Усё складана

PODCAST · society

Усё складана

Гэты падкаст — сэйф-спейс, дзе можна шчыра абмяркаваць тое, што нас хвалюе і часам раніць, падтрымаць адна адну і ўсё ж такі разабрацца, як пабудаваць тыя стасункі, у якіх партнёры падтрымліваюць і паважаюць адзін аднаго. Таму запрашаем паслухаць нашу сяброўскую балбатню і разам правесці рамантычнае расследванне: што ж усё-такі хаваецца за статусам “усё складана”!Iнстаграм: @use_skladanaПошта: [email protected]Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)

  1. 18

    Разлады харчовых паводзінаў і вялікая палітыка

    Абмяркоўваем нутрыцыялогію, паліталогію і разлады харчовых паводзінаў з Алінай Харысавай.

  2. 17

    Аргазмы, пранікнення і "правільны сэкс"

    Абмяркоўваем рознае пра сэкс, акутыўную згоду і межы з Зояй Прышывалкай.

  3. 16

    Камунацыя без гвалту і наш краш

    Абмяркоўваем негвалтоўную камунікацыю, мужчынскую гендарную сацыялізацыю і антыфашызм з Валдзісам Фугашам.

  4. 15

    Вясёлыя трэнінгі

    Абмяркоўваем нефармальную адукацыю з Машай Колб. Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

  5. 14

    Актывізм у рэгіёнах, жыццё за КАДам, хрысціянскія летнікі і крынж ад Марк Фармэль

    Разам са Стасяй Цярэнцьявай абмяркоўваем тое, як цяжка жыць, калі ты не нарадзі:лася ў Мінску.Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

  6. 13

    Сэкс-асвета, цялесныя межы, манахіні ў школе і выбух прэзерватыва

    Абмяркоўваем сэксуальную адукацыю разам з Кацяй Дансковай.Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

  7. 12

    Кунілінгус – гэта база, ведзьмарскае камьюніці і пераезд у Варшаву

    Хэй! Мы вяртаемся да вас з 2 сезонам нашага падкаста!У першым выпуску мы разганяемся і абмяркоўваем нашае паўсядзённае жыццё: пераезд у Варшаву і сэкс у краіне, дзе забаронены аборты, сны пра Менск у Марні і інсайты пра вядзьмарства ад Дашы. А яшчэ вырашаем, хто мы з "Тоталі Спайс": Кловер, Сэм ці Алекс? Абавязкова напішыце ў каментарах, хто вы 🌝Ну што? Пагналі! Наш інстаграм: @use_skladanaПошта: [email protected]Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

  8. 11

    Віктымблэймінг: чаму мы (не) верым пацярпелым?

    Пад калядную ялінку прынеслі вам апошні выпуск першага сезона 🎄У гэтым выпуску мы гутарым з Сашай Сакаловай, якая з'ўляецца эксперткай у сферы гендарнага гвалту. Даша ўсё яшчэ намагаецца прайсці чэк-ліст на аб'юзіўнасць. Марні распавядае, як таксама магла завікцімблэйміць. А Саша выдае базу, чаму трэба гаварыць «пацярпелыя», а не «ахвяры», і чаму віктымблэймінг — гэта небяспечна для грамадства ўвогуле.Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤ І дзякуй, што былі з намі гэтыя 10 выпускаў. Абнялі!Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

  9. 10

    «Мне яшчэ пашанцавала»: быт жанчын ў турмах, рэабілітацыя пасля і мары аб adidas

    У гэтым выпуску мы размаўляем з журналісткай і заснавальніцай ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгеніяй Доўгай. Жэня распавядае пра тое, з чым сутыкаюцца беларускі ў турме, як турма ўплывае псіхіку і што мы можам зрабіць, каб дапамагчы з рэабілітацыяй тым, хто прайшоў праз досвед зняволення. Як з'явіўся праект «Палітвязынка»?Гвалт параджае гвалт: як гэта працуе з тымі людзьмі, якія прайшлі праз гвалт у турме?Як дапамагчы зняволенным беларускам і парадаваць іх перадачкай?* Падчас выпуску мы гаворым, што не ведаем пра якую-небудзь ініцыятыву, якая мэтанакіравана займаецца толькі рэабілітацыяй палітзняволенных. Але яна ёсць, і гэта ініцыятыва «Вольныя». ** Таксама мы ўзгадавалі праект «Лабірынт». Гэты праект дапамагае жанчынам, якія сутыкнуліся з хатнім гвалтам падчас эміграцыі.Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤Інстаграм ініцыятывы «Палітвязынка»: @politvyazynka. Падтрымаць праект ахвяраваннем: www.paypal.me/jenyaseng.Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

  10. 9

    Квір-стасункі, «зараз не да гэтага» і лесбійкі ў вёсцы

    Гутарым з нізавай актывісткай, маці дзвюх дзяцей і адкрытай лесбіянкай Настай Базар.У гэтым выпуску вы пачуеце нашы разважанні пра дыскрімінацыю ЛГБТ-супольнасці, а таксама пра асаблівасці гвалту ў квір-стасунках.А яшчэ шмат пра інклюзію, чуллівасць і прывелеі, якія ў нас ёсць і якіх у нас няма.Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

  11. 8

    Закон пра хатні гвалт, былы з труной і крынжовыя загалоўкі артыкулаў

    У гэтым выпуску мы сустрэліся з праваабаронцай Даша Чурко і паразмаўлялі пра законы і юрыдычныя моманты, якія датычацца хатняга гвалту.Таксама разабраліся, што такое «сацыяльна небяспечнае становішча» і як гэта (не)уплывае на беларускія сем'і. Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤Калі вам патрэбна юрыдычная ці псіхалагічная падтрымка ў сітуацыі хатняга гвалту, мы раім звярнуцца да безкаштоўнага сэрвіса «Справка»: @spravka.guide (Instagram), @spravka_help (Telegram).Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected]Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

  12. 7

    Актыўная згода і як размаўляць пра сэкс, фемінізм і БДСМ

    Воў-воў-воў! Ці чакалі вы падкаст, дзе сабраліся тры феміністкі абмеркаваць БДСМ-культуру? Калі чакалі, то гэты выпуск для вас!Нават калі вам не цікава паслухаць пра БДСМ-практыкі — яшчэ мы шмат абмяркоўваем культуру згоды, і чаму гэта мусіць быць ✨базай✨ у любых стасунках!Каб пагутарыць пра сэксуальныя практыкі мы запрасілі актывістк:ку і пісьменні:цу тоні лашдэн.Таксама у гэтым выпуску:як зразумець, ці мы насамрэч хочам атрымаць сэксуальны досвед, ці гэта наваколе цісне на нас;уводзіны ў БДСМ для "імбрычкаў";як звязаны паміж сабой патрыярхат і БДСМ?Iнстаграм тоні: @lashdenНаш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні! Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

  13. 6

    Макіяж, каб выкінуць смецце, размовы пра сэкс з бацькамі і разбор «Масква слязам не верыць»

    Хэй-хо! У гэтым выпуску мы сустракаемся з феміністкай, актывісткай і палітыкесай Юляй Міцкевіч і абмяркоўваем, як фем-оптыка ўплывае на нашы стасункі. Марні распавядае пра «бостанскія шлюбы», Юля разважае пра нереалістычныя стандарты да жанчын у жыцці і кіно, а Даша зноў пацеша вас сваім ведамі часопіса «Ліза» і залатымі цытатамі з яго. І нарэшце вы даведайцеся, хто ж гэты Гоша з тызеру нашага падкаста! Тэлеграм-канал Юлі Міцкевіч «ПОЛИТИКЕССА» Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!

  14. 5

    Культура, медыя і гвалт: Пакахонтас і «канфлікт» з 10 нажавымі

    Размаўляем пра тое, як (не)ўплывае культура і медыя на стасункі і гвалтоўныя практыкі, разам з Антанінай Сцебур, куратаркай і даследчыцай мастацтва.Антаніна дзеліцца рознымі мастацкімі праектамі, якія пераасэнсоўваюць гвалт, Марні ўспамінае дыснееўскія мульты з дзяцінства і пра ралевые мадэлі з іх, а ў Дашы зноў для вас знойдзецца крынж-гісторыя з школьных часоў пра фізру і месячныя.У падкасце ўзгадваюцца: Дабрачынная медыя-платформа «Імена» Дабрачынная арганізацыя «Радзіслава»Мастацкі праект «Дама зручная ў побыце» Фотапраекты «Кожная трэцяя», «Артэфакты гвалту»Suzanne Lacy «Three Weeks in May»Gayatri Spivak «Can a Subaltern Speak?»Марына Напрушкіна «Новае суседства / Моабіт»Наш інстаграм: @use_skladanaПошта: [email protected] Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні! Гэты выпуск зроблен пры падтрымке MediaPort Belarus.

  15. 4

    Асертыўнасць, уласныя межы, самаабарона і чаму бывае складана сказаць: "Не!"

    У гэтым выпуску мы працягваем разбірацца з тэрмінамі, якія з'ўляюцца ў нашым жыцці, і часам не зусім зразумела што-ж-гэта-такое. Госця гэтага выпуска ― Воля Ланеўская, трэнерка па Wen-do, самаабароне пра жанчын. Разам з ёй прэпаруем «асертыўнасць», «уласныя межы», і як гэта працуе ў стасунках з іншымі людзьмі. Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤ Iнстаграм Волі: @vola_olga Сачыць за анонсамі трэнінгаў па Wen-do у Кракаве можна у Інстаграме: @fundacja_autonomia Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

  16. 3

    Аб'юз: што гэта такое насамрэч, адкуль бярэцца, і што з ім рабіць

    У гэтым выпуске мы сустрэліся з гештальт-тэрапеўткай Мартай, каб паразмаўляць, што ж ўсё-такі хаваецца за словам "аб'юз". Даша праходзіць чэк-ліст на аб'юзіўныя патэрны, Марта чытае першы (у гісторыі!) верш пра каханне, а Марні разбіраецца з тым, што рабіць, калі твая сяброўка апынулыся ў сітуацыі аб'юза.Iнстаграм Марты: @orbano_bananaНаш інстаграм: @use_skladana Пошта: [email protected] Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!

  17. 2

    Падлеткавыя часопісы, рамантычныя стасункі і ўсё складана ЎКантакце і ў жыцці

    Даша распавядае пра прызнанні ў каханні ў туалеце НацБібліятэкі, а Марні разважае пра тое, як падлеткавыя часопісы ўплываюць на наша ўяўленне пра рамантычныя стасункі.Таксама вас чакае шмат крынжовых гісторый пра першыя стасункі і сэкс, відосы Веранікі Сцяпанавай і "Лёшачак".Наш інстаграм: @use_skladanaПошта: [email protected]Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)

  18. 1

    Тызер ⁘ Першы сезон

    Гэта Даша, Марні і падкаст "Усё складана"!Запрашаем вас да нашых сяброўскіх гутарак пра ✨рамантычныя стасункі✨ і чаму з імі часам бывае усё складана.Iнстаграм: @use_skladanaПошта: [email protected]Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Гэты падкаст — сэйф-спейс, дзе можна шчыра абмяркаваць тое, што нас хвалюе і часам раніць, падтрымаць адна адну і ўсё ж такі разабрацца, як пабудаваць тыя стасункі, у якіх партнёры падтрымліваюць і паважаюць адзін аднаго. Таму запрашаем паслухаць нашу сяброўскую балбатню і разам правесці рамантычнае расследванне: што ж усё-такі хаваецца за статусам “усё складана”!Iнстаграм: @use_skladanaПошта: [email protected]Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)

HOSTED BY

mave

URL copied to clipboard!