Skip to content
PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць podcast artwork

PODCAST · society

PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць

by PALATNO Media

PALATNO — незалежны праект беларускіх журналістаў пра беларускія рэгіёны. Асэнсоўваем праблемы беларускай супольнасці, шукаем шляхі іх вырашэння і спрабуем разам з героямі намаляваць вобраз будучыні Беларусі.У падкастах мы расказваем пра беларускія гарады, праводзім гістарычныя паралелі з сучаснымі падзеямі, а таксама трохі забаўляемся :)

Publisher-supplied feed metadata · PodParley refreshed Jul 13, 2022 · Source feed

Episodes

  1. Шпіёнаманія: як БССР і Польшча змагаліся на мяжы

    У 1925 годзе савецкія чэкісты выкрываюць шпіёнскую сетку, якая працуе проста з польскага консульства. Тайныя сустрэчы, перадача сакрэтнай інфармацыі, каханне са шпіёнкай, прагаворанай да расстрэлу. Усё гэта магло быць шпіёнскім раманам, а стала адным са шматлікіх гучных крымінальных працэсаў...

  2. «Справа мінскіх рэзнікаў». Як у БССР судзілі яўрэяў з-за мяса і замоўнага забойства

    У гэтым выпуску мы раскажам пра справу рэзнікаў — яўрэяў судзілі за спробу забіць канкурэнта па бізнесе. Але з самага пачатку за заказчыкамі сачылі міліцэйскія агенты і, як высветлілася пазней, спрабавалі адгаварыць ад забойства.

  3. Як сто гадоў таму камуністы асудзілі беларускіх святароў за крадзеж царкоўных каштоўнасцей

    У гэтым выпуску мы паглыбімся ў адну з самых гучных царкоўных спраў пачатку 1920-х гадоў у савецкай Беларусі. Тады дзяржаўная газета «Звязда» пісала, што судовы працэс над кіраўніком беларускай праваслаўнай царквы не звязаны ўвогуле з рэлігіяй. Як гэта было магчыма? За што асудзілі ключавых...

  4. Як беларусы змагаліся з савецкімі даносчыкамі сто гадоў таму

    У гэтым эпізодзе мы раскажам пра тое, як савецкая ўлада стварала пакутнікаў, грандыёзныя судовыя працэсы і пераслед у савецкай прэсе, і хто быў супраць іх — селькораў. Калі ў вёсках іх успрымалі звычайнымі даносчыкамі, то савецкая ўлада ў іх бачыла тых, хто дапамагае выкрываць ворагаў.

  5. Заходняя Беларусь і БССР у 1925 годзе: чым адрозніваўся крымінал?

    1925 год. Беларусь расколатая: адна частка — пад Польшчай, другая — пад Саветамі. Дзве дзяржаўныя сістэмы, розныя законы і розныя спосабы назваць чалавека «злачынцам». У абедзвюх частках Беларусі ў тым жа годзе адбываліся забойствы, гвалт, палітычныя рэпрэсіі і звычайнае чалавечае вар’яцтва. У...

  6. «Дыктатары». Эпізод №7 — Аўгуста Піначэт

    «Дыктатары». Эпізод №7 — Аўгуста Піначэт У гэтым эпізодзе мы даследуем супярэчлівую постаць Аўгуста Піначэта, ваенная дыктатура якога змяніла Чылі: пакінула пасля сябе не толькі эканамічныя змены, але і маштабныя парушэнні правоў чалавека. Аўгуста Піначэт прыйшоў да ўлады пасля гвалтоўнага...

  7. Гісторыя гомельскай банды «пажарнікаў». Галаваломка, 2 сезон #10

    Гісторыя гомельскай банды «пажарнікаў». Галаваломка, 2 сезон #10 Росквіт крыміналу па ўсёй Беларусі прыйшоўся на 1990-я гады. Па буйных гарадах і абласных цэнтрах дзейнічала шмат арганізаваных злачынных груповак, банд і крымінальных аўтарытэтаў. Хваля не абышла і Гомель — запалохванні, збіццё,...

  8. «Дыктатары». Эпізод №6 — Пол Пот

    «Дыктатары». Эпізод №6 — Пол Пот У сённяшнім эпізодзе мы даследуем адну з самых жорсткіх і загадкавых постацяў XX стагоддзя — Пол Пота. Пол Пот быў лідарам чырвоных кхмераў і арганізаваў адзін з самых жудасных генацыдаў у сучаснай гісторыі. Пад яго кіраваннем Камбоджа ператварылася ў кашмарны...

  9. Хто прыдумаў Дзікі Захад, які мы ведаем? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #6

    Хто прыдумаў Дзікі Захад, які мы ведаем? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #6 Мы акунёмся ў міфы і легенды, якія сфарміравалі наша разуменне гэтай знакавай эпохі. Мы будзем аддзяляць факты ад выдумкі і раскрываць праўду, якая стаіць за гэтымі гісторыямі: ад неверагодных герояў да...

  10. Наглядчык за Польшчай: нераскрытае забойства беларускага бандыта. Галаваломка, 2 сезон #9

    Наглядчык за Польшчай: нераскрытае забойства беларускага бандыта. Галаваломка, 2 сезон #9 У 2023 годзе суд у Катавіцах апраўдаў самага вядомага крымінальнага аўтарытэта Польшчы «Кракавяка» і чальцоў яго банды за замоўнае забойства беларуса Віктара Фішмана. Напрыканцы 1990-х гадоў Фішман стаў...

  11. «Дыктатары». Эпізод №5 — Ідзі Амін

    «Дыктатары». Эпізод №5 — Ідзі Амін У гэтым эпізодзе мы раскажам пра асобу, чыё жорсткае праўленне пакінула трывалы шнар на яго нацыі — Ідзі Аміна. Яго называлі «Мясніком Уганды», яго імя выклікала страх і жах. Ён падняўся з шэрагу вайскоўцаў, захапіў уладу падчас дзяржаўнага перавароту. Кіраванне...

  12. Як у Мінску забілі спартсменку Юлію Балыкіну. Галаваломка, 2 сезон #8

    Як у Мінску забілі спартсменку Юлію Балыкіну. Галаваломка, 2 сезон #8 У кастрычніку 2015 года восеньскае надвор’е ва ўсю нагадвала пра сябе: дажджы, сырасць… У тым годзе напрыканцы месяца ў Мінску знікла вядомая беларуская спартсменка Юлія Балыкіна. Яе шукалі некалькі тыдняў, пакуль не знайшлі…

    more
  13. Жанчыны і Дзікі Захад. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #5

    Жанчыны і Дзікі Захад. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #5 Як жылі жанчыны на Дзікім Захадзе? Дзікі Захад малююць як мужчынскі свет, напоўнены каўбоямі, бандытамі і законнікамі. Аднак жанчыны адыгрывалі вырашальную і часта забытую ролю ў развіцці Дзікага Захаду. Яны былі...

  14. «Дыктатары». Эпізод №4 — Адольф Гітлер

    «Дыктатары». Эпізод №4 — Адольф Гітлер У сённяшнім выпуску мы раскажам пра адну з самых сумна вядомых асоб мінулага стагоддзя — Адольфа Гітлера. Яго імя з’яўляецца сінонімам зла, тыраніі і разбурэнняў Другой сусветнай вайны. Прыход да ўлады Гітлера і яго радыкальная ідэалогія прывялі да гібелі...

  15. Карэнныя амерыканцы і Дзікі Захад — галоўная трагедыя эпохі. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #4

    Карэнныя амерыканцы і Дзікі Захад — галоўная трагедыя эпохі. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #4 Да еўрапейскіх пасяленцаў амерыканскія землі засялілі індзейскія плямёны. Гісторыя Дзікага Захаду будзе няпоўнай без разумення багатай культуры і глыбокага ўплыву індзейскіх плямёнаў. У...

  16. «Банда Марозава» — найбуйнейшыя злачынцы Беларусі. Галаваломка, 2 сезон #7

    «Банда Марозава» — найбуйнейшыя злачынцы Беларусі. Галаваломка, 2 сезон #7 «Банда Марозава» — найбуйнейшая арганізаваная злачынная групоўка — існавала з канца 1990-х па 2004 год у Гомелі і Гомельскай вобласці. На рахунку бандытаў — больш за 60 эпізодаў розных злачынстваў: забойствы, замахі на...

  17. «Дыктатары». Эпізод №3 — Нікалае Чаўшэску

    «Дыктатары». Эпізод №3 — Нікалае Чаўшэску У гэтым эпізодзе мы звернем вашу ўвагу на постаць з Еўропы — Нікалае Чаўшэску. Нікалае Чаўшэску — апошні камуністычны лідар Румыніі. Яго кіраванне было грандыёзным і жорсткім, а яго падзенне і смерць літаральна шакіравала свет. Мы пагаворым пра тое, як...

  18. Законнікі і бандыты. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #3

    Законнікі і бандыты. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #3 У гэтым эпізодзе мы раскажам пра захапляльны і небяспечны свет законнікаў і бандытаў, дзёрзкія рабаванні і сумна вядомыя перастрэлкі на Дзікім Захадзе.

  19. Гучнае забойства савецкага пасла ў Варшаве. Галаваломка, 2 сезон #6

    Гучнае забойства савецкага пасла ў Варшаве. Галаваломка, 2 сезон #6 Сто гадоў таму Барыс Каверда, юнак беларускага паходжання, забіў савецкага пасла ў Польшчы Пятра Войкава. Каверда разам з хаўруснікамі доўга рыхтаваўся да забойства, але ў дзень інцыдэнту ўсё магло скласціся па-іншаму. Тым не…

    more
  20. Кім былі каўбоі? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #2

    Кім былі каўбоі? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #2 У ⁠папярэднім эпізодзе⁠ мы расказалі пра тое, як залатая ліхаманка змяніла Амерыку. Цяпер мы звернем увагу на адну з самых знакавых фігур амерыканскага Захаду — каўбоя. Калі мы думаем пра Дзікі Захад, то ў галаву прыходзіць вобраз...

  21. Што такое Дзікі Захад? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #1

    Што такое Дзікі Захад? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #1 У серыі аўдыёлекцый пра Дзікі Захад мы даследуем невядомыя тэрыторыі, легендарныя постаці і цікавыя гісторыі, якія сфарміравалі Дзікі Захад. Што робіць Дзікі Захад такім захапляльным? Легендарныя перастрэлкі, дзёрзкія...

  22. «Калумбайн» па-беларуску. Як і чаму падлетак забіў настаўніцу і школьніка. Галаваломка, 2 сезон #5

    «Калумбайн» па-беларуску. Як і чаму падлетак забіў настаўніцу і школьніка. Галаваломка, 2 сезон #5 Вы дакладна павінны ведаць, што такое «Калумбайн». Гэта гісторыі не толькі пра амерыканскую школу, дазвол на свабоднае нашэнне зброі, маладых і злых падлеткаў. Падобныя гісторыі адбываліся па ўсёй...

  23. Піць і паліць як матыў забіваць: гісторыя забойцы прадаўшчыц на Лідчыне. Галаваломка, 2 сезон #4

    Піць і паліць як матыў забіваць: гісторыя забойцы прадаўшчыц на Лідчыне. Галаваломка, 2 сезон #4 Ён вырас без маці і бацькі, у год паўналецця яго асудзілі за крадзеж і разбой, а пазней ён забіў трох жанчын — толькі каб яшчэ больш выпіць алкаголю і паліць больш цыгарэт. Расказваем пра Івана Кулеша…

    more
  24. Як расійская нафта забіла беларускага бізнесоўца. Галаваломка, 2 сезон #3

    Як расійская нафта забіла беларускага бізнесоўца. Галаваломка, 2 сезон #3 Ці можаце ўявіць, што ў цэнтры Мінска забілі са снайперскай вінтоўкі аднаго з самых заможных бізнесоўцаў краіны? А тое, што забойцаў і замоўцаў знайшлі толькі праз 15 гадоў? Самае гучнае забойства ў Беларусі ў першыя гады...

  25. «Дыктатары». Эпізод №2 — Маа Цзэдун

    «Дыктатары». Эпізод №2 — Маа Цзэдун У другім эпізодзе падкаста «Дыктатары» мы раскажам пра Маа Цзэдуна. Бацька-заснавальнік Кітайскай Народнай Рэспублікі, які можа выклікаць адначасова пашану і агіду. Маа стаў рэвалюцыйным лідарам, які перакроіў лёс вялікай нацыі. Яго палітыка і ідэалогія не…

    more
  26. Польскі тэхнікум, маляванне, пераклады мангі. Гавораць падлеткі #5

    Польскі тэхнікум, маляванне, пераклады мангі. Гавораць падлеткі #5 У пятым эпізодзе падкаста «Гавораць падлеткі» пагутарылі са Шчымкай — юнай беларускай мастачкай, якая старанна прасоўвае свае работы ў свет. Закранулі тэму пераходу на беларускую мову ва ўкраінамоўным атачэнні, папляткарылі пра...

  27. Забойца пенсіянераў з Нароўлі. Галаваломка, 2 сезон #2

    Забойца пенсіянераў з Нароўлі. Галаваломка, 2 сезон #2 Ён ліхаманкава насіўся па двары ад абкрываўленага і знямоглага мужчыны да ледзь жывой жанчыны — яго суседзям заставалася жыць некалькі хвілін. Ён біў іх палкай і нажом, дзясяткі ўдараў — і большасць у галаву. Калі сусед ужо не дыхаў, прыйшла...

  28. Загадкавае забойства настаўніка Шагала ў віцебскім пад’ездзе: смерць Юдаля Пэна. Галаваломка, 2 сезон #1

    Загадкавае забойства настаўніка Шагала ў віцебскім пад’ездзе: смерць Юдаля Пэна. Галаваломка, 2 сезон #1 Цудоўны партрэтыст, настаўнік беларускіх мастакоў і стваральнік першай яўрэйскай мастацкай школы – усё гэта пра Юдаля Пэна. Жыццё мастака было доўгім, але абарвалася падчас «Вялікага тэрору»....

  29. «Дыктатары». Эпізод №1 — Муамар Кадафі

    «Дыктатары». Эпізод №1 — Муамар Кадафі У першым эпізодзе аўдыёлекцыі «Дыктатары» мы паглыбімся ў жыццё чалавека, чыё імя стала сінонімам як рэвалюцыйнай перамогі, так і жорсткай тыраніі — Муамара Кадафі. Кіраванне Кадафі доўжылася больш за чатыры дзесяцігоддзі: ён праводзіў адназначна смелую і...

  30. Музыка, псіхалагічны стан і вучоба ў замежжы. Гавораць падлеткі #4

    Музыка, псіхалагічны стан і вучоба ў замежжы. Гавораць падлеткі #4 У чацвёртым выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» пагутарылі з Юстынай Карпіловіч — маладой музыкай, песні якой ужо гучалі на радыё і тэлеперадачах. Асноўная тэма выпуска — беларуская музыка і шлях маладых людзей у музычным свеце.…

    more
  31. Твітар, кантэнт па-беларуску і як пачаць працаваць праграмістам у 17. Гавораць падлеткі #3

    У трэцім выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» паразмаўлялі з Лёшам, вядомым у беларускім сегменце Твітара (цяпер — X) як Беларусаед. Закранулі тэму вышэйшай адукацыі: ці яна патрэбная ў сучасным грамадстве, як пачаць кар’еру без дыплома. Таксама абмеркавалі арыентацыю героя і камінг-аўт перад...

  32. Адносіны, рэлігія і арыентацыя. Гавораць падлеткі #2

    У другім выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» паразмаўлялі з Маланняй. Закранулі тэму пра двайную эміграцыю: як яе перажываюць падлеткі, як знаходзяць сяброў і каханне ў новых умовах? Пагутарылі пра тое, як жыць у шматдзетнай сям'і: што робяць старэйшыя браты і сёстры і чаго лепш не рабіць.…

    more
  33. Пераезд. Гавораць падлеткі #1

    У першым выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» размаўляем з беларускай Віяй пра эміграцыю, новыя ўмовы, у якіх можа аказацца падлетак, вучобу ў Беларусі і Польшчы і адносіны з бацькамі ў новай краіне.

  34. Голасам. Бадунова, Сівіцкая-Войцік, Сямдзянава. Выбітныя жанчыны ў гісторыі Беларусі

    Голасам. Бадунова, Сівіцкая-Войцік, Сямдзянава. Выбітныя жанчыны ў гісторыі Беларусі У гісторыі Беларусі ёсць жанчыны, якія сыгралі важную ролю ў палітычным і грамадскім жыцці краіны. У розныя гістарычныя перыяды былі жанчыны, якія займалі высокія пасады ва ўрадзе ці ўдзельнічалі ў грамадскім…

    more
  35. Голасам. «Штазі» — мастацтва «раскладаць» мазгі. Чым падобны Мінск 2020-га да Усходняга Берліна 1980-х

    Голасам. «Штазі» — мастацтва «раскладаць» мазгі. Чым падобны Мінск 2020-га да Усходняга Берліна 1980-х На вуліцы спыняецца белы бусік. З яго выходзіць чалавек і ветліва прапаноўвае мінаку сесці, бо «ёсць пара пытанняў». Мінак не разумее, што адбываецца. Тады з бусіка выходзяць яшчэ двое і цягнуць...

  36. Голасам. Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

    Голасам. Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай. Расказваем пра самыя вядомыя, дзе каленкі не-не і падрыгваюць ад невясёлых легенд і апавяданняў.

  37. Голасам. «Дзякуючы табе мы перамаглі». Расказваем пра Станіслава Альбрэхта Радзівіла — геніяльнага бізнесмена і чалавека, які дапамог Джону Кенэдзі стаць прэзідэнтам

    Голасам. «Дзякуючы табе мы перамаглі». Расказваем пра Станіслава Альбрэхта Радзівіла — геніяльнага бізнесмена і чалавека, які дапамог Джону Кенэдзі стаць прэзідэнтам Радзівілы заўсёды мелі вялікія амбіцыі. Князь Станіслаў Альбрэхт прадоўжыў і прымножыў славу знакамітага і магутнага роду. PALATNO...

  38. Голасам. «Каралеўскі шлях», перанос турмы, аэрахаб… Топ-7 ідэй для Гродна

    Што трэба зрабіць, каб горад над Нёманам зноўку пачаў дыхаць? Каб людзі не з’язджалі з Гродна, але — прыязджалі і хацелі застацца? Каб лэйбл «еўрапейскі горад» з геаграфічнага стаў усебаковым?.. Яшчэ 3-4 гады таму Гродна параўноўвалі з Вільняй і Львовам. Па вуліцах блукалі тысячы польскіх ды...

  39. Дрэнныя Санты. Галаваломка — Спецвыпуск #4

    Дрэнныя Санты. Галаваломка — Спецвыпуск #4 Каляды — гэта свята! Ёлка ў доме, падарункі пад ёй, міргаюць агеньчыкі па ўсім горадзе. Прыгажосць, каляднае цуда і, вядома, сям’я побач. Але мы разбурым вам святочны настрой. Каляды — гэта не заўсёды радасць, а часам жорсткасць і злачынства. Дарослыя і...

  40. Масавае забойства на Каляды. Галаваломка — Спецвыпуск #3

    Масавае забойства на Каляды. Галаваломка — Спецвыпуск #3 У нядзелю перад Калядамі сям’я Лоўсанаў святочна апранулася і паехала рабіць першы прафесійны сямейны фотаздымак. Для небагатай сям’і фермераў у 1929 годзе гэта была рэдкасць і, вядома, раскоша. Каля сям’я вярнулася дадому, а Чарльз Лоўсан…

    more
  41. Санта-забойца па выхадных. Галаваломка — Спецвыпуск #2

    Санта-забойца па выхадных. Галаваломка — Спецвыпуск #2 Мы ўсе думаем, што Санты добрыя мужчыны з сівой барадой і ў чырвоных касцюмах. А што, калі Санта, якога мы можам пабачыць на вуліцы ці ў гандлёвых цэнтрах — серыйны забойца? Што, калі ён забіваў ужо шмат гадоў? Што, калі ахвярай могуць стаць...

  42. Самыя вар’яцкія навагоднія злачынствы. Галаваломка — Спецвыпуск #1

    Самыя вар’яцкія навагоднія злачынствы. Галаваломка — Спецвыпуск #1 Каляды і Новы год — гэта час магічны, але разам з гэтым вар’яцкі і абсурдны. Людзі могуць паводзіць сябе дзіўна ў гэты месяц: крадуць немаўлят Ісусаў, выклікаюць праваахоўнікаў на сваякоў за распакоўку падарункаў… І нават Дзед…

    more
  43. Гістфак #23. Каляды: Яшчур, куцця ды «смерць сонца»

    Каляды: Яшчур, куцця ды «смерць сонца» Традыцыйныя каляды — не толькі каза, зорка і мядзведзь з мехам. Што такое «кулігі»? Як адзначалі Радзівілы? Да чаго тут хрысціянства? Адкуль і калі да нас прыйшла ялінка і традыцыя падарункаў? Спойлер: усё складана. Нельга правесці дакладную рысу, дзе...

  44. Гістфак #22. Забавы шляхты: алкаголь, паляванне ды феерверкі

    «Шляхта не працуе, шляхта балюе» — папулярны мем нашага часу. Але як, уласна, балюе? Як адпачывала наша эліта ў XVI-XVIII стагоддзях? Якія спосабы адпачынку дайшлі да нашага часу, якія — зніклі? Спойлер: па-рознаму. Ад чытання кніг і шахмат да шумных застолляў, якія перарасталі ў дуэлі ды оргіі....

  45. Ангарская, Нацыянальная бібліятэка, футбол з літаратарамі і дваровыя канцэрты. Менск з Андрэем Хадановічам — Гарады #14

    Ангарская, Нацыянальная бібліятэка, футбол з літаратарамі і дваровыя канцэрты. Менск з Андрэем Хадановічам — Гарады #14 Чатырнаццаты эпізод падкаста «Гарады» закрывае першы сезон! Журналіст Ігар Палынскі гутарыць з пісьменнікам, перакладчыкам і даследчыкам літаратуры Андрэем Хадановічам пра яго...

  46. Загадкавыя выкраданні пры Лукашэнку. Галаваломка #10

    У 1994 годзе Лукашэнка займае пост прэзідэнта Беларусі, а з 1999 года пачынаюць бясследна знікаць людзі, не згодныя з яго кіраўніцтвам. А, напрыклад, пасля выбараў 2020-га ў краіне зніклі каля ста чалавек. Яны проста перасталі выходзіць на сувязь са сваякамі, іх таксама няма ў афіцыйных спісах...

  47. Тэракт у мінскім метро. Галаваломка #9

    11 красавіка 2011 года. На станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску, як і звычайна, шмат людзей. У 17 гадзін 55 хвілін і 50 секунд са станцыі «Плошча Перамогі» прыбывае састаў, а ў 17:56 адбываецца выбух і валіць задушлівы дым. Загінулых — 15, пацярпелых — больш за 400 чалавек. Вінаватымі ў тэракце...

  48. Куды знік Максім Мархалюк? Галаваломка #8

    Шэсць гадоў таму знік Максім Мархалюк. Дзесяцігадовы хлопчык пайшоў у грыбы і больш яго ніхто не бачыў. Яго пошукі сталі самымі масавымі ў Беларусі: хлопчыка шукалі аднавяскоўцы, міліцыянеры, выратавальнікі і нават амапаўцы, але безвынікова. PALATNO расказвае пра пошукі Максіма Мархалюка і як яны...

  49. Гістфак #21. Забабоны і прыкметы: чорны кот, пустыя вёдры і соль у вочы

    Чаму ў часы нейрасетак ды айфонаў людзі тройчы сплёўваюць праз левае плячо? Дзе рацыянальны, а дзе — ірацыянальны корань забабонаў? Да чаго тут страх, стрэс ды немагчымасць прадказаць будучыню? Рэлігія, ідэалогія, сістэма адукацыі, палітычныя перакананні — усё гэта мінае, а прыкметы — застаюцца....

  50. Браты Косцевы. Галаваломка #7

    Забойства настаўніцы ў Чэрыкаве ў 2019 годзе шакіравала ўсю Беларусь: жанчыну з мноствам траўм і нажавых параненняў знайшлі ў падпаленым доме. Забойцаў арыштавалі ў той жа дзень. Высветлілася, што гэта былі браты, якія жылі па суседству. Яны правялі чатыры гадзіны ў доме ахвяры, збівалі і рэзалі...

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

PALATNO — незалежны праект беларускіх журналістаў пра беларускія рэгіёны. Асэнсоўваем праблемы беларускай супольнасці, шукаем шляхі іх вырашэння і спрабуем разам з героямі намаляваць вобраз будучыні Беларусі.У падкастах мы расказваем пра беларускія гарады, праводзім гістарычныя паралелі з сучаснымі падзеямі, а таксама трохі забаўляемся :)

HOSTED BY

PALATNO Media

CATEGORIES

Frequently Asked Questions

How many episodes does PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць have?

PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць currently has 50 episodes available on PodParley. New episodes are automatically indexed when they're published to the podcast feed.

What is PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць about?

PALATNO — незалежны праект беларускіх журналістаў пра беларускія рэгіёны. Асэнсоўваем праблемы беларускай супольнасці, шукаем шляхі іх вырашэння і спрабуем разам з героямі намаляваць вобраз будучыні Беларусі.У падкастах мы расказваем пра беларускія гарады, праводзім гістарычныя паралелі з сучаснымі...

How often does PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць release new episodes?

PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць has 50 episodes. Check the episode list to see recent publication dates and frequency.

Where can I listen to PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць?

You can listen to PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць on PodParley by clicking any episode. We provide an embedded audio player for direct listening, and you can also subscribe via your preferred podcast app using the RSS feed.

Who hosts PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць?

PALATNO — падкаст пра беларускую супольнасць is created and hosted by PALATNO Media.
URL copied to clipboard!