Skip to content
Сяргей Чыгрын - Вершы episode artwork

Jan 24, 2021 25 min

Сяргей Чыгрын - Вершы

from Kamunikat.org Hosted by Kamunikat

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімскай” і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. Выдаў зборнікі паэзіі „Шчырая Шчара” (1993), „Горад без цябе” (1999), „Лірыка” (2007), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў „Янка Купала і Слонімшчына” (1993), „Родам са Слонімшчыны” (2003), „Пакліканыя на родны парог” (2005), „Чамяры і чамяроўцы” (2006). „У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), „Беларуская Беласточчына” (2008), „Тэатр у Слоніме” (2008) і іншыя. Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка („Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы М. Шкялёнка („Беларусь і суседзі”, 2003). На беларускую мову пераклаў вершы французскіх і ўкраінскіх паэтаў. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей „Белая Мышка” (пастаўлена ў 2005 годзе). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.

Episode details come from the podcast's RSS feed.

Embed this episode

Ready to play

Сяргей Чыгрын - Вершы

0:00 25:49

No transcript yet.

Requests help us decide what to transcribe next.

Frequently asked questions

How long is this episode of Kamunikat.org?

This episode is 25 minutes long.

When was this Kamunikat.org episode published?

This episode was published on January 24, 2021.

Can I download this Kamunikat.org episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.