PODCAST · news
Зроблена ў Польшчы
by Зроблена ў Польшчы
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Episodes
-
Серыя нападаў у польскіх школах | Мэнтцэн хоча вярнуць тэрміновую службу | Трамп хоча скінуць Туска?
Славамір Мэнтцэн выказаўся ў падтрымку вяртання тэрміновай службы ў войску для палякаў, але толькі для мужчын. Бо лідар Канфедэрацыі лічыць, што жанчыны ня здольныя да службы ў арміі і праваахоўных органах. Што стаіць за гучнымі заявамі лідара адной з галоўных партый Польшчы? Ці сапраўды Дональд...
-
Агрэсія да мігрантаў у Польшчы: ці іншаземцы самі вінаваты? Што і хто ўплывае на настроі палякаў?
Што сталася з палякамі, што яны б'юць мігрантаў на вуліцах польскіх гарадоў? Як палітыкі цынічна разганяюць нянавісць да іншаземцаў, выкарыстоўваючы фэйкі і маніпуляцыі і якая ў гэтым роля расейскай дэзінфармацыі? Ці сапраўды большасць палякаў варожа ставіцца да людзей з Усходу? А можа самі...
-
Як палякі ставяцца да дактароў-замежнікаў | Чым польскія бальніцы адрозніваюцца ад беларускіх
Беларуска Паліна пераехала ў Польшчу, пацвердзіла дыплом лекара і адкрыла свой кабінет. Усяго толькі адзін сказ, але за гэтым цэлая гісторыя: пра падрыхтоўку да пераезду, вывучэнне польскай мовы і цяжкую працу па легалізацыі. У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» Паліна Дзенісёнак…
more -
Ксенафобія на выбарах у Кракаве, гандаль сустрэчамі з Наўроцкім, афера ў Орлене, база ЗША ў Польшчы
Адзін з кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Кракава пужаў жыхароў мігрантамі і... срамотна прайграў! Што вядома пра перадтэрміновыя выбары мэра былой сталіцы Польшчы? Скандал вакол імавернага гандлю магчымасцю сустрэцца з прэзідэнтам Наўроцкім. Што пра гэта кажа Канцэлярыя прэзідэнта? Аналізуем...
-
Вайна ідзе ў Польшчу? Правакацыі Расеі, заявы Туска і даклад ЦРУ | Што чакае мігрантаў да выбараў
Ці Расея можа атакаваць Польшчу? Аналізуем сітуацыю ў новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» са спецыяльным госцем — журналістам Яўгенам Прыходзькам https://t.me/prykhodkopolska. Расея апошнім часам усё часцей ладзіць правакацыі ў стасунку да Польшчы і іншых краін НАТА, а Дональд Туск выступае з...
-
Беларусы ў польскай арміі ў 1939-м: беларускія дывізіі, вядомы пісьменнік бароніць Гдыню. 17 верасня
Другая сусветная вайна пачалася для беларусаў у верасні 1939 года! Як беларусы служылі ў войску польскім перад вайной? Колькі беларусаў прымала ўдзел у абароне Польшчы ад немцаў? Ці сапраўды існавалі беларускія дывізіі, і што пра беларускіх жаўнераў казалі польскія камандзіры? Дзе быў найбольш...
-
Крыпта, мафія, таямнічае знікненне і праблемы для ПіС і Канфедэрацыі: разбор скандала Zondacrypto
Ці крыптавалютная мафія плаціла грошы правым палітыкам? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў вялікім скандале з Zondacrypto! Что такое Zondacrypto і чаму вакол эстонскай крыптавалютнай біржы падняўся такі шум у Польшчы? Што сталася з заснавальнікам платформы, які знік без сляда ў…
more -
Міграцыя, карупцыйныя скандалы, Браўн і слабы Туск — новы палітычны сезон у Польшчы! Першыя прагнозы
Пачынаецца новы палітычны сезон! Што чакае Польшчу і іншаземцаў, якія тут жывуць?Як выглядае палітычны расклад на пачатку новага сезона ў польскай палітыцы? З якімі праблемамі змагаюцца абодва бакі палітычнай сцэны? Ці слабасць кааліцыянтаў і невыкананыя абяцанні знішчаць шанцы Дональда Туска на...
-
За што замежнікі любяць Польшчу і чым яна іх бесіць? На што польскае скардзяцца беларусы ў трэдс
Вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» — Максім і Таня — стаміліся чытаць пра плюсы і мінусы Польшчы ад іншых, і запісалі свой выпуск на гэтую тэму. Гэта максімальна суб’ектыўны набор плюсаў і мінусаў краіны, таму рыхтуйцеся да таго, што шмат з чым вы не будзеце пагаджацца. Запрашаем у каментары! Чаму...
-
Як захоўваць беларускасць у Польшчы і навошта? Турбапазітыўныя гісторыі пра роды беларускі ў Польшчы
Вядоўца падкаста «Зроблена ў Польшчы» Таня Дзямчук рыхтуецца да родаў і шчыльна вывучае тэму цяжарнасці і гадвання дзяцей. Чым адрозніваецца стаўленне да дзяцей і цяжарных у Беларусі ў Польшчы? Як ставяцца польскія дактары да беларускіх жанчын і іх дзяцей? Чакайце шмат добрых гісторый ад вядоўцы...
-
Прымусовая асіміляцыя, служба дэпартацыі, выхад з Шэнгена — разбор міграцыйнай стратэгіі Маравецкага
Ад прымусовай асіміляцыі да дэпартацыі абсалютна ўсіх украінцаў з Польшчы. Разбіраем новыя прапановы правых польскіх палітыкаў. Матэвуш Маравецкі абвесціў прапанову комплекснай міграцыйнай рэформы: міністэрства міграцыі, служба дэпартацыі і «прымусовая і брутальная» асіміляцыя! Што ў гэтым плане...
-
Год з прэзідэнтам Наўроцкім: рэкорд па ветах, супрацьстаянне з Тускам, адносіны з Трампам | Прагнозы
Караль Наўроцкі гучна адсвяткаваў гадавіну сваёй інаўгурацыі! Але ці быў гэта добры год для Польшчы? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем год з новым прэзідэнтам. Ці Караль Наўроцкі змог выканаць свае перадвыбарчыя абяцанні? Што для Польшчы азначае абсалютны рэкорд па...
-
Пражарка Маравецкага: невыкананыя абяцанні, карупцыйныя скандалы, крывадушнасць і складаныя падаткі
Ці можна давяраць Матэвушу Маравецкаму? З пачаткам сольнай палітычнай кар'еры былы прэм'ер-міністр Польшчы намагаецца будаваць новы імідж. Але як мінулае Маравецкага можа пашкодзіць яму ў будучыні? Хто ўвайшоў у каманду Маравецкага і чаму так важна гэтыму прыглядацца? Якія гучныя абяцанні былога...
-
ПіС жорстка атакуе Маравецкага! Грыль у Матэвуша: будзе новая партыя? Якія шанцы ў былога прэм'ера?
Яраслаў Качыньскі спрабаваў абыграць Матэвуша Маравецкага і не выключыў яго з партыі. Пакуль што... Але былы прэм'ер-міністр Польшчы не збіраецца чакаць і ўжо стварыў у Сэйме ўласную фракцыю! Што крыецца за дзеяннямі лідара ПіС і Матэвуша Маравецкага? Што падзел ПіС можа азначаць для раскладу ў...
-
Качыньскі выгнаў Маравецкага: раскол партыі ПіС | Новая партыя перавярне польскую палітыку?
Раскол у Праве і справядлівасці стаўся фактам. Матэвуш Маравецкі і ягоныя прыхільнікі не прысягнулі на вернасць Яраславу Качыньскаму і могуць быць выключаны з партыі. Як гэты раскол можа паўплываць на ПіС і што кажа нам аб лідарстве Качыньскага? Ці ён надалей кантралюе ўласную партыю? Ці ў…
more -
Хто затрымае хвалю агрэсіі да іншаземцаў у Польшчы? Права і справядлівасць на шляху да развалу
У апошнія тыдні іншаземцы ў Польшчы ўсё часцей становяцца ахвярамі агрэсіі на фоне ксенафобіі. Галоўнай цэллю з'яўляюцца грамадзяне Украіны, але бяда не абыходзіць і беларусаў. Што з гэтым можна зрабіць і як затрымаць хвалю нянавісці? Як польскае грамадства рэагуе на ўсё часцейшыя выпадкі...
-
Дык як палякі ставяцца да беларусаў: новае даследванне | Польскі ўрад пачаў змагацца з ксенафобіяй
Новае сацыялагічнае даследаванне паказала, як палякі на самой справе ставяцца да беларусаў. Ці палякі бачаць розніцу паміж беларусамі, якія жывуць у Польшчы, і тымі, хто жыве ў Беларусі? Чаму некаторыя палякі не лічаць беларусаў самастойным народам і ці ведаюць нашу гісторыю і культуру? У новым...
-
Дык як палякі ставяцца да беларусаў: новае даследванне | Польскі ўрад пачаў змагацца з ксенафобіяй
Новае сацыялагічнае даследаванне паказала, як палякі на самой справе ставяцца да беларусаў. Ці палякі бачаць розніцу паміж беларусамі, якія жывуць у Польшчы, і тымі, хто жыве ў Беларусі? Чаму некаторыя палякі не лічаць беларусаў самастойным народам і ці ведаюць нашу гісторыю і культуру?У новым...
-
Расея нападзе на Польшчу? Разбор сцэнароў магчымай правакацыі | Як Польшча рыхтуецца да атакі
Спецслужбы Польшчы і НАТА паведамляюць пра магчымы напад Расеі на Польшчу. У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраем магчымыя сцэнары збройнай правакацыі з боку Расеі і ацэньваем верагоднасць такога развіцця падзей. Чаму менавіта Польшча і ці сапраўды Расейская Федэрацыя мае адпаведны...
-
На канфлікце з Украінай расце папулярнасць Наўроцкага | Праблемы Тшаскоўскага: будзе рэферэндум?
Папулярнасць прэзідэнта Польшчы пабіла гістарычны рэкорд! Як да росту даверу да Караля Наўроцкага прычыніўся канфлікт з Уладзімірам Зяленскім? Чаму прэзідэнты Польшчы і Украіны вырашылі ахвяраваць стасункі паміж дзвюма дзяржавамі? І што можна зрабіць, каб выправіць сітуацыю? Скандал у варшаўскім...
-
Яго гісторыя карысная беларусам: паляк нарадзіўся ў ЗША, працаваў у НАТА і вярнуўся жыць ў Польшчу
Том нарадзіўся ў ЗША ў сям’і палякаў, якія ўцяклі ў Амерыкы з камуністычнай Польшчы. Усё жыццё ў ЗША атачэнне яго сям’і было польскім, дома ўсе размаўлялі выключна па-польску. Ужо дарослым Том пайшоў на службу ў войска і працаваў у НАТА. Падчас вайсковай працы Том пераехаў у Еўропу: пажыў у...
-
Шакуючая прапанова Чарнка: праверкі этнічнага паходжання чыноўнікаў | Наўроцкі стаў чэмпіёнам
Кандыдат у прэм'ер-міністры ад Права і справядлівасці Пшэмыслаў Чарнэк і дэпутат Сэйма Януш Кавальскі прапануюць правяраць этнічнае паходжанне чыноўнікаў дзяржаўнай адміністрацыі. Ці гэта крок у напрамку ўвядзення этнічнай сегрегацыі польскіх грамадзян? Як далёка гатовыя пайсці правыя палітыкі ў...
-
Скандал у шпіталі патопіць Туска? Наўроцкі пазбавіў Зяленскага ордэна: ці можна было зрабіць інакш?
Вялікі скандал у варшаўскім шпіталі пагражае Дональду Туску. Ці дзеянні лакальнага дзеяча Грамадзянскай кааліцыі прывядуць да паразы партыі на выбарах у Сейм? Як польскія палітыкі стварылі паталагічную сістэму ў службе аховы здароўя замест таго, каб праводзіць неабходныя рэформы? Караль Наўроцкі...
-
Мэнтцэн: ніякіх пашпартоў мігрантам! Скандальныя дэпартацыі | Рэферэндум у Кракаве: канец Туска?
Славамір Мэнтцэн шчыра выказаўся пра грамадзянства замежнікаў! Фактычная забарона грамадзянства для іншаземцаў, мігранты як танная працоўная сіла і страх перад паўстаннем у Польшчы ўкраінскай партыі. Аналізуем словы лідара Канфедэрацыі і супастаўляем іх з апошнімі даследаваннямі аб уплыве…
more -
Гадавіна выбараў прэзідэнта: Наўроцкі vs Качыньскі | Чарнэк топіць ПіС | Канфедэрацыя распадзецца?
Мінуў год пасля выбараў новага прэзідэнта Польшчы! Як змянілася польская палітыка за гэты час? Ці пацвердзіліся прагнозы? У якой сітуацыі знаходзяцца Права і справядлівасць і Грамадзянская кааліцыя — аналізуем апошнія даследаванні. Як Канфедэрацыя і партыя Гжэгажа Браўна змагаюцца за выбаршчыкаў…
more -
Нарадзіць у Польшчы: што ўразіла беларуску | Чаму Польшча адна з найлепшых краін для родаў
Беларуска Вераніка ўжо 12 гадоў жыве ў Польшчы, выдатна інтэгравалася, працуе і мае польскіх сяброў. А некалькі месяцаў таму Вераніка нарадзіла дачку ў Польшчы, а цяпер прыйшла на падкаст «Зроблена ў Польшчы» да Тані Дзямчук, каб распавесці пра свой досвед. Як хутчэй вучыць польскую мову? Што...
-
Медыцына ў Польшчы: ці ўсё так дрэнна? Як палітыкі хочуць перамагчы крызіс? Колькі зарабляюць лекары
Стан польскай службы аховы здароўя традыцыйна моцна хвалюе грамадства. Разбіраемся, ці ўсё сапраўды так дрэнна? Які змены ў медыцыне ўводзіліся ў апошнія гады, і ці гэтага дастаткова? Чаму Дональд Туск баіцца рабіць сур'езныя рэформы, і што прапануюць Права і Справядлівасць і Канфедэрацыя?...
-
Мэра Кракава скінуць жыхары горада? Як грамадзяне ладзяць лакальную рэвалюцыю праз рэферэндум
У нядзелю 24 траўня ў Кракаве адбудзецца рэферэндум аб адстаўцы мэра горада. Хто такі Аляксандр Мішальскі і чаму жыхары горада хочуць пазбавіць яго пасады ледзьве два гады пасля выбараў? Якія памылкі зрабіў мэр Кракава і як спрабаваў выправіць сітуацыю? Агулам, як выглядае арганізацыя лакальных...
-
Сапраўды вельмі лёгка атрымаць польскае грамадзянства? Разбураем хлусню і маніпуляцыі палітыкаў
Кандытат у прэм'ер-міністры ад Права і справядлівасці Чарнэк кажа, што Польшча раздае пашпарты людзям, які ледзь прыехалі і не ведаюць мовы і традыцый. А ў законапраекце ПіС пазначана, што атрымаць грамадзянства ў Польшчы прасцей, чым у іншых краінах Еўропы. Правяраем, ці гэта праўда! Колькі…
more -
Рост беспрацоўя ў Польшчы: вінаватыя мігранты? Як палякі ставяцца да беларусаў, якія працуюць
У Польшчы расце беспрацоўе, а правыя палітыкі кажуць, што ў гэтым вінаватыя мігранты. Што прывяло да росту беспрацоўных і ці сапраўды беларусы і ўкраінцы крадуць у палякаў месца працы? Аналізуем статыстыку і апошнія даследаванні. Якія ідэі па рэгуляванні рынку працы высоўваюць палітыкі…
more -
Чыстыя вуліцы і скаргі: што агульнага і рознага ў беларусах і паляках | Стэрэатыпы пра палякаў
Разам з гледачамі і глядачкамі падкаст «Зроблена ў Польшчы» разбіраецца, чым падобныя і чым адрозніваюцца беларусы і палякі. Чым мы падобныя ў вачах іншаземцаў? Якая тэорыя пра адрозненні беларусаў і палякаў ёсць у Максіма? Беларусы і палякі сапраўды аднолькава скардзяцца на жыццё? Ва ўсіх гэтых...
-
Вы захочаце паспрачацца: як беларусы (не) захоўваюць сябе ў Польшчы і нараджаюць новых палякаў
Як беларусам жыць у Польшчы? Як вывучыць польскую мову? Як захоўваць беларускасць, калі хочацца інтэгравацца ў польскую супольнасць? Якія стадыя праходзяць мігранты ў Польшчы? Ці адчуваеце вы, што аддаляецеся ад Беларусі і паланізуецеся?Таня Дзямчук і Максім Паршута ў новым выпуску падкаста...
-
Разбор жорсткай прапановы ПіС: дэпартацыі мігрантаў, грамадзянства пасля 15 гадоў, польскі С1
Права і справядлівасць вяртаецца з новым, яшчэ больш жорсткім праектам закона аб грамадзянстве пад лозунгам «Ніякай талерантнасці!». Што апынулася ў новым законапраекце? Колькі гадоў трэба было б пражыць у Польшчы і які быў бы патрэбны ўзровень валодання польскай мовай? І за што партыя…
more -
Раскол у ПіС: бунт Маравецкага супраць Качыньскага. Што далей? Туск і КО супраць ЛГБТ і ЕС!
Былы прэм'ер-міністр Маравецкі адкрыта выступіў супраць Яраслава Качыньскага. Чаму Маравецкі вырашыўся на такі крок, і ці паўстанне новага таварыства азначае падрыхтоўку да стварэння новай партыі? Хто з вядомых палітыкаў ПіС гатовы падтрымаць былога прэм'ера? Што Маравецкі кажа пра прычыны…
more -
Грахі польскага касцёла: гучныя скандалы, саюз з ПіС, уплыў на выбары. Што далей?
Каталіцкі касцёл стагоддзямі быў адным са слупоў польскага грамадства: захоўваў польскасць падчас акупацый, быў у апазіцыі да камуністычнай улады і маральным компасам для палякаў. Чаму ў дадзены момант можна казаць пра крызіс у касцёле, калі колькасць вернікаў зніжаецца, касцёлы пусцеюць, а...
-
Паляк на ідэальнай беларускай: чым уразіла Беларусь, унікальнасць беларусаў, як зразумець Польшчу
Грунтоўная размова з палякам Альбертам, які размаўляе на чысцюткай беларускай мове. Альберт праводзіць экскурсіі па Варшаве (і не толькі) па-беларуску. Як ён вывучыў беларускую? Чым беларусы адрозніваюцца ад іншых? Што павінны рабіць мігранты з Беларусі, каб хутчэй інтэгравацца ў Польшчы? І чаму...
-
Што трэба ведаць пра паўстанне ў Варшаўскім гета: прычыны, героі і беларускі след
19 красавіка — гадавіна паўстання ў Варшаўскім гета, якое пачалося ў 1943 годзе. Гэта было першае ўзброеннае паўстанне габрэяў у акупаванай Еўропе падчас Другой сусветнай вайны. Як выглядала жыццё ў Варшаўскім гета і што стала прычынай паўстання? Хто ў ім удзельнічаў і адкуль мы ведаем так шмат...
-
Фанаты атакуюць Наўроцкага: што адбываецца? Чаму прэзідэнт Польшчы губляе падтрымку і прычым тут ПіС
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўпершыню пачаў траціць падтрымку ў апытаннях. Гэта невялічкае падзенне, але негатыўны трэнд ёсць ужо ў двух даследваннях. Да таго ж, супраць Наўроцкага наўпрост выступілі футбольныя фанаты — людзі, якія называлі прэзідэнта сваім. Што адбываецца з рэйтынгамі…
more -
Качыньскі ідзе ва-банк: Чарнэк пераможа Туска і Браўна? Партыі ПіС дапаможа кампанія супраць ЕС?
Яраслаў Качыньскі вызначыў кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра Польшчы: чаму менавіта яго? Ці Чарнэк здольны перамагчы Дональда Туска, забраць галасы ў Гжэгажа Браўна і вярнуць былую папулярнасць? Права і справядлівасць ідзе на востры канфлікт з Еўрапейскім саюзам. Ці кампанія супраць ЕС і...
-
Колькі зарабляць, каб купіць кватэру ў Варшаве? Праўда пра крэдыты для беларусаў у Польшчы
Як купіць кватэру ў Польшчы? Ці сапраўды беларусам і іншым замежнікам складане купіць сваю кватэру ў Варшаве і іншых гарадах краіны? Ці даюць беларусам іпатэчныя крэдыты ў Польшчы і ў якіх банках гэта прасцей? Колькі трэба зарабляць, каб атрымаць іпатэку? А колькі трэба мець грошай, каб хапіла на...
-
Гісторыі беларусаў пра палякаў: любоў да Леніна, брудная Варшава, закупы і дэпартацыя
Падкаст «Зроблена ў Польшчы» рэгулярна запытвае палякаў пра іх стаўленне да беларусаў, а гэтым разам мы абмяркоўваем стаўленне беларусаў і беларусак да Польшчы і палякаў. Якія асацыяцыі ў беларусаў з Польшчай? Як гэта мяняецца пасля пераезду ў Польшчу? А што пішуць пра беларусаў у новай кнізе...
-
Скандал вакол SAFE ў Польшчы: вета Наўроцкага, абвінавачванні ў здрадзе, як Туск знойдзе грошы
Прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага абвінавачваюць у здрадзе пасля вета на закон пра праграму SAFE. Згодна з праграмай Польшча атрымала б амаль 200 мільярдаў злотых на бяспеку: армію і іншыя службы. Ці яшчэ атрымае, а ўся сітуацыя аказалася партыйнай гульнёй? Падкаст «Зроблена ў Польшчы»...
-
Таямніцы Круглага Стала: змова эліт з камуністамі ці перамога палякаў? Ярузэльскі супраць Валенсы
Як палякі першымі ў Еўропе разбурылі камунізм? Таямніцы перамоваў паміж камуністычнымі ўладамі і апазіцыяй Салідарнасці. Як праходзілі паседжанні за Круглым Сталом і патаемныя перамовы паміж элітамі ў Магдаленцы? На якіх умовах адбылася палітычная трансфармацыя Польшчы і чаму палякі дагэтуль не...
-
Пераезд у Польшчу 10 гадоў таму: чыноўніца не пазнала карту паляка і нелегальная праца
Беларуска Злата пераехала на вучобу ў Польшчу да таго, як гэта стала мэйнстрымам: была адзінай замежніцай, чыноўніца не ведала, што такое карта паляка, атрымаць PESEL было максімальна складана. Цяпер Злата працуе візажысткай вядомай польскай маркі Dr Irena Eris. У новым выпуску рубрыкі Тані…
more -
Колькі беларусы і ўкраінцы зарабляюць для Польшчы? | Сікорскі распачаў прэзідэнцкую кампанію! | SAFE
Моцны выступ Радаслава Сікорскага ў Сейме: заяўка на наступныя прэзідэнцкія выбары? Пра што казаў міністар замежных спраў: найвялікшая пагроза для Польшчы ў дадзены момант, ці трэба рыхтавацца да вайны і якая роля ЕС і НАТА? Стасункі з ЗША: ці варта поўнасцю давяраць Амерыцы, і як на словы...
-
Новы прэм’ер Польшчы пасля Туска: першыя кандыдаты | Качыньскі рыхтуе партыю да выбараў у Сейм
Хто будзе наступным прэм’ер-міністрам Польшчы пасля выбараў 2027 года? Лідар партыі ПіС Яраслаў Качыньскі ўжо абраў свайго кандыдата. Але ці будзе толькі Права і справядлівасць вырашаць, хто будзе кіраваць наступным урадам, калі выйграюць правыя? Партыя Шымана Галоўні без Шымана Галоўні...
-
Наўроцкі не дае пашпарты: мігрантам закручваюць гайкі? ПіС супраць інвестыцый у абарону: SAFE
Праблемы з атрыманнем польскага грамадзянства і змены ў карце паляка, што адбываецца? Прэзідэнт Наўроцкі б'е антырэкорд па выдачы польскіх пашпартоў. Якой логікай кіруецца прэзідэнт Польшчы і як выглядае статыстыка ў параўнанні з Анджэем Дудам? Як паводзіны міграцыйных чыноўнікаў і змены ў…
more -
Беларус знайшоў у Польшчы дом і беларускае шчасце: як стаць сваім сярод палякаў, чым уразіла Польшча
Малады беларус Мікіта Бернат — новы госць Тані Дзямчук у падкасце «Зроблена ў Польшчы». Мікіта ўжо ў 25-гадоў кіруе склепам абутку ў Польшчы і не мае праблем з інтэграцыяй. Беларус адчувае сябе ў Польшчы як дома і нават распавёў момант, калі адчуў сапраўднае беларускае шчасце. Як знайсці сяброў...
-
Партыя Браўна: сегрэгацыя мігрантаў, пекла жанчын і саюз з Расіяй? Браўн ва ўрадзе — праблема ПіС
Сегрэгацыя іншаземцаў, абмежаванне правоў жанчын, выхад з ЕС і саюз з Расіяй! Ці такая будучыня чакае Польшчу пасля наступных выбараў у Сейм? Гэта запіс сустрэчы «Зроблена ў Польшчы» з гледачамі і глядачкамі, падчас якой мы абмяркоўвалі шалёны рост падтрымкі Канфедэрацыі Польскай Кароны! У чым...
-
Маршал Сейма пакрыўдзіў Трампа: пасол ЗША напісаў пра вывад амерыканскіх войскаў з Польшчы | Штоооо?
Вялікі дыпламатычны скандал паміж Польшчай і ЗША: што ўвогуле адбываецца? Як разрыў кантактаў паміж амбасадай ЗША і маршалам Сейму паўплывае на стасункі з галоўным саюзнікам Польшчы? Ці маршал Чажасты зрабіў памылку, адмаўляючы Дональду Трампу? Чаму нават палітыкі Канфедэрацыі бароняць«былога...
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
HOSTED BY
Зроблена ў Польшчы
Loading similar podcasts...