EPISODE · Sep 19, 2024 · 55 MIN
Аксана Акуневіч: годнасць, традыцыі, мова і вера ў будучыню — мая ідэя такая
from Idea X · host Euroradio
19 верасня ў эфіры Еўрарадыё — дырэктарка беларускамоўнай школы ў Батумі, заснавальніца беларускай прасторы “аКсяродак” Аксана Акуневіч. Каб захавацца як нацыя, нам вельмі важна захаваць і распаўсюдзіць як мага шырэй веданне беларускай мовы, нашай гісторыі і традыцый. Гэта той падмурак, на якім мы зможам пабудаваць свой нацыянальны дом, сваю будучыню і свой дабрабыт, урэшце. Калі не свой асабісты, то хаця б сваіх дзяцей. Мы мусім думаць пра сваіх дзяцей, пра будучыню нацыі. А пачынаць усё трэба з адукацыі. І адукацыя наша мусіць быць беларускамоўнай, перакананая Аксана Акуневіч. Пра тое, чаму беларусы так мала цікавяцца сваім і не імкнуцца да беларускасці, як захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі і пра стварэнне беларускамоўных асяродкаў за мяжой мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аксанай Акуневіч.
Embed this episode
NOW PLAYING
Аксана Акуневіч: годнасць, традыцыі, мова і вера ў будучыню — мая ідэя такая
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.