І калі не паспяшацца, нашы дзеці і ўнукі будуць вывучаць у школах, як у гэты перыяд іхныя бацькі ды бабулі з дзядулямі «расшатвалі» краіну, імкнучыся «здаць» яе замежным дзяржавам.Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/2020-e67. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  6. 10

    Блогеры на службе ў дзяржавы: якія меркаванні распаўсюджваюць лідары меркаванняў у Беларусі?

    Ужо ні для каго не сакрэт, што беларускія ўлады сур’ёзна ўзяліся за блогераў ды публічных асоб, якія жывуць унутры краіны і актыўна вядуць сацыяльныя сеткі. Тыя, хто расказваў пра вечарынкі ды бургеры, адначасова пачалі выказвацца на тэмы «надзвычайнай дзяржаўнай важнасці». Як працуе новая дамова паміж блогерамі і ўладамі і куды ўсё гэта можа прывесці?Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/799⁠. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  7. 9

    Беларуская мова: сувенір ці частка жыцця?

    У Беларусі беларуская мова – як сувенір, які можна паставіць на прыметнае месца і паказваць дарагім гасцям... Але тых, хто захоча гэтым сувенірам карыстацца ў штодзённым жыцці, чакаюць сур'ёзныя выпрабаванні і непрыемнасці.Усё таму, што на дзяржаўным узроўні такой мэты, як развіццё беларускай мовы, няма. Ці, хутчэй, ёсць, але толькі на паперках у чыноўнікаў. Так жа на паперках гэта ўсё і рэалізоўваецца.Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/7d2⁠. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  8. 8

    Краіна, якая сядзіць за кратамі

    Беларусь за пяць гадоў ператварылася ў краіну, дзе кожны чалавек так ці іначай сутыкнуўся з рэпрэсіямі – або сам, або праз сваякоў і знаёмых. І калі пра палітвязняў чулі, напэўна, усе і нават могуць назваць прыблізную колькасць гэтых людзей, то пра яшчэ адну катэгорыю беларускіх грамадзян, якія адчуваюць рэпрэсіі на сваёй скуры, кажуць не вельмі часта.Гаворка – пра сваякоў тых, хто сядзіць за кратамі за палітыку, і тых, хто быў вымушаны выехаць за межы краіны, ратуючыся ад рэпрэсій.Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/b87⁠. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  9. 7

    Гарачы верасень 2025: ад вучэнняў да вызваленняў

    Верасень выдаўся па-сапраўднаму гарачым: падзеі, якія ў ім адбыліся, пакінулі даволі цікавы след пасля сябе, і ўсё паказвае на тое, што адчуваць яго мы будзем яшчэ даволі доўга. Калі не сказаць больш: падобна, яны вызначылі для ўсіх нас новую рэчаіснасць, у якой пэўны час нам давядзецца жыць.Якія гэта падзеі і пра што яшчэ яны сведчаць — слухайце ў новым аўдыёматэрыяле «Меркаванне *Сумленных людзей».Гэты матэрыял таксама даступны ў тэкставым фармаце на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/2025.У Substack вы можаце чытаць артыкулы аўтараў цалкам ананімна, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  10. 6

    Бывай, Б.У.Л.Ь.Б.А.С.Р.А.Ч. Ці гатовыя мы да цывілізаванай дыскусіі?

    Сёння пагаворым пра бульбасрач — так, здаецца, апошнім часам называюць дыскусіі і сапраўдныя сваркі, якія бурляць у сеціве паміж беларусамі і беларускамі? Бульбасрачам хочацца сказаць «бывайце», а вось добрыя дыскусіі патрэбныя. І чым больш іх будзе, тым лепш. І вось чаму...Адказ на гэтае пытанне — у нашым новым матэрыяле — аўдыёверсіі артыкула, які апублікаваны ў акаўнце *Сумленных людзей на платформе Substack.Прачытаць артыкул можна ⁠па спасылцы:⁠ https://honestby.substack.com/p/a58. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — то-бок вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  11. 5

    Беларуская адукацыя: сістэма выхавання «гасударавых людзей»

    «Мы згубілі моладзь», – прызнаваўся Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў ліпені 2020-га.І паступова з разгортваннем рэпрэсій ён пачаў разгортваць і новую, «ідэалагічна правільную» сістэму выхавання і адукацыі. Ува што ён здолеў пераўтварыць яе за пяць гадоў, каго зараз рыхтуюць у школах і ВНУ з нашых дзяцей? І для якіх мэтаў Лукашэнку патрэбныя верныя «гасударавы людзі»?Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў нашым новым аўдыёматэрыяле.Прачытаць артыкул можна ⁠па спасылцы:⁠ https://honestby.substack.com/p/a09. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — то-бок, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  12. 4

    Неперагорнутая старонка: чаму не адпускае 2020-ы?

    «Давайце перагорнем гэтую старонку», – сказаў Лукашэнка ў 2020-м пасля маштабных пратэстаў.Але сказаў гэта ён не беларусам, а прапагандыстцы Маргарыце Сіманьян, калегі якой трапілі ў мясарубку, зладжаную лукашэнкаўскімі сілавікамі.Беларусам жа Лукашэнка перадаў: «Дойдём до каждого!» І цяпер з зацятасцю выконвае сваё абяцанне.Чаму ён ніяк не перагорне старонку 2020 года і ці добра мы ўсе вывучылі, што на ёй напісана?Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/2020⁠. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  13. 3

    Дзеці двайнога прызначэння: як расійская ваенная машына ўцягвае ў вайну супраць Украіны дзяцей

    Падлеткаў завабліваюць удзельнічаць у спецыяльных конкурсах дадатковымі баламі да адзінага дзяржаўнага экзамена, а заданні даюць «двайнога прызначэння», пад якімі лёгка ўгадваюцца рэальныя ваенныя задачы. І ўсё гэта з блаславення самога Пуціна.У гэтай гісторыі жахлівае ўсё. Але найбольш сумна, што яна наўпрост тычыцца і беларускіх дзяцей.Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/80b⁠. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  14. 2

    Гандаль без сораму: палітвязні як частка прайс-ліста Лукашэнкі

    Лукашэнкаўская прапаганда агучыла цэннік за лёсы палітзняволеных. Яна патрабуе: «адкрыць неба» — за выхад на волю нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, адкрыць межы — за вызваленне Анджэя Пачобута... Палітзняволеных у Беларусі — больш за тысячу. Гэта значыць, патэнцыйных патрабаванняў таксама можа быць шмат. І нягледзячы на тое, што Лукашэнка — даўні прафесійны гандляр чалавечымі душамі, ёсць у сённяшнім гандлі нешта асаблівае...Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack: https://honestby.substack.com/p/588. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

  15. 1

    Як спрут Лукашэнкі ўцягнуў Беларусь у вайну

    Лукашэнка ўсё цудоўна ведаў і ўцягнуў Беларусь у вайну23 траўня BELPOL апублікаваў даклад, у якім на фактах даказвае, што Лукашэнка добра ведаў пра наступ Расіі на Украіну ў лютым 2022 года.😡 «Я вам клянуся, у нас [з Пуціным] не было размовы, што Расія будзе здзяйсняць супраць Украіны нейкія дзеянні», – казаў ён у жніўні 2023-га. 🤬 «У мяне часта пытаюцца, ці ведаў я пра тое, што гэтая вайна пачнецца ў лютым тры гады таму. Не, я не ведаў», – пераконваў ён у лютым 2025-га.  Але ён, як заўсёды, хлусіў. І доказаў гэтаму цяпер – на цэлы даклад.Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца – і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Гэта аўдыёверсія матэрыялаў, якія беларуская незалежная ініцыятыва *Сумленныя людзі публікуе на платформе Substack.Гэта нашы разважанні і аналіз па матывах падзей, што адбываюцца ў Беларусі.Слухайце і дзяліцеся з намі сваімі меркаваннямі.Тэкставыя версіі матэрыялаў можна прачытаць тут: honestby.substack.com.

HOSTED BY

*Сумленныя людзі

CATEGORIES

URL copied to clipboard!