PODCAST · leisure
Bielaruski KuTalk
by Bielaruski KuTalk
Bielaruski KuTalk — гэта наш хатні падкаст пра жыццё і хобі. Запрашаем сяброў на гарбатку і проста гаворым: пра шматлікія будні, маленькія хобі, і тое, што робіць жыццё цікавым.
-
3
Даша і Трыятлон: тры дысцыпліны і адна вытрымка
Плаванне, вело і бег у адзін дзень — гучыць як вар'яцтва, але Даша расказвае, чаму гэта хочацца рабіць зноў і зноў. Пагаварылі пра трыятлон з усіх бакоў: як усё пачыналася, чэмпіянаты ў розных гарадах, лайфхакі для пачаткоўцаў і смешныя гісторыі з трэніровак. Не абышлося і без адвертай размовы пра ролю жанчын у гэтым спорце і выклікі, з якімі яны сутыкаюцца. content_ids : HDL2HXT21P3ONFW4, E9DCK1PKZ8QKGPKF, ZDOENY8X94Q2ZVUA
-
2
Таня і Душа: стыгма, таблеткі і праўда пра псіхіятрыю
У гэтым эпізоду «Беларускі КуTalk» Таня-псіхіятар распавядае пра будні псіхіятрычнай бальніцы без міфаў. Мы разбярэм калі таблеткі становяцца неабходнымі і як зразумець ці звяртацца па дапамогу. Гэта пра тое, чаму лячыць душу нармальна і трэба. Content type IDs: YXWUDTZ9VNUPUS9C, NP5PKRAWVOOZIOWU, YQEH0DGFOQLZKY16
-
1
Маша і Малюнкі: як знайсці свой стыль у свеце мастацтва
Маша — ілюстратарка, якая стварае дзіцячыя кнігі, стыкеры, паштоўкі і яшчэ мноства прыгожых дробязяў. Размаўляем пра мастацтва і жыццё мастакоў: як шукаць свой стыль і як выглядае творчы дзень ілюстратаркі. Атмасферная размова пра творчасць, мары і натхненне. - Instagram: https://www.instagram.com/mashendel - Behance: https://www.behance.net/mashendel - Sketch meetings Vilnius: https://www.instagram.com/uskvilnius Music: 4U7M16NMWHFUABYS, 06LHQ1GDVOF73ODP
-
0
Дзіма і Кросы: як пачаць бегчы і не спыніцца?
Бег — просты як два крокі, але кожны, хто калісьці спрабаваў, ведае: за ім крыецца цэлы сусвет. Размаўляем пра першыя крокі ў бегу — як не зламацца, калі ўсё баліць, якія страшныя і смешныя гісторыі адбываюцца падчас марафонаў, і што патрэбна, каб пачаць бегчы ўсур'ёз. Ад кросаў да марафона з добрым настроем! Prosportvilnius: https://t.me/prosportvilnius Content ID: VJWVXOV3WJPJF2XD, RWWO7SEEOBFKVFJK, ZI2IWDGSYVGNSQDJ
-
-1
Лёхі і Цмокі: што такое DnD і навошта яно ?
Што за дзіўная гульня такая — Dungeons & Dragons, і чаму дарослыя людзі гадзінамі кідаюць кубікі? Сёння разам з Аляксеем адкрываем для сябе Dungeons & Dragons: ад базавых правілаў да жывых гісторый, якія нараджаюцца проста падчас гульні. І, вядома, шукаем, як зрабіць гэтую магію па-сапраўднаму беларускай
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
Loading similar podcasts...