Ева Вежнавец / Адкуль бяруцца кнігі episode artwork

EPISODE · Mar 28, 2024 · 1H 14M

Ева Вежнавец / Адкуль бяруцца кнігі

from Літрадыё · host litradio.by

Пісьменніца Ева Вежнавец у звычайным жыцці — журналістка і даследчыца Святлана Курс. Але ў размове з ёй адразу разумееш, што насамрэч ўсё ейнае жыццё — літаратурнае: яна быццам дыхае вобразамі, з яе ліюцца гісторыі.  Пры гэтым спадарыня Ева — з тых пісьменніц, якія даткліва ставяцца да слова і лічаць, што ў тэксце, як у аўтамаце, не можа быць лішніх дэталяў. Яна аўтарка дзвюх тонкіх, але важкіх кніжак, кожную з якіх пісала 10 гадоў, — “Шлях дробнай сволачы” і “Па што ідзеш, воўча?”. Апошнюю ўжо называюць адным з найважнейшых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Напісаны ў жанры “балотная казка”, гэта канцэтраваны і палынна-горкі экскурс у гісторыю 20 стагоддзя, якая ненажэрным ваўком бясконца прыходзіць па жыхароў беларускай глушы.    Акурат у маленькай вёсцы на Любаншчыне прайшло дзяцінства пісьменніцы, з якога яна памятае гарбузовыя палі і велічэзнага быка, стогадовых бабуляў, якія сталі для яе галоўнымі ўніверсітэтамі, і смерць, што з малых гадоў была навідавоку. Менавіта з дзяцінства ў пісьменніцы засталося пачуццё адчужанасці ад людзей і любоў да балотаў і “задуп’яў”.   У новым выпуску падкасту Ева Вежнавец дзеліцца важнымі момантамі дзяцінства, а таксама распавядае, як зрабіла выбар “піць або жыць”, як закахалася ў мужчыну з фігурай Давіда, чаму з асцярожнасцю піша пра магію ды іншасвет і як яна, быццам скульптарка, з глыбы нататак і матэрыялаў выцясала свой самы значны на сёння твор. Усе падкасты "Літрадыё" Litradio.by

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Mar 28, 2024

Embed this episode

Ready to play

Ева Вежнавец / Адкуль бяруцца кнігі

0:00 1:14:05

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

No similar podcasts found.

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Літрадыё?

This episode is 1 hour and 14 minutes long.

When was this Літрадыё episode published?

This episode was published on March 28, 2024.

Can I download this Літрадыё episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!