Тутэйшыя

PODCAST · society

Тутэйшыя

Падкаст пра выдатных беларусаў, якія зрабілі вялікі ўласны ўнёсак у сусветнае развіццё. Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan

  1. 10

    Марк Шагал. Сусветна вядомы мастак з-пад Віцебска, які ўсюды маляваў кароў

    Віцебская зямля заўсёды была багатая на мастакоў. Марк Шагал [які насамрэч і не Марк] - хлопчык са звычайнай габрэйскай сям'і насуперак уяўленням аб тым, чым павінен займацца па жыцці мужчына, паміж дзвюма сусветнымі войнамі змог вывучыцца на мастака, пераехаць у Парыж, знайсці сваю музу і ўславіць на ўвесь свет сваё прозвішча. Як у яго гэта атрымалася - даведаецеся з новага эпізоду. *** Музыка - гурт Zui Візуал проекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/ Праект рэалізаваны пры падтрымцы Стыпендый Адраджэння.

  2. 9

    Прыма з перцам. Мінчанка Аксана Волкава на сцэне Метрапалітэн-опера ў Нью-Йорку

    Ёсць тут аматары оперы? Пасля гэтага выпуску вы палюбіце яе мацней, таму што на сцэне сусветных пляцовак у ролі Кармэн зіхаціць наша зямлячка мінчанка Аксана Волкава! Дзяўчынка, якая змагла - у гэтым эпізодзе гісторыя артысткі, якая прайшла шлях ад сціплага дзяцінства ў беларускай сталіцы да выступленняў на сцэнах самых прэстыжных тэатраў свету. *** Музыка - гурт Zui Візуал праекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/ 

  3. 8

    Ёй захапляўся Уорэн Бафет! Роза Блюмкін, прадпрымальніца з-пад Бабруйска

    Жанчына, якой захапляўся сам Уорэн Бафет! Хто такая Роза Блюмкін і як беднай эмігрантцы без ведання англійскай мовы ўдалося ўвасобіць у жыццё амерыканскую мару, пабудаваўшы шматмільённы бізнэс, распавядаю ў гэтым выпуску. *** Музыка - гурт Zui Візуал праекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/  Праект рэалізаваны пры падтрымцы Стыпендый Адраджэння.

  4. 7

    Віцебскі Нобелеўскі лаўрэат. Жарэс Алфёраў, наш уласны Шэлдан Купер

    Калі вы слухаеце гэта выпуск з тэлефона, то цяпер будзеце ведаць, што працуе ён у большасці дзякуючы распрацоўкам нашага земляка, нобелеўскага лаўрэата па фізіцы Жарэса Алфёрава. Герой выпуску - чалавек, без якога савецкай электроніцы як галіне прыйшлося б цяжка, а лазерная хірургія магла пачаць сваё развіццё значна пазней.  *** Музыка - гурт Zui Візуал праекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/  Праект рэалізаваны пры падтрымцы Стыпендый Адраджэння.

  5. 6

    Надзя Хадасевіч-Лежэ, мастачка з-пад Віцебска, якая скарыла Парыж

    Хто не марыць скарыць Парыж? А ў каго атрымліваецца? Гэтымі пытаннямі дакладна не задавалася Надзя Хадасевіч, якая марыла стаць мастачкай. У гэтым выпуску гісторыя дзяўчынкі з беднай віцебскай глыбінкі, якая заваявала Парыж і стала сусветна вядомай авангардысткай. *** Музыка - гурт Zui Візуал праекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/  Праект рэалізаваны пры падтрымцы Стыпендый Адраджэння.

  6. 5

    Цуд з касічкамі з Гродна. Вольга Корбут, 4-кратная алімпійская чэмпіёнка па гімнастыцы

    Скокнуць вышэй галавы ці зрабіць мёртвую пятлю? Варыянтаў, як можна ахарактарызаваць кар'еру Вольгі Корбут, шмат. У выпуску пагаворым, як дзяўчынка з Гродна скарыла свет сваёй наватарскай гімнастыкай і зарабіла асабісты камплімент прэзідэнта ЗША Ніксана. *** Музыка - гурт Zui Візуал праекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/  Праект рэалізаваны пры падтрымцы Стыпендый Адраджэння.

  7. 4

    Удачлівы няўдачнік. Шымон Перэс, прэзідэнт Ізраіля з-пад Валожына

    Чаму 9-га прэзідэнта Ізраіля клікалі ўдачлівым няўдачнікам і што яго звязвае з беларускім Валожынам? Герой выпуску - Шымон Перэс, чалавек, які хаця б на нейкі час змог дабіцца міру на Блізкім Усходзе. *** Музыка - гурт Zui Візуал праекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/ Праект рэалізаваны пры падтрымцы Стыпендый Адраджэння.

  8. 3

    Хто прыдумаў бюстгальтар? Гісторыя Іды Розенталь, швачкі з Ракава

    Калі б не кемлівасць Іды Розенталь, мы маглі б і зараз насіць тугія нязручныя гарсэты. Як маладая швачка з Ракава трапіла ў ЗША і здзейсніла сапраўдную рэвалюцыю ў свеце жаночай бялізны - пагаворым у гэтым эпізодзе. *** Музыка - гурт Zui Візуал праекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/ Праект рэалізаваны пры падтрымцы Стыпендый Адраджэння.

  9. 2

    "Marks and Spencer" беларускі! Гісторыя Міхася Маркса са Слоніма, які заснаваў крупнейшага брытанскага рытэйлера адзення

    Герой выпуску - Міхась Маркс, заснавальнік кампаніі "Marks and Spencer". Паспрабуем разабрацца, як у 22-гадовага хлопца з заходняй Беларусі атрымалася ў чужой краіне без ведання мовы стварыць найбуйнейшага рытэйлера, фанатам якога была сама Маргарэт Тэтчэр. *** Музыка - гурт Zui Візуал проекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/ Праект рэалізаваны пры падтрымцы Стыпендый Адраджэння.

  10. 1

    Духі Trésor для Lancome ад беларускі Сафіі Гройсман. Парфумер з-пад Навагрудка з тытулам "Лепшы нос Амерыкі"

    Калісьці яна вызначала на нюх свежасць прадуктаў на навагрудскім кірмашы, а зараз - жывая легенда сусветнай парфумерыі. У гэтым выпуску вы дазнаецеся, хто такая Сафія Гройсман і за што атрымала тытул "Лепшы нос Амерыкі". *** Музыка - гурт Zui Візуал проекта - https://www.instagram.com/daryapetryuk/ Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan/ Праект рэалізаваны пры падтрымцы Стыпендый Адраджэння.

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Падкаст пра выдатных беларусаў, якія зрабілі вялікі ўласны ўнёсак у сусветнае развіццё. Аўтар - https://www.instagram.com/tanya_dobriyan

HOSTED BY

Tanya Dobriyan

CATEGORIES

URL copied to clipboard!