5. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст

EPISODE · Feb 22, 2021 · 3H 41M

5. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст

from Гісторыя Беларусі · host New Media Belarus

 У падкасце №5 абмяркуем прычыны і значэнне прыняцця хрысціянства на беларускіх землях, яго суіснаванне з язычніцтвам. Таксама даведаемся пра пісьменнасць, літаратуру, фальклор, мураванае дойлідства і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва на беларускіх землях. Абмяркуеім і выдатнейшых рэлігійных асветнікаў таго часу.  Змест: 00:00 Язычніцтва (Падтэмы: язычніцкія вераванні, народны каляндар, абрадавая творчасць) 00:32 Прычыны прыняцця хрысціянства (Падтэмы: прыняцце хрысціянства на Русі, хрысціянізацыя беларускіх зямель, унутраная стрктура царквы) 00:59 Суіснаванне язычніцтва і хрысціянства. Дваяверства 01:02:06 Значэнне прыняцця хрысціянства 01:06:23 Пісьменства, літаратура, фальклор (Падтэмы: рукапісныя кнігі, пісьменства па археалагічных помніках, “Полацкі летапіс" і звесткі Васіля Тацішчава, Полацк у "Слове пра паход Ігаравы", апавядальныя жанры фальклору) 01:36:00 Рэлігійна-асветніцкія дзеячы Беларусі (Падтэмы: Ефрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Епіскап Сімяон, Аўраамій Смаленскі, Клімент Смаляціч, Епіскап Полацкі Міна, Полацкі епіскап Дыянісій) 02:22:12 Мураванае дойлідства (Падтэмы: дойлідства Полацкай зямлі, помнікі дойлідства Панямоння, помнікі абарончага дойлідства 13 ст, архітэктурныя школы) 02:48:16 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (Падтэмы: манументальны жывапіс, кніжная графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і Крыж Ефрасінні Полацкай, дробная пластыка)  Літаратурныя крыніцы: 1.  Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. 2. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. У. М. Ігнатоўскі. Мінск "Беларусь" 1992 3. Гісторыя Беларусі. Навуковае выданне. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994 4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001 Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/ Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus 

NOW PLAYING

5. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст

0:00 3:41:31

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

Людзі на балоце Іван Мележ Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай «Палескай хроніцы» - глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады. Раман «Людзі на балоце», які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор «лірычным раманам».Агучка: Кацярына ЯгораваКантакты: [email protected] Кароткая гісторыя Беларусі Аляксандр Краўцэвіч На працягу 2 гадзін аўтар распавядае пра нашую зямлю ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г.Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай і багата ілюстраваныя. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці.Аб аўтары:Алесь Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Лупачы на Гарадзеншчыне. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Доктар гістарычных навук, прафесар. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны, першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як гісторык і літаратар, выдаў больш за 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.Чытае Уладзімір Лісоўскі. Мова 404 Аліна Нагорная «Мова 404» – гэта беларуская мова ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі – дзяржаўная, але толькі на паперы. У Беларусі ёсць дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце.Каб вырашыць праблему, яе трэба ўбачыць, а першы крок да вырашэння любой праблемы – асэнсаванне. У аўдыякнізе сабраныя гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах.«Мова 404» – незвычайная аўдыякніга. У ёй сабраныя не толькі больш за сотню ўласных гісторый беларусаў і беларусак. Чытаюць гэтыя гісторыі таксама звычайныя беларусы і беларускі. З розных краін свету, розных узростаў. Запісвалі ў простых умовах: дома ці на працы, хтосьці на прафесійнай апаратуры, а часцей – на тэлефоне. Але ўсіх іх, і аўтараў і выканаўцаў, аб’ядноўвае неабыякавасць да роднай мовы і жаданне, каб яе стала больш у нашым жыцці.У аўдыякнізе 127 гісторый і 101 голас.Аўтарка кнігі - Аліна Нагорная.Над праектам працавалі каманды audiobooks.by і Кніжны Воз.Прыемнага праслухоўвання! Наша Ніва NEWS | Галоўныя навіны Беларусі Наша Ніва Галоўныя навіны партала Nashaniva.сom пра Беларусь у кароткім фармаце. Падпісвайцеся — і будзеце ведаць, чым жыве Беларусь. Дзякуй, што вы з намі!У відэафармаце глядзіце навіны на нашым YouTube-канале: https://www.youtube.com/@NashaNivaNews
URL copied to clipboard!