OM – Open Muzej Podcast podcast artwork

PODCAST · society

OM – Open Muzej Podcast

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ.Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.

  1. 11

    Эпізод 9. Музей і інклюзія: адкрытасць, доступ і роўнасць

    У апошнім эпізоде першага сезона падкаста ОМ даследуем шматпланавасць панятку “інклюзія” датычна музейнай дзейнасці. У гаворцы бяруць удзел Соня – мастацтвазнаўца, куратарка, культурніцкая адукатарка і медыятарка, і тоні лашдэн – пісьменні:ца, фемініст:ка і квір-актывіст:ка, як:ая займаецца праектамі ў сферы культуры і актывізму, арыентаванымі на правы ўразлівых груп – найперш жанчын, ЛГБТК+ асобаў і нейраадрозных людзей.

  2. 10

    Эпізод 8. Музей і калекцыі: сучаснае, беларускае, мастацтва

    Восьмы эпізод падкаста Open Muzej ушчыльную набліжае да вызначэння межаў “сучаснага беларускага мастацтва” і асаблівасцяў яго калекцыянавання. Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Другі госць – мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR – выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў. У размове параўноваем падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва.Карысныя спасылкі:1909. Маніфест футурызму. Філіпа Марынэціhttps://ps.1sept.ru/article.php?ID=200102823 2013. M21. Сяргей Кірушчанкаhttps://kalektar.org/be/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx2014. Art Aktivist інтэрнэт рэсурс / рэдактар Сяргей Шабохінhttps://kalektar.org/ru/in/names/bgYgTHdxLFbjvQ71QKuB2015. Zbor-Zbiór. Konstruowanie archiwum / ЗБОР. Канструюючы архіўArsenal Gallery in Bialystok40 твораў з гісторыі беларускага сучаснага мастацтвакуратары: Сяргей Шабохін, Сяргей Кірушчанка https://kalektar.org/be/k/a/wfUL3xFydTvDdKNlqvPA2016. ZBOR. Рух беларускага мастацтваІЗАЛЯЦЫЯ, Кіеўкуратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйкаhttps://kalektar.org/be/k/a/24n2thQZxWa7tNBkQhca2018. ZBOR in progres галерэя Ў, Мінсккуратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйкаhttps://kalektar.org/be/k/a/UI4PK9Vi4HT3PhuC3OHHНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусьartmuseum.byantiwarcoaltion.art https://antiwarcoalition.artJulia Stoschek Foundationhttps://jsfoundation.art/ZKM / Zentrum für Kunst und Medienhttps://zkm.de/deАлег Юшко. Portable Museumhttps://apps.apple.com/de/app/portable-museum/id1487643780?l=en-GBГанна Сакалова. Museum https://www.annasokolova.org/previewЧОРНМАСТ. ІQ. 2024https://telegra.ph/Belaruskі-art-buduchynya-uzbroenaya-pryladamі-z-mіnuўshchyny-04-30/Users/ADDA/Desktop/_1/Project/__2024.03.28_Паквартальны аналіз мастацтва-Беларуская Рады культуты/ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024. Андрэй Дурэйка.pdf

  3. 9

    Эпізод 7. Музей і войны: кейс аntiwarcoalition.art

    Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай. Таксама у другой частцы прымаюць удзел куратарка і даследчыца Антаніна Сцебур і арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, таксама удзельніцы куратарскай групы аntiwarcoalition.art.Карысныя спасылкі:1. Аб беларускім павільёне 53-й Венецыянскай біеналеhttps://kalektar.org/be/in/names/a7Ouk6hVSeyKgc0JpOWb2. Партал платформы antiwarcoalition.arthttps://antiwarcoalition.art/3. Відэапраца Габрыэль Галіяф "Асабістыя рахункі"https://antiwarcoalition.art/work/EIuFTsDI3CN0hDQi4u3r?p=4. Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка "Апошняя пастараль"https://antiwarcoalition.art/work/3AqXWOPDxfW8QnUMXLwL?p=5. Відэапраца Лесі Пчолкі "Нябачная траўма"https://antiwarcoalition.art/work/SUUGUbZYXCKxlCgJ9ZhC?p=6. Сайт "ЄрміловЦентр"https://yermilovcentre.org7. Пра праект Школы архітэктурнага мыслення "Дзеці паўсюль"https://www.instagram.com/p/C58DGecI8-W/?igsh=ZG12dHhydzkzYWUy

  4. 8

    Эпізод 6. Музей і войны: кейс UMCA

    Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай.Карысныя спасылкi:1. Хроніка падзей і прафесійных дыскусій наконт ідэі стварэння ва Украіне музея сучаснага мастацтва https://moca.org.ua/2. Архіў мастацтва ваеннага стануhttps://waa.umca.art/en3. Мікіта Кадан - гісторыя мастацтва і мастацтва гісторыі. https://huxley.media/virtualnyj-muzej-sovremennogo-ukrainskogo-iskusstva-nikita-kadan-istorija-iskusstva-i-iskusstvo-istorii/4. Сяргей Кірушчанка. М-21: аб стварэнні мастацкага музея XXI стагоддзі ў Менскуhttps://kalektar.org/ru/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx

  5. 7

    Эпізод 5. Музей і міграцыя: дыстанцыя, сувязь і адаптацыя

    У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў эміграцыі ды працягваць захоўваць сувязь з радзімай на адлегласці. Таксама у эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашэў.Карысныя спасылкi:Аб праекце Надзі Саяпінай "Ліст да мамы"https://kalektar.org/be/in/names/Bl3B0bwDCYJBYOcTvmW3Глеб Бурнашэў, праект “Нябачны квартал”https://niewidoczny.com/BLYZKIST: Maria Beburia, Taras Gembik Welcomepack | Ласкаво просимоhttps://warszawa.krytykapolityczna.pl/dzialanie/instytut-otwarty/blyzkist/

  6. 6

    Спецэпізод 1. Музей і спадчына: атрыбуцыя і дэкаланізацыя. Кейс Парыжскай школы

    У адмысловым эпізодзе падкаста ОМ мы накіроўваемся ў Парыж, дзе разам з куратаркай і даследчыцай Аксанай Карпавец абмяркуем праблемы атрыбуцыі і нацыянальнай прыналежнасці культурнай спадчыны. Закранем таксама і ролю гэтага горада ў разрэзе гісторыі беларускага мастацтва на прыкладзе мастакоў і мастачак Парыжскай школы. Эксперткай эпізода стала даследчыца і мастацтвазнаўца Саша Рэйзар, якая падзеліцца сваім меркаваннем пра стан посткаланіяльнасці і працэсы дэкаланізацыі ў беларускім мастацтве.Карысныя спасылкi да эпiзоду:1. Неспадзяваны манiфест Хаiма Суцiна. Артыкул украінскага куратара і арт-крытыка Канстанціна Дарашэнкі.https://supportyourart.com/columns/sutin/2. Калекцыя рускага авангарда і савецкага нон-канфармізму ў Музеі Цымерлі.https://zimmerli.rutgers.edu/collections/russian-art-soviet-nonconformist-art3. Агляд кнігі Стывена Лі «Этнічны авангард. Мінарытарныя культуры і сусветная рэвалюцыя».https://cyberleninka.ru/article/n/etnicheskiy-avangard-kak-utopiya-interkulturalnoy-sovremennosti-stiven-li-i-mirovaya-revolyutsiya-steven-sunwoo-lee-the-ethnic-avant/pdf4. Інтэрвію Сашы Рэйзар з Руфінай Базловай “Гісторыя беларускай выжыванкі”https://chrysalismag.org/project/rufina-bazlova-istoriya-belarusskoy-vyzhivanki

  7. 5

    Эпізод 4. Музей і супольнасці: салідарнасць і супраціў

    Чацвёрты эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах. У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям. Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.Карысныя спасылкi:1. Сайт выставачнага праекту «If disrupted, It becomes tangible».Куратары Антаніна Сцебур, Аляксей Барысёнак.https://www.if-disrupted.lt/2. Інтэрв’ю з Ігарам Саўчанкай для партала Znyata. Цыкл «Сустрэчы з легендамі».https://znyata.com/legends-by/64-legends-savchenko-1.html3. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра арт-групу «Беларускі клімат»https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/nCvNTgXvqfNsoCTT6DwP%2Fq40p2dueemMgy400-58045154.pdf?alt=media&token=e3b87239-67e4-47f9-b2d3-4ddeacc26f994. Персанальны сайт Артура Клінаваhttp://arturklinau.com 5. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра праект «Горад сонца»https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/vLTvBmvTeJSVLiT9HHqS%2Fafvuljt377-Pomyslitь-nemyslimoe_-Civitas-Solis-Artura-Klinova-_-Art-_-Zhurnal.pdf?alt=media&token=eecb0e05-1fbf-48a4-8e84-e86eadf8ff626. Unstraight Museumhttps://www.unstraight.org/7. Праект Blyzkist Марыі Бэбурыі і Тараса Гэмбіка https://naszwybir.pl/blyzkist/8. Зое Леанард ‘I Want a Dyke For President’https://www.frieze.com/article/i-want-dyke-president-zoe-leonard

  8. 4

    Эпізод 3. Музей і супольнасці: клопат і падтрымка

    Трэці эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах. У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям. Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.Карысныя спасылкі да эпізоду:1. Сяргей Шабохін гутарыць з Антанінай Сцебур і Аляксеям Барысёнкам аб выставе "Тое, што парушана, стае адчувальным. Інфраструктуры і салідарнасць за межамі постсавецкіх умоў", іх куратарскім супрацоўніцтве, планах і аспектах салідарнасці і клопату ў актуальных гістарычных абставінах.https://kalektar.org/be/k/a/w4TLopLqyjfeyd4ZYliQ2. Марына НАПРУШКІНА: «Уцекачы для Еўропы - гэта шанец змяніцца да лепшага». Інтэрв'ю.https://day.kyiv.ua/ru/article/obschestvo/marina-naprushkina-bezhency-dlya-evropy-eto-shans-izmenitsya-k-luchshemu3. Мадзіна Тластанава аб тым, што такое дэкаланіяльнасць, у чым адрозненне гэтага тэрміна ад посткаланіяльнасці і аб досведзе ў якім перасякаюцца савецкае і каланіяльнае быцця.https://www.youtube.com/watch?v=wRnoxqOf1hc4. Тэкст «Праблемнага калектыва» аб павільёне Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам, спраектаванага Алексантэры Ахола-Вало да Першай усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы 1930 г.https://redmuseum.church/en/nadpis-karandashom-o-reprezentatsii-nasiliya-v-pavilone-mopr-aleksanteri-ahola-valo5. Размова з Клэр Бішоп аб радыкальнай музеалогіі і палітыцы глядацтваhttps://spectate.ru/claire-bishop/6. Пра музей гісторыі прафсаюзнага руху ў Менскуhttps://museums.by/muzei/muzei-g-minska-i-minskoy-oblasti/muzey-istorii-profsoyuznogo-dvizheniya/

  9. 3

    Эпізод 2. Музей і (не)фармат: мадэрнісцкі, уяўны, пост-музей

    Другі эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны станаўленню і развіццю канцэпцыі “музей”. Ці адпавядае мадэрнісцкі музей выклікам цяперашняга часу? Якія ёсць альтэрнатывы паводле формы і зместу? Падчас гутаркі абмяркоўваецца патэнцыял нематэрыяльных і ўяўных калекцый, узнікненне пост-музеяў. У гасцях падкаста – куратарка і даследчыца Аксана Карпавец і Ірына Кон – мастацтвазнаўца, куратарка і сябра працоўнай групы праекта Open Muzej. Суразмоўцы дзеляцца шматлікімі прыкладамі фармату і нефармату працы музейных інстытуцый Беларусі, Украіны, ЗША і Францыі.Карысныя спасылкі да другога эпізоду:Міжнародная рада музеяў ICOMВыстава “Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супрацiў”Аляксей Барысёнак, Сяргей Шабохін апісваюць працу “Нічога няма” і аднаўляюць гісторыю пра тое, якім чынам фрагмент серыі з 9 графічных лістоў стаў аўтаномным мастацкім выказваннем і каментаром да цэлага дзесяцігоддзя беларускага сучаснага мастацтва

  10. 2

    Эпізод 1. Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычны

    У першым выпуску падкаста OM яго вядучы, культурніцкі актывіст Багдан Хмяльніцкі, гутарыць з працоўнай групай праекту Open Muzej, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральнікі_цы праекта: сузаснавальнiцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін.Падчас гутаркі абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасцях, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў_к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце, раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej развіваецца на валанцёрскіх пачатках, і запускам падкаста стваральнікі_цы запрашаюць да абмеркавання, саўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі дадзенай ініцыятывы.Карысныя спасылкі да першага эпізоду:Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektarhttps://kalektar.org/ru/kАмбасада культурыhttps://ambasada.art/ZBORhttps://kalektar.org/ru/in/names/hX2D9CxKmIu0bbE0qKjLСяргей Кірушчанкаhttps://sergeykiryuschenko.com/Аляксей Талстоўhttps://kalektar.org/ru/in/names/5uKGk0sddyAqFJEmRcKpІнстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур.https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/4ywf5oprlGTbLIH4H2Hx%2Fwd6fyvv25-statusproject_net.pdf

  11. 1

    OM – Open Muzej Podcast: Cizier

    Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ.Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ.Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.

HOSTED BY

OM – Open Muzej

CATEGORIES

Frequently Asked Questions

How many episodes does OM – Open Muzej Podcast have?

OM – Open Muzej Podcast currently has 11 episodes available on PodParley. New episodes are automatically indexed when they're published to the podcast feed.

What is OM – Open Muzej Podcast about?

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і...

How often does OM – Open Muzej Podcast release new episodes?

OM – Open Muzej Podcast has 11 episodes. Check the episode list to see recent publication dates and frequency.

Where can I listen to OM – Open Muzej Podcast?

You can listen to OM – Open Muzej Podcast on PodParley by clicking any episode. We provide an embedded audio player for direct listening, and you can also subscribe via your preferred podcast app using the RSS feed.

Who hosts OM – Open Muzej Podcast?

OM – Open Muzej Podcast is created and hosted by OM – Open Muzej.
URL copied to clipboard!