TOK | TALK Беларусь

PODCAST · news

TOK | TALK Беларусь

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

  1. 97

    Лукашэнку тэрмінова патрэбныя грошы: Машэнскага прымусілі купіць сабе праблему | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне Андрэя Пачобута, а таксама чаму Лукашэнку цяпер можа быць выгадная дээскалацыя. Адказваем на заўвагі Міколы Статкевіча. Гаворым пра адметную здзелку, у выніку якой Аляксандру Машэнскаму дастаўся няпросты актыў – Полацкі малочны камбінат. Глядзім на дынаміку ІТ-сектара і індэкс развіцця гарадоў краіны. І разбіраем складаную сітуацыю дзяўчынкі Ксюшы з Магілёва, якой уся Беларусь збірала і сабрала грошы на выратавальны ўкол. 00:00 – вырвана з кантэксту00:47 – дэталі вызвалення Пачобута12:15 – ці чакаць пацяплення ў адносінах Лукашэнкі з суседзямі18:01 – МАГЧЫМАСЦІ для адукацыі ў BISEB https://www.biseb.school/courses?utm_...19:53 – чаму Лукашэнку выгадная дээскалацыя22:44 – што за актыў дастаўся Машэнскаму31:07 – што адбываецца з беларускім ІТ35:46 – адказ Міколе Статкевічу51:51 – новыя абставіны гісторыі Ксюшы з Магілёва1:07:59 – што паказаў рэйтынг гарадоў Беларусі

  2. 96

    Максім ЗНАК: засада ў кабінеце Лідзіі Ярмошынай, арышт і турма, закон і сілавікі | ТОК

    Вядомы адвакат, аўтар «Зэкамерона» Максім Знак у новым выпуску ТОК распавядае, чаму далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі і чаму верыў, што змены магчымыя. Згадвае ключавыя падзеі 2020-га і як прымаліся рашэнні. Дзеліцца ўспамінамі пра суд, дзе яго абараняла жонка Надзея, і эмоцыямі ад сустрэчы з сынам. Кажа пра карані сваёй беларускасці і нацыянальныя адметнасці беларусаў. Разважае пра тое, як перамагчы дыктатуру і супрацьстаяць пагрозе з Усходу. 00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – пра тату і беларушчыну05:51 – выкладанне ў БДУ і гісторыя адной адлічанай студэнткі09:54 – АТРЫМЛІВАЙЦЕ ПРАВЫ з аўташколай Denis Drive https://ddrive.pl у Варшаве, Уроцлаве, Гдыні ці Беластоку11:13 – як занесла ў выбарчую кампанію15:07 – уражанне ад знаёмства з Віктарам Бабарыкам18:20 – знаёмства з Марыяй Калеснікавай19:56 – чаму паверыў, што змены магчымыя22:37 – што адбывалася пасля затрымання Бабарыкі26:44 – што адбывалася ў ЦВК 10 жніўня, пасля чаго Ціханоўская выехала з краіны32:55 – як тады штаб успрыняў выдварэнне Ціханоўскай36:39 – пра затрыманне і пасадку42:16 – пра суд, на якім Максіма Знака абараняла жонка Надзея47:17 – рэакцыя сукамернікаў52:48 – самы незвычайны ліст56:17 – з чаго пачалася кніга «Зэкамерон»1:01:20 – пра сустрэчу з сынам пасля вызвалення1:04:11 – што зразумеў пра сістэму1:12:03 – да чаго вядзе сітуацыя беззаконня1:16:02 – чыя пазіцыя па перамовах бліжэй: Бабарыкі ці Калеснікавай?1:24:50 – як супрацьстаяць расейскаму ўплыву1:26:40 – чаму беларусам варта павучыцца ва ўкраінцаў1:29:06 – нацыянальныя адметнасці беларусаў1:37:41 – як перамагчы дыктатуру1:44:07 – месцы сілы ў Беларусі

  3. 95

    Лукашэнка звольніў віцэ-прэм’ера і міністра культуры Беларусі. Што гэта значыць? Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка зняў міністра культуры Руслана Чарнецкага, а на яго месца прызначыў Марата Маркава. Гаворым пра новую праблему з дактарамі, якую ўлады ствараюць самі, і пра выхадку маладога медыка Касцюковіцкай бальніцы. Тлумачым, чаму амбіцыйнаму праекту БНБК-3 так цяжка ўзляцець, кажам пра падводныя камяні, якія не пабачылі ўлады, калі абавязалі школьнікаў удзельнічаць у кругласуткавых палявых зборах. Гаворым пра небяспеку закрыцця дабрачыннай установы «КіндэрВіта» і новыя сігналы пра тое, што Анжаліка Мельнікава знаходзіцца ў Менску.00:00 – вырвана з кантэксту01:03 – чаму Лукашэнка зняў Чарнецкага і зрабіў Маркава міністрам культуры05:10 – ці заблакіруюць ютуб у Беларусі12:49 – зноў учыніў Пратасевіч15:26 – чаму праект БНБК дагэтуль не ўзляцеў24:53 – улады прыдумалі, як яшчэ пагоршыць сітуацыю з дактарамі28:55 – пра заробкі дактароў у Польшчы і Беларусі35:15 – як малады доктар паплаціўся за хамства40:49 – чаму ўлады закрылі «КіндэрВіту», якая займалася дабрачыннасцю55:52 – чаму ўведзеныя абавязковыя палявыя зборы для школьнікаў – гэта памылка1:03:59 – Анжаліка Мельнікава знайшлася?

  4. 94

    Кіраўнік пула Лукашэнкі: раскол на АНТ, цэнзура і стаўленне да ўлады | Дзмітрый Семчанка ў ТОК

    У інтэрв’ю ТОК былы журналіст АНТ і былы палітвязень Дзмітрый Семчанка распавядае пра тое, чаму далучыўся да пула Лукашэнкі, а таксама дзеліцца цікавымі дэталямі тэлевізійнага закулісся. Ён кажа, чаму расійскія журналісты лічылі яго ворагам і чаму ў яго не складваліся адносіны з тагачасным кіраўніком АНТ Маратам Маркавым. Тлумачыць, калі вырашыў звольніцца і што адбывалася на канале ў жніўні 2020-га. Апісвае брутальнае затрыманне і ціск у няволі. А таксама называе, хто быў бы найлепшым пераемнікам Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаму не адносіць сябе да неафітаў03:56 – чаму далучыўся да пула Лукашэнкі11:05 – пра рускаміраўцаў у сістэме15:11 – пра тое, як цэнзуравалі Лукашэнку19:58 – што змянілася з прыходам Наталлі Эйсмант23:11 – чаму ў Расіі Семчанку лічылі ворагам24:27 – пра сустрэчу з Маратам Маркавым31:35 – пра Крывашэева і Каліноўскага34:04 – пра заробак на АНТ36:04 – як з АНТ спрабавалі зрабіць БТ41:40 – чаму тэлебачанне хлусіла пра ковід48:33 – як звальняўся з АНТ54:00 – як прымушалі зрабіць сюжэт пра Бабарыку56:35 – пра сустрэчу з Лукашэнкам57:01 – пра пераемніка – Макея1:01:24 – пра жонку Юлю і Бангалор1:07:27 – што адбывалася 9 жніўня 2020-га1:13:46 – першае затрыманне і размовы з сілавікамі1:24:04 – жорсткае затрыманне ў 2022-м1:36:23 – што казаў на судзе1:38:45 – пра сустрэчу з сынам1:42:07 – ці варта ўсё было гэтага1:45:29 – пра тату1:51:30 – як спрабавалі зняць для прапаганды

  5. 93

    ДАШКЕВІЧ: «Якія мы вахлакі: самі ва ўсім вінаватыя!» | ТОК

    У гутарцы ТОК былы палітвязень і колішні лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч распавядае пра свой шлях да беларушчыны, кажа пра адзіны спосаб перамагчы Расею і захаваць Беларусь, а таксама называе памылкі як старой апазіцыі, так і новай. Зміцер дзеліцца прыгожай гісторыяй кахання і галоўным урокам, які вынес з апошніх гадоў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – пра дзяцінства на Калыме і беларускую мову04:58 – выпрабаванне маршруткай у Менску06:29 – як трапіў у «Малады фронт»08:38 – пра сяброўства з Севярынцам12:36 – чаго намагаліся дасягнуць маладафронтаўцы17:17 – стаўленне да Пазняка18:19 – чаму не Лукашэнка – прычына ўсіх бедаў19:48 – стаўленне да камуністаў20:36 – пра Міколу Дзядка і погляды21:27 – чаму ў 2020-м доўга стаяў убаку24:51 – што беларусам трэба рабіць далей26:47 – пра сілавікоў – адэптаў «рускага свету»31:21 – пра Бабарыку37:35 – пра лісты Калеснікавай39:13 – пра Сяргея і Святлану Ціханоўскіх40:02 – калі пачаў выходзіць на маршы43:49 – якія памылкі рабіла старая апазіцыя48:33 – гісторыя кахання з Настай52:49 – што сказаў сын55:35 – пра суд і пракурорку58:51 – нараджэнне Данііла1:00:07 – пра імёны дзяцей1:03:14 – пра выхаванне дзяцей1:06:47 – Навасады і навешаны «нізкі статус» 1:13:20 – пра крымінальнікаў, якія рагочуць з «Панарамы»1:20:41 – калі спыняцца рэпрэсіі1:21:10 – галоўная памылка еўрапейцаў1:23:52 – якая будучыня чакае Лукашэнку1:24:48 – якія кампрамісы прымальныя ў дыктатуры1:27:02 – пра перамовы з Лукашэнкам1:31:17 – чаму ўсё было не дарма

  6. 92

    ЛОЙКА: «Такога Лукашэнкі мы не бачылі даўно!» | TOK

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, паход Лукашэнкі ў Мак.бай, жаданне расейцаў пераехаць у Беларусь, а таксама кейс прапагандысткі Іны Грышук, якая абурылася тым, што на сына завялі крыміналку праз ухіленне ад службы ў войску. Разважаем над тым, ці выдасць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ордар на арышт Лукашэнкі, гаворым пра лёс літоўскіх фур, узятых у закладнікі Менскам, а таксама дзелімся ўражаннямі ад інтэрв’ю Віктара Бабарыкі. 00:00 – вырвана з кантэксту01:07 – новыя вызваленні: чаго хоча Лукашэнка10:56 – паход у Мак.бай, і чаму Лукашэнка не можа спадабацца моладзі23:17 – расейцы масава сабраліся пераязджаць у Беларусь: што думаюць беларусы33:36 – што не разумее прапагандыстка, на сына якой завялі крыміналку за ўхіленне ад службы ў войску44:00 – ці выдасць ордар на арышт Лукашэнкі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе52:56 – а што з літоўскімі фурамі?57:21 – чаму злачынных пасярэднікаў Лукашэнку варта шукаць пад носам1:07:12 – што стала зразумела пра Бабарыку1:20:17 – міністр культуры ўвойдзе ў гісторыю, апаганіўшы Купалаўскі тэатр1:25:49 – гісторыя Ксюшы, якая ўскалыхнула краіну

  7. 91

    Бабарыка пра сябе, уладу і чыноўнікаў: Коля Лукашэнка і Пратасевіч, Румас і Калаўр | ТОК

    У вялікай размове ТОК Віктар Бабарыка тлумачыць, чаму ў 2020 годзе кінуў выклік Лукашэнку і чаму быў упэўнены ў перамозе. Упершыню распавядае дэталі затрымання і план на дзень выбараў. Адказвае на закіды пра «руку Масквы» і кажа, чаму дзеля перамен у Беларусі дастаткова было толькі саміх беларусаў. А таксама агучвае пазіцыю па Украіне, санкцыях і даводзіць, якім шляхам трэба ісці да нерасійскай Беларусі. 💸 ЯК ПЕРАЛІЧЫЦЬ ПАДАХОДНЫ НА ТОК: https://nashaniva.com/38838700:00 – вырвана з кантэксту01:08 – за каго галасаваў у 1994-м01:57 – чаму ў 2020-м пайшоў на выбары03:37 – размова з дзецьмі пасля рашэння ісці на выбары06:43 – размова з акцыянерамі Белгазпрамбанка11:35 – ці была размова з Мілерам – кіраўніком «Газпрама»12:49 – ці шукаў падтрымкі ў Маскве14:41 – як адкрыць для сябе Лісабон з MY PORTUGAL MOMENTS🔸Facebook: https://www.facebook.com/myportugalmoments/🔸Instagram: https://www.instagram.com/myportugalmoments🔸Tik-Tok: https://www.tiktok.com/@myportugalmoments🔸LinkedIn: https://linkedin.com/company/my-portugal-moments🔸YouTube: https://www.youtube.com/@MyPortugalMoments16:12 – чаму Масква не пагадзілася на змены ў Беларусі23:22 – калі зразумеў, што выйграе выбары25:53 – чаму людзі падтрымалі Бабарыку29:29 – папярэджанні пра пасадку31:00 – пра крымінальную справу і калег, якія далі паказанні супраць Бабарыкі35:53 – пра сяброў37:54 – як адбывалася затрыманне47:28 – які быў план на дзень выбараў53:42 – пра 2022 год і цану, якую плацяць беларусы57:56 – чаму Лукашэнка вызваліў Бабарыку цяпер1:02:12 – чаму лічыць сябе шчаслівым няўдачнікам1:08:52 – чаму Лукашэнка ўтрымаўся ва ўладзе1:14:21 – пра Ермакову, якую паставілі на чале Белгазпрамбанка1:16:50 – якім кіраўніком быў Пётр Пракаповіч1:21:06 – пра Калаўра і Румаса1:23:05 – пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ і Колю1:30:09 – прапановы ад Васкрасенскага і Пратасевіча1:32:47 – пазіцыя па Украіне1:35:58 – пра першую канферэнцыю ва Украіне1:42:35 – як зрабіць Беларусь нерасійскай1:51:21 – пазіцыя па санкцыях2:03:47 – што можна дзяліць у дэмсілах2:12:14 – роля Івана Краўцова2:16:44 – пра папярэджанне Статкевіча2:22:46 – чаму Украіна змяніла палітыку адносна Беларусі2:24:36 – пра стратэгію Трампа ў перамовах з Лукашэнкам2:26:46 – пра «Еву» Хаіма Суціна 2:30:44 – пра цікаўнасць да беларускай гісторыі2:31:47 – гераіня Беларусі2:32:24 – пра сустрэчу з Алексіевіч2:33:42 – кніга для ўсіх беларусаў2:35:19 – стаўленне да грошай2:37:12 – неверагодная сустрэча з жонкай2:39:21 – чаму пайшоў у палітыку2:44:57 – што стала з сабакамі Бабарыкі2:46:44 – лёс дома2:50:25 – што з капіталу засталося

  8. 90

    Важныя рашэнні Лукашэнкі: што не так з яго дабрынёй і чаго чакаць жанчынам | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падарунак, які Лукашэнка зрабіў жанчынам да 8 Сакавіка, гаворым пра важнае папярэджанне Мікалая Статкевіча, падзеі ў Іране, трывожны трэнд у эканоміцы, які можа ўдарыць па кішэнях беларусаў, выпадак у брэсцкай школе і рэакцыю настаўніка, а таксама адказ беларусаў хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі замашкамі. 00:00 – вырвана з кантэксту01:06 – Лукашэнка зрабіў падарунак жанчынам06:02 – важнае папярэджанне Статкевіча14:30 – а што Лукашэнку ад падзей у Іране28:03 – новая фантазія Азаронка33:59 – які серыял паглядзець35:15 – у эканоміцы пачалася стагнацыя – чаго чакаць?45:35 – развагі ў працяг адказу Бабарыкі пра люстрацыю55:15 – дзіўная рэакцыя школы1:07:41 – як беларусы адказалі хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі замашкамі1:13:23 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў?1:16:53 – што звязвае Азаронка з Дугінай1:20:32 – стаўленне да 8 Сакавіка і фемінізму

  9. 89

    Што не так з планам Лукашэнкі: дрэнныя навіны для ўрада і беларусаў | Лойка і Роўда — ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка вырашыў менавіта цяпер зладзіць разнос чыноўнікам і якія эканамічныя праблемы наспелі ў краіне. Гаворым пра новую атаку на сэканд-хэнды і тое, чаму яны такія нязручныя для ўладаў. Разбіраем мэты, якія агучылі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, а таксама заклік Вадзіма Пракоп’ева і хвалю хейту, якая абрынулася на Святлану Ціханоўскую. Абмяркоўваем рэзанансны фільм, а таксама гучны скандал, у які аказалася ўцягнутая і беларуска. 00:00 – вырвана з кантэксту01:04 – небяспечны трэнд у эканоміцы12:41 – Коля Лукашэнка атрымаў новы падарунак ад бацькоў14:32 – чаму Лукашэнка не паехаў у ЗША24:53 – чаму чыноўнікі так хочуць пазбавіцца ад сэкандаў32:21 – ці могуць у Беларусі заблакаваць тэлеграм51:29 – у чым мэта Бабарыкі і Калеснікавай 1:05:08 – пра зварот Пракоп’ева з заклікам сабраць грошы на дзейнасць Ціханоўскага💸 ІНСТРУКЦЫЯ, як накіраваць падаткі на ТОК у Літве: https://nashaniva.com/387678/ 🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК ДАНАТАМ: https://buymeacoffee.com/tokbelarus🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted...🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

  10. 88

    ФЯДУТА: аб працы на Лукашэнку і змове супраць яго | ТОК

    У вялікім інтэрв’ю ТОК літаратуразнаўца, пісьменнік, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута распавядае пра падзеі 1990-х, тлумачыць, чаму людзі прагаласавалі за Лукашэнку, і кажа, хто адказны за прыход яго да ўлады. Гаворыць пра ролю Колі і ці будзе ён пераемнікам. Тлумачыць, чаму ў 2020-х не быў на маршах, а ў 2021-м паверыў у змову сілавікоў супраць Лукашэнкі і паставіў усё на кон. Дае ацэнкі Ціханоўскай і Бабарыку, згадвае закуліссе працы паліттэхнолагам у Расіі і Украіне. 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – як Лукашэнка адрэагаваў на кнігу Фядуты пра яго05:18 – калі Лукашэнка стаў папулярным05:54 – чаму падтрымаў Лукашэнку10:50 – ці сапраўды быў Лукашэнка сэкс-сімвалам13:52 – планы Лукашэнкі пасля прыходу да ўлады18:06 – пра віну і адказнасць19:37 – калі Лукашэнка вырашыў узурпаваць уладу21:10 – пра ролю Колі Лукашэнкі і сям’і26:05 – чаму Лукашэнка хавае жонку 27:30 – асоба Шэймана30:24 – пра канферэнцыю ў Кіеве і Расію 33:08 – пра генерацыю–2020  34:27 – чаму хоча сысці з палітыкі35:45 – ацэнка Ціханоўскай39:42 – стаўленне да Бабарыкі42:51 – чаму паверыў у змову сілавікоў47:06 – як сілавікі схапілі ў Маскве51:21 – пра расійскую інтэлігенцыю і сяброў у Кіеве1:00:32 – закуліссе працы паліттэхнолагам у Расіі і ва Украіне1:02:01 – пра жонку і каханне1:03:14 – пра Камсамол і развал СССР1:09:33 – як прыйшоў да беларускасці1:10:34 – пра Някляева1:19:54 – што можа прымусіць Лукашэнку спыніць рэпрэсіі 

  11. 87

    Гучная заява Калеснікавай: глупства, памылка ці разумная пазіцыя | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем палітычны курс, які прапанавала Марыя Калеснікава, гаворым пра нечаканы разварот у палітыцы Кіева адносна Беларусі і яшчэ адзін падарунак Лукашэнку ад Трампа. Таксама разважаем пра зноў узнятую тэму забароны абортаў і палоханне дзяцей турмой у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра «Малітву», якую ў свой час зрабіў духоўным гімнам Мулявін і якую цяпер забараняе спяваць Ірына Відава. 00:00 – вырвана з кантэксту00:54 – што прапануе Калеснікава03:59 – пра пасыл «Машы трэба патлумачыць»07:16 – пра нармалізацыю11:54 – пра Пратасевіча ў вобразе Джэймса Бонда14:01 – перамовы Польшчы з Лукашэнкам17:22 – чаму прапаганда раскручвае тэму выбараў 203022:26 – пра акно ва Украіну і пракол Лукашэнкі28:39 – пра крымінальны пераслед Лукашэнкі, які «зусім не хвалюе» Эйсмант29:37 – што рэальна непакоіць Лукашэнку32:04 – пра затрыманне агенткі КДБ ва Украіне і мутныя асяродкі38:35 – падарунак ад Трампа, вызваленні і спыненне рэпрэсій47:41 – чаму ўдава Моўчана забараняе выконваць «Малітву»57:38 – зноў усплыла тэма забароны абортаў1:06:49 – жахлівая статыстыка з савецкіх часоў1:15:32 – пра запалохванне падлеткаў турмой

  12. 86

    «Лукашэнка рэальна разгубіўся!» Што адбываецца і што будзе далей | Лойка і Роўда ў ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне рэжыму Мадуры ў Венесуэле і чаму гэта так расхвалявала Лукашэнку. Гаворым пра траўму, якую Лукашэнку нанеслі жанчыны, і чаму ён не можа яе пераадолець, кажам пра Мікіту Мелказёрава і якім мы яго запомнім. А таксама адказваем на самыя розныя пытанні гледачоў: пра тое, якой мусіць быць беларуская армія, ці чакае эканоміку абвал пасля адыходу сям’і ад улады, што паказвае на беднасць, і пра многае іншае.00:00 – вырвана з кантэксту01:12 – канец Вестфальскай сістэмы12:38 – чаму расхваляваўся Лукашэнка пасля падзення Мадуры18:33 – чаго насамрэч баіцца Лукашэнка20:47 – каму дастанецца ўлада ў Венесуэле24:18 – што чакае Іран і Кубу35:49 – ЗАПІСВАЙЦЕСЯ НА КУРС «СЕЙБІТ ПРАМОВЫ» ад «Нацыі лідараў» https://is.gd/mXzYn838:11 – траўма Лукашэнкі, якую нанеслі жанчыны46:54 – беларусы пасварыліся з-за прыёму ў Наўроцкага56:08 – якім мы запомнім Мікіту Мелказёрава1:04:54 – якой павінна быць беларуская армія1:11:51 – што такое палітыка1:15:07 – дзе закапвае грошы Лукашэнка1:19:04 – пра заробкі і траты1:24:04 – у Беларусі асаблівае стаўленне толькі да адной сабакі1:28:34 – ці магчымае правасуддзе без помсты1:37:09 – што варта пераняць Беларусі ў Польшчы1:44:03 – якую жанчыну мы б хацелі запрасіць у ТОК1:49:33 – прагнозы і спадзяванні🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted...🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

  13. 85

    Выбух у мінскім метро: уся праўда ад адваката, які абараняў аднаго з тэрарыстаў | Лепрэтар у ТОК

    Адвакат Дзмітрый Лепрэтар абараняў у судах многіх вядомых беларусаў: Ігара Лосіка, Уладзіміра Мацкевіча, Ксенію Луцкіну і нават Дзмітрыя Канавалава, якому далі найвышэйшую меру пакарання за выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску.У вялікім інтэрв’ю праекту «Ток» Лепрэтар расказвае пра заклісныя падрабязнасці гучнай справы, паводзіны Канавалава і Лукашэнкі, сустрэчу з будучым генпракурорам Андрэем Шведам. А таксама тлумачыць, як працуюць суддзі ў цяперашняй Беларусі, колькі зарабляюць адвакаты, і чаму выносіцца так мала апраўдальных прысудаў. Лепрэтар згадвае, як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча, і разважае пра люстрацыю ў Беларусі.00:00 — вырвана з кантэксту00:20 — чаму Лепрэтар маўчаў пра гучную справу02:00 — як Лепрэтар стаў адвакатам Дзмітрыя Канавалава03:50 — тэлефонны званок і машына з міліцыі07:05 — першая сустрэча з Канавалавым08:30 — дзіўныя паводзіны злачынцы 11:25 — «уся Беларусь сачыла за гэтым працэсам»14:14 — адзіная просьба Канавалава17:08 — «Канавалаў — гэта чалавек-загадка»19:20 — следчыя адпрацоўвалі ўсіх20:00 — паводзіны Лукашэнкі і канспіралогія22:45 — важная памылка беларускай дзяржавы26:08 — якім быў матыў Канавалава?29:27 — удзел Андрэя Шведа36:40 — «самае цяжкае гэта слухаць прысуд»39:02 — маці Кавалёва не прыняла вырак сыну41:55 — пра 2020 год і дзеянні сілавікоў44:30 — «а хто ў вас бацькі?»46:30 — хто такія суддзі ў Беларусі?50:10 — што казалі пра сына Лідзіі Ярмошынай?51:00 — як выносяць прысуды ў Беларусі53:00 — закуліссе гучнай справы і помста адвакату56:00 — адвакаты і палітычныя справы ў Беларусі58:30 — кар’ера суддзі і апраўдальныя прысуды1:00:00 — колькі зарабляюць адвакаты ў Беларусі1:05:30 — роля адваката як паштальёна 1:10:12 — як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча1:14:00 — «Евангелле» Ціханоўскага1:16:00 — карупцыя, памілаванні, і свабода за грошы1:20:30 — «у 2020 годзе юрысты абурыліся»1:23:35 — што казалі сілавікі падчас пратэстаў1:26:50 — завочныя суды ў Беларусі1:30:00 — ці патрэбная люстрацыя ў Беларусі?1:36:30 — нечаканая праблема сілавікоў1:38:40 — брудныя метады сілавых структур1:43:10 — калі ў Беларусь вернецца права?1:44:40 — пажаданне ўсім беларусам

  14. 84

    СЕВЯРЫНЕЦ: пра галоўную місію Беларусі, знаёмства з Калеснікавай і прэтэнзіі Зянона Пазняка | ТОК

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusПершае вялікае інтэрв’ю палітыка Паўла Севярынца пасля вызвалення. Ён расказвае як пазнаёміўся з Сяргеем Ціханоўскім і чаму для яго не блізкая пазіцыя Віктара Бабарыкі. Тлумачыць, як ставіцца да Зянона Пазняка і Святланы Ціханоўскай і згадвае, як Марыя Калеснікава прыйшла ў Малады фронт. Севярынец аналізуе раскол у БХД і разважае пра прызнанне агента беларускіх спецслужб Дудкіна. Таксама Павел падрабязна расказвае пра сваё жыцё за кратамі, даносчыкаў у камерах і паводзіны сілавікоў на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Згадвае свой шлях да веры і да беларушчыны, знаёмства з жонкай Вольгай, і дзеліцца планамі на будучыню.00:00 — вырвана з кантэксту00:25 — апошні дзень за кратамі і нечаканае вызваленне04:20 — у чым змяніліся беларусы06:10 — як Марыя Калеснікава прыйшла да Севярынца08:55 — як стварылі Малады Фронт12:12 — Зміцер Дашкевіч і «падазрона начышчаныя боты»14:10 — Дашкевіч і бела-чырвона-белы сцяг над Мінскам18:07 — раскол у БХД22:20 — беларускі менталітэт і палітычныя партыі24:40 — рэакцыя на прызнанне агента КДБ28:40 — Зянон Пазняк і яго роля для сённяшняй Беларусі30:50 — «Зянон — гэта полюс! На полюсе людзі не жывуць!»31:30 — прэтэнзіі Пазняка да Паўла Севярынца33:50 — ўражанні ад закінутай беларускай глыбінкі36:16 — «беларусы гэта інтраверты і лясныя людзі»39:50 — «Беларусь — ключ да развалу Імперыі!»41:50 — што адбывалася ў калоніі, калі пачалася вайна44:20 — смелая заява Севярынца і яе наступствы46:40 — татальнае сачэнне ў камеры і ў калоніі51:30 — «я не лічу нормай гей-парады»54:50 — учынак Міколы Статкевіча58:20 — «палітычны капітал трэба растрачваць!»59:10 — як Севярынец прыйшоў да беларушчыны1:03:00 — знаёмства і каханне з жонкай Вольгай1:10:30 — Францішак Скарына ці Францішак Вячорка? 1:11:40 — як маці Паўла Севярынца стала свядомай беларускай1:12:47 — як быць палітыкам, мужам і бацькам1:17:35 — пра Віктара Бабарыку, грошы і беларусаў1:19:20 — «Бабарыка мне палітычны не блізкі»1:22:15 — складаны выбар Беларусі1:24:00 — пра місію Беларусі1:26:50 — пра цяперашнюю праваслаўную царкву1:30:25 — «для чаго Бог стварыў Беларусь?» 1:34:20 — шлях да веры1:35:50 — добраахвотнае вяртанне ў турму1:41:50 — праваслаўе і беларуская мова1:43:10 — рэлігія і палітыка1:47:04 — знаёмства з Сяргеем Ціханоўскім1:49:33 — пратэсты ў Беларусі1:54:40 — што адбывалася на Акрэсціна ў жніўні 2020 года1:59:30 — хітры план ці збег абставінаў?2:01:05 — стаўленне да Святланы Ціханоўскай2:02:45 — як прымірыць беларусаў?2:06:39 — планы на будучынюПАДТРЫМАЙЦЕ ТОК:🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

  15. 83

    БЯЛЯЦКІ: пра Лукашэнку і Ціханоўскую, сілавікоў і ўладу, Беларусь і СССР | ТОК

    У вялікай гутарцы ТОК нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі распавядае пра шлях да беларушчыны, гаворыць пра «рускі мір» і рэстаўрацыю савецкай сістэмы ў Беларусі. Кажа, што людзі за кратамі думаюць пра Лукашэнку і Ціханоўскую, а таксама прапагандыстаў Скабееву і Азаронка. Тлумачыць, як працуе сацыяльны кантракт Лукашэнкі, і як на яго ўплывае ціск. Дзеліцца каштоўнымі ўспамінамі з 1980-х і 1990-х і расказвае, як ствараўся праваабарончы цэнтр «Вясна» ў далёкім 1996-м.00:00 – вырвана з кантэксту00:37 – пра дзяцінства, Карэлію і як стаў патрыётам04:17 – пра студэнцкія часы і беларускасць07:45 – як таемна збіраліся пад БЧБ-сцягам у лесе10:38 – знаёмства з жонкай13:21 – «Незалежнасць нам не звалілася»15:55 – «Лукашэнка – рэстаўратар савецкай сістэмы»22:16 – як збіралі грошы на мітынгах у 1990-я27:11 – турэмныя бонусы для нобелеўскага лаўрэата40:26 – пра крымінальную справу і дзень, калі прысудзілі Нобелеўскую прэмію46:13 – пра людзей, якія ўпяклі за краты49:02 – сустрэча з Пратасевічам у калоніі56:01 – пра суддзю і адвод57:15 – пра сяброўства са Стэфановічам і Лабковічам1:00:17 – пра Алеся Пушкіна1:03:21 – што адбывалася ў бальніцы ў Калядзічах1:05:22 – пра вясновак Насту Лойку і Марфу Рабкову1:09:27 – чаму адбыўся 2020 год1:16:24 – чаму Лукашэнка не спыняе рэпрэсіі1:20:40 – пра сацыяльны кантракт ад Лукашэнкі1:25:44 – ацэнка Ціханоўскай1:28:50 – пра Скабееву і «60 хвілін», а таксама Азаронка1:33:16 – што ведаў пра Бучу1:39:14 – пра крытыку Нобелеўскага камітэта і расейцаў1:46:23 – як распарадзіцца прэміяй1:47:19 – кім працаваў у турме1:49:02 – пра «рускі мір»1:53:19 – як дапамагчы родным, якія за кратамі1:55:19 – пра маральных аўтарытэтаў

  16. 82

    Допыт Бабарыкі, бяда Лукашэнкі і парадокс Ціханоўскага | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне 123 палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай. Гаворым пра першую прэс-канферэнцыю ва Украіне і магчымыя змены ў дэмакратычным руху. Закранаем зварот Лукашэнкі падчас УНС і адказваем на пытанні гледачоў. Падводзім вынікі года, называем свой топ і антытоп асобаў – 2025. 00:00 – вырвана з кантэксту01:11 – чаму Лукашэнка вызваліў Віктара Бабарыку16:44 – што стаіць за адказам пра Крым27:21 – роля саветнікаў і новы цэнтр сілы ў Берліне39:09 – асноўнае пра УНС43:22 – якая ў рэальнасці сітуацыя ў эканоміцы Беларусі52:51 – здзелка з каліем – новая «тэмка» Лукашэнкі1:00:55 – што адбываецца з прыватным бізнэсам1:01:57 – галоўныя актывы, якія адабрала дзяржава ў 2025-м1:06:03 – топ і антытоп асобаў 2025 года1:27:28 – ці выстаяць беларусы супраць «рускага міру»1:34:40 – які стыль пасля сябе пакіне эпоха Лукашэнкі1:38:16 – пра праект ТОК, і як мы пазнаёміліся:)

  17. 81

    Істэрыка Ціханоўскага, план Пракоп’ева і дзіўныя шкарпэткі Лукашэнкі | Лойка і Роўда – ТОК

    📚НАБЫВАЙЦЕ КНІГІ ў Gutenberg Publisher: https://gutenbergpublisher.euУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем экзатычнае турнэ сям’і Лукашэнкі і што за ім можа стаяць. Гаворым пра план фінляндызацыі Беларусі ад Вадзіма Пракоп’ева і Сяргея Ціханоўскага, а таксама публічныя прэтэнзіі да апошняга ад Сяргея Бяспалава, яго былога прэс-сакратара. Тлумачым, чаму Літва не можа вырашыць праблему з метэазондамі, якія паралізуюць галоўны аэрапорт. Згадваем барацьбу прарасійскай дзяячкі Вольгі Бондаравай з выбітнай беларускай паэткай Ларысай Геніюш. Кажам пра раптоўную папулярнасць Аляксея Хлястова, а таксама пра тое, чаму расіяне ўзненавідзелі Ларысу Доліну. І, вядома, новы пароль беларусаў: «Што рабіў Ігар? Ішоў бухі дамоў». 00:00 – вырвана з кантэксту01:00 – чаму Лукашэнка ўступіўся за Бакіева02:34 – што агульнага ў Беларусі і М’янмы08:02 – што Лукашэнкі насамрэч рабілі ў Амане15:38 – якую схему Лукашэнка хоча пракруціць з Алжырам17:29 – каго пакінулі прыглядваць за краінай, пакуль усе Лукашэнкі раз’ехаліся21:46 – самая вялікая эканамічная загадка24:01 – 🎁 як атрымаць ПАДАРУНАК ад Gutenberg Publisher https://gutenbergpublisher.eu28:38 – саюз Ціханоўскага і Пракоп’ева40:07 – Сяргей ідзе ў апазіцыю да Святланы Ціханоўскай?42:08 – што не так з ідэяй фінляндызацыі Беларусі48:03 – чаму Літва не можа вырашыць праблему з шарамі57:05 – што за гісторыя з літоўскім дронам у Гродне1:02:09 – вайна Бондаравай з Геніюш1:07:19 – поспех Хлястова і эфект Долінай1:19:13 – феномен Ігара з Віцебскаv

  18. 80

    Замах на Лукашэнку, падазрэнні да Бабарыкі і здзелка са следствам | Юрась Зянковіч у ТОК

    💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusГерой новага выпуску ТОК — Юрась Зянковіч, юрыст і апазіцыйны палітык, які воляй лёсу стаў на чале змовы супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе. Юрася разам з палітолагам Аляксандрам Фядутам схапіла расійская паліцыя ў Маскве пасля размовы ў рэстаране з падстаўнымі сілавікамі, якія рабілі выгляд, што рыхтуюць дзяржаўны пераварот.«Юрась, па-мойму, гэта сур’ёзныя хлопцы, з імі можна мець справу», — сказаў на выхадзе з рэстарана Фядута. Хутка іх абаіх спакавалі і вывезлі ў Беларусь. Фядута цяпер працягвае адбываць прызначаны па гэтай справе 10-гадовы тэрмін. Зянковічу, у якога, акрамя беларускага, было і амерыканскае грамадзянства, пашанцавала больш: яго ад пачатку рыхтавалі на абмен, які адбыўся ў красавіку 2025-га.Пра тое, як планавалася змова, хто быў уцягнуты, як дзейнічала КДБ і што ўваходзіла ў здзелку, — у вялікай размове ТОК. Хіба ўпершыню Юрась Зянковіч распавядае гэтую неверагодную гісторыю ад пачатку да канца.00:00 – вырвана з кантэксту00:38 – пра тое, як узялі ў палон начальніка ДАІ05:41 – пра падпалкоўніка, які звёў з правакатарам11:46 – пра рэальную спробу перавароту ў Беларусі12:26 – колькі грошай прасіў правакатар Жураўскі14:26 – хто яшчэ падставіў16:00 – чаму паехаў у Маскву17:30 – як адбылося затрыманне22:46 – пра сувязі з Макарам і Карач23:58 – што за рэстаран, у якім зняты выпуск25:28 – дэталі здзелкі са следствам32:43 – чаму Лукашэнка не выпускае Фядуту33:38 – знаёмства з Фядутам36:42 – як маглі ламаць Пратасевіча39:33 – як следчы пераканаў прызнаць віну40:30 – легенды Амерыканкі47:54 – як вымагаюць грошы з бізнэсоўцаў49:28 – як затрымлівалі добраахвотніка Верамейчыка 51:17 – за што арыштоўваюць чыноўнікаў53:46 – вясёлая гісторыя пра казла ў носе54:32 – другая вясёлая гісторыя пра вядро і партрэт Лукашэнкі58:14 – размова з кіраўніком КДБ Церцелем1:02:32 – закуліссе здымак у прапагандысцкім кіно1:18:28 – як апынуўся ў ЗША1:21:59 – чаму галасаваў за Трампа1:30:38 – ці працягнуцца вызваленні палітвязняў1:36:23 – пра цяперашнюю працу і планы💸 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY💸 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

  19. 79

    «Лукашэнка нерваваўся і быў раздражнёны»: новыя праблемы ўладаў Беларусі | Лойка і Роўда – ТОК

    💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крызіс на межах Беларусі і тое, калі адкрыюцца памежныя пераходы з Польшчай і Літвой, як арганізаваны кантрабандны цыгарэтны бізнэс у Беларусі і якой здзелкі з амерыканцамі дабіваецца Лукашэнка. Таксама разбіраем гучную справу «СофтКлуба», у межах якой арыштавалі патрыярха беларускага ІТ — стваральніка сістэмы АРІП Уладзіміра Сіротку. Тлумачым, у чым праблема Беллегпрама і чаму беларускае не купляюць. Згадваем рэзанансную гісторыю з арыштам блогераў, якія ладзілі дабрачынны збор на дзіця, а таксама высвятляем, што не так з ежай у школах.00:00 – вырвана з кантэксту00:28 – ці адкрые Польшча памежныя пераходы04:43 – якую здзелку прапануе Лукашэнка07:42 – як працуюць кантрабандныя схемы16:19 – роля амерыканцаў і закулісныя дамоўленасці18:06 – Пратасевіч агент?24:40 – двайное дно ў справе «СофтКлуба»: за што пасадзілі стваральніка АРІП32:40 – праблемы Беллегпрама і чаму беларускае не купляюць52:23 – рэзанансная гісторыя: блогеры прысабечылі грошы, сабраныя на дзіця1:05:32 – што не так з ежай у школах

  20. 78

    Разнос Лукашэнкі, заняпад «Амкадора» і галоўны фільм Беларусі | Лойка і Роўда — ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем загады, якія Лукашэнка раздаў чыноўнікам, у тым ліку адмену льгот, лёс Аляксандра Шакуціна, былога ўласніка імперыі «Амкадор» і былога сябра Лукашэнкі, які трапіў за краты, а таксама цягу чыноўнікаў рознай вагі да карупцыі. Гаворым пра дзяржаўную кантрабанду цыгарэт у Літву, чаму беларусы ідуць ваяваць за Расію, а таксама дзелімся ўражаннямі ад прагляду новага беларускага фільма – «Класная».✏️ ЗАПІСВАЙЦЕСЯ НА БЯСПЛАТНЫЯ КУРСЫ Nation of Leaders: 🔸 «Радавод»: https://bit.ly/4ovnCLw 🔸 «Гендар з нуля»: https://bit.ly/4qtinh4 🔸 «Ад выгарання да рэсурсу»: https://bit.ly/3J5Hl5E 👉 Сайт і ўсе дасяжныя магчымасці Nation of Leaders: https://bit.ly/42VKED300:00 – вырвана з кантэксту00:41 – чым паказальны разбор палётаў, які ўчыніў Лукашэнка14:43 – магістратуры адменяць?20:27 – МАГЧЫМАСЦЬ: бясплатныя курсы Nation of Leaders 22:25 – што адбываецца з Шакуціным і «Амкадорам»32:18 – чаму з Гуцэрыева знялі санкцыі42:31 – Наталля Эйсмант уратавала карупцыянера?52:07 – катастрофа з кантрабанднымі цыгарэтамі на літоўскай мяжы57:05 – як КДБ наладжвае стасункі з Захадам58:58 – навошта беларусы едуць ваяваць за Расію1:04:40 – абмяркоўваем фільм «Класная» ад «Беларусьфільма»

  21. 77

    Што адбывалася ў найлепшай школе Беларусі: закуліссе Ліцэя БДУ | Ігар Варакса ў TOK

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску «ТОК» размаўляем з Ігарам Вараксам, кандыдатам фізіка-матэматычных навук, які больш за 20 гадоў прысвяціў Ліцэю БДУ і ў 2019–2021 гадах узначальваў яго. Гаворым пра тое, як змяніўся Ліцэй пасля падзей 2020-га, кульмінацыяй якіх стала наданне яму імя Фелікса Дзяржынскага. Абмяркоўваем перавагі і недахопы беларускай сістэмы адукацыі, перапісванне падручнікаў, зрывы настаўнікаў, забарону на тэлефоны, прымус у выхаванні і сістэму кантролю ў школах, калі бацькоў не пускаюць нават на парог. Разважаем, як пераадолець крызіс гуманітарнай адукацыі і як вучыць дзяцей жыць у эпоху штучнага інтэлекту.00:00 – вырвана з кантэксту00:46 – феномен Ліцэя БДУ04:52 – пра ліцэістаў08:43 – пра крытычнае мысленне і вальнадумства дзяцей09:56 – як паўгода не хадзіў на заняткі13:55 – як стаў дырэктарам16:11 – адкуль пайшло «няма дарогі – ідзі ў педагогі»20:09 – узровень заробкаў у Ліцэі23:12 – у Ліцэй прыходзіла эліта?26:22 – як Мікалай Лукашэнка дапамог Ліцэю31:04 – як сябе ставіла ўнучка Анастасія Лукашэнка32:35 – што адбывалася ў Ліцэі ў 2020-м34:17 – чаму настаўнікі за фальсіфікацыі не атрымалі бонусаў38:19 – пра прымус у выхаванні40:26 – пра рэзанансную гісторыю з настаўніцай у Гомелі48:12 – каму выгадная прапускная сістэма ў школах51:04 – цяперашнія школьнікі больш інфантыльныя?54:25 – што разбурыў міністр Карпенка59:34 – пра новую кіраўніцу Ліцэя з Інстытута нацбяспекі1:02:30 – у чым задача прыстаўленага кадэбэшніка1:04:35 – пра наданне Ліцэю імя Фелікса Дзяржынскага1:13:25 – навошта дзяцей апранаюць у вайсковую форму1:14:39 – пра перапісванні падручнікаў1:21:05 – як вучыць дзяцей карыстацца AI1:26:28 – як прышчапіць дзецям любоў да Беларусі1:33:12 – плюсы беларускай сістэмы адукацыі1:38:47 – чаму ўсе наймаюць рэпетытараў1:45:48 – што рабіць з крызісам гуманітарных дысцыплін1:49:44 – ці апраўданыя паборы ў школах2:00:22 – вядомыя выпускнікі, якія сталі велічынёй🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:🔸 Apple Podcasts: https://bit.ly/TOKAPPLE 🔸 Spotify: https://bit.ly/TOKSPOTIFY🔸 Яндэкс.Музыка: https://bit.ly/TOKYANDEX🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/TOKGOOGLE🔸 Сastbox: https://bit.ly/TOKCAST🔸 Amazon Music: https://bit.ly/TOKAMAZON🔸 Listen Notes: https://bit.ly/TOKlistennotes#варакса #ліцэйбду #роўда #беларусь #ток #навіныбеларусі

  22. 76

    Закрылі офіс Ціханоўскай: што здарылася і што будзе далей? | ТОК: ЛОЙКА І РОЎДА

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда разам з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўвае крызіс з палівам у Расіі і магчымыя выгады для Аляксандра Лукашэнкі, новы рэстаран высокай кухні яго сына Віктара, рашэнне Літвы знізіць узровень аховы Святланы Ціханоўскай, няўдалае размеркаванне маладой доктаркі і рэакцыю чыноўнікаў, а таксама трагікамедыю, якая здарылася ў Беларусі са студэнтам.00:00 – вырвана з кантэксту00:43 – крызіс з палівам: што атрымае Лукашэнка?12:19 – Віктар Лукашэнка заняўся высокай кухняй20:30 – чаму змяніўся ўзровень аховы Ціханоўскай37:46 – што паказала рэзанансная крымінальная гісторыя з Магілёва47:52 – размеркаванне стала бядой для маладой доктаркі 58:06 – школьнікі адваёўваюць права на тэлефоны1:06:58 – студэнт з Конга звярнуўся да Лукашэнкі і трапіў у міліцыю

  23. 75

    Выхадка Ціханоўскага, дзікая гісторыя ў школе і перазапуск ПВТ | Лойка і Роўда – ТОК

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем канфліктную сітуацыю ў Нью-Ёрку, дзе Сяргей Ціханоўскі прымусіў Святлану адмовіцца ад інтэрв’ю CNN. Гаворым таксама пра вызваленне палітвязняў з дэпартацыяй і ўчынак палітыка Міколы Статкевіча, які адмовіўся ад такой здзелкі. Абмяркоўваем крызіс на польскай мяжы, змены ў Парку высокіх тэхналогій і лёс экс-кіраўніка Нацбанка Паўла Калаўра, які пайшоў працаваць на «кашалёк» Лукашэнкі Мікалая Вараб’я. Згадваем дзікунскую гісторыю ў гомельскай школе і крэатыў заводаў у тыктоку.00:00 – вырвана з кантэксту00:38 – рэфлексіі пра выхадку Ціханоўскага ў Нью-Ёрку34:29 – пра ўчынак Статкевіча і цану51:06 – крызіс у адносінах з Польшчай1:04:24 – сітуацыя ў ПВТ1:12:09 – роля Янчэўскага 1:15:44 – лёс Калаўра1:18:37 – пра «кашалька» Лукашэнкі – Вараб’я1:20:19 – дзікунская сітуацыя ў гомельскай школе1:31:32 – крэатыў заводаў у тыктоку

  24. 74

    Сустрэча з Калеснікавай, зліў інтымных фота і высылка з Беларусі | Шчыракова ў ТОК

    Гераіня новага выпуску ТОК – вядомая гомельская журналістка і актывістка Ларыса Шчыракова, вызваленая і дэпартаваная з Беларусі разам з паўсотняй іншых вязняў у выніку перамоў Лукашэнкі са спецпрадстаўніком Трампа Джонам Коўлам. У вялікім інтэрв’ю Ларыса распавядае пра жанчын у калоніі і іх быт, дзеліцца навінамі пра вядомых жанчын-палітвязняў, пра Калеснікаву, Золатаву, Чэкіну і іншых, распавядае пра сваю сям’ю і адносіны з сынам, які чакаў маці на волі. Кажа пра новы народны артыкул, харчовую прастытуцыю і гумар, які ратуе.00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – пра сябрука-міліцыянта10:27 – ці Гомель прарасійскі13:22 – пра нізкі ўчынак сілавікоў са злівам інтымных здымкаў17:30 – як пасля затрымання сын сустрэўся з бацькам, якога не бачыў з 5 гадоў29:24 – знаёмства з мужам35:54 – пра супрацоўнікаў жаночай калоніі і ідыёцкія забароны42:19 – пра новы народны артыкул і тролінг сына47:59 – чаму жанчыны забіваюць51:03 – пра аліменшчыц і найгоршую катэгорыю асуджаных у турме55:38 – гісторыя адной жанчыны, якая села1:00:21 – чаму жанчыны пляткараць1:02:48 – зварот да супрацоўнікаў жаночай калоніі1:04:01 – пра «дзясятую катэгорыю» альбо палітычных і начальніцу атрада1:08:46 – узаемаадносіны паміж палітычнымі і звычайнымі асуджанымі1:12:42 – пра харчовую прастытуцыю, і як лёгка можна палепшыць умовы 1:17:31 – што думаюць жанчыны ў калоніі пра вайну1:22:03 – «Золатава ў калоніі ў аўтарытэце»1:25:03 – Чэкіна схуднела ў два разы1:32:59 – пра Насту Лойку і Марфу Рабкову1:35:17 – як сядзіць пенсіянерка, асуджаная па справе Аўтуховіча1:42:14 – «Калеснікава засмяялася – і мы пахаладзелі»1:50:00 – каго вярбуе адміністрацыя1:54:37 – самы цяжкі момант, і што ратуе1:58:33 – прыколы 2:00:32 – пра вызваленне і высылку2:02:53 – першая ноч на волі

  25. 73

    Лукашэнка просіць дапамогі: вынікі важнай паездкі і новыя забароны ў Беларусі | Лойка і Роўда – ТОК

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вынікі саміту ШАС у Кітаі, нападкі на Паўла Латушку і таямнічае знікненне яго былога паплечніка і экс-чыноўніка Анатоля Котава. Гаворым пра новаўвядзенні ў школе, якія ператвараюць яе ў турму, дэкрэтныя адпачынкі і выплаты маладым маці, а таксама саламяны крынж. 00:00 – вырвана з кантэксту00:37 – чаму ШАС – кружок па інтарэсах Кітая08:25 – які практычны сэнс Беларусі ад ШАС10:24 – захапляльная гісторыя з кітайскімі лапамі13:16 – ці будуць дыктатары жыць да 150 гадоў18:51 – нападкі на Паўла Латушку 40:19 – хто такая Вольга Карпушонак45:13 – таямнічае знікненне Котава01:00:55 – новаўвядзенні ў школах01:14:17 – чаму Мінадукацыі трэба думаць пра штучны інтэлект01:21:21 – ці справядлівая аплата дэкрэту ў Беларусі01:36:20 – саламяны крэатыў

  26. 72

    Прарыў Лукашэнкі, лёс Бабарыкі, памылка Ціханоўскай | Лойка і Роўда – ТОК

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем званок Трампа Лукашэнку і магчымае вызваленне ўсіх палітвязняў, прыезд амерыканскага прэзідэнта ў Беларусь і перспектывы круглага стала з апазіцыяй. Тлумачым прычыны эканамічных праблем у Беларусі, а таксама гаворым пра адыёзнага начальніка бабруйскай калоніі, які атрымаў нямецкае грамадзянства. 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – чаму Трамп пазваніў Лукашэнку12:44 – ці выпусцяць усіх палітвязняў17:43 – якім можа быць круглы стол з апазіцыяй22:50 – як Пуцін водзіць за нос27:46 – ці прыедзе Трамп у Беларусь32:41 – эканамічныя праблемы Беларусі і Расіі36:29 – Лукашэнка баіцца Пуціна?42:20 – аб прусаках у гатэлях і дыскатэках48:00 – расправа з сацыёлагам53:06 – як садыст Шынвізэ атрымаў нямецкі пашпарт1:03:20 – пра 15 тысяч для Святланы Ціханоўскай1:10:34 – Корж скалыхнуў Варшаву1:19:47 – Канапацкая зноў зашкварылася

  27. 71

    Правакацыя, пастаноўка ці жудасная выпадковасць: што адбылося ў Мінску | Лойка і Роўда – ТОК

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне беспілотніка ў цэнтры Мінска і сустрэчу амерыканскага музыкі Джэйсана Дэрула з прэм’ерам Турчыным і Віктарам Лукашэнкам. Гаворым пра дыкпікі Андрэя Стрыжака і здрады каханым, якія падсвяціла камера пацалункаў на канцэрце Coldplay. Абмяркоўваем дзікі выпадак з беларускім добраахвотнікам і робім высновы праз пяць гадоў пасля пачатку пратэстаў у Беларусі.00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – як беспілотнік змог даляцець да Мінска і ўпасці пасярод горада17:59 – як Турчын і Віктар Лукашэнка сустрэлі амерыканца Дэрула23:26 – скандал са Стрыжаком: высновы36:09 – пісаць заяву ці ісці ў публічную прастору?50:28 – пра рэакцыю на дыкпікі59:17 – дзікі выпадак з былым беларускім добраахвотнікам1:10:54 – пра здрады і адказнасць: што падсвяціла камера пацалункаў на канцэрце Coldplay1:23:44 – пяць год ад пачатку пратэстаў: высновы1:34:47 – лёс Рамана Пратасевіча1:36:20 – Сяргей Ціханоўскі – надзея беларусаў1:38:45 – забаўная гісторыя ад Зянковіча

  28. 70

    «Бог яшчэ не завяршыў праект «Ціханоўскі»: навуковец і былы палітвязень Сяргей Шэлег у ТОК

    Сяргей Шэлег атрымаў жорсткі прысуд за данаты – 8 з паловай гадоў калоніі. Ён рыхтаваўся адсядзець увесь гэты тэрмін, калі пры канцы чэрвеня раптоўна яму, Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ 12 палітвязням вярнулі свабоду. Шэлег – біёлаг і былы супрацоўнік прадстаўніцтваў буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній у Беларусі. У першай частцы гутаркі ТОК Шэлег распавядае, як падарожжы па Афрыцы дапамаглі яму спакойна вытрымаць зняволенне, кажа пра стаўленне крымінальнікаў да Бабарыкі, ацэньвае заявы Ціханоўскага і разважае пра жыццё. Другая частка – пра беларускія лекі і цэны, карупцыю ў медыцыне і кепскую рэпутацыю фармацэўтычных кампаній.00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – пра данаты, за якія далі 8 з паловай гадоў03:51 – што такое «Шанхай» на Валадарцы07:14 – неверагодныя гісторыі пра Эфіопію09:45 – чым падарожжы па Афрыцы нагадваюць беларускую турму12:46 – пра змену светапогляду13:32 – пра Бабарыку і Пачобута15:42 – пра супрацоўнікаў Наваполацкай калоніі18:41 – сукамернікі на Валадарцы21:57 – павучальны выпадак з прафесійнага жыцця23:35 – пра літаратуру ў турме, Талстога і Дастаеўскага29:05 – як сын дапамог уратавацца з турмы35:47 – як змяніліся беларусы41:59 – пра Пазняка і Курапаты45:03 – пра якасць беларускіх лекаў48:07 – пра цэны на лекі54:48 – ці ўплываюць санкцыі на беларускія аптэкі56:06 – ці ёсць карупцыя ў медыцыне57:05 – чаму ў фармацэўтычных кампаній такая кепская рэпутацыя1:02:06 – як бізнэс можа наблізіць перамены1:04:52 – пра Ціханоўскага і ягоныя планы

  29. 69

    Сур'ёзныя праблемы ў Машэнскага: расплата за Лукашэнку і невядомыя факты | Лойка і Роўда – ТОК

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем прызнанне бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай у Польшчы, расчараванне Зянона Пазняка ў палітвязнях, дзіўную актыўнасць спецслужбаў і тое, чаму жанчыны больш не хочуць нараджаць. 00:00 – вырвана з кантэксту00:46 – пытанні Польшчы да Машэнскага 05:21 – якімі льготамі карыстаўся Машэнскі10:32 – інсайд пра таемную інаўгурацыю Лукашэнкі 16:35 – пра бацьку Машэнскага – пачынальніка бізнэсу17:59 – ці будзе вялікі бізнэс у Новай Беларусі22:25 – як Машэнскі паўплываў на лячэнне СМА ў Беларусі 28:51 – павучальная гісторыя пра сяброў і ворагаў36:52 – сварка паміж Ціханоўскім і Пазняком49:25 – дзіўная актыўнасць гэбістаў55:47 – Лукашэнка vs прэзідэнт Фінляндыі 58:57 – пра тое, што «любімую аддаюць»1:04:38 – чаму жанчыны больш не хочуць нараджаць1:18:54 – дзіўны помнік у Баранавічах

  30. 68

    Уся праўда пра медыцыну ў Беларусі: сакрэты дактароў і памылкі пацыентаў | Белавешкін у ТОК

    Госць новага выпуску ТОК – вядомы доктар Андрусь Белавешкін, кандыдат медыцынскіх навук і аўтар некалькіх кніг пра здаровы лад жыцця і харчаванне. У вялікай размове – пра тое, як лёгка палепшыць якасць жыцця і папярэдзіць многія хваробы, зразумеўшы патрэбы свайго арганізма. Пра пераяданне і дыеты, залежнасці ад вэйпаў і серыялаў, стрэсы і антыдэпрэсанты, а таксама шмат іншага. Андрусь таксама расказвае, як прыйшоў да беларускасці і апынуўся на Кіпры, чаму сышоў з дзяржаўнай медыцыны і пачаў пісаць кнігі.00:00 – вырвана з кантэксту01:31 – чаму ў Беларусі не лечаць дзяцей з СМА за дзяржаўны кошт06:57 – як распазнаць шарлатанаў у медыцыне07:30 – ці сапраўды «Аземпік» – цуда-лек09:38 – чаму хваробы маладзеюць12:15 – што падвышае рызыкі аўтызму14:32 – пра ДНК-тэсты16:16 – пра пераяданне дзяцей19:01 – як алкаголь звязаны з распадам імперый20:44 – чаму жанчыны менш нараджаюць25:20 – пра моду на вэйпы26:58 – пра цукровы дыябет32:25 – чаму стрэс вам не вораг36:33 – альтэрнатыва антыдэпрэсантам40:41 – як сацсеткі ўплываюць на здароўе42:17 – пра залежнасць ад серыялаў50:17 – пра бодзіпазітыў52:29 – стан беларускай медыцыны55:47 – гэта трэба змяніць у беларускай сістэме аховы здароўя1:01:24 – пра падарункі медыкам1:08:59 – чаму Лукашэнка не даруе дактарам1:12:27 – пра сыход з дзяржаўнай медыцыны1:16:10 – як апынуўся на Кіпры1:18:09 – пра разварот у бок беларускасці1:26:54 – як трывожнасць бацькоў уплывае на дзяцей1:32:44 – пра бульбу ў рацыёне1:34:34 – чырвонае ці белае мяса1:37:51 – ці карысныя дыеты1:39:27 – пра вітамін Д🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

  31. 67

    Што не так з планам Ціханоўскага: зварот да беларусаў і рэакцыя Лукашэнкі | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першыя палітычныя заявы Сяргея Ціханоўскага на волі, рэакцыю на іх дэмсіл і Лукашэнкі, новае крымінальнае кіно ад КДБ і спробу падставіць кіберпартызан, прызначэнне былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай у партыю «Белая Русь», а таксама спробы Лукашэнкі вярнуць прыгоннае права для маладых спецыялістаў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:46 – першыя заявы Ціханоўскага на волі08:16 – што агульнага паміж дыктатарам і дашкольнікам16:54 – пра цытаванне Калеснікавай20:17 – байка пра Латушку29:42 – Лукашэнка ў чарговы раз недаацаніў Ціханоўскіх42:10 – новы дэтэктыў ад КДБ – «Гарпун»51:01 – чаму Чамаданаву паставілі кіраваць партыяй «Белая Русь»57:01 – наезд Лукашэнкі на заатэхнікаў і спроба вярнуць прыгоннае права1:10:30 – рэзкі адказ настаўнікам1:13:29 – новы віток у эпапеі з цэнамі1:18:40 – рэдакцыя «СБ» сабралася ў СССР1:23:24 – разборкі Пуціна і Аліева1:28:12 – Азаронка адправілі на «Беларусьфільм»🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus

  32. 66

    «Здымаць біяграфію Лукашэнкі пакуль рана!» | ТОК: Лойка і Роўда

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем няўдачы «Беларусьфільма» і корань праблем айчыннага кінематографа, сыр-бор вакол абавязковага пакосу травы, спробы чыноўнікаў вынайсці беларускую нацыянальную ідэю і рост заробкаў у краіне. Таксама згадваем скандал з БЧБ-сцягам на гей-прайдзе і пафаснае адкрыццё фантана ў Навагрудку.00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – корань праблемаў «Беларусьфільма»20:22 – «Бульба – новы 2020 год»26:46 – сыр-бор з абавязковым пакосам травы31:32 – спроба чыноўнікаў вынайсці нацыянальную ідэю39:07 – якую выснову трэба зрабіць беларусам пасля атакі Ізраіля на Іран48:34 – чым тлумачыцца імклівы рост заробкаў у Беларусі56:14 – пытанне БЧБ-сцяга на гей-прайдзе1:02:58 – скандал з гольфамі на канферэнцыі1:09:38 – моўны скандал у дзіцячым цэнтры1:21:35 – плаваючы фантан у Навагрудку выйшаў на міжнародны ўзровень

  33. 65

    Памылкі ўлады, рэакцыя Лукашэнкі і сур'ёзныя перастаноўкі ва ўрадзе | Лойка і Роўда — ТОК Беларусь

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем змены ў сістэме Лукашэнкі і перапрызначэнні Наталлі Пяткевіч і Уладзіміра Караніка, пагоню сілавікоў за выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, нацыяналізацыю легендарнай гульні ў танкі ў Расіі і аўтамабільнага завода «Юнісон» у Беларусі, новыя шпіёнскія скандалы і забарону на кнігі.00:00 – вырвана з кантэксту00:41 – чаму Пяткевіч паставілі на месца Караніка06:49 – лёс Караніка 09:46 – легендарныя даклады кіраўніка НАН Гусакова13:34 – прэтэнзіі Лукашэнкі да Гусакова15:57 – значныя змены ў вертыкалі і сэнс прызначэння Вакульчыка кіраўніком апарата Савета міністраў19:28 – імклівая кар’ера сыноў Гусакова-старэйшага20:47 – прычыны зменаў у ПВТ23:26 – чаму здарыўся падзёж ската гістарычнага маштабу33:49 – пра гнуткасць беларускіх санкцый 38:57 – навошта дзяржава нацыяналізуе «Юнісон»43:57 – як у Расеі адціскаюць беларускую гульню ў танкі53:14 – што адбылося з выкладчыкам БНТУ?1:01:07 – гісторыя фатографа з пашпартам прыкрыцця і новыя дэталі па кейсе Мельнікавай1:16:07 – новы наезд сілавікоў на медыя1:20:44 – новыя пагрозы для бацькоў школьнікаў1:28:08 – Рэй Брэдберы па-беларуску🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

  34. 64

    ПУЦІЛА: хто стварыў «НЕХТА», галоўныя памылкі, злівы ад сілавікоў і КДБ | ТОК

    У вялікім інтэрв’ю ТОК стваральнік медыяпраекта «Нехта» Сцяпан Пуціла распавядае пра тое, адкуль у канал ішлі міліцэйскія злівы і дзеліцца інсайдамі пра рэзанансныя гісторыі. Апісвае, як працавала каманда ў 2020-м і аналізуе, дзе былі зробленыя памылкі. Расказвае пра ролі Рамана Пратасевіча і Уладзіміра Чудзянцова. Дзеліцца ўспамінамі пра сям’ю, ліцэй і нараджэнне праекта.00:00 – вырвана з кантэксту00:27 – чаму адбыліся пратэсты 2020-га04:51 – роля «Нехты» ў пратэстах10:22 – памылка пратэстаў14:49 – у чым быў сэнс маршаў20:55 – пра персанальную адказнасць 26:19 – самы кранальны момант28:02 – як пачаўся канал «Нехта»31:03 – адкуль ішлі міліцэйскія злівы37:19 – інсайды пра гучную гісторыю з даішнікам40:52 – пра суд з мэрам Слоніма47:35 – спробы сілавікоў пранікнуць у «Нехту»50:10 – колькі каштуе «Нехта»56:37 – як Пратасевіч прыйшоў у праект 58:44 – як Чудзянцоў быў звязаны з «Нехтай»1:04:58 – роля Пратасевіча, і як з ім развіталіся1:08:41 – дзень, калі ў Мінску пасадзілі самалёт з Раманам1:15:41 – чаму «Нехта» ўпісалася ў пратэсты ў Казахстане1:20:40 – ці ёсць палітычная будучыня ў Колі Лукашэнкі1:23:37 – чаму Лукашэнка так апантаны Умкам1:27:34 – агрэсіўнасць Азаронка1:29:13 – як зацікавіўся палітыкай1:35:36 – пра бацьку і працу на БТ1:37:13 – калі выехаў з Беларусі1:42:03 – пра пагрозы1:45:23 – пра спіс «Форбс»

  35. 63

    Інтрыгі за спінай Лукашэнкі, удар па бізнэсе і новая забарона для беларусаў | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка гаворка ідзе пра тое, што можа стаяць за наездам сілавікоў на «Еўраопт» і «Дабраном», да чаго вядзе ўкараненне паліграфаў на прадпрыемствах і за што Расія помсціць Лукашэнку. Таксама абмяркоўваем «залатую» кнігу пра Лукашэнку і беларускі адказ Эндзі Уорхалу. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:29 – чаму сілавікі прыйшлі ў «Еўраопт» 16:35 – навошта сілавікі трасуць сэканд-хэнды18:53 – пра «маскі-шоў» на Мазырскім НПЗ і паказальныя працэсы за карупцыю24:04 – паліграф на «Гродна Азоце» 28:23 – «Бульба – прадукт, вакол якога будуецца нацыянальная ідэнтычнасць»39:15 – «залатая» кніга пра Лукашэнку45:45 – помста Расіі Лукашэнку1:06:18 – улады раскручваюць справу супраць вікіпедыстаў1:12:38 – «ваяўнічая беднасць» беларусаў1:24:55 – наш адказ Эндзі Уорхалу

  36. 62

    Памылка ўлады, адгаворкі Лукашэнкі і новыя трывогі беларусаў | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крэатыў на месцах да 9 мая і цынізм уладаў, якія прыватызавалі перамогу. Гаворым пра эпапею з георгіеўскімі стужкамі і паказальны ўчынак дэпутата Ігара Марзалюка. Разбіраем прапанову Лукашэнкі прывезці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў, тлумачым, чаму ў краіне скончылася бульба і фармулюем закон Ціханоўскай для чыноўнікаў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – крэатыў на месцах да 9 мая02:50 – цынізм улады, якая прыватызавала перамогу11:47 – што за эпапея з георгіеўскімі стужкамі17:45 – смелы ўчынак Марзалюка19:10 – скандал з пакістанцамі і закон Ціханоўскай для чыноўнікаў31:09 – злобная агаворка Лукашэнкі41:14 – ці расце злачыннасць з прыездам мігрантаў44:47 – галоўная плюшка для ядзернага электарату Лукашэнкі51:51 – як сталася, што ў краіне скончылася бульба58:18 – анекдот пра тое, як беларусы кормяць расіян1:03:31 – падарунак Трампу ад Лукашэнкі і інсайды ад Зянковіча1:09:20 – пасадка Лашчанкі – стрэл уладаў сабе ў нагу1:15:44 – як у Чачні Кадыраў рыхтуецца аддаць уладу1:21:08 – «Пратасевіч – самы дарагі трафей Лукашэнкі за ўсю гісторыю»

  37. 61

    МЕНТУСАВА: пра асабістыя драмы і палітыку, развод з мужам і новае жыццё, фемінізм і патрыярхат | ТОК

    У вялікім інтэрв’ю ТОК з вядоўцай ранішняга шоу «Звычайная раніца», а таксама аўтаркай некалькіх энцыклапедый для падлеткаў Марынай Ментусавай размаўляем пра жанчын, якія абслугоўваюць Лукашэнку, і пра тое, навошта ўладам конкурс «Міс Беларусь». Абмяркоўваем, чаму ў Беларусі так шмат разводаў і чаму многія бацькі дагэтуль б’юць сваіх дзяцей у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра тое, ці правільна жыць за кошт свайго мужчыны і чаму жанчыны мараць стаць утрыманкамі. Тлумачым, чаму насамрэч беларускі не хочуць нараджаць і чаму даплачваць школьніцам за цяжарнасць – гэта трэш. Размаўляем пра тое, чаму насамрэч фемінізм трэба ўсім. 00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – аўтадылеры прызналі найвялікшую памылку 10:23 – Качанава падмятае за Лукашэнкам11:59 – хто збіраў гарэм для Лукашэнкі13:52 – Марыя Васілевіч была закладніцай толькі да гэтага моманту14:58 – жах, які хаваецца за кулісамі конкурса «Міс Беларусь»18:08 – «Эйсмант – гэта не проста ваза»18:44 – чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку20:24 – чаму Лукашэнка не развёўся?23:12 – «Бацька такі ж важны для дзіцяці, як і маці»24:47 – чаму нельга біць дзяцей33:33 – пра жахлівыя ўмовы ў радзільнях і пра тое, чаму жанчыны не хочуць нараджаць39:36 – як Марына сарвалася і паехала ў Беларусь44:34 – сэкс лепей, калі пара дзеліць хатнія абавязкі48:02 – ці нармальна жыць за кошт мужчыны53:00 – новае пакаленне падлеткаў01:01:00 – «У публічным полі жанчына – гэта мішэнь»01:06:00 – хейт у інтэрнэце01:09:01 – пра дыпфэйк прапагандыстаў, якія згенеравалі аголеныя фота01:12:42 – як дзецям ламаюць мазгі01:17:24 – падатак на патрыярхат – што гэта?01:24:45 – чаму дзяўчаты мараць стаць утрыманкамі01:30:35 – феномен жонкі айцішніка01:34:08 – жаночая салідарнасць – праўда ці міф?01:41:18 – пра былога мужа01:46:03 – пра пасляродавую дэпрэсію01:50:52 – чаму адмовілася ад заможнага жыцця01:54:59 – аб працы з Каверыным і новых праектах

  38. 60

    Катастрофу з дактарамі вырашаюць за кошт пенсіянераў | Лойка і Роўда – ТОК

    🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першыя крокі прэм’ера Аляксандра Турчына, якія ідуць уразрэз з загадамі Лукашэнкі, дзіўную дырэктыву, жахлівы прысуд ксяндзу Генрыху Акалатовічу, абвінавачанаму ў шпіянажы, а таксама шпіёнскія скандалы ў апазіцыі і знікненне Анжалікі Мельнікавай. Гаворым пра незайздросны лёс былых вядомых дэпутатаў, успышку небяспечнай хваробы, якую ўлады схавалі, і сцэнары для будучыні Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – Турчын праігнараваў загад Лукашэнкі09:02 – нечаканая прапанова Турчына14:51 – крык душы Лукашэнкі18:32 – жахлівы прысуд ксяндзу і палітычныя гульні з Ватыканам21:20 – былая апазіцыянерка аказалася шпіёнкай26:03 – выкрыццё агента рэжыму за мяжой40:31 – загадкавае знікненне Мельнікавай: што магло адбыцца?52:01 – незайздросны лёс вядомых экс-дэпутатаў: дзе аб’явіліся Савіных і Давыдзька59:00 – Бондарава парвала інтэрнэт1:05:52 – улады схавалі ўспышку гепатыту1:12:24 – сцэнары для будучыні Беларусі

  39. 59

    Канцэрт для Віктара Лукашэнкі і нечаканая рэакцыя беларусаў | ТОК: Лойка і Роўда

    У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем інаўгурацыю Лукашэнкі, канцэрты Меладзэ і «Рукі ўверх», на якія скупілі квіткі беларусы, новы серыял на Netflix, што закранае і беларускую рэчаіснасць, нацыяналізацыю «Амкадора» і лёс Аляксандра Шакуціна, першыя заявы Рамана Галоўчанкі на пасадзе кіраўніка Нацбанка і мару чыноўнікаў пра беларускую «Тэслу».00:00 – вырвана з кантэксту00:34 – што паказала інаўгурацыя22:10 – ці зашкварна хадзіць на Меладзэ і «Рукі ўверх»43:34 – важныя высновы з серыяла «Пераходны ўзрост» 56:03 – гучныя гісторыі з беларускіх школ01:02:59 – даследаванне ЮНІСЭФ пра школьнікаў01:04:28 – як разумець першыя заявы Галоўчанкі01:10:09 – інсайды пра зняццё Калаўра01:14:00 – навошта Лукашэнка забраў «Амкадор» у Шакуціна01:18:48 – крызіс нараджальнасці01:26:42 – Карпянкоў падставіў Хрэніна01:29:07 – мара пра беларускі электракар

  40. 58

    Новыя міністры і старыя праблемы: рашэнні Лукашэнкі і іх наступствы | ТОК: Лойка і Роўда

    У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўдай і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новага прэм’ера Аляксандра Турчына, прызначэнне Рамана Галоўчанкі ў Нацбанк і адстаўку Паўла Калаўра, дзякуючы якому ўдалося стрымаць касмічную інфляцыю. Што гэта азначае: ці збіраюцца чыноўнікі зноў уключыць станок і пачаць друкаваць грошы? Таксама гаворым пра выклікі бацькоў старшакласнікаў у школы, паляванне на дармаедаў, «крыжовы паход» Бондаравай і рэйтынг Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаго чакаць ад новага прэм’ера Турчына02:55 – роля прэм’ера ў сістэме10:15 – пра «справу БелТА»13:30 – наколькі Турчын прабеларускі14:48 – чаго чакаць бізнэсу з прыходам Турчына17:27 – пра адыёзную «Мінскую праўду»23:41 – прэзідэнцкія амбіцыі Турчына25:41 – што зрабіў кіраўнік Нацбанка Калаўр31:39 – чаму нельга друкаваць грошы35:16 – навошта Галоўчанку адправілі ў Нацбанк42:13 – што мы запомнім пра Калаўра43:13 – Караніка вярнулі з высылкі48:20 – Лукашэнка пашырае «чорныя спісы»52:31 – арыенціроўкі на Халезіна59:25 – што азначае 60 тысяч камер у Беларусі1:02:34 – зноў ціснуць на бацькоў старшакласнікаў1:12:53 – паляванне на дармаедаў1:15:39 – Бондарава нападае на нявестку Лукашэнкі1:19:45 – студэнты падтрымліваюць гей-шлюбы1:22:35 – расіяне галасуюць за Лукашэнку1:25:50 – ці ёсць у Трампа хітры план

  41. 57

    Іконы ў Азаронка, сілавікі ў Царкве і рытуалы Лукашэнкі | Аляксандр КУХТА ў ТОК

    У вялікім інтэрв’ю ТОК з Аляксандрам Кухтам, святаром беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які належыць да Канстанцінопальскага патрыярхату, размаўляем пра заганы РПЦ і БПЦ. Гаворым пра патрыярха Кірыла і «рускі мір», адносіны Лукашэнкі з мітрапалітам Веніямінам, усёдазволенасць у Свята-Елісавецінскім манастыры, мерседэсы святароў і тарыфы на царкоўныя паслугі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:36 – Царква – па-за палітыкай?02:43 – кантроль над Царквой07:18 – погляд Царквы на службу ў войску11:36 – асвячэнне зброі – як гэта магчыма?12:30 – у што верыць Лукашэнка19:38 – абразы на стале Азаронка22:31 – Царква прайграла картам таро?30:33 – крызіс веры38:47 – чаму РПЦ падтрымлівае вайну 42:03 – БПЦ – праваднік «рускага міру»?43:02 – пуціністы як пакутнікі трапяць у рай? 43:49 – патрыярх Кірыл – спецслужбіст?45:36 – пра Веніяміна і БПЦ48:30 – за што знялі Паўла ў 2020-м57:30 – адкуль Царква бярэ грошы1:08:07 – тарыфы на царкоўныя паслугі 1:10:29 – «рускі мір» у Свята-Елісавецінскім манастыры1:14:23 – асабісты святар Лукашэнкі1:16:41 – як утварыўся беларускі прыход у Вільні1:26:29 – сэкс да шлюбу – акей?1:36:29 – святарства як сацыяльны ліфт1:44:20 – чаму святары вельмі рана бяруць шлюб1:46:53 – пазіцыя Царквы па разводах1:53:31 – як мог стаць святаром Бурыкін1:58:17 – пра турэмных святароў2:01:34 – пра сустрэчу з патрыярхам Кірылам2:04:37 – сустрэча з патрыя рхам Варфаламеем2:06:51 – за што змагаўся епіскап Арцемій

  42. 56

    Лукашэнка, як звычайна, усіх падмане? Што рыхтуюць улады Беларусі | Вольга Лойка і Наста Роўда ў ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і Воля Лойка абмяркоўваюць ролю дыпламата Валянціна Рыбакова, мужа Наталлі Пяткевіч, у падрыхтоўцы перамоў Лукашэнкі з ЗША і адсоўванне на другі план міністра Максіма Рыжанкова. Ацэньваюць наступствы здачы Украіны і пагрозу новага наступу з тэрыторыі Беларусі. Гавораць пра планы чыноўнікаў перасяліць беларусаў у вёскі і прычыны знішчэння прыватнай адукацыі ў краіне.00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – перамовы з Лукашэнкам07:56 – планы выслаць усіх палітвязняў за мяжу12:42 – што лабіруе Прэйгерман17:39 – Рыжанкоў здае пазіцыі35:10 – «Бізнэс заўжды дастаткова цынічны»44:40 – беларусаў збіраюцца перасяляць у вёску52:58 – знішчэнне прыватнай адукацыі1:01:23 – спектакль для самай заможнай жанчыны Расіі1:05:38 – верш ад Качанавай

  43. 55

    «Я паставіў свечкі за спачын мянтоў і ўсёй сістэмы» | Вадзім Ермашук у ТОК | Vadimati

    У гэтым выпуску ТОК з блогерам Вадзімам Ермашуком, вядомым многім як Vadimati, мы размаўляем пра каставую сістэму і «нізкі статус» на зоне, які сілавікі выкарыстоўваюць, каб прэсаваць у тым ліку палітычных. У гэтым статусе Вадзім правёў некалькі пякельных гадоў у Бабруйскай калоніі. Гаворым пра стукачоў, «заўхоза» ў атрадзе калоніі, турэмную карупцыю, чыноўнікаў у Гродне і Бондараву.00:00 – вырвана з кантэксту00:21 – «нізкі статус» у калоніі05:43 – пра забарону хадзіць у царкву07:36 – сэкс у зняволенні10:36 – самы ідыёцкія забароны для «нізкага статусу»15:45 – каго адпраўляюць у «нізкі статус»22:33 – чаму папрасіўся ў ШІЗА29:11 – пра адміністрацыю32:02 – турэмная медыцына33:13 – заўхоз і стукачы 42:03 – карупцыя на зоне48:41 – геі сярод чыноўнікаў і сілавікоў52:57 – дыялог з начальнікам турмы01:01:13 – пра чыноўнікаў і Гродна01:07:47 – пра Бондараву

  44. 54

    «Ва ўладзе Лукашэнкі адбываецца нешта дзіўнае» | Лойка і Роўда пра чыноўнікаў і міністраў | ТОК

    У новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка абмяркоўваем, што чакае прэм’ера Рамана Галоўчанку і кіраўніка Мінскай вобласці Аляксандра Турчына пасля рэвізіі ўрада, а таксама гаворым пра амбіцыі міністра інфармацыі Марата Маркава. Разбіраем стан дзяржСМІ, прылёт беспілотніка ў Хойніках і пракол з бяспекай «Беларускага Гаюна». Прыводзім уражваючыя лічбы з апытання мінчукоў і пікантныя падрабязнасці з жыцця прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. 00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – лёс прэм’ера Галоўчанкі06:12 – Турчын пойдзе на падвышэнне?11:54 – траекторыя генпракурора Шведа13:31 – вертыкаль улады спаўзае ў гарызанталь22:17 – амбіцыі Марата Маркава32:09 – нягегласць дзяржСМІ39:05 – як распнулі чыноўніка за абасраных кароў50:39 – прылёт беспілотніка ў цэнтры Хойнікаў52:59 – пракол з бяспекай «Гаюна»1:00:47 – новая сакрэтная статыстыка1:06:38 – адказ гледачу пра «касмічную дзяржаву»1:12:01 – Бондарава нарэшце знайшла працу

  45. 53

    Залатая моладзь эпохі Лукашэнкі: што адбываецца ў галоўнай ВНУ Беларусі | Дэйкала ў ТОК

    У гэтым выпуску ТОК вядомая юрыстка, а ў мінулым — загадчыца кафедры міжнародных адносін самага прэстыжнага факультэта краіны, ФМА БДУ, Кацярына Дэйкала кажа пра тое, якія шанцы, што Лукашэнка паедзе ў Гаагу. Апісвае, якім павінен быць суд за міліцэйскае бязмежжа, якое пачалося ў 2020 годзе. Распавядае, як бацькі-алігархі ўгаворамі і пагрозамі прымушалі выкладчыкаў ставіць дзецям-студэнтам добрую адзнаку. Тлумачыць, у чым сэнс ААН і чаму Пуціна не арыштоўваюць, нягледзячы на выдадзены ў Гаазе ордэр.🎙 СЛУХАЙЦЕ ТАКСАМА класны падкаст з Кацярынай «Чарцяжы свабоды» аб праве і яго адсутнасці ў Беларусі: https://www.youtube.com/@freedomblueprints 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – дзеці міністраў і сям’я Лукашэнкі на ФМА06:27 – пагрозы ад алігарха18:44 – як выціснулі з БДУ25:45 – пра Інтэрпал, МЗС і паварот лёсу31:47 – пра дзядулю-ветэрана і погляды35:35 – пра каханне39:52 – пра КДБ на ФМА, і дэкана юрфака 44:45 – пра рэктараў БДУ Караля і Казуліна51:04 – шанцы Лукашэнкі трапіць у Гаагу1:09:43 – чаму ніхто ў свеце нічога не можа зрабіць з Лукашэнкам1:15:46 – ААН – бессэнсоўная структура?1:21:06 – чаму ЮНІСЭФ не ўступіўся за палітвязняў-падлеткаў1:24:28 – ці можна лічыць Беларусь акупаванай1:26:30 – ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне1:29:44 – ядзерная зброя ў Беларусі – гэта законна?1:33:23 – правільная стратэгія вызвалення палітвязняў1:35:31 – наступствы прававога дэфолту1:43:14 – як змагацца з бяспраўем

  46. 52

    Сумны фінал Азаронка, памылка Лукашэнкі і яго запасны план | ТОК | Лойка і Роўда

    У другім аналітычным выпуску ТОК з эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка мы аналізуем, чаму сацыяльныя гарантыі, пра якія ўвесь час кажа Аляксандр Лукашэнка, насамрэч мала што гарантуюць, тлумачым, чаму ў праўладных асяродках з’явіўся трэнд на сталінізм, пераказваем найлепшае з эпахальнага інтэрв’ю Рыгора Азаронка і абмяркоўваем пашпарт Новай Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:27 – апошні тэрмін Лукашэнкі? 08:10 – сацыяльныя гарантыі без гарантый 20:14 – трэнд на сталінізм 28:34 – жахлівая статыстыка па кавідзе 42:18 – санкцыі і інтрыгі прапагандыстаў 57:52 – інтэрв’ю Азаронка 1:07:21 – пашпарт Новай Беларусі

  47. 51

    Хваробы Лукашэнкі, раскол у сістэме і наступны прэзідэнт Беларусі | Павел Латушка ў ТОК

    Напярэдадні новых перавыбараў Лукашэнкі публікуем вялікую размову з Паўлам Латушкам. Адзін з лідараў апазіцыі, які доўгі час будаваў кар’еру ў сістэме, быў паслом, быў міністрам культуры, распавядае пра закуліссе прыняцця рашэнняў у рэжыме. Пра дуэт міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, які ўвёў у Латушкі першую жонку, і ключавой фігуры ў Адміністрацыі Наталлі Пяткевіч. Пра размову з прэзідэнтам заходняй краіны, якому Лукашэнка назваў свайго пераемніка, пра ролю праўладнага гісторыка Ігара Марзалюка і сілавікоў, пра Макея з ягонай фразай «Люблю Беларусь» – усё гэта ў вялікім інтэрв’ю. Наша скразная тэма: як не дапусціць, каб паміж Беларуссю і Захадам апусцілася жалезная заслона, а Беларусь не трапіла ў «клуб безнадзейнасці» разам з Кубай, Іранам і Паўночнай Карэяй. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:26 – пра новага міністра МЗС, які ўвёў жонку 04:06 – стасункі Рыжанкова і Пяткевіч 06:01 – «Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі» 08:34 – пра супрацьстаянне Макея з Рыжанковым і Адміністрацыю 12:04 – пра сястру Рыжанкова і «русский мир» 17:18 – як Лукашэнка скраў баль 19:04 – пра першую жонку 20:49 – што будзе пасля Лукашэнкі 23:51 – здароўе Лукашэнкі 25:33 – транзіт рыхтуецца пад Колю 28:07 – другая і трэцяя асобы ў Беларусі 32:15 – пра Макея і «Люблю Беларусь» 37:14 – пагрозы жыццю 40:15 – пра новага міністра культуры Чарнецкага 43:36 – пра Марзалюка, Раўкова і Вакульчыка 50:16 – выбары-2025 і Канапацкая 54:13 – якімі будуць наступныя 5 гадоў 1:01:21 – як наблізіць перамены 1:14:26 – зварот да Лукашэнкі, Пяткевіч і Рыжанкова 1:18:11 – самыя балючыя санкцыі 1:22:31 – што рабіць беларусам унутры 1:26:27 – як беларусаў замяшчаюць расіянамі 1:35:26 – таталітарызм – назаўжды? 1:39:50 – Беларусь у перамовах па Украіне 1:47:31 – «Афіцэры КДБ казалі, што Расія – вораг» 1:57:43 – званок Зяленскаму і размова пра Мазырскі НПЗ 2:00:58 – чаму ў Лукашэнкі няма мабільнага тэлефона 2:02:41 – пра бацьку, брата і светапогляд 2:10:32 – пра варажбу на Новы год 2:13:15 – прыклад у гісторыі, і што пачытаць

  48. 50

    «Сігнал Лукашэнкі ніхто не зразумеў»: памылка ўладаў, праблема сілавікоў і будучыня Беларусі | ТОК

    Гэта першы аналітычны выпуск ТОК з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойкай. Гутаркі будуць выходзіць на канале кожныя два тыдні, чаргуючыся з вялікімі інтэрв’ю Насты Роўды з вядомымі беларусамі. Гэтым разам мы абмяркоўваем, з чым Лукашэнка ідзе на чарговыя выбары, навошта ў спойлеры абралі Ганну Канапацкую, што чакае грамадства пасля 26 студзеня і хто можа атрымаць уладу ў выніку транзіту ў наступныя пяць гадоў. Гаворым пра адчай рупара прапаганды Андрэя Мукавозчыка і таемную місію былога палітвязня Андрэя Дзмітрыева.

  49. 49

    Халезін пра карупцыю і стомленасць у апазіцыі, сыход Лукашэнкі і перамовы з яго чыноўнікамі | ТОК

    У новым выпуску ТОК вядомы рэжысёр Мікалай Халезін тлумачыць, як бачыць сітуацыю ў Беларусі, аналізуе памылкі старой апазіцыі і канстатуе крызіс дэмакратыі. Разважае пра чалавека лукашэнкаўскай эпохі і даводзіць, за што ненавідзіць Савецкі саюз. Распавядае пра закуліссе прыняцця міжнародных санкцый, тлумачыць, як будуюць бізнэсы «кашалькі» і адказвае на заявы мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева. Згадвае 1990-я і стварэнне «Хартыі-97», а таксама прагназуе, ці пачнецца адліга ў 2025 годзе. Гаворыць пра каханне, сям’ю і новыя смелыя, маштабныя задумы. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:25 – «Лукашэнку забудуць імгненна» 04:08 – навошта Колю возяць з фартэпіяннымі канцэртамі 07:56 – як 2020 канвертаваўся ў мастацтва 14:14 – ці будзе адліга ў 2025-м 17:02 – навошта Пяткевіч у Адміністрацыі 18:02 – што трэба паглядзець усім чыноўнікам 22:27 – пра 1990-я 25:47 – пра карупцыю і легендарную газету «Імя» 35:30 – як стваралася «Хартыя» 39:12 – пра расійскія грошы і Неўзліна 45:16 – пра новага міністра культуры 50:32 – пра Паўла Латушку 53:00 – пра Віктара Бабарыку 57:24 – адрозненне расіян ад беларусаў 1:00:05 – пра Бяляцкага і вызваленне Пачобута 1:08:17 – закуліссе прыняцця санкцый 1:14:48 – пра Чыжа і Машэнскага 1:18:35 – пра Тапузідзіса 1:26:29 – як уводзіліся санкцыі супраць Гуцэрыева 1:29:00 – чаму гісторыя з ПВТ раздзьмутая 1:34:40 – пра вызваленне палітвязняў і Савецкі саюз 1:39:29 – пра новую халодную вайну 1:45:01 – завяршэнне вайны, выгаднае для Лукашэнкі 1:48:43 – крызіс дэмакратыі 1:56:48 – памылкі старой апазіцыі 2:07:47 – што яшчэ можа зрабіць Ціханоўская 2:13:33 – пра каханне 2:28:49 – хто галоўны ў сям’і 2:30:33 – сюрпрыз дачкі 2:36:30 – пра што будзе новая п’еса 2:38:46 – як угаварыў Кевіна Спэйсі і Джуда Лоў запісаць «Жыве Беларусь!»

  50. 48

    Праўда турэмнага доктара: смяротныя памылкі і праслухоўка КДБ | ТОК з Васілём Завадскім

    Герой новага выпуску ТОК — доктар і праваабаронца Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, а з іх больш за 10 гадоў кіраваў ёю. Да таго часу, пакуль у 2010-м праз таблетку сам не трапіў за краты. У гутарцы ТОК ён распавядае, што насамрэч магло адбыцца ў турме з палітвязнямі Алесем Пушкіным і Вітольдам Ашуркам, а таксама тлумачыць, ці магла з’явіцца цынга ў Сцяпана Латыпава. Згадвае бунт крымінальных аўтарытэтаў, эпідэмію сіфіліса ў калоніі і гісторыі кахання паміж супрацоўнікамі турмаў і зняволенымі. Распавядае, чаму ў камерах легендарнай «Амерыканкі», дзе трымаюць міністраў і бізнэсоўцаў, дагэтуль няма ўнітазаў, а таксама чаму існаванне турэмных кастаў і зняволеных з «нізкім статусам» выгадна адміністрацыі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:37 – за што арыштавалі 05:33 – уражанні ад легендарнай «Амерыканкі» 08:27 – медыцына ў СІЗА КДБ 09:35 – як лечаць зубы зняволеным 10:54 – чаму не выклікаюць «хуткую» зняволеным 12:13 – чаму ў камерах няма ўнітазаў 15:45 – чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна 18:27 – што адбылося з Вітольдам Ашуркам 22:36 – пра цынгу ў Сцяпана Латыпава 26:05 – як караюць медыкаў 28:32 – жахі ў жаночай калоніі 31:58 – пра паплечніка Міколу Аўтуховіча 36:14 – пра нізкі статус 45:15 – як былыя зняволеныя станавіліся святарамі 47:22 – пра рамантычныя адносіны супрацоўнікаў са зняволенымі 51:58 – пра эпідэмію сіфіліса ў калоніі 53:22 – пра эстонскія турмы 1:00:50 – банальнасць зла

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

HOSTED BY

Наша Ніва

CATEGORIES

URL copied to clipboard!