PODCAST · arts
У люстэрку вечнасці
by Radio Vaticana - Vatican News
Сяргей Харэўскі ў сваім падкасце распавядае пра мастакоў, дойлідаў і фатографаў розных эпох, знітаваных з Беларуссю праз свае творчасць і лёсы, што адлюстраваліся “У люстэрку вечнасці”, у якім сёння мы бачым самі сябе ў жыцці зямным.
-
58
Віктар Юноша-Пятроўскі. Дойлід Віцебска і Варшавы
Новы выпуск прысвечаны славутаму дойліду і інжынеру Віктару Юношу-Пятроўскаму. Пры жыцці ён здабыў вялікую славу, але сёння яго імя мала вядомае на Радзіме, у Беларусі. Стваральнік пакінуў бачны след у архітэктуры Беларусі і Польшчы. У Віцебску па яго праекце збудаваны неагатычны касцёл Святой Барбары, які цудам ацалеў і да 2011 года быў кафедральным саборам. Таксама ён перабудаваў гарадскі тэатр і стварыў вялікі піўны бровар у Чашніках. У Варшаве архітэктар спраектаваў турму на вуліцы Ракавецкай, казарменныя комплексы і грандыёзны будынак кадэцкага корпуса імя Суворава — сёння там месціцца Канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы. На зямлі мінае ўсё, а ў вечнасці застаецца гармонія і хараство. Слухайце расповед аўтара праграмы Сяргея Харэўскага пра каштоўнасці вечныя!
-
57
Язэп Гілярый Главацкі. Майстар ілюзій, жывапісец і літограф
У чарговым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра выбітнага мастака Язэпа Гілярыя Главацкага – майстра ілюзій, жывапісца і літаграфа, які нарадзіўся ў Мінску і пакінуў значны след у мастацтве Беларусі, Літвы і Польшчы. Язэп Гілярый Главацкі вырас у творчай сям’і, вучыўся ў Віленскім універсітэце пад кіраўніцтвам Яна Рустэма, ствараў тэатральныя дэкарацыі, роспісы і літаграфіі, якія захаплялі сваёй ілюзіяй прасторы і святла. У перадачы прагучыць гісторыя пра яго працу ў Мінску, Вільні і Варшаве, пра роспісы ў храмах і тэатрах, а таксама пра вядомыя партрэты і гістарычныя кампазіцыі. Творы Главацкага сёння зберагаюцца ў музеях і касцёлах Літвы і Польшчы. На вялікі жаль, у Беларусі ягоных твораў пакуль няма, аднак імя гэтага славутага мастака, які нарадзіўся, вучыўся і вырас у сталіцы Беларусі, вартае таго, каб яго памяталі і ў родным краі, - нагадвае аўтар падкаста.
-
56
Эдмунд Фрык. Будаўнік дзіўных палацаў і касцёлаў
У новым выпуску аўтарскай праграмы Сяргея Харэўскага “У люстэрку вечнасці” — аповед пра Эдмунда Фрыка, таленавітага архітэктара, інжынера і энцыклапедыста родам з Гарадзеншчыны. Яго палацы, касцёлы і гарадскія праекты ўпрыгожылі Перм, Віцебск, Коўна, Варшаву і іншыя гарады, а створаныя ім будынкі і сёння здзіўляюць сваёй прыгажосцю і маштабам. Аўтар расказвае пра жыццё дойліда, які будаваў неагатычныя святыні, удзельнічаў у запуску віцебскага трамвая, праектаваў дзівосныя палацы і пакінуў пасля сябе не толькі архітэктурную спадчыну, але і дзясяткі навуковых артыкулаў. Асобная ўвага — легендарнаму палацу ў Расонах, вядомаму як “дом у сто вокнаў”, і каталіцкім касцёлам, што сталі сапраўднымі жамчужынамі сваіх гарадоў. Гэта гісторыя пра чалавека, чыё імя ў Беларусі амаль забытае, але чые творы і сёння адлюстроўваюцца ў люстэрку вечнасці.
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
Сяргей Харэўскі ў сваім падкасце распавядае пра мастакоў, дойлідаў і фатографаў розных эпох, знітаваных з Беларуссю праз свае творчасць і лёсы, што адлюстраваліся “У люстэрку вечнасці”, у якім сёння мы бачым самі сябе ў жыцці зямным.
HOSTED BY
Radio Vaticana - Vatican News
CATEGORIES
Loading similar podcasts...