Skip to content
ПіК Свабоды podcast artwork

ПіК Свабоды

by Радыё Свабода

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

From the show's RSS feed, refreshed Nov 20, 2026. Source feed.

Subscribe Bookmark

Episodes

  1. Палітвязьні будуць сядзець? Лукашэнка хоча ў перамовы. Беларусь — пляцдарм гібрыднай вайны?

    Ці ёсьць шанцы на вызваленьне палітвязьняў? Хто выйшаў пераможцам з саміту лідэраў ЗША, Кітая і Расеі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і прадстаўніком ініцыятывы Belpol Аляксандрам Кабанавым.

  2. Суды рыхтуюць да вайны. Чаму праваліўся імпічмэнт Лукашэнкі? Таямніца Крэўскага замка

    Лукашэнка загадаў судам рыхтавацца да вайны. Але ці можна так? Улады прызналі, што дамагаюцца зьняцьця амэрыканскіх санкцыяў узамен за палітвязьняў. А што Менск можа прадаць яшчэ? У Беларусі экстрэмісцкім прызналі нават чат аматараў валейболу. Роўна 30 гадоў таму ў Беларусі пачалася спроба…

    more
  3. Статкевіч хвалюецца за Ціханоўскага? Лукашэнка хоча на перамовы. Беларусы ў купэ са знакамітасьцямі

    Чаму Мікола Статкевіч заклікаў Сяргея Ціханоўскага вярнуцца да самога сябе? Навошта Лукашэнка даў інтэрвію францускаму часопісу? Навошта ўлады працягваюць спэцыяльныя вытворчасьці супраць беларусаў за мяжой? Што запатрабавала ад афіцыйнага Менску Міжнародная арганізацыя працы? Чаму беларусаў...

  4. Што засталося ад Крымскага мосту? Бюджэт без падтрымкі Расеі. Рэпрэсіі за беларушчыну

    Як Украіна правяла маштабную апэрацыю супраць Крымскага мосту і што гэта азначае для Расеі? Чаму бюджэт Беларусі на наступны год больш сьціплы за папярэднія, і ці зможа Менск разьлічваць на расейскую дапамогу? Пра што сьведчыць жорсткі прысуд кіраўніцы культурнай прасторы «Парасон»? За што…

    more
  5. Генэрал на чале Віцебшчыны. Какошнікі на канцэрце Кадышавай. 50 дзён на адмену «экстрэмізму»

    Улады публічна прызналі, што над Беларусьсю лётаюць украінскія і расейскія дроны. Чаму былога кіраўніка Генэральнага штабу Муравейку, які адпрацаваў намесьнікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, прызначылі кіраўніком Віцебшчыны? Чаму беларусы ў какошніках фанацеюць на канцэрце...

  6. Лойка: Лукашэнка больш цьвяроза ацэньвае рэальнасьць, чым Пуцін

    Пра што сьведчаць апублікаваная хакерамі расейская база стратаў у вайне і тое, колькі ў ёй ураджэнцаў Беларусі? Колькі праўды ў заявах Лукашэнкі пра хуткае заканчэньне расейскай вайны ва Ўкраіне і пра тое, што Беларусь і Расея не рыхтуюцца ваяваць з NATO і Эўразьвязам? Чаму сын Лукашэнкі езьдзіў…

    more
  7. Як караюць афіцэра КДБ, які апублічыў размовы пра забойства. Схема Лукашэнкі з Додзікам

    Экс-падпалкоўніку КДБ Аляксею Храловічу, які апублічыў тэлефонныя размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зьняволеньня; спэцыяльныя пасланьнікі прэзыдэнта ЗША вядуць перамовы з Пуціным у Маскве, а ў Дубліне Зяленскі сустрэўся зь Ціханоўскай. Таксама разьбіраемся, як Беларусь рээкспартуе...

  8. Дроны ляцяць, улады маўчаць. Сустрэча Дзьмітрыя Лукашэнкі з шэйхам. Сапсаваныя яйкі па высокай цане

    Чаму ўлады Беларусі папярэджваюць пра прылёт дронаў Літву, але не сваіх грамадзянаў? Што расейцы на перамовах расказвалі амэрыканцам пра нібыта захопленыя імі тэрыторыі Ўкраіны? Пра што Лукашэнка амаль чатыры гадзіны размаўляў з Пуціным? І што рабіў у Эміратах ягоны сын Дзьмітры? Таксама – пра...

  9. Лукашэнка, Пуцін і кацяняты. Даносы і прысуд Васінай. Скандальны помнік у Быхаве

    Лукашэнка паляцеў у Расею на сустрэчу з Пуціным. Што абмяркоўваюць тэт-а-тэт? Чаму карыстальнікі сацсетак крытыкуюць відэа Лукашэнкі з кацянятамі? Як беларусаў здаюць сілавікам праз даносы ў сацсетках? Што ня так з помнікам жанчыне-маці ў Быхаве? І колькі інстанцый трэба абыйсьці ў санаторыі…

    more
  10. 1500 беларусаў загінулі за Расею? Трагедыя ў Кракаве. Сакрэт пераможцаў Гедройця

    Колькі беларусаў загінула на вайне Расеі супраць Украіны? Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве? Лукашэнка зноў узяўся за разьвіцьцё рэгіёнаў. Пра што сьведчыць прыклад Шклоўскага раёну, які за час ягонага прэзыдэнцтва страціў амаль палову насельніцтва? Чаму латвійскі…

    more
  11. Спрэчка Касьцюговай і Кучынскага. Фрыдман – пра новыя ролі Лукашэнкі. Вынікі тыдня

    У сёньняшнім выпуску праграмы «ПіК Свабоды» палітоляг Аляксандар Фрыдман дапаможа разабрацца ў міжнародных амбіцыях Лукашэнкі і выніках выбараў у ЗША. А прадстаўнік Офісу Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і грамадзкая дзяячка Настасься Касьцюгова паспрачаюцца пра тое, хто і як дамагаецца вызваленьня...

  12. Ціханоўская пакрыўдзілася. Цапкала паскардзіўся Трампу на Літву

    Расказваем пра падзеі 5-га лістапада і тлумачым, што яны значаць. У былы саўгас Лукашэнкі ўкладуць амаль 30 млн даляраў. А навошта? Ціханоўская ўпершыню падрабязна адказала на публічную крытыку мужа. ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі. Што тая нарабіла? Судзяць вядомага арт-мэнэджара,...

  13. Выбары ў ЗША зачэпяць Беларусь. Зьніклі відэа Ціханоўскага. Канада ня пусьціць беларусаў на хакей

    Дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Кангрэс ЗША. Як вынікі выбараў могуць паўплываць на перамовы з уладамі Беларусі аб вызваленьні палітвязьняў? Амэрыканскі сэнатар, чые продкі паходзяць зь Беларусі, зноў абраны на сваю пасаду. Зь Ютуб-каналу Сяргея Ціханоўскага выдалілі некалькі ролікаў…

    more
  14. Чаму былая паплечніца расчаравалася ў Ціханоўскай. Навошта кіраўнік АБСЭ прыехаў да Лукашэнкі

    Па паказаньнях Рамана Пратасевіча палітвязьню далі 15 год турмы. Былая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту заявіла, што ня хоча, каб Сьвятлана Ціханоўская стала прэзыдэнткай Беларусі. Намесьніцай камандзіра беларускай роты дронаў ва Ўкраіне стала жанчына. У ПіКу Свабоды апавядаем пра...

  15. Пра што маўчалі арганізатары пратэстаў. Кібэрпартызаны ўзламалі Расстат. Беларусы адзначаюць Дзяды

    Эдуард Пальчыс заявіў, што быў асноўным каардынатарам пратэстаў 2020 году, а кібэрпартызаны ўзламалі расейскую статыстычную службу. Сёньня беларусы адзначаюць Дзяды. У ПіКу Свабоды мы апавядаем пра навіны 2 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

  16. «Трэба, каб у нас быў нуль талерантнасьці да ідыётаў». Вынікі тыдня з Сашам Філіпенкам

    Як рэагаваць на праявы расізму з боку былых палітвязьняў? Як ставіцца да Пратасевіча? Што можа зьмяніць ліст групы былых палітвязьняў? Як Лукашэнка скарыстаў гуманітарную місію для жыхароў Алешак? Ці ёсьць рэжым у Беларусі вынікам Ночы расстраляных паэтаў за сталінскім часам? У «ПіКу Свабоды»...

  17. Фінаў аштрафавалі за «Лукашэнку-таракана». Сапега расказала пра паніку Пратасевіча

    Як гуманітарная місія зьвязала Беларусь з ініцыятывай Мэляніі Трамп? Чаму Соф’я Сапега ня верыць у вэрсію пра Пратасевіча як агента КДБ? І як у беларускай міліцыі маёр можа кіраваць палкоўнікамі? У «ПіКу Свабоды» расказваем пра падзеі 29 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

  18. Лукашэнка абяцае амністыю для жанчын. Статкевіч крытыкуе ліст палітвязьняў. Знос дамоў у Менску

    Лукашэнка анансуе новую амністыю, перадусім для жанчын. Ці закране яна палітвязьняў? Чаму зварот былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў выклікаў крытыку Міколы Статкевіча? Колькі насамрэч прапануюць за працу на беларускіх прадпрыемствах, якія запрашаюць работнікаў з Таджыкістану? Мы раскажам…

    more
  19. Першая рэакцыя на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Унікальнае фота 1926 году

    Што вядома пра трох беларусаў, якіх асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве»? Як прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы адрэагаваў на ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Ці паедуць таджыкістанцы на заробкі ў Беларусь, дзе ім абяцаюць ад 750 да…

    more
  20. Рэакцыя дачок зьніклых на прысуд Гараўскаму. Спрэчка вакол ліста палітвязьняў. Вяртаньне Мачада

    Суд у Швайцарыі прызнаў былога байца спэцатраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні Красоўскага. Але не Захаранкі. Як зрэагавалі дочкі Красоўскага і Захаранкі? Як палітвязьні, праваабаронцы і аналітыкі ацанілі ліст палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Як у Вэнэсуэле...

  21. Трамп, Пуцін і Беларусь: што рыхтуецца за кулісамі

    Ці можа вялікая зьдзелка Трампа і Пуціна закрануць Беларусь і што Крэмль хоча атрымаць ад Вашынгтону? Чаму беларускія хрысьціянскія дэмакраты сустракаюць 100-годзьдзе БХД фактычна дзьвюма плынямі і ў чым разыходзяцца Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі? А таксама — Маргарыта Ляўчук рыхтуе вялікі...

  22. Лукашэнка таргуецца з ЗША? Сын Сахашчыка зьнік бязь вестак. Караоке пад песьню Z-сьпявачкі

    Лукашэнка кажа пра прагрэс у перамовах з ЗША, але ці атрымаецца дамовіцца пра новыя вызваленьні палітвязьняў? Міністры абароны Расеі і Беларусі абмяркоўваюць сумесныя вайсковыя вучэньні. Як сын былога «вайсковага міністра» Сахашчыка апынуўся ў расейскай базе зьніклых бязь вестак? І што…

    more
  23. Ацяпленьне даражэе. Загадка адстаўкі кіраўніка Віцебшчыны. Маргарыта Ляўчук вяртаецца

    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам, колькі беларусы будуць плаціць за ацяпленьне ў лістападзе, чаму выклікае пытаньні адстаўка кіраўніка Віцебскай вобласьці. Таксама — навошта экскурсаводам ведаць дзяржаўную ідэалёгію і чаму Лукашэнка ў Дзень бацькі загаварыў пра абарону краіны. А яшчэ —…

    more
  24. Каму належыць беларускі Wildberries. Новы прысуд у справе «Гаюна». Лукашэнка прызначыць акадэмікаў

    Хто зарабляе на беларускім Wildberries і як гэта зьвязана з атачэньнем Лукашэнкі? Хто набыў вілу за 4 з паловай мільёны даляраў ля Менскага мора? Чаму Лукашэнка вырашыў сам прысвойваць званьні акадэмікаў? Чым будуць займацца амбасады Беларусі ў Паўночнай Карэі і М'янме? Былога намесьніка…

    more
  25. 19 гадоў афіцэру спэцназу за «здраду дзяржаве». Золата «Вагнэра» і пагромы ў Эўропе

    У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 19 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Дывэрсанты, мабілізацыя і «ваенны час». Што ўпершыню адпрацоўвалі Ўнутраныя войскі Беларусі. Тры месяцы вагнэраўцы вывозяць золата з ЦАР у Беларусь - сьцвярджае WSJ. Трамп супраць Зяленскага: спрэчка…

    more
  26. «Лукашэнка рыхтуе Беларусь да мінулай вайны», — Аляксандар Класкоўскі

    Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? Што азначаюць зьмены ў вайсковым кіраўніцтве Беларусі? Ці магчыма аб’яднаньне ўсёй апазыцыі ў адну структуру, як прапануе Ціханоўскі? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем галоўныя падзеі гэтага тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва...

  27. Новы галоўны разьведчык Лукашэнкі. Расейскія дроны ў Беларусі. Маск супраць Зяленскага

    Расейскія дроны ізноў заляталі ў Беларусь, а Ўкраіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ. Як абмежаваньні Starlink паўплывалі на ўкраінскія баявыя апэрацыі? Лукашэнка прызначыў кіраўніком вайсковай выведкі палкоўніка, якога падазраюць у датычнасьці да разгону пратэстаў у 2020 годзе. Чым ён будзе...

  28. Ціханоўскі прапануе аб’яднаць апазыцыю. Што робіцца са Starlink ва Ўкраіне. «Тындэр» для сабачнікаў

    Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны? Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі беларусак з…

    more
  29. Беларусь — мішэнь NATO? Лукашэнка ўскладняе дапамогу дзецям. «Яндэкс» дае збоі

    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 13 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Чаму ў выпадку нападу Расеі на NATO пад ударам можа апынуцца Беларусь? Як палітыка Лукашэнкі ставіць краіну пад пагрозу – у ацэнках экспэртаў і палітыкаў. Дапамога дзецям з інваліднасьцю сутыкнулася…

    more
  30. Расейцы трэніруюцца ў Беларусі. Цэны ўзьлятуць яшчэ больш. Арышты пасьля канцэрту Каржа

    Мы расказваем пра галоўныя падзеі 12 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Пасьля ўдараў па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў Расеі беларусы сутыкнуліся са збоямі таксі і дастаўкі. У Беларусі пачаліся вучэньні АДКБ з удзелам расейскіх вайскоўцаў. NYT піша, што ЗША прапаноўвалі Расеі дазволіць экспарт...

  31. Лукашэнка пагражае суседзям. Забаронены раман пра Ціханоўскіх. Чума з Расеі?

    Што можа зьмяніць ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра? Ці можа Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі стварыць новую плынь апазыцыі? Як знакаміты францускі пісьменьнік зрэагаваў на забарону ў Беларусі сваёй кнігі пра Рамана Пратасевіча? Ці могуць расейскія турысты завезьці чуму ў Беларусь? У «ПіКу...

  32. Расейскі дрон у Беларусі: падрабязнасьці атакі і рэакцыя ўладаў

    Расказваем пра падзеі 8 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Расея атакавала памежныя зь Беларусьсю рэгіёны. Прынамсі адзін рэактыўны дрон заляцеў на Гомельшчыну Як адбывае тэрмін сьледчы, які закрыў партал Tut.by. Кнігу францускага пісьменьніка прызналі пагрозай бясьпекі Беларусі. Ён…

    more
  33. Латвія дазволіць памежнікам страляць. Гуцэрыеў і Шаўцоў бяз санкцый. Касьмічная турыстка стала маці

    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 7 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Тэмы выпуску: у Латвіі прапанавалі страляць на мяжы па агрэсіўных мігрантах ці дывэрсантах зь Беларусі; чаму Эўразьвяз выключыў з санкцыйнага сьпісу бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова…

    more
  34. Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве»

    У праграме "Пік Свабоды" апавядаем пра навіны 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Тэмы выпуску: Лукашэнка на палігоне запатрабаваў ад навукоўцаў як мага хутчэйшых вынікаў у вайсковай сфэры; у Менску заўважылі грузавікі, падобныя да МАЗаў, але зь іншымі шыльдамі. Навошта для экспарту могуць...

  35. Ціханоўскі гуртуе абураных Офісам Ціханоўскай. Генэрал Лукашэнкі зоймецца Тык-Токам

    Расказваем пра падзеі 5-га кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Стала вядома, чым будзе займацца пры Лукашэнку генэрал-маёр Павал Муравейка У школах Беларусі пачалі скарачаць настаўнікаў. Па якіх прадметах? Ціханоўскі гуртуе вакол сябе людзей, незаводаволеных незалежнымі мэдыя. Прарасейскі...

  36. «Дэмсілы для Польшчы больш не партнэр №1 у Беларусі»

    У пятнічным “ПіКу Свабоды” мы падводзім вынікі тыдня. Дональд Трамп вылучыў свайго спэцпасланьніка па Беларусі Джона Коўла на новую пасаду. Ці перашкодзіць гэта вызваленьню беларускіх палітвязьняў. Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў пра невялікую адлігу ў Беларусі і…

    more
  37. Калесьнікава пра Коўла. Зьмены ад 1 кастрычніка. Чый Шагал?

    Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь Беларусьсю – што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы? Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША? Чаму заява расейскага...

  38. Коўл атрымлівае новую пасаду: што будзе зь беларускімі палітвязьнямі?

    Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя – Беларусь. Звальненьні...

  39. Міністар за кратамі, прымус да БРСМ, Расея атакуе Кіеў з дапамогай Беларусі

    Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуле Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у адстаўку дыплямат Андрэй Дапкюнас? Што адбываецца за кратамі з былым міністрам прыродных рэсурсаў? Чаму Латвія ўзмацніла кантроль за беларускім...

  40. Сілавік з «Масквой у галаве». Як Зельцар застрэліў афіцэра КДБ. Статкевіч паказаў свой «катэдж»

    Сілавік, які прапаноўваў «прарубіць калідор зь Беларусі да Балтыкі», стаў намесьнікам старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. 5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Узгадваем справу Андрэя Зельцара. Мікола Статкевіч расказаў, чаму ня можа пераехаць у...

  41. Шрайбман пра вынікі тыдня: Вязьні на волі, Ціханоўскі супраць Ціханоўскай, калій для ЗША

    Ці вызваленьне яшчэ 15 вязьняў ёсьць вынікам перамоваў Лукашэнкі з спэцпасланьнікам Трампа? Якія галоўныя вынікі ўдзелу дзьвюх беларускіх дэлегацый на Генасамблеі ААН – афіцыйнага Менску і дэмсілаў Беларусі? На якіх умовах Эўразьвяз можа зьняць санкцыі зь беларускага калію? Чаго дамогся Сяргей...

  42. Ціханоўскі не спыняецца. Кубракоў канчаткова разьвязвае рукі міліцыі. Lady Gaga і беларус

    Кіраўнік МУС Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам дзейнічаць без санкцыі пракурора. Да чаго гэта можа прывесьці? Тлумачыць былы выкладчык Акадэміі МУС Аляксандар Азараў. Беларусы, якія працуюць за мяжой, пералічылі ў Беларусь больш за 1 мільярд даляраў. Ці шмат гэта? Расказвае эканамістка...

  43. Ціханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку, новы будынак амбасады Польшчы

    Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску. Як намер Коўла вызваляць і расейскіх палітвязьняў паўплывае на працэс вызваленьня беларускіх...

  44. Чаму Трампу можа не дастацца калій зь Беларусі

    Трамп разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх угнаеньняў. Але ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць? У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара У Варшаве затрымалі...

  45. 17 «пераемнікаў Лукашэнкі». NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка»

    Расказваем пра падзеі 21 верасьня і тлумачым, што яны значаць. Лукашэнка прыняў у сябе Шэймана з тоўстымі папкамі. Пра што гаварылі? Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў «амэрыканцы». Яго арыштавалі па карупцыйнай справе. Хто самыя ўплывовыя людзі ў атачэньні Лукашэнкі. Выйшаў вялікі аналіз...

  46. Чаму Лукашэнку і Трампу не ўдаецца «вялікая зьдзелка»

    У праграме «ПіК Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня і разам з экспэртамі тлумачым іх значэньне. Джон Коўл дамогся вызваленьня чарговых 25 палітвязьняў і расказаў, што стрымлівае гэты працэс. Гаворым пра гэта з палітолагам Паўлам Вусавым. Сябра Каардынацыйнай рады Яўген Караулаў расказаў, што ўжо…

    more
  47. 32 000 эўра для вызваленых. Былы пасол Расеі атрымаў зямлю ў Драздах. Беларуска выйшла з турмы ў ЗША

    Чым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні. Прапаганда з дапамогай штучнага інтэлекту расказвае, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску з анкалягічнай хваробай. Якім чынам былы расейскі...

  48. Каго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа

    Пасланьнік Дональда Трампа прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што палітвязьняў у Беларусі няма. Уначы зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон. Літоўскі міністар замежных спраў заявіў, што бесьпілётнік заляцеў зь...

  49. Забойства ў Менску і візіт прадстаўніка Трампа: што адбылося

    Расказваем пра падзеі 14-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл прыбыў у Вільню, чакаецца ягоная паездка ў Менск. Лукашэнка хоча супрацоўнічаць з Ватыканам у той час, калі перашкаджае каталіцкаму касьцёлу ў Беларусі Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве…

    more
  50. Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам

    Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita Руслан...

About this show

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Hosted by

Радыё Свабода

Produced by svaboda.org

Categories

Frequently asked questions

How many episodes does ПіК Свабоды have?

ПіК Свабоды has 50 episodes on PodParley. The most recent episode was published on November 20, 2026.

What is ПіК Свабоды about?

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

How often does ПіК Свабоды release new episodes?

ПіК Свабоды publishes daily, based on its 50 episodes since October 2026.

Who hosts ПіК Свабоды?

ПіК Свабоды is created and hosted by Радыё Свабода.
Link copied