EPISODE · Feb 19, 2024 · 29 MIN
ВЫПУСК 5.1. СКАРБЫ, КУРГАНЫ, ЗАМКІ І ІХ ДАСЛЕДЧЫКІ: ЗНАКАМІТЫЯ БЕЛАРУСКІЯ СКАРБЫ / ПЛАВІНСКІ /
from БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА
Выпуск 5.1 атрымаўся не зусім тыповы: ён знаёміць нас з нарысамі, прысвечанымі найбольш цікавым археалагічным знаходкам на тэрыторыі Беларусі, змешчанымі ў кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Аўтар – Мікалай Плавінскі – беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (2010). Даследчык – актыўны папулярызатар археалагічнай навукі, аўтар шматлікіх выстаў, арганізатар валанцёрскіх археалагічных летнікаў і прафесіянал у даследаваннях нашых любімых крывіцкіх старажытнасцей. Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў – археалогія Полацкай зямлі, вывучэнне славянскага пахавальнага абраду ранняга сярэднявечча, гісторыя сярэднявечнай усходнееўрапейскай зброі. Пад вокладкай “Скарбаў…” змешчаны артыкулы-нарысы, якія знаёмяць нас з беларускімі скарбамі эпохі вікінгаў і з так званым “Поясам Вітаўта” – адной з самых знакамітых археалагічных знаходак на тэрыторыі Беларусі… З кнігі можна даведацца пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопкі ў Браславе і Мядзелі, як звязаны Язэп Драздовіч з археалогіяй і пра тое, якім чынам старажытны чалавек рабіў “фотаздымкі” (графіці). Выпуск 5.1 расказвае нам пра скарб эпохі вікінгаў з Брылёўскага поля, манетна-рэчавы скарб з вёскі Гараўляны і пра так званы “Пояс Вітаўта”. Мікалай Плавінскі нарадзіўся 30 ліпеня 1981 г. у сям’і археолага Аляксандра Плавінскага. У 2003 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1999 г. працаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь: даследчык з’яўляецца заснавальнікам і першым загадчыкам аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі. У 2022 г. быў загадчыкам аддзела археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый Інстытута гісторыі НАН Беларусі (аддзел зараз не існуе). Аўтар шматлікіх навуковых прац і манаграфій (мы не палічылі дакладную колькасць, тое цяжка), аўтар дзіцячых навукова-папулярных кніг, заснавальнік навуковага выдання “Acta archaeologica Albaruthenica” і шмат чаго яшчэ іншага. Крыніца: Плавінскі М. А. Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі. Мінск: Кнігазбор, 2015. 133 с.
Embed this episode
NOW PLAYING
ВЫПУСК 5.1. СКАРБЫ, КУРГАНЫ, ЗАМКІ І ІХ ДАСЛЕДЧЫКІ: ЗНАКАМІТЫЯ БЕЛАРУСКІЯ СКАРБЫ / ПЛАВІНСКІ /
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.