EPISODE · Dec 3, 2023 · 1H 44M
КОРШУНАЎ – рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі, роля Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю
from TOK | TALK Беларусь · host Наша Ніва
Вядомы сацыёлаг Генадзь Коршунаў, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, у 2020-м кіраваў Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. Менавіта звесткі гэтага інстытута пратачыліся ў СМІ, і ўсе даведаліся, што ў Мінску рэйтынг Лукашэнкі рэкордна нізкі – 24%, а ЦВК давярае ўсяго 11%. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь тлумачыць, якія лічбы трапляюць Лукашэнку на стол, чаму рэжым не мае аб’ектыўнай сацыялогіі, хто з’яўляецца ядзерным электаратам Лукашэнкі сёння і колькі гэтых людзей. Разважае пра тое, ці ёсць палітычны рэйтынг у Віктара Лукашэнкі і чаму Мікалай яшчэ доўга будзе ў свядомасці беларусаў проста «дзіцём Лукашэнкі». Тлумачыць, як на сітуацыю ў краіне ўплывае беларуская мантра «Абы не было вайны», ці працуе ашалелая прапаганда і чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі. Кажа, чаму рэжым так баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года і хто можа перацягнуць электарат Лукашэнкі. А таксама распавядае пра чысткі ў Акадэміі навук, як страціў дырэктарскае крэсла і чаму памяркоўнасць беларусаў – гэта добрая якасць. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:41 – найгоршы рэйтынг у гісторыі 02:50 – як выперлі з Інстытута сацыялогіі 08:57 – «У Лукашэнкі ніякіх даных няма» 13:46 – колькі праўды ў меме «Саша 3%» 17:26 – чыя была ідэя намаляваць Лукашэнку 80% 22:30 – які цяпер рэйтынг у Лукашэнкі 27:15 – як уплывае мантра «Абы не было вайны» 29:32 – на каго разлічаныя песні Ганны Сялук, нявесткі Лукашэнкі 30:31 – хто можа перамагчы Бондараву 31:54 – ці працуе ашалелая прапаганда 33:56 – чаму лукашэнкаўцы грызуцца між сабой 35:21 – ЗАВІТВАЙЦЕ Ў ХАБ «НОВАЯ ЗЯМЛЯ» Ў БЕЛАСТОКУ 35:53 – чысткі ў Акадэміі навук 37:27 – пра кіраўніка Акадэміі Гусакова 38:31 – пра Мусіенку і цэнтр EcooM, які малюе прыгожыя лічбы Лукашэнку 41:20 – у якім стане беларуская навука 42:25 – роля Ярмошынай 45:16 – хто сфальсіфікаваў экзітполы ў Беларусі 46:32 – колькі набрала Ціханоўская ў 2020-м 48:33 – што можа аб’яднаць прыхільнікаў Расіі і Пуціна і еўрапейскай Беларусі 49:31 – дзевяць груп у беларускім грамадстве: сям’я і кашалькі, сілавікі, бюджэтнікі 54:12 – як бюджэтнікі ставяцца да Лукашэнкі 57:01 – колькі пасіянарных ябацькаў 1:00:05 – ці беларусы цярпілы? 1:05:08 – пра сямейны індывідуалізм беларусаў 1:08:14 – чаму пачалося паляванне на памерлых класікаў 1:09:45 – ці працуе дэманізацыя Захаду 1:11:28 – як беларусы ставяцца да вайны і Расіі 1:12:46 – якая падтрымка ў Пуціна 1:13:51 – як разупэўніць тых, хто за Лукашэнку і Пуціна 1:17:49 – калі ў Беларусі могуць адбыцца перамены 1:20:24 – чаму ў Беларусі засакрэцілі ўсе магчымыя лічбы 1:21:31 – чаму рэжым баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года 1:24:11 – хто з палітыкаў мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі 1:26:24 – як беларусы ставяцца да Мікалая Лукашэнкі 1:28:58 – што не так з беларускай школай 1:31:27 – ці працуюць заклікі Качанавай нараджаць 1:35:18 – пра дачку ва Украіне 1:36:08 – БЛІЦ: Карл Маркс ці Карл Попер, БДУ ці ЕГУ, Бабарыка ці Ціханоўскі, Карпенка ці Ярмошына 1:37:53 – як беларусы ставяцца да ўладнай вярхушкі 1:38:54 – ці прагаласуюць беларусы за Качанаву 1:41:49 – давер да арміі, судоў, міліцыі
Embed this episode
Ready to play
КОРШУНАЎ – рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі, роля Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.