PODCAST · news
Толькі жанчыны - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
by Радыё Свабода
Ганна Соўсь абмяркоўвае ўсе тэмы без выключэньня, але не з усімі.
-
0
Толькі жанчыны
Kампэтэнтныя і крэатыўныя жанчыны абмяркоўваюць розныя тэмы, нечаканыя павароты, незвычайныя ракурсы.
-
-1
Якой будзе Плошча 2020?
Ці магчыма, што будзе афіцыйна абвешчаны нейкі іншы вынік, акрамя аглушальнай перамогі Лукашэнкі? Ці існуе плян дзеяньняў пасьля завяршэньня галасаваньня? Як можа спрацаваць плятформа Голас? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі і палітоляг Андрэй Елісееў.
-
-2
«Гэтыя жанчыны зрабілі тое, чаго не змаглі зрабіць мужчыны»
Абʼяднаньне штабоў Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы абмяркоўваюць культуроляг і пісьменьніца Юля Чарняўская, тэлевядучая, галоўная рэдактарка «Беларускага партызану» Сьвятлана Калінкіна, паэтка і тэлевядоўца Валярына Кустава і гісторык, кіраўніца Беларускай жаночай лігі, адна зь першых беларускіх фэміністак Ніна Стужынская.
-
-3
Марыя Калесьнікава: З намі 30-40-гадовыя, якім ёсьць што губляць
Каардынатарка ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава расказвае, чаму пасьля гэтых выбараў Беларусь ужо ніколі ня будзе такой, як была 26 гадоў пры Лукашэнку, чым рызыкуе кожны, хто ўвайшоў у ініцыятыўную групу, і што можна супрацьставіць рэпрэсіям.
-
-4
Ганна Севярынец: Можа, мой верш адкладзе на 15 хвілін рашэньне страляць
Настаўніца, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец расказвае пра невядомыя дэталі звальненьня са смалявіцкай гімназіі за верш «Я за вас не галасавала ніколі», хвалю салідарнасьці і прапановы працы.
-
-5
«Выйшла з унутранай эміграцыі». Чаму жанчыны ідуць да Бабарыкі
Сёлетняя выбарчая кампанія адметная актыўным удзелам у ёй людзей, якія шмат гадоў ігнаравалі палітычную дзейнасьць. Свой выбар тлумачаць актыўныя жанчыны, якія ўпершыню ў жыцьці ўвайшлі ў ініцыятыўную групу і цяпер зьбіраюць подпісы за Віктара Бабарыку — псыхоляг Вольга Андрэева і акторка Вольга Скварцова. Удзел жанчын у выбарах-2020 аналізуе гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч.
-
-6
Тры прэтэндэнткі на прэзыдэнтку — пра жанчын у палітыцы, хатні гвалт, аборты, дыскрымінацыю і службу пратаколу
Тры прэтэндэнткі на прэзыдэнцкую пасаду Вольга Кавалькова, Ганна Канапацкая, Натальля Кісель адказваюць на пытаньні Свабоды пра жанчын у палітыцы, хатні гвалт, аборты, дыскрымінацыю, альтэрнатыўную сям’ю, службу пратаколу прэзыдэнта і высокую цану ўдзелу ў кампаніі..
-
-7
Чаму сыход Лукашэнкі будзе залежаць ад жанчын
Сяргей Ціханоўскі і жанчыны. Кандыдатка на прэзыдэнта як прыкрыцьцё. Роля жанчын на выбарах у краіне, прэзыдэнт якой заяўляе, што жанчына ня можа быць прэзыдэнткай. Гендэрныя аспэкты прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году абмяркоўваюць журналісткі Сьвятлана Калінкіна, Алена Ціхановіч, Любоў Лунёва і кіраўніца «Гендэрнага маршруту», старшыня Рады Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Саламаціна.
-
-8
Вольга Гронская
У праграме: У рамках праекту Радыё Свабода “Літаратары на карантыне” Вольга Гронская чытае ўрывак свайго перакладу раману нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана «Тыль», які днямі выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у Менску. Мова пра мову. Перадача Вінцука Вячоркі
-
-9
Толькі жанчыны
Kампэтэнтныя і крэатыўныя жанчыны абмяркоўваюць розныя тэмы, нечаканыя павароты, незвычайныя ракурсы.
-
-10
Толькі жанчыны
Kампэтэнтныя і крэатыўныя жанчыны абмяркоўваюць розныя тэмы, нечаканыя павароты, незвычайныя ракурсы.
-
-11
Толькі жанчыны
Kампэтэнтныя і крэатыўныя жанчыны абмяркоўваюць розныя тэмы, нечаканыя павароты, незвычайныя ракурсы.
-
-12
Унікальная кавярня-клюб НОРМ у 15 пытаньнях і адказах
У траўні-чэрвені ў Менску адкрыецца кавярня-клюб НОРМ, сацыяльна-культурная прастора з вэганскай кухняй і барам, дзе будуць працаваць дзяўчаты і жанчыны, пацярпелыя ад хатняга гвалту. 50% прыбытку кавярні мае пайсьці на будаўніцтва ці куплю дому на прытулак для жанчын і дзяцей у 50 спальных месцаў. NORM — гэта цалкам інклюзіўная прастора, заробак, на які можна пражыць, працоўная зьмена, пасьля якой застаецца час на сябе, работніцы — толькі жанчыны, інваліднасьць не перашкода. Заснавальніца кавярні-клюбу, былая кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольга Гарбунова адказала на 15 галоўных пытаньняў пра сацыяльна-камэрцыйны праект.
-
-13
Ці можна падвысіць нараджальнасьць забаронай абортаў
Ці эфэктыўныя захады ўладаў Беларусі ў паляпшэньні дэмаграфічнай сытуацыі? Які сусьветны досьвед варта б скарыстаць Беларусі? Абмяркоўваюць Вольга Кавалькова, сустаршыня БХД, якая заявіла аб прэзыдэнцкіх амбіцыях, доктарка-гінэколяг з Лагойску Ірына Казлоўская, якая адмовілася рабіць аборты, ляўрэатка прэміі ПЭН-цэнтру імя Адамовіча Наста Захарэвіч і гендэрная дасьледчыца, кіраўніца «Гендэрнага маршруту» Ірына Саламаціна.
-
-14
«55 тысяч чалавек ня хочуць, каб я была ў гэтай краіне»
Наколькі важная падтрымка бацькоў для ЛГБТ-дзяцей у гамафобным грамадзтве? Зь якімі выклікамі сутыкаюцца бацькі і дзеці? Як шукаць агульную мову і не баяцца асуджэньня звонку? Абмяркоўваюць Надзея Іванова, якая ад самага пачатку прыняла сэксуальную арыентацыю свайго сына, паэтка Крысьціна Бандурына, чые бацькі не прынялі яе гомасэксуальнасьць, і псыхоляг Іна Саленіковіч, якая вядзе групу падтрымкі ў Community Centre для ЛГБТК-людзей і іх блізкіх.
-
-15
Ці можна назваць палітыкамі Ярмошыну, Качанаву, Васілевіч
Ці варта жанчынам ісьці ў палітыку ў аўтарытарнай і патрыярхальнай краіне? Ці ўспрымаюць жанчынаў-палітыкаў сур’ёзна і на роўных ва ўладзе і апазыцыі? Ці можна назваць палітыкамі такіх уплывовых жанчын, як Лідзія Ярмошына і Натальля Качанава? Абмяркоўваюць былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая заявіла пра прэзыдэнцкія амбіцыі, гісторык, кіраўніца Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская і грамадзкая актывістка і сябра Партыі БНФ Кацярына Шуст.
-
-16
7, 19 і 25 гадоў пасьля раку. Анкапацыэнткі раяць, як пераадолець шалёны страх і жыць
Анкалягічная хвароба можа стаць ня толькі выпрабаваньнем, але і штуршком для пераацэнкі каштоўнасьцяў і сэнсу жыцьця. Анкалягічны дыягназ ня лічаць прысудам заснавальніца і кіраўніца цэнтру падтрымкі анкапацыэнтаў «У імя жыцьця» Ірына Жыхар (25 гадоў пасьля анкалягічнага дыягназу), псыхоляг Сьвятлана Бергер (7 гадоў пасьля анкалягічнага дыягназу) і рэклямны кансультант Юлія Ляшкевіч (19 гадоў пасьля анкалягічнага дыягназу).
-
-17
Незамужнія і бязьдзетныя жанчыны — самыя шчасьлівыя?
Незамужнія і бязьдзетныя жанчыны — самая шчасьлівая падгрупа насельніцтва, і яны найхутчэй будуць жыць даўжэй, чым іх аднагодкі ў шлюбе. Так лічыць прафэсар Лёнданскай школы эканомікі і палітычных навук Пол Долан, якога The Guardian называе "вядучым спэцыялістам па шчасьці". Абмяркоўваем выснову навукоўца з тымі, каго ён лічыць самымі шчасьлівымі — юрысткай і зоаабаронцай Анастасіяй Жаўрыд, блогеркай Настай Захарэвіч і выкладчыцай Тацянай Тулуш, якія ня маюць дзяцей і не замужам, але пры гэтым маюць досьвед жыцьця ў шлюбе ці партнэрстве.
-
-18
«Традыцыйнай сям’і гомасэксуальная ніякім чынам не нашкодзіць»
«Мама, тата і я — шчасьлівая сямʼя». Ці гэта адзіная слушная форма сямʼі ў 21 стагодзьдзі? Як мяняецца ў сучасным грамадзтве інстытут сямʼі? Як мяняюцца сямейныя ролі і самі мэты стварэньня сямʼі? Ці гатовае беларускае грамадзтва прызнаваць, што нармальнымі і шчасьлівымі могуць быць ня толькі традыцыйныя семʼі? І ці апраўданыя асьцярогі клірыкаў і прыхільнікаў традыцыйных каштоўнасьцяў, якія лічаць, што трэба бараніць традыцыйную сямʼю? Абмяркоўваюць сямейныя псыхолягі Алена Ермакова, Вольга Андрэева і Юлія Макоўская.
-
-19
Цікавы фармат, піяр-ход, штуршок для літаратуры, гета... Гарачая дыскусія пра жаночае выдавецтва
Першая намесьніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, дырэктарка выдавецтва «Лімарыюс» Марына Шыбко і літаратуразнаўца Ганна Кісьліцына абмяркоўваюць розныя аспэкты жаночага выдавецтва, пра стварэньне якога абвясьціла Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
-
-20
Ці мяняць прозьвішча ў шлюбе? Гісторыі Анісім, Бонд, Альперн-Каткоўскай...
Наколькі запатрабаваная ў сучасным сьвеце зьмена прозьвішча ў шлюбе? Якія тэндэнцыі пераважаюць у Беларусі — браць прозьвішча мужа, кожнаму заставацца на сваім ці ўтвараць падвойнае прозьвішча для абодвух сужэнцаў. Якімі маюць быць прозьвішчы дзяцей? Абмяркоўваем з жанчынамі, чый выбар пакуль ня самы распаўсюджаны ў Беларусі — блогеркай Ганнай Бонд, псыхолягам Дар’яй Альперн-Каткоўскай, журналісткай Ларысай Саенкай. У дыскусіі таксама бяруць удзел дэпутатка, старшыня ТБМ Алена Анісім і кіраўніца «Гендэрнага маршруту» Ірына Саламаціна.
-
-21
Праўда і міты пра ЭКА
Абмяркоўваем праўду і міты, асьцярогі і стэрэатыпы, стыгмы і забабоны, зьвязаныя з экстра карпаральным апладненьнем,так званым ЭКА, разам з жанчынамі, якія выкарысталі ці выкарыстоўваюць гэты мэтад дзеля нараджэньня дзяцей. Гэта псыхоляг, маці двух дзетак Дар'я Альперн-Каткоўская з Эйлату, тэле і радыё вядучая, маці двух дзетак Кацярына Пытлева зь Менску, бугальтарка, маці двух дзетак Натальля Кузьяцова з Прагі і паўнамоцніца рэктара польскага Ўнівэрсытэту Лазарскага, маці чатырох дзетак Натальля Арцёменка з Варшавы.
-
-22
«Коска», «Жэўжык», «Дуду», «Асьцярожна, дзеці»
Наколькі запатрабаваныя і пасьпяховыя дзіцячыя беларускамоўныя часопісы і кнігі? У чым іх прынцыповае адрозьненьне ад расейскамоўных аналягаў? І чым адрозьніваюцца дзеткі, якіх гадуюць не на творах Барто, Міхалкова і Носава? Абмяркоўваюць Надзея Кандрусевіч, стваральніца незалежнага выдавецтва «Коска», якое выдае швэдзкія кнігі для дзяцей і падлеткаў па-беларуску, пісьменьніца, перекладачка, намесьніца галоўнага рэдактара часопіса «Дуду» і адна з рэдактарак часопіса «Асьцярожна, дзеці» Наталка Бабіна, і юрыстка Наталка Дзінкель, рэдактарка дзіцячага беларускамоўнага онлайн-часопісу «Жэўжык», які неўзабаве будзе мець і папяровую вэрсію.
-
-23
Хто вінаваты, калі маці пасьля родаў накладае на сябе рукі
Толькі жанчыны. Чым небясьпечная пасьляродавая дэпрэсія і як прадухіліць яе наступствы? Абмяркоўваюць арганізатарка праекту «Радзіны» Вераніка Заўлялава, псыхоляг Аксана Ільлюшчэня, якая спэцыялізуецца ў псыхалёгіі мацярынства, і гінэколяг Тацяна Гайлеш. Вядзе перадачу Ганна Соўсь
-
-24
Жанчыны і мужчыны, якія ў 2019 годзе зьмянялі Беларусь
Жанчыны і мужчыны, якія ў 2019 годзе зьмянялі Беларусь Якая падзея была найбольш важнай, лёсавызначальнай у 2019 годзе? Якія жанчыны і мужчыны найбольш паўплывалі на Беларусь і сьвет? Вызначаюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, філёзаф Вольга Шпарага і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч, а таксама ўдзельніцы і ўдзельнікі суполкі «Толькі жанчыны» ў Фэйсбуку. Перадачу вядзе Ганна Соўсь
-
-25
Ці можна падвысіць нараджальнасьць праз забарону абортаў?
Ці эфэктыўныя захады ўладаў Беларусі дзеля паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі? Які сусьветны досьвед варта б скарыстаць Беларусі? Абмяркоўваюць Вольга Кавалькова, сустаршыня БХД, якая заявіла пра прэзыдэнцкія амбіцыі, доктарка-гінэколяг з Лагойску Ірына Казлоўская, якая адмовілася рабіць аборты, ляўрэатка прэміі ПЭН-цэнтру імя Адамовіча Наста Захарэвіч і гендэрная дасьледчыца, кіраўніца «Гендэрнага маршруту» Ірына Саламаціна.
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
Loading similar podcasts...