БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА

PODCAST · history

БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА

карпарацыя "Крывіцкі Край” прадстаўляе вашай увазе падкаст " БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА"Тут вы зможаце пачуць успаміны валанцёраў з розных археалагічных экспедыцый, іх уражанні ад раскопак і археолагаў!

  1. 10

    ВЫПУСК 5.2. СКАРБЫ, КУРГАНЫ, ЗАМКІ І ІХ ДАСЛЕДЧЫКІ: КРЫХУ ПРА МАСТАЦТВА І МАСТАКОЎ, МІНСК І АРХЕАЛОГІЮ / ПЛАВІНСКІ /

    Выпуск 5.2 знаёміць нас з нарысам, прысвечаным мастаку Язэпу Драздовічу, а таксама з разважаннямі пра асобу даследчыка-археолага і археалогію ў цэлым. Нарысы змешчаны ў кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Аўтар – Мікалай Плавінскі – беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (2010).Як звязаны Язэп Драздовіч і так званая “Мінская брама”? Ці мог Язэп Драздовіч “перамяшчацца” ў часе? Што за істота такая археолаг і якая яго праца? Як выглядае “ідэальны” археолаг? Чаму з’яўленне журналіста на раскопках амаль што стыхійнае бедства? І што ж прываблівае чалавека ў археалогіі? Адказы на гэта можна пачуць у выпуску. Мікалай Плавінскі – актыўны папулярызатар археалагічнай навукі, аўтар шматлікіх выстаў, арганізатар валанцёрскіх археалагічных летнікаў і прафесіянал у даследаваннях нашых любімых крывіцкіх старажытнасцей. Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў – археалогія Полацкай зямлі, вывучэнне славянскага пахавальнага абраду ранняга сярэднявечча, гісторыя сярэднявечнай усходнееўрапейскай зброі. Мікалай Плавінскі нарадзіўся 30 ліпеня 1981 г. у сям’і археолага Аляксандра Плавінскага. У 2003 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1999 г. працаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь: даследчык з’яўляецца заснавальнікам і першым загадчыкам аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі. У 2022 г. быў загадчыкам аддзела археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый Інстытута гісторыі НАН Беларусі (аддзел зараз не існуе). Аўтар шматлікіх навуковых прац і манаграфій (мы не палічылі дакладную колькасць, тое цяжка), аўтар дзіцячых навукова-папулярных кніг, заснавальнік навуковага выдання “Acta archaeologica Albaruthenica” і шмат чаго яшчэ іншага. Крыніца: Плавінскі М. А. Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі. Мінск: Кнігазбор, 2015. 133 с.

  2. 9

    ВЫПУСК 5.1. СКАРБЫ, КУРГАНЫ, ЗАМКІ І ІХ ДАСЛЕДЧЫКІ: ЗНАКАМІТЫЯ БЕЛАРУСКІЯ СКАРБЫ / ПЛАВІНСКІ /

    Выпуск 5.1 атрымаўся не зусім тыповы: ён знаёміць нас з нарысамі, прысвечанымі найбольш цікавым археалагічным знаходкам на тэрыторыі Беларусі, змешчанымі ў кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Аўтар – Мікалай Плавінскі – беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (2010). Даследчык – актыўны папулярызатар археалагічнай навукі, аўтар шматлікіх выстаў, арганізатар валанцёрскіх археалагічных летнікаў і прафесіянал у даследаваннях нашых любімых крывіцкіх старажытнасцей. Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў – археалогія Полацкай зямлі, вывучэнне славянскага пахавальнага абраду ранняга сярэднявечча, гісторыя сярэднявечнай усходнееўрапейскай зброі. Пад вокладкай “Скарбаў…” змешчаны артыкулы-нарысы, якія знаёмяць нас з беларускімі скарбамі эпохі вікінгаў і з так званым “Поясам Вітаўта” – адной з самых знакамітых археалагічных знаходак на тэрыторыі Беларусі… З кнігі можна даведацца пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопкі ў Браславе і Мядзелі, як звязаны Язэп Драздовіч з археалогіяй і пра тое, якім чынам старажытны чалавек рабіў “фотаздымкі” (графіці). Выпуск 5.1 расказвае нам пра скарб эпохі вікінгаў з Брылёўскага поля, манетна-рэчавы скарб з вёскі Гараўляны і пра так званы “Пояс Вітаўта”. Мікалай Плавінскі нарадзіўся 30 ліпеня 1981 г. у сям’і археолага Аляксандра Плавінскага. У 2003 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1999 г. працаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь: даследчык з’яўляецца заснавальнікам і першым загадчыкам аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі. У 2022 г. быў загадчыкам аддзела археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый Інстытута гісторыі НАН Беларусі (аддзел зараз не існуе). Аўтар шматлікіх навуковых прац і манаграфій (мы не палічылі дакладную колькасць, тое цяжка), аўтар дзіцячых навукова-папулярных кніг, заснавальнік навуковага выдання “Acta archaeologica Albaruthenica” і шмат чаго яшчэ іншага. Крыніца: Плавінскі М. А. Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі. Мінск: Кнігазбор, 2015. 133 с.

  3. 8

    ВЫПУСК 4.2. ВЫТРЫМКІ З ДЗЁННІКА: ПОЛАЦК ТАЯМНІЧЫ І ДЭТЭКТЫЎНЫ / ТАРАСАЎ /

    Выпуск 4.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі, разважаннямі і вытрымкамі з палявога дзённіка Сяргея Тарасава – археолага, гісторыка, пісьменніка і асветніка, спецыяліста па гісторыі Полацка IX–XVIII стст., кандыдата гістарычных навук (1992). Адкуль мы маем копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, і дзе захоўваецца яго арыгінал? Дзе ў Полацку можна злавіць самага тлустага карася? Што такое царкоўная археалогія? Адказы на гэта, ды й не толькі – у гэтым выпуску! Сяргей Тарасаў нарадзіўся 20 студзеня 1961 года ў Мінску. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1982). З 1982 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, у тым ліку ўзначальваў аддзел археалогіі сярэдневяковага перыяду. Аўтар больш 50 навуковых прац, аўтар і суаўтар дзіцячых падручнікаў, дапаможнікаў, мастацкіх зборнікаў і інш.Па матэрыялах 2011 г.

  4. 7

    ВЫПУСК 4.1. ВЫТРЫМКІ З ДЗЁННІКА: “МАРУ СТАЦЬ АРХЕОЛАГАМ!” / ТАРАСАЎ /

    Выпуск 4.1 знаёміць нас з успамінамі, разважаннямі і вытрымкамі з палявога дзённіка Сяргея Тарасава – археолага, гісторыка, пісьменніка і асветніка, спецыяліста па гісторыі Полацка IX–XVIII стст., кандыдата гістарычных навук (1992). Даследчык праводзіў раскопкі на Верхнім замку, Ніжнім замку, Запалоцці, Задзвінні і ў іншых раёнах старажытнага Полацка. У 2000¬–2006 гг. даследаваў старажытны Мінск: праводзіў раскопкі і назіранні на Нямізе, вуліцы Гандлёвай, Верхнім горадзе, Ракаўскім прадмесці. Сяргей Тарасаў нарадзіўся 20 студзеня 1961 года ў Мінску. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1982). З 1982 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, у тым ліку ўзначальваў аддзел археалогіі сярэдневяковага перыяду. Аўтар больш 50 навуковых прац, аўтар і суаўтар дзіцячых падручнікаў, дапаможнікаў, мастацкіх зборнікаў і інш.

  5. 6

    ВЫПУСК 3.2. АРХЕОЛАГІ ДАПАЎНЯЮЦЬ ЛЕТАПІСЦАЎ: ЯК ГЕОРГІ ВАСІЛЬЕВІЧ КАПАЎ ПОЛАЦК І ЗАСЛАЎЕ / ШТЫХАЎ /

    Выпуск 3.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі і разважаннямі аднаго з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолагаў, гісторыка-медыевіста, кандыдата (1965) і доктара гістарычных навук (1983), прафесара (1987) Георгія Штыхава.Даследчык, як мы пісалі раней, не проста крывічоў капаў, але і кіраваў экспедыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Лукомлі, Лагойску, Копысі і іншых гарадах. Дзякуючы Георгію Васільевічу мы шмат што ведаем пра гісторыю, побыт і культуру шэрагу старажытнарускіх гарадоў.Георгі Штыхаў (1927–2018) нарадзіўся 14 ліпеня 1927 году ў вёсцы Старая Беліца каля Гомеля. У 1956 г. ён скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1993 г. узначаліў аддзел археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (зараз аддзела не існуе). Быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.Крыніца: Археолагі дапаўняюць летапісцаў. Мінск, 2009.

  6. 5

    ВЫПУСК 3.1. АРХЕОЛАГІ ДАПАЎНЯЮЦЬ ЛЕТАПІСЦАЎ: ЯК ГЕОРГІ ВАСІЛЬЕВІЧ ЕЗДЗІЎ СА ШКОЛЬНІКАМІ ПА РАСКОПКАХ / ШТЫХАЎ /

    Выпуск 3.1 знаёміць нас з успамінамі і разважаннямі аднаго з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолагаў, гісторыка-медыевіста, кандыдата (1965) і доктара гістарычных навук (1983), прафесара (1987) Георгія Штыхава. Даследчык займаўся вывучэннем курганных могільнікаў паўночнай і цэнтральнай Беларусі другой паловы I тыс. н.э. – пачатку ІІ тыс. н.э., кіраваў археалагічнымі экспедыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Лукомлі, Лагойску, Копысі і іншых гарадах. Некаторыя з вас дакладна сустракалі прозвішча Штыхаў – даследчык з’яўляўся адным з аўтараў некаторых школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі! Георгі Штыхаў (1927–2018) нарадзіўся 14 ліпеня 1927 году ў вёсцы Старая Беліца каля Гомеля. У 1956 г. ён скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1993 г. узначаліў аддзел археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (зараз аддзела не існуе). Быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Крыніца: Археолагі дапаўняюць летапісцаў. Мінск, 2009.

  7. 4

    ВЫПУСК 2.3. НАТАТКІ ПРА БАДЗЯННІ Ў 1924-1929: ПАЛЕССЕ ІЗНОЎ / УЛАШЧЫК /

    Выпуск 2.3 скончвае нашае знаёмства з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка.Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся ў в. Віцькаўшчына пад Койданавам (сёння Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). У падлеткавым узросце ён зацікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй і ў 1924 г. паступіў на педагагічны факультэт БДУ. Праз некалькі месяцаў яго адлічылі, але пазней ён змог вярнуцца ў рады студэнтаў. На хвалі ўздыму беларусізацыі дваццацігадовы Мікалай захапіўся краязнаўствам (“Краязнаўства – гэта ў першую чаргу археалогія”, – казаў ён). Разам з сябрамі па ўніверсітэту ўдзельнічаў у шэрагу археалагічных экспедыцый, у тым ліку кароткі час прымаў удзел у даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Крыніца: Улашчык, М. Выбранае. 2001

  8. 3

    ВЫПУСК 2.2. НАТАТКІ ПРА БАДЗЯННІ Ў 1924-1929: ЛЕТА 1929 ГОДА / УЛАШЧЫК /

    Выпуск 2.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка. Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся ў в. Віцькаўшчына пад Койданавам (сёння Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). У падлеткавым узросце ён зацікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй і ў 1924 г. паступіў на педагагічны факультэт БДУ. Праз некалькі месяцаў яго адлічылі, але пазней ён змог вярнуцца ў рады студэнтаў. На хвалі ўздыму беларусізацыі дваццацігадовы Мікалай захапіўся краязнаўствам (“Краязнаўства – гэта ў першую чаргу археалогія”, – казаў ён). Разам з сябрамі па ўніверсітэту ўдзельнічаў у шэрагу археалагічных экспедыцый, у тым ліку кароткі час прымаў удзел у даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Факты пра Мікалая Улашчыка: першыя публікацыі прысвечаны кнігазнаўству і археалагічным раскопкам Банцараўскага гарадзішча; пахаваны на Чыжоўскіх могілках каля Мінска; у горадзе Старыя Дарогі (Мінская вобласць) даследчыку ўстаноўлены помнік Крыніца: Улашчык, М. Выбранае. 2001

  9. 2

    ВЫПУСК 2.1. НАТАТКІ ПРА БАДЗЯННІ Ў 1924-1929: ЛЕТА 1928 ГОДА / УЛАШЧЫК /

    Выпуск 2 знаёміць нас з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка. Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся ў в. Віцькаўшчына пад Койданавам (сёння Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). У падлеткавым узросце ён зацікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй і ў 1924 г. паступіў на педагагічны факультэт БДУ. Праз некалькі месяцаў яго адлічылі, але пазней ён змог вярнуцца ў рады студэнтаў. На хвалі ўздыму беларусізацыі дваццацігадовы Мікалай захапіўся краязнаўствам (“Краязнаўства – гэта ў першую чаргу археалогія”, – казаў ён). Разам з сябрамі па ўніверсітэту ўдзельнічаў у шэрагу археалагічных экспедыцый, у тым ліку кароткі час прымаў удзел у даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Крыніца: Улашчык, М. Выбранае. 2001

  10. 1

    ВЫПУСК 1. МОЙ УЗДЗЕЛ У АРХЕАЛАГІЧНАЙ ЭКСПЕДЫЦЫІ / РЫТАР /

    Выпуск 1 знаёміць нас з успамінамі ўдзельніцы археалагічнай экспедыцыі 1928 года па даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, Іны Рытар.Іна Рытар (пасля замужжа - Іна Каханоўская) – беларуская пісьменніца (псеўданім – Аляксандра Саковіч). Нарадзілася 27 снежня 1906 г. У 1921 г. маладая дзяўчына прыязджае ў Мінск, вывучае беларускую мову і гісторыю, паступае ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а пасля і працуе там выкладчыцай. Падчас вучобы сябравала з беларускімі археолагамі, каталася з імі на раскопкі ў якасці валанцёркі. Гэты досвед яна апісала ў сваіх успамінах пад назвай “Мой удзел у археалагічнай экспедыцыі”.Крыніца: Віталь Скалабан “Саковіч Н. Мой уздзел у археалагічнай экспедыцыі”. Гістарычна-археалагічны зборнік. № 9. 1996.

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

карпарацыя "Крывіцкі Край” прадстаўляе вашай увазе падкаст " БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА"Тут вы зможаце пачуць успаміны валанцёраў з розных археалагічных экспедыцый, іх уражанні ад раскопак і археолагаў!

HOSTED BY

mave

CATEGORIES

URL copied to clipboard!