Skip to content
Радыё Свабода podcast artwork

Радыё Свабода

by Радыё Свабода

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

From the show's RSS feed, refreshed Nov 20, 2026. Source feed.

Subscribe Bookmark

Episodes

  1. Палітвязьні будуць сядзець? Лукашэнка хоча ў перамовы. Беларусь — пляцдарм гібрыднай вайны?

    Лукашэнка заявіў, што палітвязьні будуць сядзець, нават калі іх стане ў дзесяць разоў больш. Ці ёсьць шанцы на вызваленьне? Хто выйшаў пераможцам з саміту лідэраў ЗША, Кітая і Расеі? Ці стала Беларусь адным з пляцдармаў расейскай гібрыднай вайны супраць Эўразьвязу? Як ставіцца да беларусаў,...

  2. Суды рыхтуюць да вайны. Чаму праваліўся імпічмэнт Лукашэнкі? Таямніца Крэўскага замка

    Лукашэнка загадаў судам рыхтавацца да вайны. Але ці можна так? Улады прызналі, што дамагаюцца зьняцьця амэрыканскіх санкцыяў узамен за палітвязьняў. А што Менск можа прадаць яшчэ? У Беларусі экстрэмісцкім прызналі нават чат аматараў валейболу. Роўна 30 гадоў таму ў Беларусі пачалася спроба…

    more
  3. Статкевіч хвалюецца за Ціханоўскага? Лукашэнка хоча на перамовы. Беларусы ў купэ са знакамітасьцямі

    Чаму Мікола Статкевіч заклікаў Сяргея Ціханоўскага вярнуцца да самога сябе? Навошта Лукашэнка даў інтэрвію францускаму часопісу? Навошта ўлады працягваюць спэцыяльныя вытворчасьці супраць беларусаў за мяжой? Што запатрабавала ад афіцыйнага Менску Міжнародная арганізацыя працы? Чаму беларусаў...

  4. ЧАЛЫ пра тупік Лукашэнкі: эканоміка, Пуцін і страх пераменаў

    Калі сыстэма Лукашэнкі слабее, чаму ён трымаецца ва ўладзе ўжо 32 гады? У «Канапе» Сяргей Чалы адказвае на нязручныя пытаньні пра свае прагнозы, эканоміку Беларусі і залежнасьць ад Пуціна. Гаворым пра рызыку новай вайны, вызваленьне палітвязьняў і магчымасьць пераменаў.

  5. Што засталося ад Крымскага мосту? Бюджэт без падтрымкі Расеі. Рэпрэсіі за беларушчыну

    Як Украіна правяла маштабную апэрацыю супраць Крымскага мосту і што гэта азначае для Расеі? Чаму бюджэт Беларусі на наступны год больш сьціплы, чым папярэднія, і ці зможа Менск разьлічваць на расейскую дапамогу? Пра што сьведчыць жорсткі прысуд кіраўніцы культурнай прасторы «Парасон»? За што...

  6. Генэрал на чале Віцебшчыны. Какошнікі на канцэрце Кадышавай. 50 дзён на адмену «экстрэмізму»

    Улады публічна прызналі, што над Беларусьсю лётаюць украінскія і расейскія дроны. Чаму былога кіраўніка Генштабу Муравейку, які адпрацаваў намесьнікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, прызначылі кіраўніком Віцебшчыны? Чаму беларусы ў какошніках фанацеюць на канцэрце Кадышавай і як...

  7. Лойка: Лукашэнка больш цьвяроза ацэньвае рэальнасьць, чым Пуцін

    Пра што сьведчаць апублікаваная хакерамі расейская база стратаў у вайне і тое, колькі ў ёй ураджэнцаў Беларусі? Колькі праўды ў заявах Лукашэнкі пра хуткае заканчэньне расейскай вайны ва Ўкраіне і пра тое, што Беларусь і Расея не рыхтуюцца ваяваць з NATO і Эўразьвязам? Чаму сын Лукашэнкі езьдзіў…

    more
  8. Як караюць афіцэра КДБ, які апублічыў размовы пра забойства. Схема Лукашэнкі з Додзікам

    Экс-падпалкоўніку КДБ Аляксею Храловічу, які апублічыў тэлефонныя размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зьняволеньня; спэцыяльныя пасланьнікі прэзыдэнта ЗША вядуць перамовы з Пуціным у Маскве, а ў Дубліне Зяленскі сустрэўся зь Ціханоўскай. Таксама разьбіраемся, як Беларусь рээкспартуе...

  9. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 11 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

    Чаму ўлады Беларусі папярэджваюць пра прылёт дронаў Літву, але не сваіх грамадзянаў? Што расейцы на перамовах расказвалі амэрыканцам пра нібыта захопленыя імі тэрыторыі Ўкраіны? Пра што Лукашэнка амаль чатыры гадзіны размаўляў з Пуціным? І што рабіў у Эміратах ягоны сын Дзьмітры? Таксама – пра...

  10. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

    Лукашэнка паляцеў у Расею на сустрэчу з Пуціным. Што абмяркоўваюць тэт-а-тэт? Чаму карыстальнікі сацсетак крытыкуюць відэа Лукашэнкі з кацянятамі? Як беларусаў здаюць сілавікам праз даносы ў сацсетках? Што ня так з помнікам жанчыне-маці ў Быхаве? І колькі інстанцый трэба абыйсьці ў санаторыі…

    more
  11. 1500 беларусаў загінулі за Расею? Трагедыя ў Кракаве. Сакрэт пераможцаў Гедройця

    Колькі беларусаў загінула на вайне Расеі супраць Украіны? Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве? Лукашэнка зноў узяўся за разьвіцьцё рэгіёнаў. Пра што сьведчыць прыклад Шклоўскага раёну, які за час ягонага прэзыдэнцтва страціў амаль палову насельніцтва? Чаму латвійскі…

    more
  12. Спрэчка Касьцюговай і Кучынскага. Фрыдман – пра новыя ролі Лукашэнкі. Вынікі тыдня

    У сёньняшнім выпуску праграмы «ПіК Свабоды» палітоляг Аляксандар Фрыдман дапаможа разабрацца ў міжнародных амбіцыях Лукашэнкі і выніках выбараў у ЗША. А прадстаўнік Офісу Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і грамадзкая дзяячка Настасься Касьцюгова паспрачаюцца пра тое, хто і як дамагаецца вызваленьня...

  13. Ціханоўская пакрыўдзілася. Цапкала паскардзіўся Трампу на Літву

    Расказваем пра падзеі 5-га лістапада і тлумачым, што яны значаць. У былы саўгас Лукашэнкі ўкладуць амаль 30 млн даляраў. А навошта? Ціханоўская ўпершыню падрабязна адказала на публічную крытыку мужа. ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі. Што тая нарабіла? Судзяць вядомага арт-мэнэджара,...

  14. Выбары ў ЗША зачэпяць Беларусь. Зьніклі відэа Ціханоўскага. Канада ня пусьціць беларусаў на хакей

    Дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Кангрэс ЗША. Як вынікі выбараў могуць паўплываць на перамовы з уладамі Беларусі аб вызваленьні палітвязьняў? Амэрыканскі сэнатар, чые продкі паходзяць зь Беларусі, зноў абраны на сваю пасаду. Зь Ютуб-каналу Сяргея Ціханоўскага выдалілі некалькі ролікаў…

    more
  15. Чаму былая паплечніца расчаравалася ў Ціханоўскай. Навошта кіраўнік АБСЭ прыехаў да Лукашэнкі

    Па паказаньнях Рамана Пратасевіча палітвязьню далі 15 год турмы. Былая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту заявіла, што ня хоча, каб Сьвятлана Ціханоўская стала прэзыдэнткай Беларусі. Намесьніцай камандзіра беларускай роты дронаў ва Ўкраіне стала жанчына. У ПіКу Свабоды апавядаем пра...

  16. ШУКЕЛОВІЧ. «Беларускі Данбас», беларуская Сыцылія і страчаная Беларусь

    Што робіць нас беларусамі – мова, памяць пра продкаў ці месца нараджэньня? І што мы губляем, калі зьнікаюць вёскі і жывая беларуская гаворка? Віктар Шукеловіч, вядоўца праграмаў «Вяскоўцы» і «Сармацкі воз» на Белсаце, аб’ехаў Беларусь і пабачыў яе зусім ня той, якой чакаў. У «Канапе» са Зьмітром...

  17. Пра што маўчалі арганізатары пратэстаў. Кібэрпартызаны ўзламалі Расстат. Беларусы адзначаюць Дзяды

    Эдуард Пальчыс заявіў, што быў асноўным каардынатарам пратэстаў 2020 году, а кібэрпартызаны ўзламалі расейскую статыстычную службу. Сёньня беларусы адзначаюць Дзяды. У ПіКу Свабоды мы апавядаем пра навіны 2 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

  18. «Трэба, каб у нас быў нуль талерантнасьці да ідыётаў». Вынікі тыдня з Сашам Філіпенкам

    Як рэагаваць на праявы расізму з боку былых палітвязьняў? Як ставіцца да Пратасевіча? Што можа зьмяніць ліст групы былых палітвязьняў? Як Лукашэнка скарыстаў гуманітарную місію для жыхароў Алешак? Ці ёсьць рэжым у Беларусі вынікам Ночы расстраляных паэтаў за сталінскім часам? У «ПіКу Свабоды»...

  19. Фінаў аштрафавалі за «Лукашэнку-таракана». Сапега расказала пра паніку Пратасевіча

    Як гуманітарная місія зьвязала Беларусь з ініцыятывай Мэляніі Трамп? Чаму Соф’я Сапега ня верыць у вэрсію пра Пратасевіча як агента КДБ? І як у беларускай міліцыі маёр можа кіраваць палкоўнікамі? У «ПіКу Свабоды» расказваем пра падзеі 29 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

  20. МАЦУКЕВІЧ - пра беларускія скарбы і чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусі

    Чаму палітыка ў эміграцыі часта не дае выніку, і што сапраўды можа ўмацаваць Беларусь? Былы дыплямат Павал Мацукевіч тлумачыць, як культурная дыпляматыя працуе на нацыянальную ідэнтычнасьць: вяртаньне артэфактаў, імёнаў і падзеяў у грамадзкую сьвядомасьць. А таксама пра пра межы палітычнага…

    more
  21. Лукашэнка абяцае амністыю для жанчын. Статкевіч крытыкуе ліст палітвязьняў. Знос дамоў у Менску

    Лукашэнка анансуе новую амністыю, перадусім для жанчын. Ці закране яна палітвязьняў? Чаму зварот былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў выклікаў крытыку Міколы Статкевіча? Колькі насамрэч прапануюць за працу на беларускіх прадпрыемствах, якія запрашаюць работнікаў з Таджыкістану? Мы раскажам…

    more
  22. Як дачка расстралянага паэта выжыла ў ГУЛАГу. Мая Кляшторная

    Яе бацьку, беларускага паэта Тодара Кляшторнага, расстралялі ў 1937 годзе. Маці арыштавалі, калі Маі было чатыры месяцы, і адправілі ў сталінскі лягер разам зь немаўлём. Як выглядала дзяцінства за калючым дротам і што дапамагло ёй выжыць? Гутарку запісала журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь у...

  23. РАГАТКО – пра Ціханоўскую без прыўкрас, беларускае балота і ціск Расеі на мозг

    У праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой» – мастацкі тэкст, які ўвесь час прымушае спытаць: «а гэта пра каго?». Наста была галоўнай рэдактаркай «Куку.org», працавала ў камандзе Ціханоўскай, потым сышла і напісала кнігу. У размове пра працу ў офісе...

  24. АКУДОВІЧ. Міт пра ВКЛ – гэта пастка. Калі была ідэальная Беларусь?

    Гісторык Цімох Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь ізноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу». ВКЛ была супярэчлівай і далёка не ідэальнай дзяржавай, БССР – маральным тупіком. Чаму Беларусь ня мусіць шукаць апоры ў мінулым і чаму...

  25. Першая рэакцыя на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Унікальнае фота 1926 году

    Што вядома пра трох беларусаў, якіх асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве»? Як прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы адрэагаваў на ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Ці паедуць таджыкістанцы на заробкі ў Беларусь, дзе ім абяцаюць ад 750 да…

    more
  26. Рэакцыя дачок зьніклых на прысуд Гараўскаму. Спрэчка вакол ліста палітвязьняў. Вяртаньне Мачада

    Суд у Швайцарыі прызнаў былога байца спэцатраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні Красоўскага. Але не Захаранкі. Як зрэагавалі дочкі Красоўскага і Захаранкі? Як палітвязьні, праваабаронцы і аналітыкі ацанілі ліст палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Як у Вэнэсуэле...

  27. Чаму не па-беларуску? «Душныя» пытаньні для зорак Youtube Сямёнава і Пруса

    Сьмех, іронія, няёмкія пытаньні і канешне ж Беларусь. У гэтым выпуску “Канапа” мы гаворым пра гумар, як спосаб жыць і выжываць у часы дыктатуры і вайны. Іван Прус і Глеб Сямёнаў, героі беларускага YouTube, зь якімі мы шчыра абмяркоўваем мову, «трушнасьць», расейскі кантэнт, беларускую…

    more
  28. Трамп, Пуцін і Беларусь: што рыхтуецца за кулісамі

    Ці можа вялікая зьдзелка Трампа і Пуціна закрануць Беларусь і што Крэмль хоча атрымаць ад Вашынгтону? Чаму беларускія хрысьціянскія дэмакраты сустракаюць 100-годзьдзе БХД фактычна дзьвюма плынямі і ў чым разыходзяцца Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі? А таксама — Маргарыта Ляўчук рыхтуе вялікі...

  29. ЧАРНУХА. Чаму беларусы слухаюць чужое? Пра музыку, густ і гвалт

    Ці існуе беларускі музычны густ, чаму мы так слаба верым ва ўласную сцэну і ці можа поп-культура быць пытаньнем дзяржаўнай бясьпекі? У гэтым выпуску «Канапа» гаворым з музычным журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра беларускую музыку насуперак, пра фэномен «Драздоў», дэфіцыт уласнай...

  30. Лукашэнка таргуецца з ЗША? Сын Сахашчыка зьнік бязь вестак. Караоке пад песьню Z-сьпявачкі

    Лукашэнка кажа пра прагрэс у перамовах з ЗША, але ці атрымаецца дамовіцца пра новыя вызваленьні палітвязьняў? Міністры абароны Расеі і Беларусі абмяркоўваюць сумесныя вайсковыя вучэньні. Як сын былога «вайсковага міністра» Сахашчыка апынуўся ў расейскай базе зьніклых бязь вестак? І што…

    more
  31. СЕМЧАНКА. Як жыць у Беларусі, каб не паехаў дах? Вопыт жонкі палітвязьня

    Блогерка Юлія Семчанка пра тры гады, калі яе муж Дзьмітрый Семчанка, былы журналіст ОНТ, быў за кратамі. Жыцьцё з сынам у Беларусі, хэйт за «занадта шчасьлівы» Instagram і тое, як беларуская мова, культура і вандроўкі дапамаглі ёй не зламацца. Шчырая размова пра боль, вытрымку і пра тое, чаму…

    more
  32. Ацяпленьне даражэе. Загадка адстаўкі кіраўніка Віцебшчыны. Маргарыта Ляўчук вяртаецца

    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам, колькі беларусы будуць плаціць за ацяпленьне ў лістападзе, чаму выклікае пытаньні адстаўка кіраўніка Віцебскай вобласьці. Таксама — навошта экскурсаводам ведаць дзяржаўную ідэалёгію і чаму Лукашэнка ў Дзень бацькі загаварыў пра абарону краіны. А яшчэ —…

    more
  33. ІВУЛІН: дзеля чаго займацца беларускім кантэнтам, калі гэта не грашовая справа

    Аляксандар Івулін расказвае, як вырашыў працягнуць праект «Загляне сонца» пасьля сьмерці Мікіты Мелказёрава, чаму беларуская мова павінна быць не «клюбам для сваіх», а жывой і сучаснай, і як гісторыя Беларусі стала для яго новай апорай. Таксама – пра сяброўства з Мікітам, рэакцыю гледачоў,...

  34. Каму належыць беларускі Wildberries. Новы прысуд у справе «Гаюна». Лукашэнка прызначыць акадэмікаў

    Хто зарабляе на беларускім Wildberries і як гэта зьвязана з атачэньнем Лукашэнкі? Хто набыў вілу за 4 з паловай мільёны даляраў ля Менскага мора? Чаму Лукашэнка вырашыў сам прысвойваць званьні акадэмікаў? Чым будуць займацца амбасады Беларусі ў Паўночнай Карэі і М'янме? Былога намесьніка…

    more
  35. КАЛЯДА. Шагал, Netflix і «частка Расеі». Як Беларусь расказвае пра сябе?

    Беларусь у сьвеце часта ведаюць праз Лукашэнку, вайну і палітычны крызіс. Але ці можна расказаць пра краіну інакш – праз культуру, людзей, мастацтва, музыку і гісторыі, якія застаюцца на дзесяцігодзьдзі? Гаворым з культуролягам і куратаркай беларускага павільёну Вэнэцыйскай біенале Даніэлай…

    more
  36. 19 гадоў афіцэру спэцназу за «здраду дзяржаве». Золата «Вагнэра» і пагромы ў Эўропе

    У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 19 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Дывэрсанты, мабілізацыя і «ваенны час». Што ўпершыню адпрацоўвалі Ўнутраныя войскі Беларусі. Тры месяцы вагнэраўцы вывозяць золата з ЦАР у Беларусь - сьцвярджае WSJ. Трамп супраць Зяленскага: спрэчка…

    more
  37. «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 6: «Мы былі закладнікамі». Правілы выжываньня ў турмах Лукашэнкі

    У апошняй частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ», былыя палітычныя зьняволеныя расказваюапошняць пра тое, што дапамагло ім выжыць за кратамі.

  38. ГАРЦУЕВА пра «гэбістаў» на кастынгу, падпольле ў Беларусі і «тры гады ў сьне»

    Яе сям’я сто гадоў зьвязаная з Купалаўскім тэатрам. Але ў 2020-м актрыса Валянціна Гарцуева сышла адтуль разам з калегамі, разумеючы, што можа больш ніколі ня выйсьці на сцэну. У «Канапе» яна расказвае, як цэнзары знаходзілі «крамолу» ў колерах хустак, чаму першыя тры гады ў Польшчы прайшлі нібы…

    more
  39. «Лукашэнка рыхтуе Беларусь да мінулай вайны», — Аляксандар Класкоўскі

    Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? Што азначаюць зьмены ў вайсковым кіраўніцтве Беларусі? Ці магчыма аб’яднаньне ўсёй апазыцыі ў адну структуру, як прапануе Ціханоўскі? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем галоўныя падзеі гэтага тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва...

  40. Новы галоўны разьведчык Лукашэнкі. Расейскія дроны ў Беларусі. Маск супраць Зяленскага

    Расейскія дроны ізноў заляталі ў Беларусь, а Ўкраіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ. Як абмежаваньні Starlink паўплывалі на ўкраінскія баявыя апэрацыі? Лукашэнка прызначыў кіраўніком вайсковай выведкі палкоўніка, якога падазраюць у датычнасьці да разгону пратэстаў у 2020 годзе. Чым ён будзе...

  41. ДЗЬМІТРЫ ПРЫСТУПА. Ксёндз-беларус, які выціскае 120 кг і гаворыць пра Бога ў Instagram

    Сьвятар з Беларусі, які быў у “Моладзі БНФ”, цяпер служыць у Польшчы, ходзіць у мацоўню, вядзе і тлумачыць веру праз Instagram. Каталіцкі ксёндз Дзьмітры Прыступа — пра тое, ці патрэбны Бог сучаснаму чалавеку, чаму беларусаў можна назваць «праваслаўнымі атэістамі», як спорт дапамагае ў духоўным...

  42. АЙЦІБАРАДА пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі

    ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён дапамагчы Беларусі і нават стаць лепшым прэзыдэнтам за чалавека? Пра гэта гаворым з АйЦіБарада Аляксеем Картыньнікам.

  43. Ціханоўскі прапануе аб’яднаць апазыцыю. Што робіцца са Starlink ва Ўкраіне. «Тындэр» для сабачнікаў

    Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны? Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі беларусак з…

    more
  44. Беларусь — мішэнь NATO? Лукашэнка ўскладняе дапамогу дзецям. «Яндэкс» дае збоі

    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 13 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Чаму ў выпадку нападу Расеі на NATO пад ударам можа апынуцца Беларусь? Як палітыка Лукашэнкі ставіць краіну пад пагрозу – у ацэнках экспэртаў і палітыкаў. Дапамога дзецям з інваліднасьцю сутыкнулася…

    more
  45. КУЛЕЙ. Здароўе Мілінкевіча, Плошча-2006, і чаму беларусы не пасіўныя

    Госьцяй новага выпуску «Канапы» стала Іна Кулей – грамадзкая дзяячка, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Мы пагаварылі пра здароўе і рэабілітацыю Мілінкевіча, гісторыю іхнага каханьня, Плошчу-2006, грамадзянскую супольнасьць, беларускі характар і ўрокі палітычнай...

  46. СЬЛЮНЬКІН. Трамп, Кітай і лічбавы ГУБАЗіК. Што нас чакае?

    Штучны інтэлект ужо перапісвае правілы гульні ў сьвеце. Былы беларускі дыплямат і выпускнік Гарварду Павал Слюнькін у праекце «Канапа» расказвае, хто выйграе AI-гонку, чаму дэмакратыя можа стаць слабейшай, як тэхналёгіі ўзмацняюць дыктатуры, што адбываецца ў супрацьстаяньні ЗША і Кітаю і дае…

    more
  47. Расейцы трэніруюцца ў Беларусі. Цэны ўзьлятуць яшчэ больш. Арышты пасьля канцэрту Каржа

    Мы расказваем пра галоўныя падзеі 12 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Пасьля ўдараў па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў Расеі беларусы сутыкнуліся са збоямі таксі і дастаўкі. У Беларусі пачаліся вучэньні АДКБ з удзелам расейскіх вайскоўцаў. NYT піша, што ЗША прапаноўвалі Расеі дазволіць экспарт...

  48. «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 5: «Пасьля турмы пачынаецца пекла». Як былых палітвязьняў выціскаюць зь Беларусі

    У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам, якім пеклам становіцца жыцьцё ў Беларусі па вызваленьні і як былыя палітвязьні вымушана ўцякаюць з краіны.

  49. ГЛІНЬНІК – пра Ціханоўскую, Мельнікаву і Офіс дэмакратычных сілаў

    Ці сапраўды Сьвятланай Ціханоўскай нехта кіруе? Як выглядае праца яе офіса? Што вядома пра зьнікненьне Анжалікі Мельнікавай? Ці праўда, што офіс уплывае на гранты, і чаму Ціханоўская цяпер жыве ў Варшаве? Пра гэта ў праекце «Канапа» гаворым са Станіславай Гліньнік – унучкай першага кіраўніка...

  50. Лукашэнка пагражае суседзям. Забаронены раман пра Ціханоўскіх. Чума з Расеі?

    Што можа зьмяніць ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра? Ці можа Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі стварыць новую плынь апазыцыі? Як знакаміты францускі пісьменьнік зрэагаваў на забарону ў Беларусі сваёй кнігі пра Рамана Пратасевіча? Ці могуць расейскія турысты завезьці чуму ў Беларусь? У «ПіКу...

About this show

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Hosted by

Радыё Свабода

Categories

Frequently asked questions

How many episodes does Радыё Свабода have?

Радыё Свабода has 500 episodes on PodParley. The most recent episode was published on November 20, 2026.

What is Радыё Свабода about?

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

How often does Радыё Свабода release new episodes?

Радыё Свабода publishes a few times a week, based on its 500 episodes since July 2024.

Who hosts Радыё Свабода?

Радыё Свабода is created and hosted by Радыё Свабода.
Link copied