Партызанская школа - Адукацыя
from Партызанская школа (Я люблю ліцэй) Hosted by Радыё Свабода
Удзел у праекце прынялі больш за 25 чалавек, у тым ліку навучэнцы, выпускнікі і выкладнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю, гурты Parason, СКА!РБ і паэт-перакладнік Андрэй Хадановіч. Дыск складаецца з 16 песень розных стыляў і жанраў. Праца над дыскам вялася паўтара года. Сама ідэя "Партызанскай школы" узьнікла яшчэ ў 2003 годзе ў межах праекту "Я люблю ліцэй". Было выпушчана два дыхтоўныя дыскі. У 2005 годзе маладыя музыкі вырашылі, што перарасьлі ліцэйскія штонікі і зрэалізавалі ўласны праект, запрасіўшы некаторых музыкаў-сяброў. Тэмы розныя: ад матыву сяброўства і салідарнасьці ("Самалёцік Арыгамі") да рэвалюцыйнасьці і агітацыйнасьці ("Не"), ад каханьня ("8 паверх") і юначай наіўнасьці ("Дэльтапляны") да тэмы сьмерці й безнадзейнасьці ("Гэтага магло ня быць"). Песьня "Не" наагул задумвалася як своеасаблівая беларуская "Разам нас багата", адсюль і палітычныя заклікі, і рэвалюцыйнасьць. Сярод 16 адметных кампазыцыяў 6 перасэнсаваных беларускімі музыкамі кавэраў замежных аўтараў: "Pink Floyd", "Beatles", Д. Буна, Крылатава і Энціна, R. Presley. У гэтым вельмі паспрыяў Андрэй Хадановіч, як уласна перакладамі, так і своеасабліва выкананымі парадыйнымі кампазыцыямі. 8 лютага адбылася прэсавая канфэрэнцыя з нагоды выданьня кружэлкі. Удзел у ёй прынялі кіраўнік і прадусар праекту "Партызанская школа" Франак Вячорка, а таксама музычны мэнэджэр Віталь Зыблюк. Кіраўнікі праекту падзяліліся ўражаньнямі ад падрыхтоўкі дыску. Распавялі пляны на будучыню і выказалі ўпэўненасьць, што дыск будзе мець вялікі посьпех і апраўдае надзеі самых патрабавальных слухачоў.
Embed this episode
No transcript yet.