EPISODE · May 14, 2026 · 40 MIN
Павал Казанэцкі. Ці хутка ў продажы з’явяцца квіткі на цягнік “Мінск — Варшава”
from euroradiofm · host Euroradio
Павал Казанэцкі / Еўрарадыё Вызваленне з лукашэнкаўскай турмы Анджэя Пачобута актывізавала размовы пра магчымае паляпшэнне адносін паміж Варшавай і Мінскам. Пачалі нават казаць пра аднаўленне пасажырскіх перавозак — цягнік “Мінска — Варшава”. Нават Дональд Трамп прысвяціў гэтай гісторыі допіс у сваёй сацсетцы, пахваліўшы Лукашэнку за спрыянне абмену “5 на 5”, у выніку якога Пачобут і быў дэпартаваны з Беларусі і — без прашэння з яго боку — памілаваны Лукашэнкам. На гэтай хвалі выйшаў з заявай пра “гатоўнасць да дыялогу” і “мяч на польскім баку” міністр замежных спраў Рыжанкоў. Чым адметны абмен, у выніку якога Пачобут апынуўся на свабодзе, і якую ролю тут адыграў зварот прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага да Трампа? Ці варта чакаць, што адносіны паміж Варшавай і Мінскам пачнуць паляпшацца? Калі “мяч на польскім баку”, то што з гэтым мячом Варшава зробіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае польскі палітолаг, сябра Управы “Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра” Павал Казанэцкі.
Embed this episode
Ready to play
Павал Казанэцкі. Ці хутка ў продажы з’явяцца квіткі на цягнік “Мінск — Варшава”
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.