EPISODE · Jun 29, 2022 · 30 MIN
З'ехаць і не вярнуцца. Руслан Кулевіч знайшоў мігрантаў, што пакінулі Беларусь 70 гадоў таму - і зняў пра іх кіно
from Жыхары мяжы
Госць першага выпуску - у мінулым самы хуткі журналіст Гродна (а сёння - Беластока), краязнаўца і папулярызатар гісторыі - Руслан Кулевіч. На свой 31-ы дзень народзінаў ён узяў ды апублікаваў на YouTube фільм “Апошнія сведкі”. Гэта дакументальны фільм-размова з трыма сталымі жанчынамі, якія яшчэ дзецьмі пакінулі пасляваенны Гродна ў межах рэпатрыяцыі.Мы пагутарылі з Русланам пра тое, як фільм дапаўняе яго ранейшыя кнігі пра Гродна 1930-40-х гадоў, які досвед ён атрымаў на здымках, як вопыт міграцыі адбіўся на яго разуменні герояў і што будзе, калі ён ужо ніколі не вернецца ў Гродна. Таксама мы не забылі запытаць, хто мог бы зараз замяніць Кулевіча ў горадзе. Што адказаў Руслан - слухайце ў падкасце.З.Ы. Запрашаем падпісацца на наш сяброўскі падкаст "Говорит Гродно".З.З.Ы. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.
Embed this episode
Ready to play
З'ехаць і не вярнуцца. Руслан Кулевіч знайшоў мігрантаў, што пакінулі Беларусь 70 гадоў таму - і зняў пра іх кіно
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.