Старонкі гісторыі. Святы Максімільян Кольбэ ў Гродне episode artwork

EPISODE · Mar 7, 2024 · 26 MIN

Старонкі гісторыі. Святы Максімільян Кольбэ ў Гродне

from Старонкі гісторыі

З 1922 па 1926 год у Гродне жыў адзін з самых вядомых у свеце каталіцкіх святых – айцец Максімільян Марыя Кольбэ, польскі францішканін, які добраахвотна аддаў сваё жыццё за невядомага яму чалавека, асуджанага на смерць у нацысцкім канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц у жніўні 1941 года. Гродзенскі перыяд служэння Максімільяна Кольбэ быў важным этапам яго біяграфіі. Святы прычыніўся да адраджэння мясцовага францішканскага кляштара, у якім зноў пачало віраваць жыццё пасля ліхалецця пераследу Касцёла на гэтай зямлі. У горадзе над Нёманам Максімільян Кольбэ разгарнуў сваю буйную выдавецкую дзейнасць, жадаючы паставіць на службу Багародзіцы каталіцкія друкаваныя выданні з мільённымі накладамі. Менавіта ў Гродне айцец Кольбэ пасябраваў з чалавекам, які сваім прыкладам мог натхніць яго на гераічны ўчынак, здзейснены пазней у нацысцкім лагеры смерці. Гэта быў айцец Мельхіёр Фардон – францішканін, вельмі паважаны мясцовым людам, які спачывае сёння ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай. У часы Першай сусветнай вайны ён прапанаваў сваё жыццё ў абмен на нявінна асуджаных на смерць гродзенскіх пажарнікаў. Цалкам магчыма, што гэты мужны ўчынак стаў натхненнем для святога Максімільяна, бо як пісаў Адам Міцкевіч: “у святых святое сяброўства”. Пра малавядомы гродзенскі этап біяграфіі святога Максімільяна Кольбэ распавядае наша госця, спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ-ХХ стагоддзях.   

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Mar 7, 2024

Embed this episode

NOW PLAYING

Старонкі гісторыі. Святы Максімільян Кольбэ ў Гродне

0:00 26:07

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

Кароткая гісторыя Беларусі Аляксандр Краўцэвіч На працягу 2 гадзін аўтар распавядае пра нашую зямлю ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г.Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай і багата ілюстраваныя. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці.Аб аўтары:Алесь Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Лупачы на Гарадзеншчыне. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Доктар гістарычных навук, прафесар. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны, першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як гісторык і літаратар, выдаў больш за 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.Чытае Уладзімір Лісоўскі. Мова 404 Аліна Нагорная «Мова 404» – гэта беларуская мова ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі – дзяржаўная, але толькі на паперы. У Беларусі ёсць дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце.Каб вырашыць праблему, яе трэба ўбачыць, а першы крок да вырашэння любой праблемы – асэнсаванне. У аўдыякнізе сабраныя гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах.«Мова 404» – незвычайная аўдыякніга. У ёй сабраныя не толькі больш за сотню ўласных гісторый беларусаў і беларусак. Чытаюць гэтыя гісторыі таксама звычайныя беларусы і беларускі. З розных краін свету, розных узростаў. Запісвалі ў простых умовах: дома ці на працы, хтосьці на прафесійнай апаратуры, а часцей – на тэлефоне. Але ўсіх іх, і аўтараў і выканаўцаў, аб’ядноўвае неабыякавасць да роднай мовы і жаданне, каб яе стала больш у нашым жыцці.У аўдыякнізе 127 гісторый і 101 голас.Аўтарка кнігі - Аліна Нагорная.Над праектам працавалі каманды audiobooks.by і Кніжны Воз.Прыемнага праслухоўвання! Шляхецкія сем’i Беларусi: падкаст ад 34 & МТС [BEL + RUS] 34mag У гэтым цыкле будзем гаварыць пра шляхецкія роды, якія калісьці жылі на тэрыторыі Беларусі, – і пра тое, які вялізны культурны пласт гэтыя сем'і пакінулі па сабе. Сапегі, Радзівілы, Агiнскiя, Пуслоўскія – колькі разоў мы сустракалі гэтыя прозвішчы ў падручніках гісторыі і чулі ў вандроўках па Беларусі. Надышоў час разабрацца, чым жа былі знакамітыя гэтыя сем'і – і якая матэрыяльная спадчына дасталася нам ад кожнай з іх.***В этом цикле будем говорить о знатных родах, которые когда-то проживали на территории Беларуси, – и о том, какой огромный культурный пласт эти семьи оставили после себя. Сапеги, Радзивиллы, Огинские, Пусловские, Тизенгаузы – сколько раз мы встречали эти фамилии в учебниках по истории и слышали в путешествиях по Беларуси. Пришло время разобраться с тем, чем же были знамениты эти семьи – и какое материальное наследие досталось нам от каждой из них. Natatnik Aliaksei Zhuk У нашых падкастах мы пазнаёмім цябе з цікавымі людзьмі, раскажам займальныя гісторыі і абавязкова пажартуем. Уключай, табе сапраўды спадабаецца!

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Старонкі гісторыі?

This episode is 26 minutes long.

When was this Старонкі гісторыі episode published?

This episode was published on March 7, 2024.

Can I download this Старонкі гісторыі episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!