Skip to content
Канапа podcast artwork

Канапа

by Радыё Свабода

Утульныя інтэрвію журналіста Радыё Свабода Дзьмітрыя Гурневіча, дзе госьці проста могуць быць сабой. Гэта размовы пра жыцьцё, выбар, страхі ды надзеі. І, канечне, пра Беларусь і беларусаў.

From the show's RSS feed, refreshed Nov 18, 2026. Source feed.

Subscribe Bookmark

Episodes

  1. ЧАЛЫ пра тупік Лукашэнкі: эканоміка, Пуцін і страх пераменаў

    Калі сыстэма Лукашэнкі слабее, чаму ён трымаецца ва ўладзе ўжо 32 гады? У «Канапе» Сяргей Чалы адказвае на нязручныя пытаньні пра свае прагнозы, эканоміку Беларусі і залежнасьць ад Пуціна. Гаворым пра рызыку новай вайны, вызваленьне палітвязьняў і магчымасьць пераменаў.

  2. ШУКЕЛОВІЧ. «Беларускі Данбас», беларуская Сыцылія і страчаная Беларусь

    Што робіць нас беларусамі – мова, памяць пра продкаў ці месца нараджэньня? І што мы губляем, калі зьнікаюць вёскі і жывая беларуская гаворка? Віктар Шукеловіч, вядоўца праграмаў «Вяскоўцы» і «Сармацкі воз» на Белсаце, аб’ехаў Беларусь і пабачыў яе зусім ня той, якой чакаў. У «Канапе» са Зьмітром...

  3. РАГАТКО – пра Ціханоўскую без прыўкрас, беларускае балота і ціск Расеі на мозг

    У праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой» – мастацкі тэкст, які ўвесь час прымушае спытаць: «а гэта пра каго?». Наста была галоўнай рэдактаркай «Куку.org», працавала ў камандзе Ціханоўскай, потым сышла і напісала кнігу. У размове пра працу ў офісе...

  4. МАЦУКЕВІЧ - пра беларускія скарбы і чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусі

    Чаму палітыка ў эміграцыі часта не дае выніку, і што сапраўды можа ўмацаваць Беларусь? Былы дыплямат Павал Мацукевіч тлумачыць, як культурная дыпляматыя працуе на нацыянальную ідэнтычнасьць: вяртаньне артэфактаў, імёнаў і падзеяў у грамадзкую сьвядомасьць. А таксама пра пра межы палітычнага…

    more
  5. АКУДОВІЧ. Міт пра ВКЛ – гэта пастка. Калі была ідэальная Беларусь?

    Гісторык Цімох Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь ізноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу». ВКЛ была супярэчлівай і далёка не ідэальнай дзяржавай, БССР – маральным тупіком. Чаму Беларусь ня мусіць шукаць апоры ў мінулым і чаму...

  6. Чаму не па-беларуску? «Душныя» пытаньні для зорак Youtube Сямёнава і Пруса

    Сьмех, іронія, няёмкія пытаньні і канешне ж Беларусь. У гэтым выпуску “Канапа” мы гаворым пра гумар, як спосаб жыць і выжываць у часы дыктатуры і вайны. Іван Прус і Глеб Сямёнаў, героі беларускага YouTube, зь якімі мы шчыра абмяркоўваем мову, «трушнасьць», расейскі кантэнт, беларускую…

    more
  7. ЧАРНУХА. Чаму беларусы слухаюць чужое? Пра музыку, густ і гвалт

    Ці існуе беларускі музычны густ, чаму мы так слаба верым ва ўласную сцэну і ці можа поп-культура быць пытаньнем дзяржаўнай бясьпекі? У гэтым выпуску «Канапа» гаворым з музычным журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра беларускую музыку насуперак, пра фэномен «Драздоў», дэфіцыт уласнай...

  8. СЕМЧАНКА. Як жыць у Беларусі, каб не паехаў дах? Вопыт жонкі палітвязьня

    Блогерка Юлія Семчанка пра тры гады, калі яе муж Дзьмітрый Семчанка, былы журналіст ОНТ, быў за кратамі. Жыцьцё з сынам у Беларусі, хэйт за «занадта шчасьлівы» Instagram і тое, як беларуская мова, культура і вандроўкі дапамаглі ёй не зламацца. Шчырая размова пра боль, вытрымку і пра тое, чаму…

    more
  9. ІВУЛІН: дзеля чаго займацца беларускім кантэнтам, калі гэта не грашовая справа

    Аляксандар Івулін расказвае, як вырашыў працягнуць праект «Загляне сонца» пасьля сьмерці Мікіты Мелказёрава, чаму беларуская мова павінна быць не «клюбам для сваіх», а жывой і сучаснай, і як гісторыя Беларусі стала для яго новай апорай. Таксама – пра сяброўства з Мікітам, рэакцыю гледачоў,...

  10. КАЛЯДА. Шагал, Netflix і «частка Расеі». Як Беларусь расказвае пра сябе?

    Беларусь у сьвеце часта ведаюць праз Лукашэнку, вайну і палітычны крызіс. Але ці можна расказаць пра краіну інакш – праз культуру, людзей, мастацтва, музыку і гісторыі, якія застаюцца на дзесяцігодзьдзі? Гаворым з культуролягам і куратаркай беларускага павільёну Вэнэцыйскай біенале Даніэлай…

    more
  11. ГАРЦУЕВА пра «гэбістаў» на кастынгу, падпольле ў Беларусі і «тры гады ў сьне»

    Яе сям’я сто гадоў зьвязаная з Купалаўскім тэатрам. Але ў 2020-м актрыса Валянціна Гарцуева сышла адтуль разам з калегамі, разумеючы, што можа больш ніколі ня выйсьці на сцэну. У «Канапе» яна расказвае, як цэнзары знаходзілі «крамолу» ў колерах хустак, чаму першыя тры гады ў Польшчы прайшлі нібы…

    more
  12. ДЗЬМІТРЫ ПРЫСТУПА. Ксёндз-беларус, які выціскае 120 кг і гаворыць пра Бога ў Instagram

    Сьвятар з Беларусі, які быў у “Моладзі БНФ”, цяпер служыць у Польшчы, ходзіць у мацоўню, вядзе і тлумачыць веру праз Instagram. Каталіцкі ксёндз Дзьмітры Прыступа — пра тое, ці патрэбны Бог сучаснаму чалавеку, чаму беларусаў можна назваць «праваслаўнымі атэістамі», як спорт дапамагае ў духоўным...

  13. АЙЦІБАРАДА пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі

    ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён дапамагчы Беларусі і нават стаць лепшым прэзыдэнтам за чалавека? Пра гэта гаворым з АйЦіБарада Аляксеем Картыньнікам.

  14. КУЛЕЙ. Здароўе Мілінкевіча, Плошча-2006, і чаму беларусы не пасіўныя

    Госьцяй новага выпуску «Канапы» стала Іна Кулей – грамадзкая дзяячка, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Мы пагаварылі пра здароўе і рэабілітацыю Мілінкевіча, гісторыю іхнага каханьня, Плошчу-2006, грамадзянскую супольнасьць, беларускі характар і ўрокі палітычнай...

  15. СЬЛЮНЬКІН. Трамп, Кітай і лічбавы ГУБАЗіК. Што нас чакае?

    Штучны інтэлект ужо перапісвае правілы гульні ў сьвеце. Былы беларускі дыплямат і выпускнік Гарварду Павал Слюнькін у праекце «Канапа» расказвае, хто выйграе AI-гонку, чаму дэмакратыя можа стаць слабейшай, як тэхналёгіі ўзмацняюць дыктатуры, што адбываецца ў супрацьстаяньні ЗША і Кітаю і дае…

    more
  16. ГЛІНЬНІК — пра Ціханоўскую, Мельнікаву і Офіс дэмакратычных сілаў

    Ці сапраўды Сьвятланай Ціханоўскай нехта кіруе? Як выглядае праца яе офісу? Што вядома пра зьнікненьне Анжалікі Мельнікавай? Ці праўда, што офіс уплывае на гранты, і чаму Ціханоўская цяпер жыве ў Варшаве? Пра гэта ў праекце «Канапа» гаворым з Станіславай Гліньнік — унучкай першага кіраўніка...

  17. «Беларусы ня коцікі!» Наста Кудасава — пра паэзію, каханьне, ШІ і Беларусь у эміграцыі

    Ці можна асуджаць беларусаў, якія ва ўмовах рэпрэсій маўчаць і прыстасоўваюцца? Вядомая беларуская паэтка Наста Кудасава расказвае, чаму зьехала з краіны, як перажывае разлуку з родным Рагачовам і будуе новае жыцьцё ў польскай Гдыні, дзе працуе ў кулінарыі. Гаворым таксама пра падзеі 2020 году,...

  18. «Канапа». Ткачоў — пра самоту, спорт, стасункі і валянтэрства

    Як спорт уплывае на жыцьцё і на адносіны? Чаму ўсё часьцей мужчыны і жанчыны выбіраюць быць самотнымі? Як людзі шукаюць стасункі ў Tinder і ці існуюць насамрэч альфа-самцы? Што робіць чалавека сапраўды моцным і як унікнуць выгараньня? Пра гэта і ня толькі ў праекце «Канапа» гаворым з Андрэем...

  19. «Я не памерла разам зь ім». Ліна Цапава пра цела, каханьне, сэкс і жыцьцё пасьля сьмерці мужа

    Ліна Цапава — фатографка, мадэль і публічная асоба, якая працуе з тэмамі цела, прыгажосьці, свабоды і сэксуальнасьці. У праекце «Канапа» яна расказвае, чаму беларускае грамадзтва дагэтуль складана прымае аголенае цела, навошта жанчыне фатаграфаваць сябе аголенай, чаму сэкс — адзін з самых…

    more
  20. Сьцяпан Пуціла на «Канапе». Ці будзе NEXTA каардынаваць новыя пратэсты ў Беларусі?

    Сьцяпан Пуціла тлумачыць, чаму NEXTA больш не зьбіраецца каардынаваць пратэсты, калі беларусы зноў масава выйдуць на вуліцы, і адказвае на прэтэнзіі да ролі каналу ў падзеях 2020 году. У вялікай размове на «Канапе» — пра абвінавачаньні ў магчымым уплыве расейскіх спэцслужбаў, Рамана Пратасевіча,...

About this show

Утульныя інтэрвію журналіста Радыё Свабода Дзьмітрыя Гурневіча, дзе госьці проста могуць быць сабой. Гэта размовы пра жыцьцё, выбар, страхі ды надзеі. І, канечне, пра Беларусь і беларусаў.

Hosted by

Радыё Свабода

Produced by svaboda.org

Categories

Frequently asked questions

How many episodes does Канапа have?

Канапа has 20 episodes on PodParley. The most recent episode was published on November 18, 2026.

What is Канапа about?

Утульныя інтэрвію журналіста Радыё Свабода Дзьмітрыя Гурневіча, дзе госьці проста могуць быць сабой. Гэта размовы пра жыцьцё, выбар, страхі ды надзеі. І, канечне, пра Беларусь і беларусаў.

How often does Канапа release new episodes?

Канапа publishes a few times a week, based on its 20 episodes since September 2026.

Who hosts Канапа?

Канапа is created and hosted by Радыё Свабода.
Link copied