7. ВКЛ у канцы XІV - XV ст. Унутранная і знешняя палітыка episode artwork

EPISODE · Mar 22, 2021 · 3H 54M

7. ВКЛ у канцы XІV - XV ст. Унутранная і знешняя палітыка

from Гісторыя Беларусі · host New Media Belarus

Семы выпуск падкаста аб гісторыі Беларусі прысвечаны часу найбольшага росквіту ВКЛ. Мы разгледзем уладаранне Ягайлы і Вітаўта, Крэўскую ўнію ды Грунвальдскую бітву. Прасачым як Вітаўт зрабіў ВКЛ дамінуючай дзяржавай у рэгіене. Разгледзем барацьбу за ўладу паміж Жыгімонтам ды Свідрыгайлам ды прыход да ўлады Казіміра.  Змест  00:00 Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне  07:07 Крэўская ўнія (падтэмы: пошукі кіраўніцтвам ВКЛ знешнепалітычных партнераў, падпісанне Крэўскага акта, супрацьстаянне рэалізацыі уніі ў ВКЛ)  29:22 Княжанне Вітаўта да Вялікай вайны (падтэмы: прыход Вітаўта да ўлады; усходння палітыка і паражэнне на ворскле; дзейнасць тэўтонцаў у новых абставінах; паляпшэнне адносін з ордэнам, Салінскія пагадненні; Віленская ўнія, ад збліжэння да канфрантацыі )  01:13:26 Вялікая вайна і Грунвальдская бітва (падтэмы: прычыны і пачатак "Вялікай вайны", падрыхтоўка да ўзброенага канфлікту варагуючых бакоў; пачатак летняй кампаніі 1410 года і Грунвальдская бітва; аблога Мальбарка і завяршэнне "Вялікай вайны"; значэнне Грунвальдскай бітвы)  01:56:50 Княжанне Вітаўта пасля Грунвальда. ВКЛ на вяршыне магутнасці (падтэмы: аднаўленне Вітаўтам знешнепалітычнай актыўнасці на ўсходзе; поспехі залатаардынскай палітыкі Вітаўта; намаганні па рэалізацыі агульнарускай праграмы; росты прэстыжу Вітаўта ў Еўропе, стасункі з Польшчай, германскім імператарам, гусітамі; аднаўленне баявых дзеянняў з Тэўтонскім ордэнам, Мельнаўскі мір; намаганні Вітаўта па атрыманні каралеўскай кароны) 03:06:46 Свідрыгайла і Жыгімонт. Грамадзянская вайна 1430-х гг. (падтэмы: прыход да ўлады Свідрыгайлы і абвастэнне адносін з Польшчай, змена кіраўніцтва ВКЛ, пачатак грамадзянскай вайны; дыпламатычная барацьба; паражэнне Свідрыгайлы і ўз'яднанне дзяржавы) 03:40:00 Пачатак княжання Вялікага князя Казіміра Літаратурныя крыніцы:  1.  Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. 2. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. У. М. Ігнатоўскі. Мінск "Беларусь" 1992 3.  Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997 4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001 5. Кароткая гісторыя Беларусі. Ластоўскі В.Ю. Мінск, Універсітэцкае, 1993 Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/ Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus 

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Mar 22, 2021

Embed this episode

Семы выпуск падкаста аб гісторыі Беларусі прысвечаны часу найбольшага росквіту ВКЛ. Мы разгледзем уладаранне Ягайлы і Вітаўта, Крэўскую ўнію ды Грунвальдскую бітву. Прасачым як Вітаўт зрабіў ВКЛ дамінуючай дзяржавай у рэгіене. Разгледзем барацьбу за ўладу паміж Жыгімонтам ды Свідрыгайлам ды прыход да ўлады Казіміра. Змест 00:00 Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне 07:07 Крэўская ўнія (падтэмы: пошукі кіраўніцтвам ВКЛ знешнепалітычных партнераў, падп...

Distinct summary based on available episode metadata or transcript content.

Ready to play

7. ВКЛ у канцы XІV - XV ст. Унутранная і знешняя палітыка

0:00 3:54:52

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

Кароткая гісторыя Беларусі Аляксандр Краўцэвіч На працягу 2 гадзін аўтар распавядае пра нашую зямлю ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г.Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай і багата ілюстраваныя. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці.Аб аўтары:Алесь Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Лупачы на Гарадзеншчыне. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Доктар гістарычных навук, прафесар. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны, першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як гісторык і літаратар, выдаў больш за 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.Чытае Уладзімір Лісоўскі. Шляхецкія сем’i Беларусi: падкаст ад 34 & МТС [BEL + RUS] 34mag У гэтым цыкле будзем гаварыць пра шляхецкія роды, якія калісьці жылі на тэрыторыі Беларусі, – і пра тое, які вялізны культурны пласт гэтыя сем'і пакінулі па сабе. Сапегі, Радзівілы, Агiнскiя, Пуслоўскія – колькі разоў мы сустракалі гэтыя прозвішчы ў падручніках гісторыі і чулі ў вандроўках па Беларусі. Надышоў час разабрацца, чым жа былі знакамітыя гэтыя сем'і – і якая матэрыяльная спадчына дасталася нам ад кожнай з іх.***В этом цикле будем говорить о знатных родах, которые когда-то проживали на территории Беларуси, – и о том, какой огромный культурный пласт эти семьи оставили после себя. Сапеги, Радзивиллы, Огинские, Пусловские, Тизенгаузы – сколько раз мы встречали эти фамилии в учебниках по истории и слышали в путешествиях по Беларуси. Пришло время разобраться с тем, чем же были знамениты эти семьи – и какое материальное наследие досталось нам от каждой из них. Жыхары мяжы Аляксей Шота Транспамежны падкаст “Жыхары мяжы” гэта гісторыі з абодвух бакоў беларуска-польскага кардону. Гродзеншчына і Падляшша ў размовах з тымі, хто тут жыве.Шукаем новае, цікавае і карыснае для беларусаў тут і там. Падарожжы, хобі, бізнес, гісторыя і іншае - на мяжы.Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.Таксама раім падпісацца на наш сяброўскі падкаст"Гаворыць Гродна". Гісторыя на Свабодзе Радыё Свабода Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Гісторыя Беларусі?

This episode is 3 hours and 54 minutes long.

When was this Гісторыя Беларусі episode published?

This episode was published on March 22, 2021.

Can I download this Гісторыя Беларусі episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!