PODCAST · news
Перадачы
by Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
-
50
Праз «саюзную дзяржаву» Расея можа атрымаць магчымасьць мабілізоўваць беларусаў, — аналітык ISW
Аналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны.
-
49
Няўжо нехта ў Беларусі памёр ад каранавірусу? Падкаст Мартава «На вайне з COVID-19». Апошні эпізод
7 эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.
-
48
Палітыка ў ковіднай зоне. Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 6-ы эпізод
Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.
-
47
Вальжына Морт: «Сьвет бачыць ня толькі наш боль, але і радасьць»
Вальжына Морт — беларуска-амэрыканская паэтка, жыве ў горадзе Ітака ў штаце Нью-Ёрк, дзе выкладае ў Карнэльскім унівэрсытэце. З чаго нараджаюцца яе вершы? Якую ролю ў іх адыгрываюць бабуліны сьведчаньні? Адкуль бяруцца мэтафары ў яе паэзіі? Як ёй бачыцца сёньняшняя Беларусь? З паэткай размаўляе Ян Максімюк.
-
46
Якую зьмену тактыкі пратэстаў прапануе Ціханоўская?/ Какое изменение тактики протестов предлагает Тихановская?
У інтэрвію тэлеканалу «Дождж» Сьвятлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасьць зьмены тактыкі пратэстаў. У чым можа палягаць гэтая зьмена, якія варыянты зьменаў абмяркоўваюцца? Ці азначае гэта адмову ад вулічных акцыяў? Як Ціханоўская прапануе адказваць на палітычныя пляны ўладаў – правядзеньне усебеларускага сходу і канстытуцыйную рэформу? На гэтыя пытаньні палітычнага аглядальніка Свабоды Юрыя Дракахруста адказвае дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка
-
45
Юрыст штабу Цапкалы пра ўдзел у «круглым стале»
Сяргей Гасаян, юрыст выбарчага штабу Валерыя Цапкалы, патлумачыў Свабодзе, чаму зьбіраецца ўзяць удзел у «круглым стале», які арганізуе Юры Васкрасенскі 8 сьнежня, што ён хоча данесьці і як будзе адказваць на крытыку за ўдзел у імітацыі дыялёгу.
-
44
Троiцкi пра беларускіх партызанаў
Расейскі журналіст і музыказнаўца, аўтар папулярнага праекту «Хижина дяди Тёмы» на ARU TV Арцемiй Троiцкi параўноўвае рэпрэсіі ў Беларусі з часамі нацысцкай акупацыі, аналізуе розныя формы пратэсту і лічыць цяперашні час найбольш плённым для беларускіх творцаў.
-
43
«Адключылі ваду, былі клапы, але атмасфэра – цуд»
Юліі Коцкай і Андрэю Шаўлюгу прысудзілі 8 і 15 сутак за нібыта ўдзел у незаконнай акцыі. У інтэрвію «Свабодзе» яны расказваюць пра суды над імі, побыт у ізалятарах, атмасфэру сярод зьняволеных і стаўленьне з боку ахоўнікаў.
-
42
Бізнэс-аналітык Крутцына – пра інвэстыцыі і бізнэс у Беларусі
Адзін з найлепшых заходніх экспэртаў па беларускай эканоміцы і бізнэсу нямецкі аналітык Даніэль Крутцына, які 13 гадоў працаваў у Беларусі, расказвае, што адбываецц з бізнэсам і інвэстыцыямі, чаму няма расколу элітаў, і як зьмянілася беларускае грамадзтва за апошнія паўгоду.
-
41
«Расея — адзінае апірышча Лукашэнкі». Што паказала апытаньне беларусаў ад брытанскага Chatham House
Што гаворыць пра стаўленьне беларусаў да Расеі і Пуціна апошняе апытаньне, зробленае брытанскім дасьледным цэнтрам Chatham house? Які народ самы блізкі беларусам? Якой форме двухбаковых адносінаў з Расеяй аддаюць перавагу беларускія гараджане? Ці варта Беларусі, на іх погляд, заставацца ў АДКБ? Пра гэта ў інтэрвію палітычнаму аглядальніку Свабоды Юрыю Дракахрусту распавёў супрацоўнік Chatham house Рыгор Астапеня.
-
40
Леанід Краўчук пра тое, як спыніць Лукашэнку
Першы прэзыдэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук у інтэрвію Свабодзе называе сытуацыю ў Беларусі сапраўднай трагедыяй. Падпісант Белавескіх пагадненьняў лічыць, што цяпер бяссэнсоўна заклікаць Лукашэнку спыніць гвалт, і міжнародная супольнасьць мае дапамагчы ў вырашэньні палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі.
-
39
Шым з гурту «Каста» расказаў пра новы кліп і Беларусь
27 лістапада расейскі гурт «Каста» выпусьціў новы кліп на сваю песьню «Выходи гулять». Відэа напоўнена жорсткім сцэнамі гвалту з боку сілавікоў, адзін зь якіх прыходзіць дадому, і зь ягонага цела пачынае сачыцца кроў ад успамінаў аб «працы». За першы ж дзень кліп набраў паўтара мільёна праглядаў, і мноства людзей у камэнтарах параўноўвалі гэтае відэа з дакумэнтальнымі кадрамі, зьнятымі ў Беларусі апошніх месяцаў. Адзін з музыкаў «Касты» Шым (Міхаіл Епіфанаў) адказаў на пытаньні Радыё Свабода
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
Loading similar podcasts...