PODCAST · news
Навіны свету за 5 хвілін
by Euroradio
Навіны з усяго свету за 5 хвілін. Кожную пятніцу. Вельмі коратка і на тваёй мове.
Episodes
-
Іх норавы: Францыя абараняе канкан, а Еўрасаюз плануе адгарадзіцца плотам
Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку.…
more -
SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's
SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's by Euroradio
-
Birkenstock супраць усіх і пратэсты ў Кітаі — #ІхНоравы
Гэты тыдзень быў багаты на паведамленні з ЗША. Заходняя Каліфорнія пакутуе ад пажараў, у той час як на ўсходзе будучы прэзідэнт Дональд Трамп шакуе людзей экстравагантнымі заявамі. Ён прапануе перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі і далучыць Канаду і Грэнландыю да ЗША. Але ёсць і галасы,...
-
Самагубства ў Cybertruck ды выжылы сярод ільвоў — #ІхНоравы
Урад Венесуэлы паабяцаў 100 тысяч долараў таму, хто дапаможа ў “паляванні” на апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах, а ў італьянскім горадзе цалкам забаранілі курэнне ў грамадскіх месцах. Пра гэта ды іншае чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
-
Іх норавы: Канец свету не за гарамі і лепшая кухня на зямлі
Легендарная сляпая вяшчунка баба Ванга прадказала, што ў 2025 годзе адбудзецца канец свету. Прадказанне супала з прагнозам Настрадамуса, але не спяшайцеся хавацца пад ложак. Бярыце прыклад з палякаў, якія спадзяюцца на лепшае і робяць усё, што ад іх залежыць — напрыклад, працягваюць змагацца з...
-
Іх норавы: Новы фільм пра Супермэна і самыя нявыхаваныя гарады Іспаніі
Кракаўскую ялінку прызналі самай прыгожай ялінкай у свеце. Яна абагнала нават навагоднюю ялінку ў Нью-Ёрку! Тым часам у Іспаніі склалі рэйтынг самых “выхаваных” і “нявыхаваных” гарадоў, а папулярны “дубайскі шакалад” у Германіі назвалі шкодным. Калі выйдзе новы “Супермэн” і падрабязней пра ўсё…
more -
Самая ўплывовая жанчына свету і кінатэатры для нудыстаў
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен стала самай уплывовай жанчынай свету, а самай лепшай у свеце закускай прызнаны літоўскі смажаны хлеб! Гэтыя навіны ніяк не звязаныя, проста планета падводзіць вынікі 2024 года. Тым часам 18-гадовы жыхар Індыі Гукеш Дамараджу стаў самым маладым чэмпіёнам...
-
Жанчына супраць аўтамата і найстарэйшая птушка свету — #ІхНоравы
Гэты тыдзень быў багаты на падзеі. Увага свету была скіраваная на Паўднёвую Карэю і ўвядзенне там ваеннага становішча на… шэсць гадзін. Інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі і гераіню сумятні — жанчыну, якая схапілася за аўтамат салдата. Пра яе, пра беспрэцэдэнтны прысуд у Бельгіі, вяртанне любімага...
-
Работнікі Vokswagen страйкуюць, а брытанцы легалізуюць эўтаназію — #ІхНоравы
Брытанскія дэпутаты хочуць легалізаваць асіставанае самагубства. ТікТок мог рассылаць дэзінфармацыю ў Ірландыі. Нямецкія рабочыя неўзабаве пачнуць страйк на заводах Volkswagen. Еўрадэпутаты разносяць у пух і прах спадчыну Ангелы Меркель. Расказваем, чым жыве свет, у штодзённай рубрыцы "Іх норавы".
-
Іх Норавы. Еўрапейская сталіца Калядаў і мемуары Ангелы Меркель пад ялінку
Вільню прызналі еўрапейскай каляднай сталіцай 2025 года. Тым часам жыхара Гамбурга асудзілі за тое, што той усталяваў у дзіцячым садку святочную ялінку. Які падарунак да Калядаў падрыхтавала Ангела Меркель сваім прыхільнікам і якім чынам пенсіянерка з Канады двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса…
more -
Трамп рыхтуе чысткі ў Пентагоне і кераміка за £1 млрд — #ІхНоравы
Традыцыйны агляд сусветных навін — за 30 кастрычніка 2024 года.
-
Нямецкія п'яніцы і нашчадкі кланаванай тхарыхі Антоніі — #ІхНоравы
У Сан-Дыега ў кланаванай тхарыхі нарадзіліся дзеткі — і гэта шыкоўная навіна! Скарачэнне колькасці чарнаногіх тхароў пачалося ў XX стагоддзі, але цяпер папуляцыя будзе расці. Тым часам у Германіі навукоўцы б'юць трывогу. Моладзь п’е — і часам вельмі-вельмі шмат. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў...
-
Іх норавы: Вяртанне вампіркі ды таямнічая пасылка
У Швецыі рэканструявалі вампірку, якая памерла 400 гадоў таму, а ў ЗША разгараюцца спрэчкі наконт інстаграмнай вавёркі. Адны людзі лічаць, што ёй не месца ў доме, іншыя разумеюць, што застануцца без любімай інстазорачкі. Ці прывядуць дыскусіі да чагосці канструктыўнага — гэта пытанне, як і тое…
more -
Пакт "аб ненападзе" і дзіцячы булінг — Еўразум за 21 кастрычніка | Новости Беларуси за 21 октября
Пакт "аб ненападзе" і дзіцячы булінг — Еўразум за 21 кастрычніка | Новости Беларуси за 21 октября by Euroradio
-
Маск купляе галасы Трампу, а свету пагражае нястача вады — #ІхНоравы
Мільярдэр Ілан Маск дапамагае Дональду Трампу стаць прэзідэнтам ЗША, а брытанскія музейшчыкі змагаюцца з акцыямі экаактывістаў. Дзе Еўрасаюз хоча ўтрымліваць дэпартаваных эмігрантаў і як можа змяніцца свет у наступнае дзесяцігоддзе, калі скончацца запасы прэснай вады.
-
Маршрутка будучыні, суд P. Diddy ды “гузак брэйк-дансера” — #ІхНоравы
Дацкія лекары выявілі новую хваробу. Без панікі, гэта не чарговая пандэмія, і праблема тычыць толькі танцораў брэйк-дансу, якія могуць хвілінамі круціцца на галаве. А ў Рыме вырашылі зрабіць платнай адну з галоўных славутасцяў гораду, якая і так штодзень атрымлівае шмат грошай. Пра гэта, а…
more -
Іх норавы: Боб Дылан супраць мабільнікаў і грыбочкі-галюцынагены
У Германіі адкрылі "Куфар Шындлера" — цяпер архіў дакументаў па выратаванні яўрэяў стаў дасяжны шырокай публіцы. Тым часам Боб Дылан забараніў карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас сваіх канцэртаў. Так музыка абараняе свае камерцыйныя правы. Навошта аўстрыец ампутаваў сабе пеніс і як танная...
-
Новая кніга Джоан Роўлінг і чэхі, якія перайшлі на прасека
Пакуль Зямля чакае свайго другога спадарожніка, які будзе круціцца вакол яе два месяцы, Джоан Роўлінг расказала, што плануе напісаць раман. Паводле пісьменніцы, гэта будзе “футурыстычны твор”, але яна не плануе ператвараць яго ў “касмічную адысею”. Як змяніўся каранавірус і чаму чэхі перайшлі на...
-
Іх норавы: Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік, а супертайфун пагражае Кітаю
У Тэлеграме цяпер можна паскардзіцца на паведамленні ў асабістых чатах. Лета 2024 года стала самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, кажуць у Службе па змяненні клімату "Капернік". Не толькі для свету ў цэлым, але і для асобна ўзятай Еўропы. Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік. Падрабязней…
more -
Інфаркт у шумным раёне і хлопчык, які пасадзіў 17 тысяч дрэў
Вучоныя высветлілі, што жыццё ў шумных раёнах можа давесці чалавека да інфаркту. Тым часам японскія ўлады эвакуююць мілліоны жыхароў, якія церпяць ад моцнага тайфуна “Шаньшань”. Некалькі чалавек ужо загінула. Але ёсць і добрыя навіны: у Германіі 11-гадовы хлопчык пасадзіў лес велічынёй у тры...
-
Як клуб The Beatles стаў апартаментамі і скандал у Louis Vuitton
У Louis Vuitton — праблемы. Адна з кліентак буціка засталася незадаволеная прыёмам і вырашыла адпомсціць нахабным прадаўцам. Тым часам памяшканні клуба, дзе на ранніх этапах выступаў знакаміты квартэт The Beatles, выставілі на Airbnb. Цяпер турысты з усяго света могуць прыязджаць сюды за…
more -
Жабы, якія забіваюць кракадзілаў, і сабачкі з вокладкі Vogue
Невераемна, але факт! За тры гады жабы атруцілі амаль палову кракадзілаў на поўначы Аўстраліі. Навукоўцы ўжо прыдумалі, як з гэтым змагацца, але колькі кракадзілавых слёз пральецца падчас гэтай няроўнай барацьбы, невядома. Тым часам Vogue запускае новы праект, прысвечаны сабачкам у свеце моды....
-
Разборкі Маска і Мадура і пагроза малпавай воспы ў Афрыцы
Прэзідэнта Венесуэлы дадзеў Ілан Маск і яго сэрвіс Х. Брытанскія спажыўцы пачнуць выкарыстоўваць менш пластыку. Японцы чакаюць маштабнага землятрусу, а афрыканцы — пандэміі малпавай воспы. Расказваем, што адбываецца ў свеце, пакуль нехта (можа, УСУ?) праводзіць ваенную аперацыю ў Курскай вобласці...
-
Вандалы на Алімпіядзе і царква, якая палівае кветкі — #ІхНоравы
Каманда вандалаў пагражае сарваць Алімпіяду ў Францыі, і гэта не жарт. З-за падпалаў і іншых інцыдэнтаў у Парыжы спынены рух цягнікоў. Тым часам у адным з гарадоў Германіі знайшлі незвычайны спосаб далучаць вернікаў да Бога. Цяпер людзі, якія з'язджаюць у адпачынак, могуць пакідаць там кветкі "на...
-
Козы з каралеўскім тытулам, Брэд Піт і канапляны кусцік ад афіцэраў — #ІхНоравы
Пакуль Брэд Піт і Анжаліна Джалі не могуць падзяліць вінаграднікі за 60 млн долараў, нямецкія паліцыянты дапамаглі 23-гадоваму хлопцу вярнуць скрадзены кусцік канопляў. І гэта дзіўна, улічваючы, што зусім нядаўна афіцэры каралі грамадзян за гадаванне траўкі. Тым часам брытанскі манарх Карл III...
-
Ночы ў Германіі: росквіт секс-турызму і таемнае знікненне гномаў
У Германіі — бум прастытуцыі. Ён звязаны з футбольнымі фанатамі, якія карыстаюцца секс-паслугамі за грошы падчас Еўра-2024. Пакуль еўрапейцы культурна, хаця і не бясплатна адпачываюць і глядзяць футбол, у краіне квітнее злачыннасць. Нехта скраў калекцыю садовых гномаў, якую нямецкая сям’я збірала...
-
“Порнапашпарты” для гішпанцаў і паліцыянт, які скраў сыр
Пакуль мы тут з вамі чакаем пашпартоў "Новай Беларусі", урад Іспаніі падрыхтаваў праект "порнапашпартоў". Дакументы атрымаюць непаўнагадовыя аматары кантэнту 18+, пасля чаго змогуць бяспечна, хаця і абмежавана, атрымліваць асалоду ад прагляду любімых ролікаў. Тым часам у Германіі — скандал!...
-
Публічнае пакаранне смерцю і туфлі Элвіса Прэслі
Знакамітыя сінія туфлі Элвіса Прэслі, у якіх спявак выступаў на пачатку сваёй кар'еры, будуць прададзены з аўкцыёну. Арганізатары чакаюць атрымаць за лот не менш за 142 тысячы еўра. Тым часам у Шатландыі забаранілі жавальныя цукеркі “Гумкі з грыбоў дзядзькі жабы” — пакупнікам стала кепска ад...
-
Памежнік-злодзей і дэсант з камароў дзеля ўратавання птушачак
Вандруючы па свеце, часцей пералічвайце свае наяўныя, а яшчэ лепей — расплачвайцеся карткай. Хто ведае, раптам на ваш кашалёк таксама загледзіцца які-небудзь памежнік з аэрапорта Неапаля? Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашай штодзённай зводкі міжнародных навін.
-
Іх норавы: Лебедзі лётаюць налева. Як падаражэе шэнген?
Лебядзіная вернасць — міф. Пра гэта кажуць даследчыкі, якія назіралі за чорнымі лебедзямі на працягу 18 гадоў. А тым часам іншыя навукоўцы расказваюць, што калі трапічныя цыклоны праз глабальнае пацяпленне будуць узмацняцца, некаторыя віды марскіх птушак знікнуць з паверхні зямлі. У свеце жывёл —...
-
Зорку "Астэрыкса" абвінавацілі ў дамаганнях. І гэта не Дэпардзьё!
Зорку "Астэрыкса" абвінавацілі ў дамаганнях. І гэта не Дэпардзьё! by Euroradio
-
Іх норавы: Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу
Жыхары Новай Каледоніі змагаюцца з французскімі уладамі. Іспанцы пакутуюць ад нашэсця мух. У Канах кінаманы хэйцяць новы фільм аўтара “Хроснага бацькі”. А кітайскія аўтамабілі запаланілі еўрапейскія парты. Пра ўсё гэта больш падрабязна ў нашым аглядзе цікавых міжнародных навін.
-
500 тысяч эмігрантаў і забарона вывазу морквы з Беларусі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 траўня
500 тысяч эмігрантаў і забарона вывазу морквы з Беларусі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 траўня by Euroradio
-
Старэнне насельніцтва ў Італіі і самотны немец на востраве — #ІхНоравы
Старэнне насельніцтва ў Італіі і самотны немец на востраве — #ІхНоравы by Euroradio
-
Іх норавы: пратэст голых футбалістаў і падаткі ад Pornhub
Pornhub будзе плаціць падаткі Украіне, і гэта ніяк не звязана з акцыяй футбалістаў у Германіі, якія распрануліся і выйшлі на матч у чым нарадзіліся. Тым часам у Чэхіі перакуліўся цягнік, які паехаў у вандроўку без машыніста і пасажыраў, а ў Францыі выпаў моцны град, які пашкодзіў адны з самых...
-
Шкодныя кашы і смяротныя наркотыкі — час купляць бункер!
Па Еўропе гуляе смяротны наркотык, а папулярныя дзіцячыя кашы Nestlé аказаліся небяспечнымі. Не паўсюль, а толькі ў некаторых краінах. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце і які бункер можна купіць у Германіі, каб схавацца ад усіх гэтых жудасных навін, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе "Іх...
-
Лісы — сябры чалавека, а Марго Робі спрадзюсуе "Манаполію"
Мы знайшлі ў свеце выбары, якія праходзяць яшчэ больш жорстка, чым у Беларусі. Расказваем пра іх у кароткім аглядзе сусветных навін за 12 красавіка. Але будуць у нас і добрыя, і пазітыўныя навіны. Не толькі ўвесь вось гэты вось трэш.
-
Іх норавы: Марыхуанавы рай у паліцыі і "цэлібат" на вуліцы чырвоных ліхтароў
Пакуль пацукі кайфуюць, паядаючы марыхуану ў аддзяленні паліцыі Новага Арлеана, жыхары Амстэрдама стаміліся ад турыстаў, якія прыязджаюць у горад па наркотыкі і секс. Як змагацца з назапашаным стрэсам, могуць падказаць навукоўцы з Паўднёвай Карэі, якія правялі цікавае даследаванні пра...
-
Амерыканцы зноў на Месяцы (але ёсць нюанс) — #ІхНоравы
ЗША ўпершыню за паўстагоддзя вярнуліся на Месяц. Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
-
Іх норавы: Легалізацыя аднаполых шлюбаў у Грэцыі і паўгода турмы Сарказі
На што скардзіцца ў турме Андэрс Брэйвік і хто супраць аднаполых шлюбаў у Грэцыі. Пра гэта і не толькі расказваем у нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.
-
Іх норавы: Байдэна не прыцягнуць да адказнасці, бо ў яго “дрэнная памяць”
Спецпракурор вырашыў не выстаўляць абвінавачанняў Джо Байдэну, растлумачыўшы, што прэзідэнт ЗША — "сталы чалавек з добрымі намерамі і дрэннай памяццю". У Дональда Трампа праз гэта бамбіць. Пра гэта і не толькі — у традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
-
Іх норавы: Пакуль судзяць экаактывістку, Аргенціна пакутуе ад спёкі
Вядомую экаактывістку Грэту Тунберг судзяць за яе акцыю ў Вялікабрытаніі. Адбываецца гэта на фоне чарговага наступства глабальнага пацяплення — моцнай спёкі ў Аргенціне. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
-
Іх норавы: Лыжнікі псуюць навакольнае асяроддзе
Катанне на лыжах, як і любы іншы спорт, спрыяе добрай фізічнай форме. Аднак высветлілася, што лыжнікі шкодзяць наваколлю! Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
-
Іх норавы: Жыццё на Марсе? Штучны інтэлект вырашае праблему
Штучны інтэлект знайшоў месца на Марсе, дзе можна пасяліць першых людзей. Да гэтага часу такія месцы шукалі ўручную па фотаздымках, але нейрасеткі значна паскорылі працэс. Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
-
Аднаполыя шлюбы ў Грэцыі і секс-скандал Calvin Klein — #ІхНоравы
Аднаполыя шлюбы ў Грэцыі і секс-скандал Calvin Klein — #ІхНоравы by Euroradio
-
Якія навіны з усяго свету нас узрушылі (і зацікавілі) у 2023-м
Кароткі агляд сусветных навін гэтага года. Будзеце чытаць і ўсклікаць: "Сур'ёзна, гэта ўсё здарылася ў 2023-м? А мы і забыліся!”
-
Іх норавы: Мільёны калядных турыстаў і сацсетка для панд
Пакуль гарадскія ўлады Страсбурга вар'яцеюць ад мільёнаў турыстаў, якія прыехалі на традыцыйны калядны кірмаш, навукоўцы Мічыганскага дзяржаўнага ўніверсітэта даследуюць "сацыяльную сетку" панд. Тым часам у Іспаніі адмянілі спектакль, у якім акцёры выходзяць на сцэну ў ніжняй бялізне, і тыя...
-
Злачынства стагоддзя: скрасці фургон з пончыкамі і нічога не з'есці
Сачыць за тым, што адбываецца ў свеце, трэба не толькі, калі Святлана Ціханоўская выязджае на сустрэчу з амерыканскімі кангрэсменамі. Але мы ведаем, што вы занадта занятыя паглынаннем беларускіх навін, таму кожны дзень маніторым сусветныя медыя замест вас.
-
Іх норавы: Зяленскі стукаецца ў ЕС, у Даніі забаранілі паліць Каран
Іх норавы: Зяленскі стукаецца ў ЕС, у Даніі забаранілі паліць Каран by Euroradio
-
Іх норавы: Еўрасаюзу тэрмінова неабходны кібервойскі, з Днём Нараджэння, ChatGPT!
Іх норавы: Еўрасаюзу тэрмінова неабходны кібервойскі, з Днём Нараджэння, ChatGPT!
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
Навіны з усяго свету за 5 хвілін. Кожную пятніцу. Вельмі коратка і на тваёй мове.
HOSTED BY
Euroradio
CATEGORIES
Loading similar podcasts...