Старонкі гісторыі. Трафей ксяндза Станіслава Міхальскага

EPISODE · Jun 27, 2024 · 20 MIN

Старонкі гісторыі. Трафей ксяндза Станіслава Міхальскага

from Старонкі гісторыі

У старажытнасці помнікі над магіламі мучанікаў называлі грэчаскім словам трафей. Яны нагадвалі пра духоўную перамогу хрысціян, якія засталіся вернымі вучнямі Хрыста нават перад абліччам смерці. Трафеі часта станавіліся мэтай пілігрымак. Вернікі прыходзілі да іх са сваімі малітвамі. Ля касцёла ў вёсцы Вішнева, недалёка ад Валожына, таксама ёсць надмагільны помнік, які можна назваць трафеем. Ён узвышаецца над магілай каталіцкага святара, езуіта, ксяндза Станіслава Міхальскага, які трагічна загінуў у 1950 годзе. З гэтым месцам звязана адна вельмі прыгожая традыцыя. Як першыя хрысціяне прыходзілі да магіл мучанікаў за сваімі просьбамі, так і сёння ля магілы ксяндза Міхальскага збіраюцца людзі і моляцца аб новых пакліканнях – аб мужных, самаахвярных пастырах для нашай краіны, такіх якім быў ксёндз Станіслаў Міхальскі. Пра постаць гэтага малавядомага святара распавядае наша сённяшняя госця спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ-ХХ стагоддзях.

NOW PLAYING

Старонкі гісторыі. Трафей ксяндза Станіслава Міхальскага

0:00 20:10

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

euroradiofm Euroradio Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю. Кароткая гісторыя Беларусі Аляксандр Краўцэвіч На працягу 2 гадзін аўтар распавядае пра нашую зямлю ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г.Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай і багата ілюстраваныя. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці.Аб аўтары:Алесь Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Лупачы на Гарадзеншчыне. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Доктар гістарычных навук, прафесар. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны, першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як гісторык і літаратар, выдаў больш за 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.Чытае Уладзімір Лісоўскі. Мова 404 Аліна Нагорная «Мова 404» – гэта беларуская мова ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі – дзяржаўная, але толькі на паперы. У Беларусі ёсць дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце.Каб вырашыць праблему, яе трэба ўбачыць, а першы крок да вырашэння любой праблемы – асэнсаванне. У аўдыякнізе сабраныя гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах.«Мова 404» – незвычайная аўдыякніга. У ёй сабраныя не толькі больш за сотню ўласных гісторый беларусаў і беларусак. Чытаюць гэтыя гісторыі таксама звычайныя беларусы і беларускі. З розных краін свету, розных узростаў. Запісвалі ў простых умовах: дома ці на працы, хтосьці на прафесійнай апаратуры, а часцей – на тэлефоне. Але ўсіх іх, і аўтараў і выканаўцаў, аб’ядноўвае неабыякавасць да роднай мовы і жаданне, каб яе стала больш у нашым жыцці.У аўдыякнізе 127 гісторый і 101 голас.Аўтарка кнігі - Аліна Нагорная.Над праектам працавалі каманды audiobooks.by і Кніжны Воз.Прыемнага праслухоўвання! Шляхецкія сем’i Беларусi: падкаст ад 34 & МТС [BEL + RUS] 34mag У гэтым цыкле будзем гаварыць пра шляхецкія роды, якія калісьці жылі на тэрыторыі Беларусі, – і пра тое, які вялізны культурны пласт гэтыя сем'і пакінулі па сабе. Сапегі, Радзівілы, Агiнскiя, Пуслоўскія – колькі разоў мы сустракалі гэтыя прозвішчы ў падручніках гісторыі і чулі ў вандроўках па Беларусі. Надышоў час разабрацца, чым жа былі знакамітыя гэтыя сем'і – і якая матэрыяльная спадчына дасталася нам ад кожнай з іх.***В этом цикле будем говорить о знатных родах, которые когда-то проживали на территории Беларуси, – и о том, какой огромный культурный пласт эти семьи оставили после себя. Сапеги, Радзивиллы, Огинские, Пусловские, Тизенгаузы – сколько раз мы встречали эти фамилии в учебниках по истории и слышали в путешествиях по Беларуси. Пришло время разобраться с тем, чем же были знамениты эти семьи – и какое материальное наследие досталось нам от каждой из них.
URL copied to clipboard!