PODCAST · society
Куды коціцца сьвет
by Радыё Свабода
«Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Гэта праграма для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас.
-
28
Вольскі пра песьні штучнага інтэлекту і музычную індустрыю
Як сучасныя тэхналёгіі мяняюць музыку? Ці можа хутка здарыцца так, што першыя месцы ў хіт-парадах будуць займаць песьні, згенэраваная штучным інтэлектам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» -- размова зь мастаком, літаратарам, але найперш музыкам і лідэрам шматлікіх музычных праектаў Лявонам Вольскім.
-
27
«Куды коціцца сьвет». Хто кіруе фінансавым сьветам
У чарговым выпуску падкасту «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Апошнія гады яны паказваюць неверагодныя вынікі. Як гэта працуе? Госьця падкасту — Алеся Сідлярэвіч, фінансавая журналістка зь Лёндану, якая піша пра рынкі капіталу ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
-
26
Як дроны мяняюць вайну
Як дроны мяняюць сучасную вайну? Як працуюць пілёты дронаў, наколькі пашыраныя цалкам аўтаномныя дроны і наколькі ўжо зьдзясьняюцца прагнозы фантастаў пра арміі робатаў? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Кірыл Якімовіч, удзельнік міжнароднай ініцыятывы па праектаваньні і вырабе дронаў, сузаснавальнік арганізацыі Prague Support Team, якая, сярод іншага, займаецца дапамогай беларускім дабраахвотнікам ва Ўзброеных сілах Украіны.
-
25
«Куды коціцца сьвет». Навошта нам музэі і тэатры, калі ёсьць інтэрнэт
Навошта хадзіць у музэі і тэатры? Ці не выкідаваньне гэта грошай у паветра, асабліва ў эру інтэрнэту? І ці ў стане ўвогуле культура зрабіць нашае жыцьцё лепшым? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску, аўтар ютуб-каналу «Каля культуры».
-
24
Сантымэтры вайскоўцаў, крыжы, зьнявагі – пра што спрачаюцца ў эўрапейскаіх судах
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ пазбавіліся нейкіх правоў і атрымалі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае старшы дасьледчык эўрапейскага права ва Ўнівэрсытэце Амстэрдаму Ўладзіслаў Белавусаў.
-
23
Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду
Ці можна падмануць прыроду — каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець?
-
22
Ад кібуцаў да ІT-імпэрыі. Як Ізраіль жыве ва ўмовах пастаяннай вайны
Ізраіль амаль 80 год жыве ў стане пастаяннай вайны, побач зь вельмі варожымі суседзямі, але яму ўдаецца быць адной з самых свабодных і багатых краін Блізкага Ўсходу? Як гэта магчыма? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» - ізраільскі журналіст, кіраўнік блізкаўсходняга бюро RTVI, супрацоўнік 9-га каналу і ўраджэнец Беларусі Барыс Штэрн.
-
21
Як Ірляндыя вырвалася з галечы, што ў іх з мовай і ці існуе «ірляндзкі фэномэн»
Яшчэ 100 гадоў таму Ірляндыя была адной з найбяднейшых краін Эўропы. Сёньня яна лічыцца адной з найбагацейшых. Ірляндзкая эканоміка можа пахваліцца поўнай занятасьцю, а ўрад мае прафіцыт бюджэту. Посьпех «зялёнай выспы» хочуць паўтарыць многія краіны.
-
20
Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе
У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад. Як гэта можа паўплываць на брытанскую палітыку і на падтрымку Ўкраіны? Якія вынікі «Брэксыту» (выхаду Брытаніі з Эўразьвязу)? Ці можна гаварыць пра брытанскі характар і брытанскі гумар? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Павал Шаўцоў, юрыст-міжнароднік, які практыкуе ў Лёндане з 1990-х гадоў, зьяўляецца апекуном лёнданскай Бібліятэкі імя Францішка Скарыны і намесьнікам старшыні Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі.
-
19
Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны?
Як памянялася палітыка Нямеччыны ад пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Украіны? Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус адносна таго, як весьці справы зь Беларусьсю? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае супрацоўніца Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей.
-
18
Канец нацыянальных дзяржаваў? А што іх можа замяніць?
Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы?
-
17
«Сытуацыю можна параўнаць з Шабанамі». Як выглядае і чаму ідзе вайна бандаў у Швэцыі
Дзясяткі гадоў Швэцыя была краінай-марай для людзей, якія мусілі ўцякаць са сваіх краінаў у пошуках бясьпечнага і камфортнага жыцьця. Шмат у чым менавіта мігранты спрычыніліся да эканамічнага росту гэтай скандынаўскай краіны. Але радзіма Карлсана і гурта ABBA, брэндаў Volvo і IKEA, у апошнія гады ўсё часьцей асацыюецца з рэзкім ростам злачыннасьці. У Швэцыі трывае вайна гангаў. Разабрацца ў сытуацыі ў Швэцыі нам дапаможа Міхаіл Сэндэр са Стакгольму, сузнавальнік арганізацыі «Беларусы Швэцыі»
-
16
Ці можна казаць, што Эўразьвяз у крызісе?
Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі у нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе.
-
15
Што рабіць са зьменамі клімату?
У канцы сакавіка – пачатку красавіка тэмпэратура ў Беларусі спачатку паднялася да рэкорднай вышыні, а потым за некалькі дзён упала больш, чым на 20 градусаў. Наколькі гэта зьвязана з глябальнымі зьменамі клімату? Чым гэтыя зьмены пагражаюць людзям і што можна з гэтым зрабіць? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Ірына Панядзельнік, магістарка навуковай камунікацыі, прадстаўніца экалягічнай арганізацыі «Зялёная сетка».
-
14
Куды Макрон вядзе Францыю. Ці здольны Парыж узначаліць Захад
Прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона прэса стала называць самым лютым ястрабам у Эўропе. Літаральна за некалькі тыдняў, дзякуючы яму, у Эўропе ўсур'ёз пачалі абмяркоўваць удзел сухапутных войскаў NATO у вайне ва Украіне. Францыя – самая вялікая краіна Эўразьвязу. Гэта эканамічны гігант і ядзерная дзяржава. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Макронам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае франка-беларускі палітоляг, доктар палітычных навук са Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі.
-
13
Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам. Што замінае вынайсьці лек
Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Пятроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі.
-
12
Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаў
Ці пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? І ці можна хоць неяк ад гэтага абараніцца? Пра гэта расказвае Алена Лявончанка, намесьніца дырэктара аддзелу тэхналёгій у буйной канадзкай фармацэўтычнай кампаніі. Яна мае навуковую ступень PhD у малекулярнай біялёгіі, дасьледавала структурную біялёгію вірусаў, у тым ліку і каранавірусаў, ва ўнівэрсытэце Таронта.
-
11
Што адбываецца з Амэрыкай. Першы выпуск падкасту «Куды коціцца сьвет»
Прэм’ера новага падкасту на «Свабодзе» — «Куды коціцца сьвет». Гэта цыкль гутарак пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. У ЗША ідзе выбарчая кампанія. Яна, бясспрэчна, стане падзеяй года. Палітыка ЗША, самай магутнай краіны сьвету, бяз пафасу, уплывае на ўсю плянэту, і нават на Беларусь. Таму на гэтую тэму мы размаўляем зь беларускай з ЗША, Алесяй Сёмухай-Грынбэрг. Алеся спэцыялістка камунікацыі і маркетынгу ў фінансавай сфэры. Жыве ў Вірджыні, каля Вашынгтону. Яна таксама сябра Рады БНР.
-
10
«Куды коціцца сьвет». Трэйлер новага падкасту Свабоды пра глябальныя працэсы
«Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнананыя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
«Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Гэта праграма для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас.
HOSTED BY
Радыё Свабода
Loading similar podcasts...