Skip to content
Андрэй Хадановіч - Bершы episode artwork

Oct 19, 2021 21 min

Андрэй Хадановіч - Bершы

from Kamunikat.org Hosted by Kamunikat

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ. Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў, 2004), "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі" (Менск: Логвінаў, 2005), "From Belarus with Love" (Київ: Факт, 2005), "Сто лі100ў на tut.by" (Мінск: Выдавецтва "Наша Ніва", 2006), аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік" (Выдавецтва "Наша Ніва", 2007, музычны акампанемент да вершаў падабраў Дзмітры Дзмітрыеў). У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў "Бэрлібры", у 2010 - "Несымэтрычныя сны". У 2011 ва ўкраінскіх перакладах выйшла дзіцячая кніжка "Нататкі таткі", па-беларуску была выдадзеная ў 2015 годзе. У 2013 годзе выйшла кніга выбраных перакладаў "Разам з пылам". У 2016 - кніга паэзіі "Цягнік Чыкага-Токіё". Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў. Профіль Андрэя Хадановіча на Kamunikat.org https://kamunikat.org/Chadanovicz_Andrej.html

Episode details come from the podcast's RSS feed.

Embed this episode

Ready to play

Андрэй Хадановіч - Bершы

0:00 21:40

No transcript yet.

Requests help us decide what to transcribe next.

Frequently asked questions

How long is this episode of Kamunikat.org?

This episode is 21 minutes long.

When was this Kamunikat.org episode published?

This episode was published on October 19, 2021.

Can I download this Kamunikat.org episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.