PODCAST · news
Толькі жанчыны - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
by Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
-
0
Жанчыны — пра адседку на Акрэсьціна без перадачаў
Перакладчыца Адэля Рудніцкая і журналістка Кацярына Ткачэнка расказваюць пра зьняволеньне ў турме на Акрэсьціна ў студзені, калі былі забароненыя перадачы. Былыя зьняволеныя кажуць пра катаваньні за кратамі, неверагодную падтрымку і ўзаемадапамогу палітычных зьняволеных і пра тое, што яны хочуць справядлівага суду над людзьмі, вінаватымі ў фальсыфікацыях і незаконных прысудах, але ня хочуць, каб тыя сядзелі за кратамі ў такіх жа бесчалавечных умовах, як цяперашнія палітвязьні.
-
-1
Удзельніцы маршаў, Ціханоўская, Калесьнікава — жанчыны году
Гендэрныя вынікі 2020 году ў перадачы «Толькі жанчыны» падсумоўваюць гендэрная экспэртка, сацыёляг Ірына Саламаціна і блогерка, журналістка Наста Захарэвіч.
-
-2
Унікальная кавярня-клюб НОРМ у 15 пытаньнях і адказах
У траўні-чэрвені ў Менску адкрыецца кавярня-клюб НОРМ, сацыяльна-культурная прастора з вэганскай кухняй і барам, дзе будуць працаваць дзяўчаты і жанчыны, пацярпелыя ад хатняга гвалту. Вольга Гарбунова адказала на 15 галоўных пытаньняў пра сацыяльна-камэрцыйны праект.
-
-3
«55 тысяч чалавек ня хочуць, каб я была ў гэтай краіне». Бацькі і дзеці ЛГБТ
Зь якімі выклікамі сутыкаюцца бацькі і ЛГБТ-дзеці? Абмяркоўваюць Надзея Іванова, якая ад самага пачатку прыняла сэксуальную арыентацыю свайго сына, паэтка Крысьціна Бандурына, чые бацькі не прынялі яе гомасэксуальнасьць, і псыхоляг Іна Саленіковіч.
-
-4
Ці можна назваць палітыкамі Ярмошыну, Качанаву і Васілевіч?
Ці варта жанчынам ісьці ў палітыку ў аўтарытарнай і патрыярхальнай краіне? Абмяркоўваюць былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая заявіла пра прэзыдэнцкія амбіцыі, гісторык, кіраўніца Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская і грамадзкая актывістка і сябра Партыі БНФ Кацярына Шуст.
-
-5
7, 19 і 25 гадоў пасьля раку. Анкапацыэнткі раяць, які пераадолець шалёны страх і жыць
Анкалягічны дыягназ ня лічаць прысудам заснавальніца і кіраўніца цэнтру падтрымкі анкапацыэнтаў «У імя жыцьця» Ірына Жыхар, псыхоляг Сьвятлана Бергер і рэклямны кансультант Юлія Ляшкевіч.
-
-6
Гарачая дыскусія пра жаночае выдавецтва
Першая намесьніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, дырэктарка выдавецтва «Лімарыюс» Марына Шыбко і літаратуразнаўца Ганна Кісьліцына абмяркоўваюць розныя аспэкты жаночага выдавецтва, пра стварэньне якога абвясьціла Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
-
-7
«Супраць Бога, менш разумныя дзеці». Чатыры маці разбураюць міты пра ЭКА
Абмяркоўваем праўду і міты, асьцярогі і стэрэатыпы, стыгмы і забабоны, зьвязаныя з экстракарпаральным апладненьнем (ЭКА), разам з жанчынамі, якія выкарысталі гэты мэтад дзеля нараджэньня дзяцей.
-
-8
Чым адрозьніваюцца дзеці, якіх не гадуюць на расейскай літаратуры
Наколькі запатрабаванымі і пасьпяховымі могуць быць дзіцячыя беларускамоўныя часопісы і кнігі? У чым іх прынцыповае адрозьненьне ад расейскамоўных аналягаў? Чым адрозьніваюцца дзеткі, якіх гадуюць не на творах Барто, Міхалкова і Носава?
-
-9
Жанчыны і мужчыны, якія ў 2019 годзе зьмянялі Беларусь
Якая падзея была найбольш важнай, лёсавызначальнай у 2019 годзе? Вызначаюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, філёзаф Вольга Шпарага і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч, а таксама ўдзельніцы і ўдзельнікі суполкі «Толькі жанчыны» ў Фэйсбуку.
-
-10
Ці можна падвысіць нараджальнасьць праз забарону абортаў?
Ці эфэктыўныя захады ўладаў Беларусі дзеля паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі? Абмяркоўваюць сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, гінэколяг з Лагойску Ірына Казлоўская, блогерка Наста Захарэвіч і гендэрная дасьледчыца Ірына Саламаціна.
-
-11
«Калі пачалася мэнструацыя, я падумала, што ў мяне рак»
Як мацярам і дочкам размаўляць пра каханьне, сэкс, кантрацэпцыю, фізіялёгію, уласнае цела, адносіны, прыняцьце сябе. Абмяркоўваюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, журналісткі Жэня Доўгая і Наста Бойка, а таксама сямейны псыхоляг Вольга Андрэева.
-
-12
«Уладзімер Макей даў нам карысныя парады, як працаваць на дзяржаўным узроўні з тэмай хатняга гвалту»
У Беларусі ў лістападзе і сьнежні праходзяць імпрэзы і акцыі ў рамках «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту». Як зьмянілася сытуацыя ў Беларусі пасьля згортваньня канцэпцыі законапраекту аб прадухіленьні хатняга гвалту? Наколькі сур'ёзна грамадзтва ўспрымае гэтую праблему?
-
-13
Ці мяняць прозьвішча ў шлюбе? Гісторыі Анісім, Бонд, Альперн-Каткоўскай...
Наколькі запатрабаваная ў сучасным сьвеце зьмена прозьвішча ў шлюбе?Абмяркоўваюць блогерка Ганна Бонд, псыхоляг Дар'я Альперн-Каткоўская, журналістка Ларыса Саенка, дэпутатка Алена Анісім і кіраўніца «Гендэрнага маршруту» Ірына Саламаціна.
-
-14
«Пасьля «выбараў» хацелася залезьці ў душ, пераапрануцца і не дакранацца да гэтага бруду». Экс-кандыдаткі пра удзел у кампаніі
Чаму кандыдат з заклееным ротам быў ілюстрацыяй гэтай кампаніі. Чаму ня ставілася задача зламаць сцэнар? Пра ўдзел у кампаніі расказваюць экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольга Кавалькова, Алена Талстая і Тацяна Канеўская.
-
-15
«Гэта кшталту пасьвячэньня, здараецца з кожнай». Як ставіцца да заляцаньняў выкладчыкаў
Вядомы расейскі гісторык забіў і расчляніў былую студэнтку, зь якой жыў да забойства. Чаму навіна пра брутальнае забойства ў Расеі выклікала шырокую і супярэчлівую рэакцыю ў Беларусі? Абмяркоўваюць выкладчыца Юлія Чарняўская, гендэрная дасьледчыца Алена Агарэлышава і блогерка Наста Захарэвіч.
-
-16
«Гэта заганяе ў пастку беднасьці» Гарачая дыскусія прыхільніц і праціўніц скарачэньня дэкрэтнага водпуску
Ці слушныя прапановы лібэральных экспэртаў скараціць працягласьць водпуску для дагляду дзіцяці? Спрачаюцца прыхільніцы скарачэньня сацыёляг Алена Арцёменка і юрыстка Кацярына Забела і яго праціўніцы гендэрная дасьледчыца Вікторыя Лаўрынюк і кіраўніца кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.
-
-17
У каго рыкашэтам трапіла сталінская куля. Ствараем сьпіс беларускіх жанчын ГУЛАГу
Як сталінскія расстрэлы разбурылі лёсы жанчын — жонак, каханак, сябровак, дачок расстраляных прадстаўнікоў беларускай эліты? Абмяркоўваюць гісторыкі Алена Маркава і Ніна Стужынская і дасьледчыца гісторыі беларускай літаратуры Ганна Севярынец.
-
-18
Калі станеце дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, ці будзеце казаць, што вас прызначылі?
Ці будзе новы склад Палаты прадстаўнікоў стэрыльным? Якія магчымасьці маюць прызначаныя дэпутаты ў парлямэнце? Абмяркоўваюць тры зарэгістраваныя кандыдаткі ў дэпутаты.
-
-19
«Прасіць, каб далі Ордэн маці, не лічу важным»
Тры шматдзетныя маці, вядомыя і пасьпяховыя жанчыны ў Дзень маці разважаюць пра мацярынства бяз патасу і гучных словаў.
-
-20
Якое пытаньне перапісу насамрэч самае галоўнае
Як улада і грамадзтва могуць скарыстаць вынікі перапісу? Моўныя, гендэрныя ды іншыя адметнасьці перапісу абмяркоўваюць перапісчыца, мастачка і паэтка Яна Ласка, філёзаф Вольга Шпарага, кіраўніца «Гендэрнага маршруту» Ірына Саламаціна і актывістка беларускай грамады ў Чэхіі Крысьціна Шыянок.
-
-21
«Наша праца складаней чым праца шахцёра і камандзіра паветранага судна» — тры настаўніцы пра сапраўдную школу
Які аўтарытэт настаўніка ў сучаснай школе? Ці шмат агрэсіі ў школьных клясах і калідорах? Якія ўмовы працы патрэбныя, каб прадухіліць «выгараньне» настаўнікаў? Абмяркоўваюць настаўніцы Ганна Севярынец, Натальля Ільініч і Алена Міхаленка.
-
-22
Абрамава, Анісім і Халіп пра «добразычлівы сэксізм» Лукашэнкі і выбары
Як дасягаць вынікаў у парлямэнце, які не сапраўдны? Як быць эфэктыўнай на выбарах, якіх няма? Абмяркоўваюць былая дэпутатка, пісьменьніца і палітоляг Вольга Абрамава, дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім і журналістка Ірына Халіп.
-
-23
Шахтар, цясьляр, кіроўца міжнароднага аўтобусу. Што ня так са сьпісам забароненых для жанчын прафэсій
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны плянуе скараціць сьпіс забароненых для жанчын прафэсіяў, якіх сёньня ў Беларусі 181. У верасьні стартуе ініцыятыва Беларускай арганізацыі працоўных жанчын «All jobs for all women in Belarus», накіраваная на поўнае скасаваньне гэтага сьпісу.
-
-24
«З "начнымі ваўкамі" не па дарозе». Як становяцца байкеркамі
Як мяняецца жыцьцё, калі ў ім зьяўляецца матацыкл? Абмяркоўваем з трыма байкеркамі — крэатыўнай дырэктаркай рэклямнага агенцтва Юліяй Паляшчук,супрацоўніцай кампаніі A1 Надзеяй Хадыкай і выкладчыцай ангельскай мовы Кацярынай Красьнеўскай.
-
-25
Ці бясьпечны sharenting? Даша Каткоўская vs Ганна Севярынец
Ці можа быць небясьпечны sharenting, калі бацькі посьцяць фотаздымкі сваіх дзетак у сацсетках? Пра свой этычны кодэкс што да публікацый пра дзяцей у сацсетках расказваюць вядомыя блогеркі псыхоляг, юрыстка Дар'я Каткоўская і настаўніца, пісьменьніца Ганна Севярынец.
-
-26
Псэўдасэксізм ці антысэкс? Што ня так у рэклямным роліку з Бонд і Гурковым
Якая рэклямная стратэгія працуе для прасоўваньня брэндаў у Беларусі? Ці маюць рацыю крытыкі роліку, у якім зьняліся вядомы спартовец Віталь Гуркоў і знакамітая блогерка Ганна Бонд? Абмяркоўваюць Ганна Бонд, рэклямістка Юлія Ляшкевіч і намесьніца кіраўніцы Цэнтру «Яе правы» Тацяна Стрыжэўская.
-
-27
Чаму беларускі бягуць маратоны па ўсім сьвеце
У розных краінах сьвету рэгулярна праходзяць маратоны і паўмаратоны, у якіх бяруць удзел шмат беларусак і беларусаў. Што дае бег? Як шматкілямэтровыя забегі мяняюць погляд на сьвет, на сябе і свае магчымасьці, расказваюць беларускі, для якіх бег — ня толькі фізычнае практыкаваньне.
-
-28
«Маці сказала, што лепш, каб я была адна». Беларускія лесьбіянкі пра камінг-аўт
Як не баяцца быць сабой у гамафобным грамадзтве? Чаму важна, каб вядомыя жанчыны не хавалі сваю гомасэксуальнасьць? Сваімі гісторыямі падзяліліся Вольга Гарбунова, былая кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», паэтка Крысьціна Бандурына і лекарка Вольга Жарнасек.
-
-29
«У Тургенева, вялікага гуманіста, у жанчын няма імёнаў» — як у школах нараджаецца сэксізм
Чаму дзяўчатак на ўроках працы вучаць гатаваць і шыць, а хлопчыкаў майстраваць і рамантаваць? Абмяркоўваюць пісьменьніца Тамара Лісіцкая, пэдагог Тамара Мацкевіч, былая настаўніца Алена Шчарбінская і студэнтка Кацярына Яроміч.
-
-30
10 тысяч эўра за бэбі-бокс. Колькі каштуе жыцьцё дзіцяці?
Ці зьяўленьне так званых бэбі-боксаў ці «вокнаў жыцьця» дапаможа вырашыць праблему кінутых немаўлятак? Абмяркоўваюць сямейная псыхатэрапэўтка Вольга Андрэева, кіраўніца цэнтру «Матуля» Вераніка Сярдзюк, грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч і пісьменьніца Тацяна Барысік.
-
-31
Хто вінаваты, калі маці пасьля родаў накладае на сябе рукі
Чым небясьпечная пасьляродавая дэпрэсія і як прадухіліць яе наступствы? Абмяркоўваюць арганізатарка праекту «Радзіны» Вераніка Заўлялава, псыхоляг Аксана Ільлюшчэня, якая спэцыялізуецца ў псыхалёгіі мацярынства, і гінэколяг Тацяна Гайлеш.
-
-32
Ня «цечка» і ня «гэта». Як размаўляць пра мэнструацыю зь дзяўчынкамі і хлопчыкамі
Гэта тэма многім падаецца далікатнай, але яна вартая абмеркаваньня, як і любая іншая, што тычыцца цела, здароўя, успрыняцьця сябе. Гэта мэнструацыя. Чаму ня варта гэтага саромецца? Тлумачаць жанчыны, якія зьнялі ролік «Палюбі сваё цела» на youtube-канале “Разам зь сяброўкамі і коткамі”.
-
-33
«Іншаземцы пытаюцца, а чаму не відаць вашых мужчын, чым яны так занятыя?»
Як жанчыны ствараюць і прасоўваюць агратурыстычны бізнэс і чым прывабліваюць турыстаў? Абмяркоўваюць уладальніца сядзібы «Белавеская сьвятліца» Алена Андрушчанка, гаспадыня сядзібы «Прыазёрная» Вольга Маханенка і гаспадыня сядзібы «На Зарэчнай вуліцы» Ала Палікарпук.
-
-34
5 заўзятых рыбачак пра сакрэты клёву і найвялікшы ўлоў
Ці становіцца рыбалка ўсё больш жаночай справай? Як ставяцца да жанчын з вудамі рыбакі? І ці залежыць улоў ад гендэру? Абмяркоўваюць заўзятыя рыбачкі сьпявачка Надзея Мікуліч, праваабаронца Аленай Янушкоўская, мэнэджэрка Анастасія Варачаева, студэнтка Віта Брэк і музэйшчыца Даша Шэіна.
-
-35
Чаму варта глядзець жаночы футбол? Тлумачаць Бахарэвіч, Халезін і Сэндэр
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін і блогер, бізнэсовец, адзін са стваральнікаў суполкі беларусаў Швэцыі Міхаіл Сэндэр гавораць пра жаночы футбол, чэмпіянат сьвету па якім праходзіць у Францыі.
-
-36
Як кніга пра 15 выбітных жанчын у беларускай гісторыі можа пашкодзіць «великому и могучему русскому языку»?
Пра гэта гаворым зь кіраўніцай праекту «Гендэрны маршрут» Ірынай Саламацінай, якая праз краўдфандынг выдае кнігу «Яна была: 15 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі», мастачкай Мартай Шматавай і спэцыялісткай у турыстычнай сфэры Карынай Сітнік.
-
-37
«Незамужнія і бязьдзетныя жанчыны — самыя шчасьлівыя». Што яны самі пра гэта кажуць
Так лічыць прафэсар Лёнданскай школы эканомікі і палітычных навук Пол Долан. Абмяркоўваем выснову навукоўца з тымі, каго ён лічыць самымі шчасьлівымі — юрысткай і зоаабаронцай Анастасіяй Жаўрыд, блогеркай Настай Захарэвіч і выкладчыцай Тацянай Тулуш.
-
-38
Пазбаўленыя права голасу на радзіме. Як беларускі галасавалі на эўрапейскіх выбарах
Аналізуем вынікі эўрапейскіх выбараў з аніматаркай праекту «Пашыраем веды пра міграцыю» Брусэльскага Свабоднага ўнівэрсытэту Маргарытай Тарайкевіч, кіраўніцай беларускай суполкі «Скарына» у Чэхіі Рытай Гаціх, вядучай праграмы «Прасьвет» на Белсаце Алінай Коўшык і дасьледчыцай Веранікай Лапуцькай.
-
-39
«Традыцыйнай сям'і гомасэксуальная ніякім чынам не нашкодзіць»
Як мяняецца ў сучасным грамадзтве інстытут сям'і? Ці апраўданыя асьцярогі клірыкаў і прыхільнікаў традыцыйных каштоўнасьцяў, якія лічаць, што трэба бараніць традыцыйную сям'ю? Абмяркоўваюць сямейныя псыхолягі Алена Ермакова, Вольга Андрэева і Юлія Макоўская.
-
-40
«Пра Галакост мне лягчэй гаварыць у Хатыні, чым у Трасьцянцы»
Як ушанаваная памяць ахвяраў Галакосту ў Беларусі? Чаму помнік у Трасьцянцы зрабілі абязьлічаным? Абмяркоўваюць стваральніца «Музэю габрэйскага супраціву» ў Наваградку Тамара Вяршыцкая, псыхоляг Сьвятлана Бергер і кіраўніца міжнароднага праекту «Карані» Тамара Барадач.
-
-41
«Спрэчкі пра прышчэпкі — гэта пра веру». Чаму адмаўляюцца ад вакцынацыі
Што рухае людзьмі, якія адмаўляюцца ад вакцынацыі для сябе і сваіх дзяцей? Як ставяцца да гэтага мэдыкі? Абмяркоўваюць праціўніцы вакцынацыі — дыетоляг Марына Бандаровіч і арганізатарка дзіцячых сьвятаў Вераніка Савось, а таксама доктарка Тацяна Гайлеш.
-
-42
Мусіш цярпець і ня жаліцца, тады возьмуць у жонкі – тыповы сюжэт славянскіх і эўрапейскіх казак
Ці трэба карэктаваць зьмест дзіцячых казак альбо адмаўляцца ад твораў, якія замацоўваюць сэксісцкія стэрэатыпы? Абмяркоўваюць літаратарка, перакладчыца Вольга Гапеева, перакладчыца і выдавец дзіцячых кніжак Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская і аглядальніца дзіцячай літаратуры Натальля Мядзьведзь.
-
-43
«Я карміла ў царкве». Спрэчка пра грудное кармленьне на людзях
Натальля Кулінковіч і Марыя Каленьнікава дзеляцца досьведам кармленьня дзяцей ў публічных месцах, а Сьвятлана Бергер і Ганна Ласко тлумачаць, чаму ім гэта не падабаецца.
-
-44
Якая роля жанчынаў у Курапатах
Хто і каго перамагае ў Курапатах? Як месца расстрэлаў уплывае на лёс ягоных абаронцаў? Абмяркоўваюць каардынатарка ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч.
-
-45
«Украіна ідзе сваім шляхам, а Беларусь засталася ў балоце»
Выбарчая атмасфэра ва Ўкраіне, а таксама гендэрныя адметнасьці кампаніі вачыма чатырох беларусак, якія жывуць ва Ўкраіне – журналістак Алены Літвінавай і Адэлі Дубавец, кіраўніцы беларускага цэнтру ва Ўкраіне «Сябры» Галіны Сарочак і каардынатаркі арганізацыі «Крым-SOS» Яўгеніі Андрэюк.
-
-46
«Белмоўная тусоўка збольшага існуе ў супэрпатрыярхальнай сыстэме». Ці гэта праўда?
Адзін з арганізатараў сёлетняга Дня Волі ў жывым эфіры са сьвяткаваньня ў Горадні параўнаў перамовы з уладамі з размовай з жанчынай у крытычная дні. Гэта выклікала рэзкую крытыку ў сацсетках.
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
Loading similar podcasts...