PODCAST · education
Біябурбалка
by Bijaburbalka
“Біябурбалка” — падкаст пра біялогію, дзе мы разам з беларускімі даследчыкамі шукаем адказы на вашыя простыя і складаныя пытанні.Дасылайце свае пытанні і зваротную сувязь ў Telegram “Біябурбалкі”: https://t.me/bijaburbalka_questions/Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram: https://www.instagram.com/bijaburbalka/https://t.me/bijaburbalka/Там можна больш даведацца пра наш праект, знайсці дадатковую інфармацыю па тэме выпускаў, а таксама анонсы наступных падкастаў.
-
24
24. Чаму не ўсе мы памятаем сны? І чаму не ўсе сны мы памятаем?
У гэтым выпуску высвятляем - ці ўсе людзі бачаць сны (і адкуль мы гэта ведаем) - ад чаго залежыць, ці запомнім мы, што нам сніцца - як сны натхняюць творчыя ідэі і дапамагаюць засноўваць гарады - і чаму, калі мы не спім, у нашым мозгу назапашваецца смецце
-
23
23. Як працуюць штучныя нейрасеткі?
У гэтым выпуску распавядаем: - якім чынам штучны інтэлект вучыцца пазнаваць коцікаў; - што такое нейрасеткі-трансформеры, і ў чым нам хочацца быць да іх падобнымі; - а таксама як досвед у псіхалогіі і барацьбе з хаосам дапамог навукоўцам ў распрацоўцы тэхналогіі, што перавярнула сусвет.
-
22
22. Як біяінфарматыка дапамагае зразумець старэнне?
У гэтым эпізодзе беларускі біяінфарматык Цімафей Падвіцкі з Універсітэта Кёльна распавядае, як матэматыка дапамагае біёлагам. Вы даведаецеся, чаму гены – гэта "чорная скрынка", як клеткі ў нырках клапоцяцца пра ваша здароўе і што ўсё гэта значыць для разумення старэння.
-
21
21. Навошта рэгуляваць працу генаў, і як у гэтым дапамагаюць мікраРНК?
Другі сезон пачынаем з аповеда пра лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2024. З яго вы даведаецеся, як адзін маленькі чарвячок прынёс "Нобеля" адразу тром навукоўцам, якім чынам клетка страўніка даведваецца, што ёй там трэба рабіць, і чаму мікраРНК дораць чалавецтву надзею на пераадоленне раку.
-
20
20. Што не змясцілася ў першы сезон?
У апошнім выпуску сезона дзелімся бонуснымі гісторыямі ад нашых гасцёў-экспертаў. Марыя Сума распавядае, чаму не варта адмаўляцца ад сартыроўкі смецця, нават калі з двароў прыбіраюць асобныя кантэйнеры. Ад Дзмітрыя Лукашанца даведваемся, як белыя мядзведзі дапамагаюць палярнікам вучыць замежныя мовы. А Наста Кузьмянкова раскрывае сакрэт, якая сувязь паміж арабскімі шэйхамі і вывучэннем дроф. Яшчэ ў гэтым выпуску мы агучваем мараль усяго сезона — яе падказаў нам Карлсан.
-
19
19. Чаму на дрэвах з'яўляюцца паразіты?
У гэтым выпуску абмяркоўваем расліны - паразіты раслін. А таксама адзін грыб і адну незвычайную казурку, якая здатная з вярбы зрабіць ружу. Даведаемся, які з гэтых паразітаў самы рамантычны, і як дрэвы з імі змагаюцца - а яшчэ якія ў паразітызма ёсць станоўчыя бакі.
-
18
18. На якія вынаходніцтвы жывёлы натхнілі людзей?
У гэтым выпуску распавядаем, як птушка зімародак можа дапамагчы пабудаваць цягнік, грыбы - маршрут, а тэрміты - вентыляцыю; што не атрымалася ў Да Вінчы і ў чым розніца паміж біёнікай і біям̶і̶міметыкай.
-
17
17. Што такое грынвошынг і пры чым тут відэагульні?
Натхніўшыся размовай з Машай Сума ў папярэднім выпуску, Міша распавядае пра тое, як на экалагічныя праблемы ўплываюць... відэагульні! Абмяркоўваем, як карпарацыі выкарыстоўваюць гульні для піяру; што не варта рабіць, калі ў цябе засталося два мільёна нікому не патрэбных прыстаўкавых картрыджаў; і чаму ад гульні могуць быць як шкоднымі, так і карыснымі для навакольнага асяроддзя.
-
16
16. Ці праўда, што ў наш арганізм кожны дзень трапляе пластык, і чаму гэта небяспечна?
Каб адказаць на гэтае пытанне, мы запрасілі ў выпуск экалагіню Марыю Сума, якую шмат хто ведае па праэкце "Зялёная мапа" і Школе "Экаідэі". Ад яе мы даведаемся, якая сувязь паміж мікрапластыкам, камарамі і мужчынскімі тэсцікуламі; што кожны з нас можа рабіць, каб паменшыць колькасць пластыку ў навакольным асяроддзі; а таксама якія бываюць эколагі, і што такое экафемінізм.
-
15
15. Што такое радыяцыйнае забруджванне і калі Беларусь ад яго пазбавіцца?
Адказаць на гэтае сур'ёзнае і хутчэй хімічнае, чым біялагічнае пытанне, мы запрасілі даследчыцу ў галіне радыяхіміі - Яну Карслян. З выпуску даведаемся: - Як дзяўчынка з простай школы ў Гомелі зрабілася радыяхімікам і працавала перакладчыкам паміж навукоўцамі і праграмістамі, а пасля патрапіла на працу ў знакамітую Аргонскую нацыянальную лабараторыю ў ЗША. - Ці варта чакаць, што беларуская зямля "пазбавіцца" ад радыяцыі, і як лепш выбудоўваць "адносіны" з радыяцыяй, каб яна прыносіла чалавецтву карысць, а не шкоду. - Што радыяктыўнае смецце таксама варта сартыраваць, і на гэтам нават робяць стартапы.
-
14
14. Што такое птушынае малако?
У чатырнаццатым выпуску Міша прэзентуе топ-тры цікавосткі з тых, што не змясціліся ў папярэдні выпуск, дзе мы размаўлялі з цудоўнай спадарыняй арнітолагам – Настай Кузьмянковай. Таму даведаемся яшчэ больш пра птушак: якая птушка можа даляцець з Аляскі да Аўстраліі без адзінага перапынку, што такое птушынае малако і чаму ўзімку птушак варта карміць меньш, чым хочацца?
-
13
13. Чаму птушкі вяртаюцца з выраю ў Беларусь (і як яны знаходзяць шлях дадому)?
На актуальныя вясновыя пытанні нам дапамагае знайсці адказы спадарыня арнітолаг - Наста Кузьмянкова. У гэтым выпуску даведаемся, што можа здарыцца, калі ў вясковай бібліятэцы браць кніжкі не толькі са школьнага спісу, як працуе птушыны GPS і чаму паштовыя галубы вярталіся ў княскія маёнткі.
-
12
12. Навошта чалавеку слёзы?
У дванаццатым выпуску распавядаем, адкуль бяруцца слёзы і навошта яны патрэбныя. Высвятляем, як так атрымалася, што наш арганізм пражывае эмоцыі, губляючы ваду. А таксама спрабуем адказаць на пытанне, ці плачуць іншыя віды жывёл і ці заўсёды мы можам правільна зразумець іх эмоцыі?
-
11
11. У якой ноздры больш валасоў?
Наш выпуск да Дня смеху, у якім мы расказваем пра Шнобелеўскую прэмію - узнагароду за навуковыя даследаванні, якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца. Абмяркуем, колькі навуковых артыкулаў па хіміі трэба напісаць, каб атрымаць прэмію па літаратуры; як з дапамогай палкі нагадаць курыцы, што яна - нашчадак дыназаўраў; і хто часцей перадражнівае адзін аднаго ў заапарках: малпы людзей ці людзі малпаў? (Ужо пасля запісу мы заўважылі памылку: Міша кажа, што Альфрэд Нобель быў нарвежцам. Насамрэч, ён быў шведам.)
-
10
10. Як батанічны слоўнік можа змяніць жыццё?
Выпуск да Дня роднай мовы, з якога вы даведаецеся пра беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік, якому сёлета 100 год. А таксама пра тое, як жыццё адной жанчыны можа паўплываць на светапогляд некалькіх пакаленняў беларусаў.
-
9
9. Чаму людзі пазбавіліся поўсці?
У дзявятым выпуску мы, нарэшце, выходзім са свайго зімовага сну. Але на дварэ ўсё яшчэ халодна, бррр! Таму спрабуем высветліць, чаму чалавек пазбавіўся поўсці і цяпер мерзне ў маразы, абгарае на сонцы і выглядае дзіўна для астатніх прыматаў. Разглядаем асноўныя гіпотэзы на гэты конт: папулярныя, спрэчныя і дзіўныя.
-
8
8. Хто жыве ў снезе?
У нашым святочным навагоднім выпуску ўдзельнічае заолаг Дзмітры Лукашанец. Дзмітры даследуе мікраскапічных жывёл. Не бактэрый, не пратыстаў, а менавіта жывёл. Але такіх маленькіх, што без мікраскопа іх і не пабачыш. А яшчэ гэтыя жывёлы могуць жыць у гурбах старога снегу, прычым як у Еўропе, так і ў палярных зонах. І Дзмітрый ужо падарожнічаў за імі і на Грэнландыю, і на Шпіцберген, і нават у Антарктыду. Пра захапляльныя падарожжы Дзмітрыя, не менш захапляльныя здольнасці аб'екта яго навуковага інтарэсу, а таксама пра тое, як беларусу стаць палярным даследчыкам, вы даведаецеся з гэтага выпуску.
-
7
7. Чаму не варта выкарыстоўваць адну дошку для мяса і гародніны?
У сёмым выпуску мы рыхтуемся да прыгатавання шматлікіх страў на Каляды і Новы год. Размаўляем на Мішынай кухні пра тое, колькі нам для гэтага спатрэбіцца кухонных дошак, дзе ў нашых кватэрах сапраўдныя мікробныя мегаполісы, хто такія, наогул, мікробы і чаму лепш мыць посуд шчоткай.
-
6
6. Чаму жывёлы гуляюць у гульні?
У шостым выпуску даведаемся, як гульні дапамагаюць жывёлам выжываць у прыродзе, чаму горным казлам больш падабаецца скакаць па крутых схілах і навошта пацукам гуляць у Doom. А вось тут можна спампаваць кароткі энцыклапедыйны артыкул, дзе распавядаецца ўсё тое ж самае, але па-англійску і са спасылкамі на літаратуру: https://bijaburbalka.netlify.app/games_for_animals.pdf -- Чакаем вашыя пытанні і зваротную сувязь: https://t.me/bijaburbalka_questions/ Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram: https://www.instagram.com/bijaburbalka/https://t.me/bijaburbalka/
-
5
5. Чым цікавыя палавыя зносіны крэветак?
У пятым выпуску мы знаёмім вас з яшчэ адным беларускім біёлагам - Уладзіславай Хаўратовіч! Слава зараз робіць дысертацыю у Венскім Біяцэнтры (Vienna BioCente), дзе даследуе малекулярныя працэсы мейозу. А дагэтуль абараніла вельмі цікавую магістарскую па вывучэнні палавых храмасом у крэветак, пра якую распавядае ў гэтым выпуску. Таксама Слава тлумачыць, чаму ў працэсе эвалюцыі ўзніклі два полы - мужчынскі і жаночы–, як крэветкі навучыліся абыходзіцца без самцоў, і чаму для вывучэння храмасом біёлагам даводзіцца "ійсці ў IT". (Нагадваем, што ў самым першым нашым выпуску мы знаёмілі вас з Аляксандрам Даменіканам, які таксама вывучае амурныя справы ў вельмі нечаканых на першы погляд аб'ектаў. Калі вы яшчэ яго не слухалі - зараз спрыяльная магчымасць!)
-
4
4. Чаму Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне далі біёлагу?
Наш чацвёрты выпуск, у якім мы проста распавядаем пра сутнасць даследванняў лаўрэатаў сёлетняй Нобелеўскай прэміі. А таксама высвятляем, што агульнага паміж ДНК і паваранай кнігай, у якіх жыццёвых абставінах можа спатрэбіцца ксеракс і чаму варта верыць у сябе ў той жа ступені, што і твая матуля.
-
3
3. Навошта мухам кусацца?
У трэцім эпізодзе пагаворым аб тым, чаму Зямлю называюць планетай казурак, навошта на гэтай планеце мухі, навошта мухам кусацца і як зразумець, якія з іх збіраюцца вас кусаць, а якія - не. Спіс літаратуры McGavin, G. (2005). Insects and spiders. Dorling Kindersley. Byrd, J. H., & Tomberlin, J. K. (Eds.). (2019). Forensic entomology: the utility of arthropods in legal investigations. CRC Press. Resh, V. H., & Cardé, R. T. (Eds.). (2009). Encyclopedia of insects. Academic Press. Labandeira, C.C. (2019). The fossil record of insect mouthparts: innovation, functional convergence, and associations with other organisms. In Krenn, H. (Ed.) Insect mouthparts. Springer. doi: 10.1007/978-3-030-29654-4_17 Догель, В. А. (1981). Зоология беспозвоночных, учебник для университетов (под ред. Ю.И. Полянского). Высшая школа. Тарасов, В. В. (1996). Медицинская энтомология. Изд-во МГУ. Сахвон, В.В. (2014). "Фауна ктырей (diptera: asilidae) припятского Полесья Беларуси". Вестник БГУ, сер. 2. 2014. № 1. https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/108987/1/Vestnik_ser_2_1_2014-032-035.pdf Вікіпедыя. "Спіс двухкрылых Беларусі". https://be.wikipedia.org/wiki/Спіс_двухкрылых_Беларусі#Сямейства_Сапраўдныя_мухі_(Muscidae) Цыркунов, В., Якусевич, Т. (2022). "Возвращение туляремии…Что следующее?" Медицинский вестник, 07.12.2022. https://medvestnik.by/konspektvracha/vozvrashchenie-tulyaremii-chto-sleduyushchee "Климат Беларуси меняется «в три раза быстрее, чем на планете в целом» — НАН". Vitebsk.BIZ. https://vitebsk.biz/news/49142/ "Синантропные мухи". УП "Центр профилактической дезинфекции". http://www.profdezcentr.by/info/characteristic/insects/muh
-
2
2. Як птушкі вучацца спяваць?
У другім эпізодзе мы даведваемся, як птушкі вучацца спяваць, як выразіць ступень небяспекі ў адзінках "дзі" і ў чым можна знайсці плюсы, калі ты для свайго вучня - Шаноўны Вораг. -- Чакаем вашыя пытанні і зваротную сувязь: https://t.me/bijaburbalka_questions/ Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram: https://www.instagram.com/bijaburbalka/https://t.me/bijaburbalka/
-
1
1. Ці вучацца жывёлы адна ў адной?
Наш першы ў жыцці выпуск падкасту, у якім мы з дапамогай навукі эталогіі высвятляем, ці вучацца жывёлы адна ў адной. А на шляху даведваемся, навошта кратам ксенафобія, як пацукі абіраюць бяспечную ежу і ці ёсць традыцыі ў птушак. Бонус гэтага выпуску — цудоўная размова з беларускім біёлагам Аляксандрам Даменіканам, які даследуе навучанне ў грыбоў О_о Чакаем вашыя пытанні і зваротную сувязь: https://t.me/bijaburbalka_questions/ Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram: https://www.instagram.com/bijaburbalka/ https://t.me/bijaburbalka/
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
“Біябурбалка” — падкаст пра біялогію, дзе мы разам з беларускімі даследчыкамі шукаем адказы на вашыя простыя і складаныя пытанні.Дасылайце свае пытанні і зваротную сувязь ў Telegram “Біябурбалкі”: https://t.me/bijaburbalka_questions/Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram: https://www.instagram.com/bijaburbalka/https://t.me/bijaburbalka/Там можна больш даведацца пра наш праект, знайсці дадатковую інфармацыю па тэме выпускаў, а таксама анонсы наступных падкастаў.
HOSTED BY
Bijaburbalka
CATEGORIES
Loading similar podcasts...