EPISODE · Aug 6, 2026 · 1H 46M
#27 - ШІ-музыка для Купалаўскага, GPT-5.6, роба-сабакі ад Claude, беспілотнікі ў Беларусі
from Каласы пад сярпом ШІ · host kalasyai
Сёння абмяркоўваем новыя абмежаванні ад Кітая і прапановы Дэміса Хасабіса па наглядзе за мадэлямі, глядзім, як у Японіі заахвочваюць супрацоўнікаў бонусамі, і зазіраем у Купалаўскі тэатр, дзе ШІ дапамагае пісаць музыку для спектакля. Затым пераходзім да сапраўднай гікаўшчыны: вывучаем сямейства мадэляў GPT-5.6, дзівімся рахунку на 16 мільёнаў долараў у Claude і абмяркоўваем еўрапейскую суверэнную платформу eustella. А яшчэ ў выпуску: галасавы асістэнт ад Джоні Айва і Сэма Альтмана, мяккая рыбка-робат, беспілотныя электрагрузавікі ў Беларусі і гісторыя пра тое, як Claude напісаў код для кіравання роба-сабакам. У фінале гаворым пра тое, як ШІ ўплывае на працаўладкаванне моладзі і старэйшых супрацоўнікаў, выпраўляем памылачкі ў беларускай мове і слухаем кранальны фінальны верш Уладзіміра Някляева ў выкананні Эміліі. Прыемнага праслухоўвання! 🎧 ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 1:17 Рубрыка: дзяржава і закон — Кітай можа абмежаваць замежны доступ да перадавых ШІ-мадэляў 12:04 Дэміс Хасабіс і прапанова стварыць асобны наглядны орган для тэставання перадавых мадэляў 17:09 Японскія кампаніі стымулююць выкарыстанне ШІ грашовымі бонусамі 24:15 У Менску ў Купалаўскім тэатры паставяць спектакль, дзе музыку піша ШІ 27:03 OpenAI выпускае сямейства мадэляў GPT-5.6 30:44 Рубрыка «Гікаўшчына»: карыстальнік атрымаў рахунак на 16 мільёнаў долараў у Claude 33:36 Еўрапейская суверэнная ШІ-платформа EUstla 36:25 Пытанні і досведы слухачоў, праекты «Голас» і «Sonora» 1:04:19 Джоні Айў і Сэм Альтман робяць галасавога асістэнта ў выглядзе калонкі 1:16:21 Мяккая рыбка-робат і беспілотныя электрагрузавікі з ШІ ў Беларусі 1:21:07 Клод-код і праграмаванне цела для робота-сабакі 1:26:46 ШІ і занятасць: удары па старэйшых і маладых супрацоўніках, заклік эканамістаў «We must act now» 1:39:40 Памылачкі ў беларускай мове 1:44:00 Фінальны верш Уладзіміра Някляева ад Эміліі СПАСЫЛКІ 🔹 Кітай можа абмежаваць замежны доступ да перадавых ШІ-мадэляў: https://www.reuters.com/world/beijing-is-looking-curbing-overseas-access-chinas-top-ai-models-sources-say-2026-07-07/ 🔹 Дэміс Хасабіс прапануе асобны наглядны орган для перадавых ШІ-мадэляў: https://x.com/demishassabis/status/2076957440109625718 🔹 Японскія кампаніі стымулююць выкарыстанне ШІ грашовымі бонусамі: https://devby.io/be/news/zlscholri-1783944817 🔹 «Замак Альшанскі» ў Купалаўскім: музыка з удзелам ШІ: https://www.sb.by/articles/stsenografiya-borisa-gerlovana-i-kompozitor-iskusstvennyy-intellekt-kupalovskiy-priglashaet-v-zamok-.html 🔹 GPT-5.6: сямейства Sol, Terra і Luna: https://openai.com/index/gpt-5-6/ 🔹 Карыстальнік Claude ўбачыў рахунак на $16,6 млн: https://devby.io/be/news/claude-1784019620 🔹 eustella — еўрапейская суверэнная ШІ-платформа: https://devby.io/be/news/doukp-1782730507 🔹 Галасавыя «наморднікі» для прыватнага прагаворвання промптаў: https://arxiv.org/abs/2408.12500 🔹 Claude дапамог знайсці крытычную дзірку ў білетнай сістэме фестываляў: https://www.wired.com/story/claude-helped-a-hacker-find-a-way-to-issue-tickets-to-almost-every-us-music-festival/ 🔹 Першая прылада OpenAI і Джоні Айва — бязэкранны ШІ-кампаньён: https://www.reuters.com/technology/openais-first-hardware-device-will-be-speaker-bloomberg-news-reports-2026-07-14/ 🔹 Cuddle-Fish — мяккі лятучы робат-кампаньён: https://arxiv.org/abs/2504.01293 🔹 У Беларусі запрацавалі беспілотныя электрагрузавікі з ШІ: https://devby.io/be/news/yvaip-1783696872 🔹 Claude самастойна падключыўся да робапса і напісаў код кіравання: https://www.anthropic.com/research/project-fetch-phase-two 🔹 ШІ мацней б’е па занятасці старэйшых і самых маладых работнікаў: https://arxiv.org/abs/2507.08244 🔹 «We Must Act Now»: заклік рыхтавацца да эканамічнай трансфармацыі праз ШІ: https://www.wemustactnow.ai/ #каласыпадсярпомші #кпсші #штучныінтэлект
Embed this episode
NOW PLAYING
#27 - ШІ-музыка для Купалаўскага, GPT-5.6, роба-сабакі ад Claude, беспілотнікі ў Беларусі
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.