Skip to content
Праскі акцэнт podcast artwork

PODCAST · news

Праскі акцэнт

by Радыё Свабода

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.

Publisher-supplied feed metadata · PodParley refreshed Mar 6, 2025 · Source feed

Episodes

  1. Паляваньне КДБ у Маскве: справа Кастусёва, Фядуты, Зянковіча

    У чым прычыны арышту гэтых асобаў? Ці ня стала гэта вынікам правакацыі КДБ? Хто арыштоўваў Фядуту і Зянковіча? На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць палітолягі Павал Вусаў і Дзьмітры Балкунец.

  2. Былыя чыноўнікі пра стужку Пуцілы

    Ці абмяркоўваюць чыноўнікі багацьце Лукашэнкі? Ці аднолькавыя схемы валоданьня маёмасьцю ў кіраўнікоў Беларусі і Расеі? Дзе ляжаць грошы Лукашэнкі? Якой будзе рэакцыя чынавенства на стужку «Лукашэнка. Залатое дно»? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць чальцы Народнага антыкрызіснага...

  3. Што знайшлося на «залатым дне» Лукашэнкі?

    На каго зробіць уражаньне стужка «Лукашенко. Золотое дно»? Ці будзе яго эфэкт такім жа, як эфэкт ад стужкі Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна»? Ці рэагуюць беларусы на карупцыю больш лагодна, чым расейцы і ўкраінцы? Як будзе рэагаваць на стужку афіцыйная прапаганда? Гэтыя пытаньні ў «Праскім...

  4. Свабоду слова – за краты

    Наколькі пераканаўчым было абвінавачаньне ў справе Чульцовай і Андрэевай? Якое палітычнае значэньне прысуду журналісткам «Белсату»? Якой рэакцыі Захаду можна чакаць на гэты прысуд? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць адвакат, чалец Народнага антыкрызіснага кіраваньня і сябра...

  5. Ператрусы ў БАЖ, «Вясьне» і РЭП/ Обыски в БАЖ, «Весне» и РЭП

    Чаму ператрусы ў праваабарончых і прафэсійных арганізацыях адбываюцца менавіта зараз? Якія іх дзеяньні могуць разглядацца як фінансаваньне пратэстаў? Дзе спыніцца гэты «каток» і што можа яго спыніць? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць рэдактарка «Беларускага партызану», былая…

    more
  6. Ці прызнае Эўразьвяз Ціханоўскую прэзыдэнтам?

    Днямі быў абнародаваны дакумэнт, складзены амбасадарамі дзяржаваў ЭЗ у Менску, які вызначае набор магчымых стратэгіяў Зьвязу адносна Беларусі. Які варыянт палітыкі абярэ кіраўніцтва ЭЗ? Чаму санкцыі, якія ўжо дзейнічаюць адносна афіцыйнага Менску, не прыносяць вялікага плёну? Ці можа паўплываць…

    more
  7. Чаго не хапае для перамогі? / Чего не хватает для победы?

    Ці праўда, што ключы да зьменаў у Беларусі – пераход прынамсі часткі сілавікоў на бок народу і зьмена пазыцыі Расеі? У якіх варунках гэта можа адбыцца? Якімі былі пляны рэвалюцыяў ва Ўкраіне, Армэніі і Кіргізстане? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць Валерыя Касьцюгова, галоўная...

  8. Ці будзе распродаж «фамільнага срэбра» Беларусі?

    Наколькі верагодная інфармацыя пра пляны продажу расейцам сыстэмаўтваральных беларускіх прадпрыемстваў - «Беларуськалія», «Гродно-Азот», БМЗ, Нафтану? Ці будуць амэрыканскія санкцыі адносна расейскіх пакупнікоў? Колькі часу вытрымае эканоміка Беларусі на існых рэзэрвах без зьнешніх уліваньняў?…

    more
  9. Калі і як пратэст робіцца рэвалюцыяй?

    Ці натхнілі пратэсты ў Беларусі пратэсты ў Расеі? Ці можна арганізаваць рэвалюцыю? Ці можа мірны пратэст адхіліць ад улады жорсткі рэжым? Над гэтымі пытаньні разважаюць гісторыкі Алясандар Пашкевіч і Яраслаў Шымаў.

  10. Спадчына Ельцына для Расеі і Беларусі

    Што значыў Барыс Ельцын для Расеі, кім ён увойдзе ў расейскую гісторыю, рэфарматарам, як Пётар І і Аляксандар ІІ, ці няўдачнікам, як Барыс Гадуноў і Мікіта Хрушчаў? Што значыў першы прэзыдэнт Расеі для Беларусі, які балянс плюсаў і мінусаў гэтай гістарычнай постаці? Чаму Ельцына шануюць Лукашэнка…

    more
  11. Лукашэнка хоча застацца прэзыдэнтам

    Ці азначаюць сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, што ён перадумаў мяняць Канстытуцыю і сыходзіць пасьля яе зьмены? Ягоныя словы пра амністыю – гэта крыж на гэтай прапанове? Якіх менавіта зьменаў заканадаўства дамагаецца ён і навошта яны яму, калі «часам не да законаў»? Гэтыя пытаньні ў Праскім...

  12. Усебеларускі сход і расейскія пратэсты

    Улады усё ж зьбіраюцца замацаваць канстытуцыйны статус Усебеларускага сходу. Якія рашэньні будзе прымаць гэты сход у лютым? Ці магчымыя крокі ў бок палітычнай лібэралізацыі? Як пратэсты ў Расеі паўплываюць на палітыку Крамля адносна Беларусі? Ці цяпер будзе Пуцін дамагацца ад Лукашэнкі...

  13. Учора – Менск, сёньня – Масква? /Вчера - Минск, сегодня — Москва?

    Што азначаюць сёньняшнія пратэсты ў Расеі? Ці зьвязаныя яны са шматмесячнымі пратэстамі ў Беларусі? Якія наступствы расейскіх пратэстаў для Беларусі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі: з Масквы – Барыс Гразоўскі, зь Менску – Віталь Цыганкоў, з Прагі – Аляксандар...

  14. Якой будзе Расея пасьля вяртаньня Навальнага? / Какой будет Россия после возвращения Навального?

    Ці можа вяртаньне і асуджэньне Аляксея Навальнага выклікаць палітычны пад'ём у Расеі? Якія высновы са справы беларускі Марыі Калесьнікавай вынікаюць адносна справы Навальнага? Наколькі беларуская і расейская палітыка сфакусаваная на асобах, на лідэрах? Учынак Навальнага – прыклад для лідэраў...

  15. Страляць і садзіць у канцлягеры: рэцэпты Карпянкова

    Ці атрымалі сілавікі carte blanche на любое ўжываньне баявой зброі? Ці гатовыя яны пераступаць церазь сябе, як іх заклікаў Карпянкоў? Чаму канцлягеры, пра якія ён гаварыў, не былі пабудаваныя? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць былы старшы сьледчы Сьледчага камітэту, удзельнік...

  16. Чым небясьпечныя для Лукашэнкі «кніжныя людзі»?

    Пра што сьведчаць справы выдаўца Вінярскага і дызайнэра Лазара? Пашырэньне рэпрэсіяў на гуманітарную сфэры – агульная лёгіка рэакцыі ці асаблівасьць беларускага рэжыму? Ці існуе мяжа гэтага пашырэньня? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Віталь...

  17. Ціханоўская і Навальны: ці трэба вяртацца?

    Якія перавагі і недахопы вяртаньня ў сваю краіну палітычнага лідэра, калі пры вяртаньні існуе пагроза яго свабодзе, здароўю і жыцьцю? Гэтае пытаньне ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Казакевіч і мэтадоляг, філёзаф, грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч.

  18. Контрарэвалюцыі ў Беларусі: Ад паўстаньня Каліноўскага да беларускай рэвалюцыі-2020

    Якім быў гістарычны досьвед эпохаў палітычнай рэакцыі ў Беларусі: пасьля паўстаньня 1863 году, пасьля расейскай рэвалюцыі 1905 году, пасьля Плошчы-2010? У якой ступені брутальнасьць рэакцыі абумоўлена псыхалягічнымі асаблівасьцямі яе лідэраў? Што ў гісторыі паўтараецца са стагодзьдзя ў…

    more
  19. Канстытуцыю далі ... і ў астрог нас павялі.

    Чаму Лукашэнка заплянаваў падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі да канца 2021 году? Якая роля ў гэтых плянах Усебеларускага народнага сходу? Што можа супрацьпаставіць апазыцыя гэтым плянам? Якой будзе рэакцыя Масквы на такія пляны Лукашэнкі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць…

    more
  20. Рэакцыя на «стужкі КДБ Беларусі» ва Ўкраіне, у Расеі і на Захадзе

    Абнародаваньне інфармацыі аб плянах КДБ Беларусі забіць палітычных эмігрантаў — ці зробіць гэта Лукашэнку і яго паплечнікаў тэрарыстамі ў вачах Захаду? Якую палітычную ролю адыграюць «стужкі генэрала Зайцава» ва ўкраінскіх спрэчках наконт справы Паўла Шарамета? Якую ролю адыграла і адыграе Расея…

    more
  21. Якія варыянты завяршэньня крызісу ў Беларусі

    Як зьбіраецца мяняць Канстытуцыю Лукашэнка? Ці можа пратэст скарыстацца Ўсебеларускім сходам? Ці даможацца Расея сваіх мэтаў наконт канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і публіцыст,...

  22. Вяртаньне і адстаўка арцыбіскупа Кандрусевіча: кампраміс ці капітуляцыя?

    Чаму Папа Рымскі Францішак задаволіў прашэньне аб адстаўцы арцыбіскупа Кандрусевіча? Што атрымала ад гэтага Каталіцкая царква? Чым тлумачыцца прызначэньне часовым перамнікам біскупа Казімера Велікасельца? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту...

  23. Сакрэт Усебеларускага народнага сходу

    Ці зьбіраецца Лукашэнка праз Усебеларускі сход зьмяніць Канстытуцыю? Ці зможа і ці захоча Расея прымусіць Лукашэнку выканаць сочынскія абяцаньні? Ці скончылася беларуская рэвалюцыя? На гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце адказваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Вадзім Мажэйка.

  24. Ці заставацца Беларусі пасьля Лукашэнкі ў саюзах з Расеяй?

    Як павінныя будавацца адносіны з Расеяй будучай Беларусі без Лукашэнкі? Ці варта Беларусі заставацца ў тых саюзах з РФ, у якіх яна знаходзіцца зараз – у саюзнай дзяржаве, АДКБ і Эўразійскім эканамічным саюзе? Як магчыма, застаючыся ў саюзах з Расеяй, не ўцягвацца ў яе канфрантацыю з Захадам?

  25. Год рэвалюцыі

    Чаму ў Беларусі адбылася рэвалюцыя, якую мала хто прадказваў? Калі б не падтрымка Расеі, Лукашэнка сышоў бы? Ці прайграў гандызм у Беларусі? Чаму рэвалюцыя адбылася пад бел-чырвона-белым сьцягам? Над гэтымі пытаньнямі ў Праскім акцэнце разважаюць заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости»...

  26. Санкцыйны бізун для Лукашэнкі/ Санкционный кнут для Лукашенко

    Які прынцып уключэньня асобаў у санкцыйны сьпіс – датычнасьць да рэпрэсіяў ці апаратная «вага»? Ці далі эфэкт папярэднія санкцыі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць беларускі і польскі палітолягі Кацярына Шмаціна і Каміль Клысінскі.

  27. Байдэн для Амэрыкі, Беларусі і сьвету.

    Ці здолее прэзыдэнт Байдэн пераадолець раскол амэрыканскага грамадзтва? Зрынаньне помнікаў, рух BML — гэта ўсё разгарыцца зь яшчэ большай сілай ці пойдзе на спад? У чым ён працягне палітыку Трампа? Адносіны з Расеяй і Кітаем — што зьменіцца? Што адбудзецца з амэрыканскім лідэрствам у сьвеце? Пры...

  28. Мяжа на замку: Чаму забаранілі наземны выезд з Беларусі?

    Ці стала сапраўднай прычынай забароны пандэмія COVID-19? Чаму раней выезд не абмяжоўвалі, а нават заахвочвалі эміграцыю непажаданых асобаў? На якія наступствы забароны ўлады разьлічваюць? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» з аглядальнікам Радыё Свабода Юрыем Дракахрустам абмяркоўваюць блогер…

    more
  29. Кебіч, а не Лукашэнка: альтэрнатыўная гісторыя Беларусі.

    Якім застанецца ў беларускай гісторыі першы прэм'ер незалежнай Беларусі, які падпісаў Белавескія пагадненьні? Што ён здолеў зрабіць, а што – не? Што згубіла Беларусь з-за яго? Якім быў бы шлях Беларусі, калі б першым прэзыдэнтам стаў Кебіч? Над гэтымі тэмамі ў Праскім акцэнце разважаюць Сяргей...

  30. КДБ знайшоў «сакральных» тэрарыстаў

    Ці не падобная справа «банды Аўтуховіча» на справы «Белага легіёну» і вагнэраўцаў, ці ня ёсьць новая справа правакацыяй КДБ? Ці зьяўляецца тэрорам тое, у чым групу Аўтуховіча абвінавачваюць? Ці стала гэтая справа праявай радыкалізацыі беларускага грамадзтва і хто за гэта адказны? Гэтыя тэмы ў...

  31. Беларусь бяз SWIFT: за і супраць / Беларусь без SWIFT: за и против

    Якія наступствы можа мець адключеньне беларускіх банкаў ад міжнароднай сыстэмы банкаўскіх разьлікаў SWIFT? На каго будзе скіраванае абурэньне беларусаў — на ўлады, якія да гэтага давялі, ці на тых, хто адключыў? Пра што сьведчаць вынікі апытаньня на плятформе „Голос“ аб стаўленьні да адключэньня...

  32. Ці прымуць у Крамлі Ціханоўскую? /Примут ли в Кремле Тихановскую?

    Ці можа Пуцін сустрэцца зь Ціханоўскай? Навошта Крамлю канстытуцыйная рэформа ў Беларусі і сыход Лукашэнкі? Ці не падмане Лукашэнка Пуціна? Ці вядзе Крэмль касьцінг перамнікаў Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні аглядальніка Свабоды Юрыя Дракахруста адказвае расейскі апазыцыйны палітык, былы намесьнік...

  33. Лукашэнка сыходзіць?/Лукашенко уходит?

    Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэта абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітолягі Рыгор…

    more
  34. Новыя абліччы пратэсту і падаўленьня/Новые облики протеста и подавления

    Чаму супраць нядзельнага маршу ўлады кінулі такія вялікія сілы? Якія тэндэнцыі пратэсту? Ці назіраецца яго радыкалізацыя? Над гэтымі тэмамі ў Праскім акцэнце разважаюць заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости» Пётар Кузьняцоў і палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

  35. Як будаваць адносіны з Расеяй? / Как строить отношения с Россией?

    Якія дамовы з Расеяй варта захаваць, якія — зьмяніць, якія — скасаваць? Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць ІТ-прадпрымальнік, сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў, палітоляг Юры Паўлавец і шэф-рэдактар часопіса «Архэ», гісторык Аляксандар Пашкевіч.

  36. Ці сапраўды пагроза беларускай незалежнасьці зьменшылася

    Ці сапраўды пагроза беларускай незалежнасьці зьменшылася пасьля таго, як у Расеі заявілі пра канстытуцыйную рэформу? Як падзеі ў Расеі могуць паўплываць на варыянты транзыту ўлады ў Беларусі? Ці зьменіцца стаўленьне расейскага кіраўніцтва да Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні ў перадачы «Праскі акцэнт»...

  37. Мацкевіч супраць аўтара нашумела артыкулу «Коммерсанта»: да чаго вядзе «паглыбленая інтэграцыя»?

    Наконт праграму паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі і іншых інтэграцыйных праектаў спрачаюцца намесьнік рэдактара расейскай газэты «Коммерсант» Дзьмітры Бутрын і філёзаф, грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч.

  38. Гордзіеў вузел Брэксыту вачыма брытанскіх беларусаў

    Што будзе з Брытаніяй за прэм’ерам Борысам Джонсанам? Ці азначае цяперашняя сытуацыя з Брэксытам правал дэмакратыі? Ці застанецца Брытанскае каралеўства абʼяднаным? Абмяркоўваюць беларусы — жыхары Вялікай Брытаніі: юрыст Яраслаў Крывой і тэатральны рэжысэр Мікалай Халезін.

  39. «Беларуская мова вытрымала найгоршы час пасьля рэфэрэндуму 1995 году і выжыла»

    Ці сапраўды цяпер адбываецца мяккая беларусізацыя і хто яе праціўнікі і прыхільнікі? Якая будучыня чакае беларускую мову пасьля зьмены ўлады? Гісторык, намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Наша гісторыя» Алесь Пашкевіч і Дырэктар беларускай патрыятычнай крамы symbal. by Павал Белавус.

  40. Чаму Беларусь такая савецкая

    Чым была для сучаснай Беларусі БССР, створаная 100 гадоў таму? Чаму і зараз краіна такая савецкая? Чаму ўлада не сьвяткуе юбілей БССР? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць гісторыкі Аляксандар Краўцэвіч і Павал Церашковіч. Вядзе перадачу Юры Дракахруст

  41. Забарона на начны продаж алькаголю ў Менску: традыцыя супраць прагрэсу

    Якія матывы пераважалі ў гэтым рашэньні? Які беларускі і замежны досьвед плёну начных абмежаваньняў продажу сьпіртнога? Як адрэагавалі на рашэньне кіраўніка дзяржавы сацыяльныя сеткі?

  42. Якая палітычная падбіўка "справы Белта"

    Якая палітычная падбіўка "справы Белта", чаму абвінавачваньне ў крадзяжы інфармацыі суправаджаецца павальнымі ператрусамі і арыштамі? Што спрабуе прадухіліць улада гэтай справай? Што ў гэтай сытуацыі можа зрабіць беларускае грамадзтва, праваабарончая супольнасьць і Захад? Гэтыя пытаньні...

  43. Карупцыя — як шмаравідла

    Чаму хвалі карупцыйных справаў у Беларусі такія масавыя? Больш ці менш стала карупцыі ў параўнаньні з 1994 годам? Вынік барацьбы з карупцыяй у Беларусі — швэдзкая чысьціня ці сталінскі 37-ы год?

  44. Каму патрэбныя мігранты

    Наколькі слушная дзяржаўная міграцыйная палітыка ў Беларусі? Чаму беларусы баяцца мігрантаў? Па гэтых пытаньнях у Праскім акцэнце спрачаюцца сузаснавальніца праваабарончага цэнтру Human Constanta Наста Лойка і кіраўнік амэрыканскай юрыдычнай фірмы Юрась Зянковіч. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

  45. Ці магчыма вырашыць канфлікт вакол рэстарацыі ў Курапатах юрыдычным чынам

    Дыскутуюць грамадзкі дзяяч, палітык Зьміцер Дашкевіч і шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько. Вядзе перадачу Юры Дракахруст

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.

HOSTED BY

Радыё Свабода

Produced by svaboda.org

CATEGORIES

Frequently Asked Questions

How many episodes does Праскі акцэнт have?

Праскі акцэнт currently has 50 episodes available on PodParley. New episodes are automatically indexed when they're published to the podcast feed.

What is Праскі акцэнт about?

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.

How often does Праскі акцэнт release new episodes?

Праскі акцэнт has 50 episodes. Check the episode list to see recent publication dates and frequency.

Where can I listen to Праскі акцэнт?

You can listen to Праскі акцэнт on PodParley by clicking any episode. We provide an embedded audio player for direct listening, and you can also subscribe via your preferred podcast app using the RSS feed.

Who hosts Праскі акцэнт?

Праскі акцэнт is created and hosted by Радыё Свабода.
URL copied to clipboard!