euroradiofm

PODCAST · news

euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. 500

    Беларускія зубры ў Грузіі — Еўразум за 12 траўня | Новости Беларуси за 12 мая

    Беларускія зубры ў Грузіі — Еўразум за 12 траўня | Новости Беларуси за 12 мая by Euroradio

  2. 499

    Вольга Дабравольская. Ад “уцякацтва” да грамадзянства: як беларусам легалізавацца за мяжой

    Праўладная “апазіцыянерка” Ганна Канапацкая днямі ў сваім ФБ пагражала апанентам рэжыму Лукашэнкі тым, што хутка іх пачнуць пазбаўляць беларускага грамадзянства. У той жа час тэрміны разгляду зваротаў на атрыманне ВНЖ альбо міжнароднай абароны ў Польшчы няўмольна павялічваюцца. І на замену “пашпарта замежніка” стала складана запісацца. У дадатак польскія палітыкі прапануюць зрабіць больш складанай працэдуру атрымання грамадзянства Польшчы. Тым не менш, беларускія юрысты не апускаюць рукі і адстойваюць правы беларусаў як у судзе, так і ў “міграцыі”. Найчасцей — са станоўчым вынікам. Адзін з такіх прыкладаў — прызнанне Упраўленнем па справах замежнікаў беларускіх незалежных журналістаў “пэўнай сацыяльнай групай”, што ў перспектыве павінна значна спрасціць атрыманне імі статусу ўцекача. Як за апошні час змянілася міграцыйная палітыка Польшчы і якія новыя выклікі паўстаюць перад беларусамі з гэтай нагоды? Што азначае прызнанне беларускіх незалежных журналістаў “пэўнай сацыяльнай групай” і ці варта разлічваць на спрашчэнне ў атрыманні статусу ўцекача? Ці варта чакаць палёгкі ў атрыманні ВНЖ і ці атрымліваецца перамагчы “Дублін”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская.

  3. 498

    Выбары ў КР — сарваныя? Эфір з Прыходзька і Ліберам

    11 траўня беларусы мусілі пачаць галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду 4-га склікання. Але гэтага пакуль не адбылося. Спачатку — праз дадатковую праверку кампаніі-верыфікатара Sumsub, якую напярэдадні абвінавацілі нібыта ў супрацы з расійскімі спецслужбамі. Затым — праз масіраваную DDoS-атаку, якая вядзецца ад вечара панядзелка і не дае магчымасці прагаласаваць. Колькі можа каштаваць такая атака, ці ёсць шанец яе адбіць, якія рызыкі нясуць выбарцы, якой будзе сёлетняя яўка на выбарах у протапарламент у выгнанні? Размаўляем пра гэта з кіраўніцай ЦВК Аленай Прыходзька і распрацоўшчыкам праграмы для галасавання Паўлам Ліберам.

  4. 497

    Андрэй Махоўскі. Долар — усё: ці трэба “скідваць” долары, і хто заробіць на дарагой нафце

    За колькі апошніх тыдняў праз вайну ў Іране і перакрыты Армузскі праліў кошт нафты значна вырас. Што паўплывала і на кошт расійскай нафты, натуральна. Лагічна меркаваць, што гэта сітуацыя працуе на папаўненне расійскага бюджэту і дазваляе беларускім вытворцам з большым прыбыткам гандляваць з Расіяй. А тут яшчэ вымалёўваецца перспектыва аднаўлення гандлю з Польшчай пасля вызвалення Анджэя Пачобута… Ці дапамагае дарагая нафта расійскаму бюджэту і з чым звязаны праблемы з беларускім экспартам у Расію? Як праблемы з расійскім бюджэтам уплываюць на палітычную гнуткасць Лукашэнкі, і ці варта разлічваць на аднаўленне гандлю з Польшчай і ЕС пасля вызвалення Пачобута? Ці ўратуе сельгаспрадпрыемства Гайдукевіч, і што адбываецца на рынку валют? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.

  5. 496

    Аліна Харысава. Ад георгіеўскай стужкі да тэрактаў: як Расія “працуе” ў Еўропе

    За 45 хвілін, без ваеннай тэхнікі і ў прысутнасці замежных гасцей у колькасці 6 чалавек, у Маскве з дазволу прэзідэнта Украіны Зяленскага трыумфальна адсвяткавалі Дзень Перамогі. У іншых гарадах Расіі былі святочныя калоны жонак і маці “загінулых на СВА абаронцаў Расіі” ці саміх скалечаных “герояў” на інвалідных вазках. Але свайго крынжа хапала і ў асобных еўрапейскіх гарадах, дзе таксама пэўныя асобы выйшлі адсвяткаваць 9 траўня. Насуперак забаронам, прынятым мясцовымі ўладамі адносна пэўнай сімволікі. Як у краінах Еўропы адзначаюць дзень сканчэння Другой сусветнай вайны і хто выходзіць на вуліцы святкаваць 9 траўня? Чым адрознівалася сёлетняе “святкаванне” і як на гэта рэагавалі мясцовыя ўлады і грамадзяне? Ці варта чакаць, што вызваленне Пачобута стане пачаткам змены адносін паміж ЕС і рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава.

  6. 495

    Чаму беларусаў не вабіць вёска? — Еўразум за 11 траўня | Новости Беларуси за 11 мая

    Чаму беларусаў не вабіць вёска? — Еўразум за 11 траўня | Новости Беларуси за 11 мая by Euroradio

  7. 494

    Глеб Івашкевіч і Надзея Нортан. Паміж кансалідацыяй і дэпартацыяй: чым жыве дыяспара, і пры чым тут КР

    На пачатку траўня ў Варшаве прайшла V канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На якую прыехалі прадстаўнікі беларускіх дыяспаральных арганізацый з 11 краін Еўропы і ЗША. Але яшчэ большая колькасць краін, дзе таксама ёсць беларусы, “жыўцом” прадстаўлены на канферэнцыі не былі. Ды і анлайн далучыліся далёка не ўсе дыяспары. Хоць, здавалася б, пэўная палітычная актывізацыя вакол выбараў у Каардынацыйную раду мусіла спрыяць узмацненню цікавасці і да Канферэнцыі, і да ўнутрыдыяспаральнага жыцця. Ці рэальна аб’яднаць усе беларускія дыяспары ў адну структурную сетку з дапамогай якой-небудзь канферэнцыі, і чаму шэраг дыяспар не выказалі зацікаўленасці ва ўдзеле ў гэтай канферэнцыі? Чым жыве дыяспара ЗША і ці разумеюць там праблемы дыяспары Еўропы і іншых аддаленых краін? Ці ёсць цікавасць у беларусаў ЗША да выбараў у КР на фоне сваіх міграцыйных праблем і як там успрымаюць “мясцовыя скандалы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан і актывіст грамадскага руху “Краіна для жыцця” і сузаснавальнік Belarus FREEDOM Philadelphia Глеб Івашкевіч.

  8. 493

    Юры Дракахруст. Пра “сваю Маскву” Лукашэнкі і “паніжаны статус” Ціханоўскай

    Нетрадыцыйна прайшоў сёлета традыцыйны парад Перамогі ў Маскве. Бо гэтым разам дазволу на яго правядзенне Пуціну давялося прасіць у Зяленскага. Які быў дадзены адпаведным Указам прэзідэнта Украіны. Традыцыйна на гэтым мерапрыемстве прысутнічаў і Лукашэнка. Які, нават калі б яго не запрасілі, усё адно б наведаў “сваю Маскву”. Відаць, па прынцыпе “не пусцілі ў дзверы — залез праз акно”. У той жа час Арменія ўсімі сіламі імкнецца як мага далей адарвацца ад Расіі і не паўтарыць шлях, якім Беларусь павёў Лукашэнка. Што прадэманстраваў сёлетні парад у Маскве і што прысутнасць на ім дала Лукашэнку? Ці атрымаецца ў Арменіі вырвацца з абдымкаў Расіі, і якія ўрокі мусяць вынесці беларусы з дачыненняў Ерэвана і Масквы? Што згубіла Ціханоўская, не паехаўшы на гульню, якую ладзіў Мацкевіч, і чаго чакаць ад выбараў у КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.

  9. 492

    Пуцін баіцца замаху з боку свайго акружэння — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая

    Пуцін баіцца замаху з боку свайго акружэння — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая by Euroradio

  10. 491

    Аляксандр Фрыдман. Турбулентная фаза рэжыму Пуціна: чым скончыцца?

    Пуцін баіцца змовы і замаху з боку расійскай эліты, а блізкія да яго сілавікі перакладаюць адказнасць за правалы, звязаныя з вайной, адзін на аднаго. Пра гэта ўсё часцей пішуць сусветныя медыя, абапіраючыся на даныя еўрапейскіх разведак. Ці атрымаецца ў Пуціна кансалідаваць эліты вакол сябе і ўтрымаць уладу, альбо Расію чакае вайна кланаў? Пра гэта, а таксама пра саміт у Арменіі і новыя ўзаемныя ўдары ЗША і Ірана размаўляем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

  11. 490

    Уладзімір Мацкевіч. Элітарны клуб ці ратаванне Беларусі? Уся праўда пра “Гульні Мацкевіча”

    Беларусы апынуліся ў пункце максімальнай нявызначанасці. Старыя рэцэпты не працуюць, а новыя сэнсы нараджаюцца ў гарачых спрэчках. Менавіта ў гэты момант вяртанне “гульняў” Уладзіміра Мацкевіча выклікала эфект выбуху бомбы: адны бачаць у гэтым ратаванне, іншыя — закрыты элітарны клуб, і нават параўноўваюць яго з масонствам. Усё часцей гучаць пытанні: ці не з’яўляюцца гучныя “інсайты” ўдзельнікаў пра адзінства нацыі банальнасцямі, на якія не варта было марнаваць 50 гадзін працы? Як можна будаваць стратэгіі без ключавых гульцоў — дарадцаў Ціханоўскай і каманды Латушкі? Ці маюць гэтыя планы вагу для тых, хто застаўся ў Беларусі, калі яны пішуцца ў эміграцыі? І самае важнае — хто за гэта плаціць? Пра грошы, вынікі і будучыню гаворым у прамым эфіры з самім аўтарам “гульняў” — філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.

  12. 489

    Аляксандр Кныровіч. Пасля адлупа ў Ерэване Лукашэнка ляціць у Маскву залізваць раны

    Сёлетняе адзначэнне 9-га траўня не падобнае на мінулагодняе. І ўвогуле такога яшчэ не было, каб нават саюзнікі Пуціна баяліся ехаць на парад у Маскву — але баяліся не ўласна Пуціна, а ўкраінскай дальнабойнай зброі. Лукашэнка ўсё ж паляцеў. Ім з Пуціным ёсць пра што пагаварыць: літаральна за тры гады Арменія на іх вачах прайшла шлях ад саюзніка па АДКБ да краіны, якая на адным месцы вярцела і АДКБ, і саюзы з Пуціным і Лукашэнкам. І калі першага армянскія палітыкі чапаць не вырашаюцца, дык у дачыненні да другога за словамі ў кішэню не лезуць. Гэта, а таксама тое, як захісталася фатэля пад прэм'ер-міністрам Аляксандра Турчыным, і крыху "гульню Мацкевіча" абмяркоўваем у стрыме з Аляксандрам Кныровічам

  13. 488

    Крызіс у Расіі: чаго чакаць? — Еўразум за 7 траўня | Новости Беларуси за 7 мая

    Крызіс у Расіі: чаго чакаць? — Еўразум за 7 траўня | Новости Беларуси за 7 мая by Euroradio

  14. 487

    0% падаткаў, 100% рызык: дзе падвох у новым беларускім "інвест-раі"?

    Улады Беларусі адначасова ўключаюць "друкарскі станок" абяцанняў і зазываюць інвестараў з Афрыкі. У новым "Гідзе па дзяржпадтрымцы" — сапраўдны рай: 0% падатку на прыбытак для буйных праектаў, 0% падатку на нерухомасць у "Вялікім камяні" і льготныя крэдыты пад 7% гадавых на "тэхналагічны суверэнітэт". Але пакуль Мінэканомікі абяцае інвестарам з Егіпта "адчыненныя дзверы", фізічныя асобы і кампаніі чамусьці масава пазбаўляюцца ад валюты — толькі за красавік чысты продаж склаў $568 млн. Што гэта: вера ў "зайчык" ці бізнесу проста няма на што больш купляць долары? Тым часам ужо 80 тысяч чалавек даверылі свае назапашванні праграме "другой пенсіі". Ці стануць гэтыя грошы крыніцай тых самых бюджэтных трансфертаў у 35%, якімі дзяржава прываблівае інвестараў у рэгіёны? Разам з эканамісткай Алісай Рыжычэнка абмяркуем, чаму пры "нулявых" падатках эканоміку даводзіцца ратаваць егіпецкім "дэсантам" і пенсійнымі грашыма беларусаў.

  15. 486

    Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя

    7 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Андрэй Колас. Беларусаў не трэба прыспешваць з фармуляваннем, нараджэннем нацыянальнай ідэі. Як нельга прыспешыць дзіцё нарадзіцца раней тэрміну — усё адбываецца ў свой час. Але ж і самі мы не мусім проста сядзець і чакаць гэтага нараджэння, а павінны рабіць усё магчымае для фарміравання спрыяльных умоў для гэтага “дзіцяці” нашага этнасу. Найперш, мы павінны ў любых жыццёвых абставінах захоўваць сваю людскасць, імкнуцца жыць па законах дабра і рабіць сваю беларускую справу годна. А далей усё будзе як будзе. А будзе яно абавязкова добра для нас як нацыі, перакананы Андрэй Колас. Пра тое, чаму нацыянальная ідэя не нарадзілася дагэтуль і ці можа гэты працэс адбыцца сам па сабе, у чым гістарычная хітрасць беларусаў, і калі мы пераможам рэжым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Коласам.

  16. 485

    Ганна Скрыган. "Ядзерны рэнесанс" або атамная пастка: ці стане БелАЭС "бомбай" для будучых пакаленняў?

    Міру абяцаюць выратаванне клімату праз "ядзерны рэнесанс", але для Беларусі гэты лозунг абарочваецца чаргой аварый і дзіўных сакрэтаў. Першы энергаблок БелАЭС зноў спынены на "прафілактыку" адразу пасля 40-й гадавіны Чарнобыля, хоць толькі ў сакавіку завяршыўся планавы рамонт. Пакуль улады хаваюць рэальныя паломкі ў сістэме астуджэння рэактара, у краіне рыхтуюцца будаваць могільнік для радыеактыўных адходаў. Гэта "бомба запаволенага дзеяння" для грунтовых вод, рашэнне пра якую прынята без уліку меркавання людзей. За прыгожымі словамі пра энерганезалежнасць хаваецца 60-гадовая залежнасць ад тэхналогій "Росатама" і новыя пагрозы — ад уразлівасці АЭС ва ўмовах вайны да каласальнага кошту будаўніцтва ў дэмакратычных краінах. Ці сапраўды атам дапамагае экалогіі, калі новыя станцыі будуюцца дзесяцігоддзямі, а існуючыя не гатовыя да кліматычных стрэсаў? Чаму сённяшні атамны аптымізм можа аказацца толькі дарагім палітычным міражом? Пра гэта і пра невырашаныя супярэчнасці "мірнага атама" гаворым у эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай геаграфічных навук і эксперткай Альянсу "Зялёная Беларусь" Ганнай Скрыган — аўтаркай незалежнага даследавання "Ядзерны рэнесанс або ядзерны міраж? Улада, палітыка і невырашаныя супярэчнасці вяртання атама".

  17. 484

    Як Першамай стаў святам сексізму — Еўразум за 6 траўня | Новости Беларуси за 6 мая

    Як Першамай стаў святам сексізму — Еўразум за 6 траўня | Новости Беларуси за 6 мая by Euroradio

  18. 483

    Дэбаты: Брухан, Забуга, Шаціліна | выбары ў КР

    Дэбаты: Брухан, Забуга, Шаціліна | выбары ў КР by Euroradio

  19. 482

    Роза Турарбекава. Ад Украіны да Ірана: як змяняецца сусветная расстаноўка сіл

    У свеце становіцца ўсё менш асобных канфліктаў — і ўсё больш працэсаў, якія звязаныя паміж сабой. Украіна, Іран, Блізкі Усход, Еўропа — дзе праходзіць мяжа паміж рознымі войнамі і адным вялікім крызісам? І як гэтыя падзеі пачынаюць уплываць адна на адну? На гэтым фоне Еўропа збіраецца на саміце ў Ерэване — і ўсё часцей гучыць пытанне пра будучыню Каўказа і постсавецкай прасторы. Ці захоўваецца ўплыў Расіі і хто фармуе новую канфігурацыю сіл у рэгіёне? А што адбываецца ўнутры Беларусі? Дэмаграфічны спад, адток людзей і паралельна — мілітарызацыя моладзі. Гэта спроба адаптацыі да новай рэальнасці ці сігнал больш глыбокіх змен? Ці звязаныя ўсе гэтыя працэсы паміж сабой і да чаго мы рухаемся? Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай. Дарэчы, на YouTube-канале нашай госці стартаваў курс па ісламе, які дапаможа пазнаёміцца з зусім іншай культурай і прапрацаваць стэрэатыпы пра іслам і мусульман.

  20. 481

    Аляксандр Пашкевіч. Дзень Перамогі — апошняя дзейная скрэпа ідэалогіі Лукашэнкі?

    Сёлета галоўнае ідэалагічнае свята Беларусі — Дзень Перамогі — пройдзе вельмі сціпла. Плануюць ускласці кветкі на Плошчы Перамогі, зробяць канцэрты, ярмаркі, салюты у крупных гарадах краіны. У Мінску выступіць зэт-музыка Алег Газманаў. Бачна, што Лукашэнку бракуе грошай на маштабнае святкаванне 9 траўня. Але ён яго усё роўна праводзіць. І нават паедзе ў Маскву да Пуціна на парад, які патэнцыйна могуць абстраляць ракетамі і дронамі украінская армія. Дык чаму ва ўмовах дэфіцыту сродкаў і асабістай небяспекі беларускаму аўтакрату важна падтрымліваць міф аб Вялікай Айчыннай вайне? І ва што за трыццаць год трансфармавалася ідэалагічнае свята? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адкажа гісторык, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч.

  21. 480

    Парад у бункеры: ці паедзе Лукашэнка ў Маскву — Еўразум за 5 траўня | Новости Беларуси за 5 мая

    Парад у бункеры: ці паедзе Лукашэнка ў Маскву — Еўразум за 5 траўня | Новости Беларуси за 5 мая by Euroradio

  22. 479

    Курс, заробкі і "адзін раён — адзін праект": дзе рост, а дзе ілюзія?

    Курс долара зноў расце, рубель — пад ціскам: на 5 траўня афіцыйны курс складае каля 2,83 BYN за долар, і рынак паказвае ўзмацненне попыту на валюту. На гэтым фоне ўлады кажуць пра рост заробкаў, інвестыцый і "пазітыўную дынаміку", але ўзнікае галоўнае пытанне — наколькі гэта ўстойліва і што насамрэч адбываецца з эканомікай? Паралельна Аляксандр Лукашэнка праводзіць паседжанне па ініцыятыве "Адзін раён — адзін праект", называючы яе стратэгічнай задачай. У справаздачах — мільярды інвестыцый, тысячы працоўных месцаў і планы падвоіць паказчыкі, але пры гэтым гучыць і крытыка: прыпіскі, слабы кантроль і нераўнамерны эфект па рэгіёнах. Эканоміка нібыта расце — але за кошт чаго і наколькі гэта якасны рост? Што адбываецца з беларускім рублём і ці варта чакаць яго аслаблення? Ці рэальна растуць даходы — ці гэта толькі статыстыка? Ці працуе стаўка на рэгіянальныя праекты? І што паказваюць вынікі знешняга гандлю? Пра гэта і не толькі гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.

  23. 478

    Настасся Касцюгова. "Гульня Мацкевіча": што гэта было? Дэмсілы аб'ядналіся? Што прыдумалі?

    Так званая "Гульня Мацкевіча" стала самай маштабнай сітуацыяй за апошні час, калі прадстаўнікі розных палітычных сілаў сабраліся ў адным месцы і размаўлялі паміж сабой. Але па яе заканчэнні ніхто не можа ўцямна распавесці, ні што там цягам пяці дзён адбывалася, ні да якіх высноваў прыйшлі ўдзельнікі. Ці з'явілася новая стратэгія, што можна рабіць для Беларусі ўжо цяпер і куды трэба засунуць 2020 год? Рэдактар Еўрарадыё Павел Свярдлоў і экспертка ў палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова абое ўдзельнічалі ў гульні. І паспрабуюць адказаць на гэтыя пытанні. А таксама паразважаюць пра карысць і ўкоду палітыкаў без палітыкі, вайну да апошняга "змагара"/"ябацькі" і абставіны, якія мы цяпер не можам змяніць, — а значыць мусім прыняць да ўвагі і працягваць дзейнічаць з іх улікам.

  24. 477

    Яўген Красулін. Канец “стабільнасці”? Што адбываецца з эканомікай Расіі і ці паўтараецца гісторыя 1990-х

    У Расіі ўсё часцей гучаць трывожныя прагнозы. Эканоміка запавольваецца, фіксуецца спад, а рост, які трымаўся на вайне і нафтавых даходах, выглядае ўсё менш устойлівым. Ці сапраўды краіну чакае сур’ёзны крызіс — ці гэта чарговы этап адаптацыі? Пры гэтым сітуацыя выглядае знаёма з гістарычнага пункту гледжання: у Расіі ўжо былі перыяды, калі праблемы назапашваліся — а потым адбываліся рэзкія змены. Ці можна правесці паралелі з канцом СССР або 1990-мі? І ці не паўтараецца цяпер сцэнар, калі вайна і эканамічны ціск паскараюць унутраныя працэсы — у тым ліку напружанне ў элітах і стомленасць у грамадстве? Тым часам на фоне вызвалення адных палітвязняў, у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, а ў Варшаве прайшла V канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Ці былі агучаны нейкія ідэі, рэалізацыя якіх магчыма і можа пазітыўна паўплываць на далейшы ход гісторыі? Ці становіцца дыяспара асобным палітычным і сацыяльным фактарам? Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.

  25. 476

    Ірына Сідорская. Першамайскі сексізм і паслугі прыгажосці ў радзільні — што агульнага?

    Надоечы ў Беларусі традыцыйна адзначылі 1 траўня, і цэнтрам увагі гэтым разам стаў нават не Аляксандр Лукашэнка на касмічным трактары, а жанчыны. Жанчыны садзілі яблыні, ладзілі спартландыі, ім нават помнік паставілі. А яшчэ ў барысаўскай радзільні ім прапанавалі паслугі па ліпасакцыі. Як праходзіць Год жанчыны, абвешчаны фактычнымі ўладамі ў Беларусі, аналізуем з гендарнай даследчыцай, прафесаркай Ірынай Сідорскай.

  26. 475

    Лукашэнка і прафілакторыі для цялят — Еўразум за 4 траўня | Новости Беларуси за 4 мая

    Лукашэнка і прафілакторыі для цялят — Еўразум за 4 траўня | Новости Беларуси за 4 мая by Euroradio

  27. 474

    Аляксандр Класкоўскі . Уладзімір Зяленскі пагражае Беларусі — і едзе на саміт у Ерэван. Чаго чакаць?

    Пагрозы Уладзіміра Зяленскага ў бок Беларусі гучаць усё больш жорстка: пасля "спецыфічнай актыўнасці" на мяжы — двух верталётаў і паветранага шара-рэтранслятара — Кіеў заяўляе пра гатоўнасць да ваеннага адказу. Гаворка ідзе ўжо не пра ізаляваныя інцыдэнты, а пра магчымы сцэнар эскалацыі з удзелам нашай краіны, а значыць — з рызыкай правакацый і ўцягвання ў вайну. На гэтым фоне 4 траўня ў Ерэване праходзіць саміт еўрапейскіх лідараў, дзе прысутнічаюць кіраўнікі шарага краін ЕС. Таксама на саміт запрасілі Уладзіміра Зяленскага і Святлану Ціханоўскую — і гэта адбываецца акурат пасля гучных заяў і росту напружання вакол Беларусі. Чаго чакаць ад гэтай сустрэчы? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з палітычным аглядальнікам ІА "Позірк" Аляксандрам Класкоўскім.

  28. 473

    Вольга Лойка. Прафілакторыі для цялят і "не гумовы" Мінск — разбіраем любімыя тэмы Лукашэнкі.

    Аляксандр Лукашэнка думае пра прафілакторыі для цялят. І пра тое, што Мінск — не гумовы, няма чаго яго разбудоўваць: няхай людзі сядзяць і развіваюць вёскі. Але вяскоўцы не слухаюць і з'язджаюць у Мінск ці за мяжу. А ў краіне больш за 139 тысяч вакансій. Чаму ўлады, як ні стараюцца, пастаянна сутыкаюцца з праблемамі? Разбіраемся з эканамічнай аглядальніцай, галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка.

  29. 472

    Дзмітрый Гурневіч. Свабода СМІ і жыццё без свабоды. Андрэева, Пачобут… Мы ўсё яшчэ патрэбныя?

    3 траўня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень свабоды друку. У Беларусі гэтая дата ўжо даўно стала сімвалам рэпрэсій і выжывання прафесіі. Больш за 20 журналістаў застаюцца за кратамі, сотні былі вымушаныя з’ехаць, а незалежныя медыя працуюць з-за мяжы, спрабуючы захоўваць сувязь з аўдыторыяй унутры краіны. На гэтым фоне асабліва гучна прагучалі нядаўнія вызваленні журналісткі Кацярыны Андрэевай, а таксама журналіста і актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, які правёў у зняволенні 1860 дзён. Яго словы: "Я хачу вярнуцца ў Беларусь. Там засталіся людзі, якія мне вераць", а таксама словы Кацярыны: "Калі б мне пакінулі выбар, я б засталася ў Беларусі" — зноў вяртаюць размову да таго, што адбываецца з чалавекам пасля доўгай ізаляцыі і як гэта ўплывае на вяртанне да звычайнага жыцця. А што цяпер для беларусаў — звычайнае жыццё? Як мы жывём па абодва бакі мяжы і якія кропкі перасячэння ў нас засталіся? Якая місія ў свабоднай прэсы сёння і якіх памылак варта пазбягаць журналістам, каб не атрымліваць сігнал: "вы працуеце зусім у іншай рэчаіснасці"? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з журналістам "Радыё Свабода" Дзмітрыем Гурневічам, супраць якога ў Беларусі ўзбуджана крымінальная справа.

  30. 471

    Павел Усаў. Чаму пасля пяці канферэнцый дыяспары гучыць пытанне: “а які вынік?”

    Два гады таму Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Арменія нікому не патрэбна і пра яе забудуць без падтрымкі буйных лідараў. Чацвёртага траўня ў Ерыване праходзіць Саміт еўрапейскіх лідараў. Тым часам на выходных у Варшаве прайшла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — чарговая сустрэча дыяспары, палітыкаў і актывістаў, дзе зноў спрабавалі адказаць на пытанне, як дзейнічаць у доўгай сітуацыі выгнання. Але разам з размовамі пра каардынацыю і салідарнасць усё гучней гучыць і сумнеў: ці даюць такія форумы рэальны палітычны вынік, ці дэмакратычная інфраструктура ўжо жыве па сваёй унутранай логіцы — з праектамі, грантамі і канферэнцыямі, але без адчувальнага ўплыву на сітуацыю ўнутры Беларусі. Паралельна абвастраецца і ўнутраная спрэчка ў самім дэмакратычным полі: паміж стаўкай на моцную арганізаваную дыяспару і крытыкай сістэмы, якая, на думку яе апанентаў, усё больш замыкаецца на самой сабе і страчвае сувязь з запытам беларусаў. Дадаецца і прынцыповы канфлікт падыходаў — ад жорсткай лініі “ціску” да дыскусій пра магчымыя эфекты частковага змякчэння адносін з Мінскам, што частка актараў успрымае як легітымізацыю рэжыму. Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з доктарам палітычных навук, сябрам ініцыятывы “Вольная Беларусь” Паўлам Усавым. Асобна закранаем тэму выбараў ў Каардынацыйную раду і кантэкст вызвалення і вывазу з Беларусі журналіста Анджэя Пачобута — як сімвала складанай і неадназначнай дынамікі, у якой любыя “зрухі” адразу становяцца прадметам вострых палітычных інтэрпрэтацый.

  31. 470

    Лукашэнка слухае толькі ЗША — Еўразум за 30 красавіка | Новости Беларуси за 30 апреля

    Лукашэнка слухае толькі ЗША — Еўразум за 30 красавіка | Новости Беларуси за 30 апреля by Euroradio

  32. 469

    Павел Станкевіч. Tutaka вам не тамака: чым сёлета плануе здзівіць Фестываль абуджаных

    За 5 гадоў свайго існавання фэст Tutaka не толькі перастаў асацыявацца з фэстам “Басовішча”, але і здолеў пераўтварыцца з невялікага мерапрыемства ў маштабны фестываль са сваёй непаўторнай атмасферай. Фэст, які стаў кропкай прыцягнення і месцам яднання для многіх беларусаў. Акурат у гэтым працягнуўшы традыцыі “БАСоў”. Сёлета свята адбудзецца з 16 па 19 ліпеня, і ўпершыню за доступ на тэрыторыю фэсту трэба будзе заплаціць. Толькі гэта не адзіныя і далёка не самыя галоўныя змены, якія нас чакаюць. Чаму наведнікам упершыню прыйдзецца плаціць за фэст Tutaka? Куды пераедзе галоўная сцэна і на якія часткі будуць падзелены кемпінгі? Якія актыўнасці плануюцца і каго чакаць на музычнай сцэне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік Фестывалю абуджаных TUTAKA, старшыня фонду TUTAKA Павел Станкевіч

  33. 468

    Антон Пянькоўскі. Ці дапаможа вызваленне Пачобута набраць дадатковыя ачкі Трампу

    Абмен “шпіёнамі”, у выніку якога на волю выйшаў палітвязень Анджэй Пачобут, хоць і праводзіўся спецслужбамі Польшчы і Беларусі, але пры пасярэдніцтве спецпрадстаўніка па Беларусі Джона Коўла. Выглядае на тое, што без ЗША ніводная “здзелка” з рэжымам Лукашэнкі, нават калі яна “шпіёнская”, не абыходзіцца. А любы станоўчы вынік іграе на карысць прэзідэнта Трампа, якому вельмі не хапае “гісторый перамог” і якому, як кажуць асобныя эксперты, пагражае імпічмент… Чаму нават абмен, які праводзіўся краінамі ЕС і Беларуссю, не мог абыйсціся без пасярэдніцтва ЗША ў асобе Джона Коўла? Якія выгоды ад вызвалення беларускіх палітвязняў атрымліваюць ЗША і асабіста Трамп? Ці сапраўды дзеючаму прэзідэнту ЗША пагражае імпічмент, і як увогуле працуе і чым рэгулюецца гэты працэс? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі

  34. 467

    Аліна Харысава. Пра нядобразычліўцаў, “патрыятычны талент”, спецслужбы і выбары ў КР

    Днямі ў Мінску праходзіў пазачарговы з’езд праўладнай партыі “Белая Русь”. Што праўда, Лукашэнка на гэтай сходцы сваіх прыхільнікаў чамусьці не з’явіўся. А прысутны ў зале першы намеснік лукашэнкаўскай адміністрацыі Пярцоў заклікаў “партыйную моладзь” быць больш актыўнымі ў сацсетках і ў каментарах уступаць у дыскусію пад матэрыяламі, дзе “нядобразычліўцы разганяюць сацыяльную, камунальную ці іншыя праблемы”. Праяўляць, так бы мовіць, грамадзянскую пазіцыю і патрыятычны талент. Ці атрымаецца ў рэжыму сфарміраваць з “партыйнай” моладзі армію ботаў-прапагандыстаў і чаму ўвогуле Пярцоў вымушаны быў звяртацца з такім заклікам? Ці звярнулі на Захадзе ўвагу на апошняе інтэрв’ю Лукашэнкі і ці было ў ім сапраўды хоць нешта адметнае? Чаму лукашэнкаўскія спецслужбы так пераймаюцца выбарамі ў КР і як гэта можа паўплываць на выбаршчыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава

  35. 466

    Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя

    30 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акцёрка, кіраўніца праектаў Фонду “Тутака”, вядоўца літаратурнай ютуб-праграмы “Смаленне вепрука”, арт-менеджарка, рэжысёрка Наста Суханосік. Для беларусаў, для кожнага з нас, сёння вельмі важна захаваць сябе ў гэтым віры часам натхняльных, але часцей вельмі страшных і складаных падзей. Каб пазней, у новай, вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі мы маглі жыць і працаваць на карысць сабе і сваёй краіне. Гэта тычыцца фізічнага і псіхічнага стану, але найперш мы мусім захаваць у сабе сваю беларускасць, свае карані. Якія некалі абавязкова прывядуць нас назад на нашу зямлю, нашу Бацькаўшчыну, пераканана Наста Суханосік. Пра тое, чаму для разумення сваёй беларускасці нам не хапае “чароўнага пендаля”, якім мусіць быць гэты пендаль і ці здольная на такі пендаль сучасная літаратура, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Суханосік.

  36. 465

    Чым ахвяраваў Лукашэнка, адпусціўшы Пачобута — Еўразум за 29 красавіка | Новости Беларуси за 29 апреля

    Чым ахвяраваў Лукашэнка, адпусціўшы Пачобута — Еўразум за 29 красавіка | Новости Беларуси за 29 апреля by Euroradio

  37. 464

    Віталь Цыганкоў. Імітацыя: ад перамоў з ЗША да захаплення кітайскай партыйнай мадэллю

    Днямі Лукашэнка пацвердзіў тое, што і так было даўно вядома: прыхільнік аднапартыйнай савецкай сістэмы і аўтарытарнага кіравання краінай, Лукашэнка марыць вярнуць Беларусь у савецкае мінулае. Але аднаўляць гэтае мінулае ён хоча ўсё ж з улікам кітайскага досведу — камунізму з капіталістычным тварам. Менавіта таму адначасова Мінск наладжвае і паглыбляе стасункі з Кітаем і вядзе перамовы з сённяшнім кіраўніцтвам ЗША. Якую ролю адыгралі ЗША і асабіста спецпрадстаўнік па Беларусі Джон Коўл у абмене паміж Беларуссю і Польшчай, у выніку якога на волю выйшаў Анджэй Пачобут? Ці варта чакаць пачатку адлігі ў адносінах паміж Мінскам і Варшавай, а магчыма, і агулам з ЕС? Што стаіць за настальгіяй Лукашэнкі па дзяржаўнай сістэме СССР, і навошта яму для вяртання Беларусі ў мінулае досвед Кітая? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў

  38. 463

    Рускі свет: як беларусы сутыкнуліся з ім у калідорах ПАСЕ і што было далей

    Адмысловы сайд-івент, прысвечаны пранікненню “рускага свету” ў інфармацыйную і культурніцкую прастору як Беларусі, так і іншых краін Еўрасаюза, прайшоў падчас апошняй сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы па ініцыятыве дэлегацыі беларускіх дэмсіл. Безумоўна, гэта была не адзіная значная падзея, датычная Беларусі, але акурат яна прыцягнула ўвагу шэрага прадстаўнікоў расійскай апазіцыі, якія таксама прысутнічалі на ПАСЕ. Чым была адметная апошняя сесія ПАСЕ і якія праблемы і пытанні, датычныя беларусаў, узнімаліся? Што з сябе ўяўляў сайд-івент, прысвечаны пагрозам уплыву “рускага свету” на грамадзян іншых краін, і як на тэму івента рэагавалі прадстаўнікі расійскай апазіцыі? Ці ёсць будучыня ў ПАСЕ і ў дэлегацыі дэмсіл у гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і былая палітзняволеная, дакументалістка Ксенія Луцкіна

  39. 462

    “Бюро Медыя”. Як дзеля ратавання малой радзімы Лукашэнкі стварылі аграімперыю

    У ліпені 2017 года Лукашэнка наведаў Копысь, сваю малую радзіму, і абвясціў яе ўзорам для пераўтварэння пасёлкаў па ўсёй краіне. Заявіўшы, што ўлады “проста павінны выратаваць” маленькія гарады і неперспектыўныя вёскі. Пасля гэтага Копысь паслядоўна ператваралі ў паказальную “вёску будучыні”, якая дэманструе добраўпарадкаванне, лакальную прамысловасць і “ажыўленне рэгіёнаў”. Які рэальны кошт “копыскага адраджэння” і якое дачыненне да яго мае Сяргей Цяцерын? Што з сябе ўяўляе “фермерская імперыя” Цяцерына і на чым яна зарабляе? Чаму іншыя рэгіёны Беларусі не маюць магчымасці адрадзіцца гэтак жа, як малая радзіма Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Карпека

  40. 461

    Андрэй Махоўскі. Адной нагой у турме: чаму чыноўнікі і цяляты расчароўваюць Лукашэнку

    Ёсць рэчы, з якімі Лукашэнка змагаецца вечна: карупцыя (ці барацьба напаказ з ёй), якая і прывяла яго да ўлады, нестабільная абстаноўка ў свеце, якая не дазваляе яму адысці ад улады, і смяротнасць цялят на жывёлагадоўчых фермах. І, як паказваюць “рэпартажы з палёў”, Лукашэнка вось ужо 30 гадоў нязменна гэтым сваім ворагам прайграе. Выходзіць толькі ўтрымліваць уладу, узбагачаць сям’ю і заслугоўваць санкцыі ад ЕС і ЗША. Што не так з жывёлагадоўляй у Беларусі і савецкімі падыходамі Лукашэнкі да сельскай гаспадаркі? Ці нясе пагрозу беларускай эканоміцы 20-ы пакет санкцый ЕС, і пры чым тут перамовы з ЗША? Чаму кіраўнікі абласцей расчароўваюць Лукашэнку, і што адбываецца з курсам долара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі

  41. 460

    Вызваленне Анджэя Пачобута. Ці чакаць адлігі з Еўрасаюзам? — Еўразум за 28 красавіка | Новости Беларуси за 28 апреля

    Вызваленне Анджэя Пачобута. Ці чакаць адлігі з Еўрасаюзам? — Еўразум за 28 красавіка | Новости Беларуси за 28 апреля by Euroradio

  42. 459

    Аляксандр Фрыдман. Зона рызыкі: чаму немцам у Беларусь ехаць не раяць, і пры чым тут ЛГБТ

    Міністэрства замежных спраў Германіі ў чарговы раз апублікавала папярэджанне: грамадзянам гэтай краіны настойліва рэкамендуецца не наведваць Беларусь. І прычыны такіх рэкамендацый зразумелыя. Іншая справа, калі беларусы, якія выехалі з краіны ў выніку пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму, у адказ на свае заявы аб наданні ім міжнароднай абароны чуюць ад нямецкіх чыноўнікаў: “для вас у Беларусі ўжо небяспекі няма — рэжым вызваляе палітвязняў”. Чаму сваіх грамадзян чыноўнікі Германіі папярэджваюць пра небяспеку наведвання Беларусі, а беларусам-уцекачам раяць вяртацца на радзіму? Што для Расіі азначае забойства ісламістамі міністра абароны Малі, і хто цяпер зойме месца Расіі ў Афрыцы? З чым звязана чарговая актывізацыя лукашэнкаўскіх спецслужбаў у сацыяльных сетках, і што чуваць наконт візіту Лукашэнкі ў ЗША? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

  43. 458

    Гінтаўтас Мажэйкісю Не можа ці не хоча Лукашэнка кантраляваць “шары” і мігрантаў на мяжы з ЕС

    Сярод літоўскіх палітыкаў павялічваецца падзел адносна стаўлення да “беларускага пытання”. Дакладней, спрэчка ідзе пра тое, ці варта дзеля добрых адносін з Трампам і эканамічнай выгады для бюджэту Літвы наладжваць адносіны з Лукашэнкам і здымаць з рэжыму транзітныя санкцыі, ці лепей працягваць трымацца прынцыпаў і пазіцыі ціску. А ў гэты ж час Лукашэнка працягвае кідаць пагрозы ў бок краін ЕС, міграцыйны шантаж на межах Польшчы, Латвіі і Літвы не спыняецца, “шарыкі” з кантрабандай перыядычна лятуць то ў Літву, то ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі. А наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі прывяла да таго, што наша краіна стала аб’ектам вайсковых вучэнняў Польшчы і Францыі. Ці сапраўды літоўскія палітыкі сур’ёзна разглядаюць магчымасць наладжвання адносін з рэжымам Лукашэнкі і наколькі папулярныя такія настроі ў Літве? Як звязаны змена настрояў асобных палітыкаў і перамовы, якія вядзе Вашынгтон з Лукашэнкам? Не хоча ці не можа Лукашэнка ўзяць пад кантроль сітуацыю з кантрабандай і мігрантамі на межах Беларусі і краін ЕС, і як змянілася ядзерная небяспека ў рэгіёне пасля размяшчэння ў Беларусі расійскага “Арэшніка”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

HOSTED BY

Euroradio

Produced by euroradiofm

CATEGORIES

URL copied to clipboard!