PODCAST · society
Santara. Laida baltarusių kalba
by LRT
Чым жыве беларуская дыяспара Літвы? Якія ў іх традыцыі, святы, тусоўкі і якія культурніцкія імпрэзы яны праводзяць? У чым падабенства беларусаў і літоўцаў і ў чым грунтоўныя адрозненні? Ці ўплывае на іх палітычнае жыццё ўнутры самой Беларусі і якія сур'ёзныя тэмы горача абмяркоўваюцца на кухнях? Усё гэта можна даведацца з праграмы Santara! Кожныя два тыдні ў нядзелю а 10:40. Далучайцеся!Kaip baltarusių diaspora gyvena Lietuvoje? Kokios yra jų tradicijos, šventės, vakarėliai ir kokius kultūrinius renginius jie organizuoja? Kuo baltarusiai ir lietuviai panašūs ir kokie pagrindiniai skirtumai? Kaip politinė situacija pačioje Baltarusijoje veikia baltarusių gyvenimą ir kokios rimtos temos karštai aptarinėjamos virtuvėse? Apie visa tai sužinosite laidoje „Santara. Laida baltarusių kalba“ kas dvi savaites sekmadieniais 10.40 val.
-
8
Вызваленне Анджэя Пачобута і выстава Ксішы Ангелавай: чаго чакаць?
Палітвязень, журналіст і актывіст польскай дыяспары Анджэй Пачобут выйшаў на волю пасля пяці гадоў у беларускай турме. Як яго вызваленне паўплывае на адносіны Беларусі і Польшчы, і чаму Лукашэнка пайшоў на гэты крок менавіта цяпер? Размова з палітолагам Валерам Карбалевічам.Гэтымі днямі ў Вільні адкрываецца асаблівая выстава. Беларуская мастачка Ксіша Ангелава праз свае працы даследуе экзістэнцыйны жах Чарнобыля — катастрофы, якая стала першым вялікім урокам таго, што дзяржава можа падвесці, можа схлусіць і нават забіць. Падрабязней у размове з мастачкай.Вядучы Глеб Анікевіч.
-
7
Крах сістэмы Орбана ў Венгрыі и 30 гадоў «Вясне»: як усё пачыналася і працягваецца сёння?
Што стала галоўнай прычынай краху сістэмы Віктара Орбана, якая падавалася ўстойлівай на працягу 16 гадоў, і як гэта адаб’ецца на „сяброўстве“ з Расіяй і Беларуссю. А дапаможа нам у гэтым палітычны аглядальнік і блогер Мікола Дзядок.26 красавіка праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае свой вялікі юбілей — 30 гадоў з дня заснавання. Каб падрабязней паразмаўляць пра гэты маштабны шлях, да нас у госці завітала праваабаронца «Вясны» Настасся Васільчук. Мы абмяркуем, з чаго пачыналася гісторыя арганізацыі, чаму Настасся абрала для сябе менавіта гэтую няпростую дзейнасць і як, нягледзячы на ўсе выклікі, «Вясна» будзе адзначаць свой юбілей у гэтым годзе.Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
-
6
Як расійскія ліберальныя медыя ўплываюць на беларусаў і чым гэта небяспечна?
Сёння значная частка аўдыторыі ў Беларусі, шукаючы альтэрнатыву дзяржаўнай прапагандзе, звяртаецца да расійскіх ліберальных медыя. Здавалася б, гэта лагічны выбар у пошуках незалежнага погляду. Але наколькі бяспечным для нацыянальнай ідэнтычнасці з’яўляецца такое „інфармацыйнае суседства“? Менавіта гэтаму пасвечаны новы матэрыял журналіста Цэнтра новых ідэй, сацыёлага Канстанціна Несцяровіча, які завітаў к нам у госці.На гэтым тыднi ў Беларусі адзначаецца так званы «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Ці засталося ў гэтым «яднанні» хоць нешта ад інтарэсаў беларускага народа и каму сёння больш выгадны гэты саюз — Лукашэнку ці Пуціну? І чаму? Каб разабрацца ў гэтым, мы запрасілі гісторыка, дарадцу лідара беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўла Церашковіча.Вядучы передачы Глеб Анікевіч.
-
5
Што адбываецца на Блізкім Усходзе і як на гэта рэагуюць у Менску?
Пасля правалу шматмесячных перамоў па ядзернай здзелцы і жорсткага разгону пратэстаў у Іране, ЗША і Ізраіль пачалі сваю маштабную аперацыю. Што адбываецца на Блізкім Усходзе, якой стратэгіі прытрымліваюцца Вашынгтон і Ізраіль у адносінах да Ірана і пра што сведчыць рэакцыя рэжыму Лукашэнкі на гэтыя падзеі, мы абмеркавалі з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.Сёлета Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча адзначаем знакавы юбілей — 25 гадоў з дня аднаўлення. Аб тым, як змяніўся музей за гэтыя гады, ці ёсць там экспанат, які можна назваць сапраўдным "сэрцам" калекцыі, і якія ініцыятывы сёння робяць гэтую прастору жывой, нам распавяла куратарка музея Паўліна Вітушчанка.Вядучы Глеб Анікевіч.
-
4
Украіна ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі: чаму менавіта цяпер і як адрэагуе беларускі рэжым
На гэтым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі. Галоўнай прычынай называецца актыўная вайсковая дапамога Расіі. Чаму Кіеў пайшоў на гэты крок праз чатыры гады пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання і як беларускі рэжым можа на гэта адказаць?Беларуская пісьменніца Марыя Пархімчык прэзентавала ў Вільні свой новы раман пад назвай «Эйфарыя».Вядучы Глеб Анікевіч.
-
3
Як беларуская моладзь адчувае сябе ўнутры краіны і з якімі праблемамі сутыкаецца?
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" правёў маштабнае сацыялагічнае даследаванне становішча беларускай моладзі ўнутры краіны. Гэта ўжо трэцяя хваля маніторынгу, якая дапамагае зразумець: чым жывуць маладыя людзі сёння і што для іх важней — асабісты камфорт ці грамадскія змены?У Сейме Літвы праходзіць выстава журналісткі беларускага незалежнага тэлебачання “Белсат” і мастачкі Ганны Русінавай пад назвай "Сіла духу, надзея і вера".Вядучы Глеб Анікевіч.
-
2
Размова з Паўлам Севярынцам: як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі?
У Вільні прайшла вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам. Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Якім быў для яго гэты месяц? Якія планы на будучыню і як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі?У Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адкрылася выстава „1926. Выстава пра будучыню“.Вядоўца перадачы Глеб Анікевіч.
-
1
Крах саюзніка: чаму затрыманне Мадура стала асабістай праблемай Лукашэнкі?
Чаму лёс венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура выклікаў такую хваравітую рэакцыю ў беларускіх уладаў і што менавіта напалохала афіцыйны Менск? Як затрыманне Мадура паўплывае на далейшыя адносіны паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі? Ці стане гэты прэцэдэнт новым інструментам ціску Вашынгтона на іншыя аўтакратыі? Усе гэтыя пытанні мы абмяркуем з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.Акрамя таго, закранем і ўнутраную сітуацыю: падвядзем сумныя вынікі 2025 года ў маштабах рэпрэсій. Праваабаронца цэнтра «Вясна» Анастасія Васільчук распавядзе пра палітычныя прысуды ў Беларусі.Вяд. Глеб Анікевіч.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
Чым жыве беларуская дыяспара Літвы? Якія ў іх традыцыі, святы, тусоўкі і якія культурніцкія імпрэзы яны праводзяць? У чым падабенства беларусаў і літоўцаў і ў чым грунтоўныя адрозненні? Ці ўплывае на іх палітычнае жыццё ўнутры самой Беларусі і якія сур'ёзныя тэмы горача абмяркоўваюцца на кухнях? Усё гэта можна даведацца з праграмы Santara! Кожныя два тыдні ў нядзелю а 10:40. Далучайцеся!Kaip baltarusių diaspora gyvena Lietuvoje? Kokios yra jų tradicijos, šventės, vakarėliai ir kokius kultūrinius renginius jie organizuoja? Kuo baltarusiai ir lietuviai panašūs ir kokie pagrindiniai skirtumai? Kaip politinė situacija pačioje Baltarusijoje veikia baltarusių gyvenimą ir kokios rimtos temos karštai aptarinėjamos virtuvėse? Apie visa tai sužinosite laidoje „Santara. Laida baltarusių kalba“ kas dvi savaites sekmadieniais 10.40 val.
HOSTED BY
LRT
Loading similar podcasts...