Беларусы ў Польшчы і ў свеце podcast artwork

PODCAST · news

Беларусы ў Польшчы і ў свеце

Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.

  1. 80

    «Гліна вучыць цярплівасці»: майстрыца Галіна — пра творчасць, веру і працу з дзецьмі

    Працоўныя будні ў сферы інфармацыйных тэхналогій яна сумяшчае з любімай справай — керамікай. Майстрыца Галіна ўжо сем гадоў працуе з глінай, стварае посуд і ўпрыгожанні, а таксама праводзіць варштаты для дзяцей. Пра тое, як з'явілася гэтае захапленне, чаму гліна вучыць чалавека цярпенню і што натхняе працягваць творчы шлях нават у эміграцыі, яна распавяла ў інтэрв'ю.

  2. 79

    Пяць з паловай гадоў чакання. Гісторыя Вольгі Севярынец

    Больш за пяць гадоў Вольга Севярынец чакала мужа з турмы, выхоўваючы маленькага сына. Яна нам расказала, што дапамагло ёй вытрымаць выпрабаванне, і як сям’я вучыцца жыць разам пасля вызвалення Паўла. З ёй размаўляе Павел Залескі.

  3. 78

    Аляксей Грахоўскі: Адна з самых вялікіх праблем студэнтаў - мабільнасць

    Пад канец студзеня Камітэт дзяржбяспекі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» студэнцкае аб’яднанне «Ліхтар». Гэта аб'яднанне беларускіх студэнтаў Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Датычнымі да «фарміравання» названы, між іншым, Аляксей Грахоўскі. Ён на пачатку лютага ўвайшоў у склад АПК, стаў намеснікам прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве.

  4. 77

    Я лічу, што трэба рабіць традыцыю там, дзе мы ёсць, і з таго, што маем

    Святлана Сушко – беларуска, архітэктар, скончыла школу з мастацкім ухілам, жыве ў Францыі, дае майстар-класы па саломапляценні нават у Польшчы. Яна кажа, што яе чапляе ўсё беларускае, што толькі можна рабіць дома.

  5. 76

    Беларускія валанцёры ў Кіеве: Наш Пункт нязломнасці – гэта давер

    Больш за месяц у Кіеве працуе Пункт нязломнасці, які паставілі і якім займаюцца беларусы. Першая і галоўная мэта – гэта даць магчымасць сагрэцца і падзарадзіць прылады. Але гэта і магчымасць паказаць сваю салідарнасць з украінскім народам, паказаць, што рэжым і беларусы – гэта рознае, гаворыць Ірына Шчасная.

  6. 75

    Беларускі аўтар-выканаўца і мастак Ілля Фаляжынскі прадставіў новы сінгл.

    Ілля Фаляжынскі – беларускі аўтар-выканаўца і мастак, які жыве і працуе ў Варшаве – прадставіў свой новы сінгл «Сузіранне». Ён уключае тры кампазіцыі, дзве з якіх напісаныя самім аўтарам, а трэцяя – гэта пераклад санета Уільяма Шэкспіра. Публікацыю песень Ілля прымеркаваў да 21 лютага – Сусветнага дня роднай мовы. Ілля Фаляжынскі наведаў нашу студыю, распавёў пра сваю музычную дзейнасць і стаўленне да беларускай мовы, у тым ліку пра тое, чаму Дзень роднай мовы з’яўляецца для яго важнай датай.

  7. 74

    Як эмігранты прышчапляюць любоў да роднай мовы сваім дзецям

    21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята актуальнае не толькі для моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, але і для сем’яў мігрантаў, у якіх бацькі імкнуцца перадаць дзецям, народжаным на чужыне, мову і культуру продкаў. Маладыя бацькі-эмігранты Вітаўт Сіўчык (з Беларусі) і Дар'я Юр'ева (з Украіны) расказваюць пра тое, як гэта адбываецца на практыцы ў іх сем'ях.

  8. 73

    Павал Вінаградаў пра правакацыі ў калоніі

    Правакацыі, шантаж і вельмі моцны ціск – гэта тое, што было неад’емнай часткай адбывання пакарання Паўла Вінаградава. Нягледзячы на ўсе спробы ён не паддаўся, удала выкрываў асоб, якіх насылалі на яго адміністрацыі калоніі і турмы, адмаўляўся ад усіх прапановаў супрацы.

  9. 72

    «Абсурд — гэта пункт, у якім свет становіцца больш зразумелым»

    Беларускі мастак Аляксандр Адамаў распавядае пра сваю апошнюю выставу ў Познані «Гіперрэалістычная Маці» і разважае пра абсурд, які паўсюль нас акружае.

  10. 71

    Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў: Празмерная працягласць легалізацыі вынікае з перагружанасці ваявод. Хутка гэта выправім

    Легалізацыя знаходжання ў Польшчы з'яўляецца для замежнікаў, у тым ліку для беларусаў, вялікім выклікам. Гэта вынікае з працяглага часу чакання дазволу на прыбывання: замест, прадугледжаных заканадаўствам 90 дзён, справы разглядаюцца каля года. На сённяшні дзень на разглядзе ў ваявод  па ўсё Польшчы знаходзіцца каля 700 тыс. спраў замежнікаў па легалізацыі — гэта значыць, што заявы пададзеныя, але рашэнні па іх яшчэ не прынятыя. Колькасць дзейных карт часовага побыту складае 763 тыс., а агульная колькасць дзейных карт побыту — 971 тыс. Сярэдні тэрмін разгляду спраў, звязаных з легалізацыяй побыту, у 2025 годзе склаў 340 дзён (у 2024 годзе — 302 дні). У гэты тэрмін не ўключаная так званая карэспандэнцыйная фаза — перыяд ад моманту адпраўкі заявы поштай да афіцыйнага пачатку адміністрацыйнай працэдуры. У Мазавецкім ваяводстве гэтым спосабам падачы заяў цяпер карыстаецца большасць заяўнікаў, а чаканне першага выкліку ва Упраўленне па справах іншаземцаў  займае 8–9 месяцаў. У ваяводскіх адміністрацыях п

  11. 70

    Утульная роспач: як творчасць становіцца домам у эміграцыі

    Размова з Аленай Каданавай, паэткай, музыкай, мастачкай, педагогам пра эміграцыю, унутраны дом і творчасць як форму самарэгуляцыі. Пра боль настальгіі, пошук апоры і пра тое, як вершы, музыка і колер дапамагаюць не згубіцца і заставацца сабой.

  12. 69

    «Цудоўна ставяцца. Галоўнае, каб ты быў нармальны чалавек і працаваў». Інжынер па адукацыі стаў кіроўцам у Польшчы

    Беларус, кіроўца-дальнабойшчык Валерый ужо некалькі гадоў працуе ў польскай транспартнай фірме і развозіць грузы па ўсёй Еўропе: Іспанія, Аўстрыя, Галандыя… У працы, канешне, бываюць нервовыя сітуацыі: «Глядзіш, каб камусьці не знесці хату». Але ўсё можна вырашыць па-людску, - гаворыць наш госць. Пра далёкія дарогі, страх і адказнасць, сустрэчы з людзьмі розных краін, а таксама пра плюсы і мінусы такой працы ён расказаў Паўлу Залескаму.

  13. 68

    Як на выгнанні працуе беларускі тэатр «Прыехалі»

    «Прыехалі» — гэта тэатральная студыя, заснаваная акторам Гарадзенскага тэатра лялек Аляксандрам Енджэеўскім. Яна нарадзілася з пераканання, што мастацтва не залежыць ад геаграфіі і не прызнае межаў. Беласток — горад, які стаў другім домам для многіх беларусаў, — даў калектыву і натхненне, і прастору для новага творчага пачатку. Сёння тэатр «Прыехалі» імкнецца ўнесці свой унёсак у культурную скарбніцу Падляшша і заставацца разам з беларускай аўдыторыяй, дзе б яна ні жыла. У творчым даробку каманды — спектакль «Сумны суп», пастаўлены паводле аднайменнага твора беларускай пісьменніцы Вольгі Гапеевай. Надоечы гэту пастаноўку тэатр «Прыехалі» паказаў для вучняў беларускай школкі ў Варшаве, што дзейнічае пры Фондзе  «Добрай адукацыі». Беларуская служба Польскага радыё папрасіла трупу тэатра распавесці пра сваю працу і пра тое, як жыве і развіваецца беларускі тэатр на выгнанні.

  14. 67

    Гісторыя Вадзіма Ліпоўскага, які наноў збірае сябе ў Польшчы

    Беларускі архітэктар і мастак Вадзім Ліпоўскі прызнаецца, што пераезд у Польшчу прымусіў яго пачаць жыццё з чыстага ліста. Страта дому, няўдалыя пошукі працы і творчыя сумненні прывялі да новага занятку — стварэння вялікіх фігураў з пенапласту, якія ўжо выклікаюць ажыятаж у Познані. Ён называе гэта сваім «апошнім шансам у творчасці», але менавіта гэты шлях дапамагае яму зноў адчуць сябе свабодным мастаком.

  15. 66

    «Кроў сапсаваная тэатрам»: як беларускія акторы адбудоўваюць сцэну ў эміграцыі

    Беларуская акторка Вольга Каралёнак распавядае пра тое, чаму тэатр становіцца «аддушынай» для тых, хто працуе на будоўлях і ў сэрвісе, і як у эміграцыі даводзіцца быць адначасова акторам, адміністратарам і ўласным менеджарам.

  16. 65

    Ужо амаль год Сергій Мельянец каардынуе раздачу беларускім сем’ям у Варшаве бясплатных прадуктаў харчавання

    Сергій Мельянец – беларус, які вымушаны быў ратаваць сям’ю і з’ехаў у Польшчу. У Беларусі ён шмат займаўся грамадскай і валанцёрскай працай. У новай краіне ён не змог адмовіцца ад сваіх ідэалаў і патрэбы несці дапамогу іншым. Ужо амаль год ён каардынуе раздачу беларускім сем’ям у Варшаве бясплатных прадуктаў харчавання. Ініцыятыва атрымала назву food4bel.

  17. 64

    «Памылка» – пра навуку папулярна і прывабна па-беларуску

    Беларусы ў замежжы выпускаюць навукова-папулярны часопіс на беларускай мове «Памылка». Стыль-рэдактарка «Памылкі» Настасся Кахан распавядае пра часопіс.

  18. 63

    Сяргей Доўгушаў: «У эміграцыі людзі знаходзяць сваю Беларусь»

    Беларускі музыка, этнограф, выкладчык і заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход» Сяргей Доўгушаў працягвае захоўваць і развіваць традыцыйную беларускую культуру ў замежжы. Пра тое, што для яго цяпер найбольш важна, як выглядае беларускае жыццё ў эміграцыі і чаму нават далёка ад радзімы можна адчуваць сябе беларусам.

  19. 62

    Святлана Kурс: «Мы вельмі засумавалі па дзейнасці. Усе яшчэ ўбачаць беларускі світанак

    Размова з Святланай Курс пра літаратуру, жыццё, мову і волю і яе кнігу “Па што ідзеш, воча?”.

  20. 61

    «Вольнасць у мове і слове»: размова з Юляй Цімафеевай пра ідэнтычнасць, пераклад і паэзію 09.12.2025

    Паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева разважае пра мову як частку свабоды, пра тое, чаму асабістае становіцца палітычным, і як жыццё за мяжой змяняе ідэнтычнасць творцы.

  21. 60

    Як беларускі музыкант схіліў нідэрландца праспяваць па-беларуску – размова з Артурам Dzivia Матвеенкам

    Беларускі музыкант Артур Dzivia Матвеенка, які жыве ў Варшаве, не так даўно прадставіў сумесную працу з нідэрландскім праектам Gealdýr Джонатана Барэндсма. У трэку Try iskry замежны выканаўца спявае на беларускай мове. Мы запрасілі Артура ў нашу студыю і папрасілі расказаць пра творчасць, творчыя натхненні і планы. З госцем студыі размаўляе Валеры Саўко. 

  22. 59

    Беларусы замежжа выдаюць «Каласы пад сярпом тваім» у версіі, аб якой марыў Уладзімір Караткевіч 04.12.2025

    Для новага выдання рэдактарка Валянціна Андрэева паспрабавала прачытаць твор Караткевіча вачыма рэдактара, якому не трэба падпарадкоўвацца савецкім нормам.

  23. 58

    Беларуская пісьменніца Анка Упала пра новую кнігу, жаночую літаратуру, пазіцыю беларускіх пісьменніц 04.12.2025 13:43:53

    Апошняя кніга беларускай пісьменніцы Анкі Упалы (Алены Казловай) «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» увайшла ў шорт-ліст сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую кнігу 2024 года. Анка Упала, акрамя пісання кніг, кіруе жаночым выдавецтвам «Пфляўмбаўм», заснаваным Святланай Алексіевіч. Запрашаем на размову з пісьменніцай, якую мы пачынам з яе псеўданіма і яго паходжання. Будзем гаварыць пра новую кнігу, жаночую літаратуру, пазіцыю беларускіх пісьменніц.

  24. 57

    Яанна Бернатовіч – адна з нешматлікіх перакладчыкаў беларускай літаратуры на польскую мову

    Сёння мы размаўляем з ёй пра выбар беларускай мовы для перакладчыцкай дзейнасці, пра тое, чаму гэта не асноўны занятак Яанны, а таксама пра адсутнасць беларускай літаратуры на камерцыйным кніжным рынку Польшчы, акрамя адзінкавых выключэнняў.

  25. 56

    Старшыня Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна разважае пра стаўленне да беларусаў ва Украіне ва ўмовах вайны 17.11.2025

    Місія дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве паставіла перад сабой задачу нацыянальнага адраджэння беларусаў ва Украіне. Гэта нялёгкае заданне, паколькі да людзей з беларускім пашпартам ставяцца ў краіне насцярожана. Але з лютага 2022 года стаўленне да беларусаў значна палепшылася.

  26. 55

    Алеся Княжэвіч вядзе кулінарны блог, займаецца дыеталагічнымі парадамі і выдала сваю трэцюю кулінарную кнігу на беларускай мове «Без цукру, але са смакам» 02.11.2025

    Пошук кампрамісу, калі вы хочаце пачаць харчавацца больш здарова, а не радыкальная змена – гэта ключ да поспеху, гаворыць Алеся Княжэвіч.

  27. 54

    Узнагарода за выдатную працу? Kamunikat.org занесены ў Беларусі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

    Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org выконвае ўнікальную працу па адлічбоўцы беларускіх перыядыкаў і літаратуры. А Міністэрства інфармацыі занесла яго сайт у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Калі рэжым баіцца літаратуры, баіцца сайтаў, якія папулярызуюць літаратуру, гэта жахліва, - гаворыць заснавальнік і кіраўнік праекту Яраслаў Іванюк.

  28. 53

    Святлана Ціханоўская: Прэзідэнт Наўроцкі працягне палітыку Дуды ў адносінах да беларусаў 02.10.2025

    Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы, які штогод збірае больш за 2500 удзельнікаў з 80 краін свету: кіраўнікоў урадаў, прэзідэнтаў, міністраў і экспертаў. У размове з Беларускай службай Польскага радыё Святлана Ціханоўская расказала пра сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы ў Нью-Ёрку, дыялог ЗША з Лукашэнкам і ролю мужа ў палітыцы.

  29. 52

    14 розных гісторый у адным альбоме. Маладая беларуска Юстына Карпіловіч выдала свой другі музычны альбом

    17-гадовая Юстына Карпіловіч выдала свой другі музычны альбом "Летапіс". "Аднойчы я зразумела, што спяваючы на беларускай мове, я расказваю сваю гісторыю". 

  30. 51

    Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі: Настолькі працяглае ўтрыманне Лукашэнкі ва ўладзе — вынік яго выдатных палітычных здольнасцяў, і таксама — памылак Захаду 18.09.2025

    Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі з 2011 па 2015 год Лешак Шарэпка, дыпламат з вялікім вопытам, аўтар кніг «Аблічча Беларусі» і мастацкая кніга «Беларускі снайпер», ведае рэаліі Мінска знутры. З амбасадар гутарым пра Трампа, Лукашэнку, Статкевіча.

  31. 50

    «Нямногія ўкраінцы ведаюць, што беларусы ваююць за Украіну. А нават большасць звычайных людзей могуць гэтага не ведаць» 17.09.2025

    Карэспандэнт Беларускай службы Польскага радыё Юры Ліхтаровіч здзейсніў паездку ва Украіну ад Львова да Адэсы. Пра тое, што жыхары Украіны думаюць пра будучыню сваёй дзяржавы, на каго разлічваюць, каму давяраюць, ці баяцца страціць сваю тэрыторыю? Адказы могуць вас здзівіць.

  32. 49

    «Адна дзяўчынка выбрала ў сістэме 65 ліцэяў». Размаўляем пра асаблівасці польскай адукацыйнай сістэмы

    Набліжаецца новы навучальны год. Як выглядае польская сістэма адукацыі? Што варта параіць бацькам школьнікаў пры выбары школы, на якія нюансы павінны звярнуць увагу беларускія эмігранты? Са старшынёй фонду «Захад Усход Падтрымка» Вольгай Сцяпанавай гутарыць Наталля Грышкевіч.

  33. 48

    «Мы не заканчвалі філалагічныя факультэты, мы размаўляем па-беларуску, таму што мы можам, таму што мы – беларусы» 01.08.2025

    Наста і Кірыл – маладыя беларусы, якія жывуць у Тбілісі. А вядомыя яны тым, што ў Інтэрнэце вядуць падкаст пад прыгожай назвай «Умоўныя». У ім маладзёны распавядаюць пра мову, літаратуру, традыцыі і ўсё, што звязана з беларускай культурай. Прычым расказваюць у простай, даступнай і часта жартоўнай форме. Мы папрасілі маладых людзей распавесці пра іх творчую працу. З імі размаўляе Валера Саўко.

  34. 47

    «Беларускі рэжым час ад часу «абнаўляе» ворагаў – іх пошук адбываецца спіральна». Чаму ў Беларусі змагаюцца з ЛГБТ-супольнасцю 20.07.2025

    У лонданскім выдавецтве SkarynaPress выйшла з друку новая кніга вершаў «Анатомія». Яе аўтарам з’яўляецца малады беларускі паэт Артур Камароўскі, які жыве ў Варшаве. Валерый Саўко запрасіў літаратара ў нашу студыю, каб задаць некалькі пытанняў пра кнігу, паэзію, квір-літаратуру і беларускую ЛГБТ-супольнасць.

  35. 46

    Музей Вольнай Беларусі святкуе 3-годдзе. Мы размаўляем пра працу, дасягнутыя мэты і планы

    Дырэктарка музею Наталля Задзяркоўская згадвае, што першымі экспанатамі ў музеі былі плакаты Руфіны Базловай, на падставе якіх яна зраюіла знакаміты праект «Беларускія вышыванкі». Цяпер у фондзе Музея Вольнай Беларусі больш за 250 экспанатаў. Напрыканцы мінулага году ўстанова змагла запрасіць на працу музейнага працаўніка, якія займаецца канкрэтна назапашваннем фонду.

  36. 45

    Купалле ў Варшаве: «Беларусам патрэбныя моманты яднання па-над падзеламі, поглядамі, палітыкай і ўзростамі» 20.06.2025

    У самую кароткую летнюю ноч беларусы збіраюцца на беразе Віслы, каб рабіць вянкі, спяваць песні, танцаваць народныя танцы… Падрыхтаваная выдатная праграма, якая разлічаная на інтэрактыў. Распавядае адна з арганізатарак Купалля ’2025 Вольга Гардзейчык-Мазярская. 

  37. 44

    Фігурантка па «справе студэнтаў»: Былых палітвязняў няма. Мы перастанем імі быць, калі ўсе выйдуць на волю 06.06.2025

    Вольга Філатчанкава — былая выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Была ўдзельніцай відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту ў 2020 годзе, брала ўдзел у забастоўцы. За кратамі правяла 2 года 6 месяцаў.  Цяпер яна ў вымушанай міграцыі, але на свабодзе Вольга стала нагадвае, што за кратамі надалей знаходзяцца палітвязні. Жанчына гаворыць, што былых палітвязняў няма. Яны перастануць імі быць, калі ўсе выйдуць на волю.

  38. 43

    Ваяр Палка Каліноўскага: Нам прыходзілася жыць ва ўмовах, дзе ты ўвесь час адчуваеш смурод гніючых цел 28.05.2025

    Яўген – анархіст, грамадскі актывіст. Пасля 2020 году выехаў у Польшчу, але задоўга да гэтага разумеў, што трэба будзе браць зброю ў рукі. І гэта ён робіць з 2022 году, большасць часу ў Палку Кастуся Каліноўскага. Аднойчы акрамя зброі ён узяў у рукі плёначны фотаапарат.

  39. 42

    Сярод тысяч забітых у СССР у 1940 годзе польскіх ваеннапалонных было шмат беларусаў

    Сейм Польшчы абвясціў 2025 год Годам польскіх герояў з Катыні, Харкава, Меднага і іншых мясцін СССР, дзе вясной 1940 года былі расстраляныя каля 22 тысяч грамадзян Польшчы, якіх Чырвоная армія ўзяла ў палон восенню 1939 года. Сярод гэтых людзей было шмат этнічных беларусаў, аб чым расказвае супрацоўніца Катынскага музея ў Варшаве Святлана Курс.

  40. 41

    Беларусы аднаўляюць забытую оперу з часоў Рэчы Паспалітай 14.04.2025

    Оперна-сімфанічны дырыжор і экс-вакалістка індзі-гурта стварылі ў Варшаве цікавую музычную ініцыятыву Arsis Nova. Яны імкнуцца яднаць беларускіх музычных выканаўцаў дзеля запісу сачыненняў беларускіх кампазітараў(-ак), а таксама для арганізацыі асветніцкіх праектаў ды імпрэз. Яны ж ажыўляюць польскую, літоўскую, украінскую і беларускую гісторыя, «уваскрашаючы оперу «Маргер» забытага кампазітара Канстанціна Горскага, ладзячы поўную рэканструкцыю страчанай партытуры. Пра гэта мы паразмаўлялі ў студыі Польскага радыё з дырыжорам Іванам Касцяхіным і мэнаджаркай праекту і Вольга Цяшкевіч. Музыкі распавялі яшчэ як жывецца беларускім творцам у эміграцыі.

  41. 40

    Беларуска-мусульманка Хадзіжа стала тварам грамадскай кампаніі ў Польшчы 11.04.2025

    Беларуска Святлана Касцюк у дарослым жыцці памяняла рэлігію, перайшла на іслам і прыняла імя Хадзіжа. Яе твар можна пабачыць па ўсёй Варшаве на білбордах, у прыватнасці на гарадскіх прыпынках, ці ў гарадскім транспарце. Са здымкаў глядзіць прыгожая мусульманская жанчына ў каляровым хіджабе, з усмешкай на твары. Здымкі з’яўляюцца часткай грамадскай кампаніі, але пра гэта праз пару секунд. Хаджіжа  - актыўная жанчына, бізнес-лэдзі, якая, між іншым, арганізоўвае З’езды мусульманскіх жанчын у Варшаве. 

  42. 39

    Таццяна Нядбай: 2020 год не прайшоў бясследна для беларускай літаратуры

    19 сакавіка завяршылася падача заявак на прэмію Гедройця! Сёлета ў 13 раз будзе адбудзецца прызнанне гэтай найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Адным з арганізатараў конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляецца аб’яднанне «Беларускі ПЭН».  Мы паразмаўлялі са старшынёй арганізацыі Таццянай Нядбай пра тое, якія працэсы цяпер адбываюцца ў свеце беларускай літаратуры.

  43. 38

    У базе антраполага, эмігранта ў Польшчы Яўгена Малікава звыш 80 тысяч здымкаў элементаў традыцыйнага драўлянага дэкору

    Гамяльчаніна Яўгена Малікава затрымалі на 5 сутак, ён быў звольнены. Цяпер жыве і працуе ў Польшчы. Дзякуючы стыпендыі ЕС, вучоны мае магчымасць далей займацца даследаваннем традыцыі драўлянага аздаблення дамоў. 

  44. 37

    25 кніг на 25-годдзе «Камунікату», 500 гадзін аўдыёкніг у вольным доступе! Размаўляем з Яраславам Іванюком

    Інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат» сёлета спаўняецца 25 гадоў. Да юбілею абяцаюць выдаць 25 кніг і хваляцца ажно 500 гадзінамі аўдыёкніг у вольным доступе! Яраслаў Іванюк як раз вярнуўся з пятага еўрапейскага турнэ з Уладзімірам Арловым і дзеліцца ўражаннямі!

  45. 36

    «Рэлікт» выпусціў новы сінгл і рыхтуецца да канцэртнага туру па краінах Еўропы 13.03.2025

    Беларускі рок-гурт «Рэлікт» з 2022 года працуе і запісвае кампазіцыі ў Польшчы. Нядаўна музыканты выпусцілі новы сінгл, восенню плануюць выдаць новую кружэлку, а цяпер рыхтуюцца адправіцца ў канцэртны тур па Польшчы і не толькі. Двое музыкантаў калектыву наведалі нашу варшаўскую студыю. З імі гутарыла Наталля Грышкевіч.

  46. 35

    Тры мастачкі. Тры «светлыя душы ў змрочны час» 03.03.2025

    Ці можна ў прымусовай эміграцыі рабіць штосьці пазітыўнае? Так, калі твая душа патрабуе пазітыву і светлых пачуццяў і уражанняў, калі нават ў змрочныя часы ёсць жаданне пазітыўнай творчасці. У гэтым перакананы мастачкі: Ірына і дзве Яўгеніі.

  47. 34

    Беларускі даследчык тлумачыць, як палітычная тэрміналогія ўплывае на спосаб мыслення? 28.02.2025

    Навуковае даследаванне на гэтыю тэму зрабіў беларускі даследчык Антон Дзінэрштайн, звязаны з Інстытутам славістыкі Польскай акадэміі навук.

  48. 33

    Малады беларус выдаў у Варшаве кнігу пра беларускае пакаленне Z пасля 2020 года

    Відэаблогер і пісьменнік Макар Валынкін выдаў у Варшаве сваю першую кнігу «Апошняе пакаленне». У кнізе ідзе аповед пра беларускую рэальнасць пасля 2020 года. Паводле Макара, у творы ён хацеў паказаць цэлы спектр эмоцый беларусаў: расчараванне, апатыю, пачуццё безвыходнасці, але адначасова радасць і надзею. З Макарам Валынкіным размаўляе Валеры Саўко.

  49. 32

    Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве разважае пра фінансаванне беларускіх НДА ў Польшчы 04.02.2025

    Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа заявіла, што стрымлівае фінансаванне міжнародных грантаў (USAID) на карысць роўнасці і прасоўвання дэмакратыі. Арганізацыі трэцяга сектару, якія карысталіся амерыканскімі фондамі, могуць трапіць у складаную сітуацыю, калі гэтая дапамога была адзінай або асноўнай крыніцай падтрымкі. А якімі крыніцамі фінансавання карыстаюцца беларускія арганізацыі ў Польшчы, ці рашэнне амерыканскага лідара з’яўляецца вялікай праблемай? Аб гэтым разважае кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

  50. 31

    Калі ты эмігруеш у Еўрасаюз, перад табой адкрываюцца вялікія магчымасці — беларускі дызайнер пра жыццё ў Польшчы 04.02.2025 18:00:33

    Самае складанае – гэта пачаць, знайсці нейкую зямлю пад нагамі, а потым усё нармалізуецца, – лічыць юнак, які працуе графічным дызайнерам і завочна вучыцца ва ўніверсітэце.

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.

HOSTED BY

Polskie Radio S.A.

CATEGORIES

Frequently Asked Questions

How many episodes does Беларусы ў Польшчы і ў свеце have?

Беларусы ў Польшчы і ў свеце currently has 50 episodes available on PodParley. New episodes are automatically indexed when they're published to the podcast feed.

What is Беларусы ў Польшчы і ў свеце about?

Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі,...

How often does Беларусы ў Польшчы і ў свеце release new episodes?

Беларусы ў Польшчы і ў свеце has 50 episodes. Check the episode list to see recent publication dates and frequency.

Where can I listen to Беларусы ў Польшчы і ў свеце?

You can listen to Беларусы ў Польшчы і ў свеце on PodParley by clicking any episode. We provide an embedded audio player for direct listening, and you can also subscribe via your preferred podcast app using the RSS feed.

Who hosts Беларусы ў Польшчы і ў свеце?

Беларусы ў Польшчы і ў свеце is created and hosted by Polskie Radio S.A..
URL copied to clipboard!