Skip to content
Каласы пад сярпом ШІ podcast artwork

Каласы пад сярпом ШІ

by Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік

«Каласы пад сярпом ШІ» — падкаст пра штучны інтэлект на беларускай мове. Гаворым пра тое, як ШІ мяняе тэхналогіі, культуру, працу і штодзённае жыцьцё. Звычайна раз на два тыдні Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік абмяркоўваюць галоўныя навіны ШІ ў сьвеце і Беларусі, спрачаюцца, выпраўляюць моўныя памылачкі і завяршаюць рэгулярны выпуск вершам. Не абавязкова быць праграмістам — дастаткова цікавіцца тым, куды коціцца гэты «ціхі розум». Сайт і ўсе пляцоўкі: https://kalasy.ai YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai Telegram: https://t.me/kalasyai Instagram: https://www.instagram.com/kalasyai/

From the show's RSS feed, refreshed Oct 21, 2026. Source feed.

Subscribe Bookmark

Episodes

  1. #32 - Апостал-айцішнік, нацыянальны ШІ-контур Беларусі, датацэнтры Яндэкса і мазырскі аўтапілот

    Сёння абмяркоўваем ШІ-ікону ў Новалукомлі і вокладкі беларускіх кніг: дзе тэхналогіі дапамагаюць, а дзе выклікаюць спрэчкі? Гаворым пра нацыянальны контур ШІ ў Беларусі, трамвай з аўтапілотам у Мазыры і будучую алімпіяду па ШІ ў Мінску. Дзелімся гісторыямі з «Белсата», фестывалю PRADMOVA і жыцця...

  2. #31 -Трамп хоча «ШІ-цара», ці адчувае ШІ боль, бой робата з чалавекам і хто чытае ваш ChatGPT

    Сёння абмяркоўваем Трампа і яго «ШІ-цара», уласную мову агентаў і тое, як Claude дапамог этычным хакерам узламаць OpenAI. Зазіраем у новыя GPT, Claude і Grok, прымяраем дом з робатам-памочнікам і разьбіраемся, ці могуць мадэлі адчуваць боль. А яшчэ — чаму ня варта хадзіць па грыбы з ChatGPT,...

  3. #30 - Качанава бярэцца за ШІ, дзеці ствараюць лічбавых бацькоў, секс-скандал у Anthropic

    Сёньня сьвяткуем 30 выпускаў «Каласоў» і разьбіраемся, навошта 13-гадовая дзяўчынка стварыла ШІ-бацькоў, як GPT-6 Astra праходзіць гульню «Я не робат» і хто насамрэч кіруе робатам-прыбіральнікам за $30 на гадзіну. Гаворым пра Качанаву і рэгуляваньне ШІ, дэтэкцыю ласёў на дарогах Беларусі, лічбавы...

  4. Спэшал #2 | «Хачу пачуць сына»: ад ШІ-альбома да месенджара для дзетак з захворваннем

    У другім спэшале «Каласоў пад сярпом ШІ» размаўляем з Аляксеем - беларускім айцішнікам, які стварае музыку з дапамогай Suno і распрацоўвае месенджар для свайго сына з сіндромам Даўна. Абмяркоўваем, як на яго ШІ-альбом выйшаў музычны лэйбл і як нейрасеткі могуць дапамагчы людзям, якім складана...

  5. #29 - Памерлы бацька на вясельлі, кнігі пад нож і робат хутчэйшы за Болта і галубіны мэсэнджар

    Сёньня правяраем, чаму чвэрць беларускіх кавярняў з парадаў ШІ не існуе, ці навучыліся кітайцы вырабляць перадавыя чыпы без ASML, гаворым пра Amazon, які скупляе, скануе і зьнішчае рэдкія кнігі, адноўленыя праз ШІ песьні Макса Шчура, галубіны мэсэнджар і агента, які ўзламаў сыстэму спартзалі ды...

  6. #28 - Роба-настаўніца з сэкс-шопа, дэпутат з промтам ад ШІ, баі робатаў, арэнда твараў у Кітаі

    Сёньня разбіраем канфуз дэпутата з прамтом ад ШІ, ідэю Акадэміі інтэлектуальных тэхналгоій у Беларусі, амяркоўваем, як OpenAI Astra даказвае тэарэмы, чаму ChatGPT у захапленні ад гуку дрэлі, новыя правілы Suno, першыя рукапашныя баі робатаў Unitree, кітайскіх актораў, якія здаюць свае твары ў...

  7. #27 - ШІ-музыка для Купалаўскага, GPT-5.6, роба-сабакі ад Claude, беспілотнікі ў Беларусі

    Сёння абмяркоўваем новыя абмежаванні ад Кітая і прапановы Дэміса Хасабіса па наглядзе за мадэлямі, глядзім, як у Японіі заахвочваюць супрацоўнікаў бонусамі, і зазіраем у Купалаўскі тэатр, дзе ШІ дапамагае пісаць музыку для спектакля. Затым пераходзім да сапраўднай гікаўшчыны: вывучаем сямейства...

  8. Спэшал #1 | ШІ, дзеці і будучыня праграмістаў — наш першы спэшал

    Гэта наш першы спэшал - выпуск, у якім Яўген сустракае госця! Да нас завітаў Валянцін Завадскі - праграміст, прадпрымальнік, бацька трох дачок і стваральнік галасавога ШІ-памочніка EVY. Пагаварылі пра вайб-кодынг, будучыню распрацоўнікаў, AGI, выхаванне дзяцей у эпоху ШІ і пра тое, як 98% кода...

  9. #26 - Рабатызацыя Беларусі, каханне з робатам, Grok у Пентагоне і магутны Fable 5

    Сёння абмяркоўваем беларускі АСМR, таямніцы нашых дыялектаў, тры галоўныя якасці для працы ў Anthropic і як праграмістцы дазволілі не выкарыстоўваць ШІ на працы праз рэлігію. Гаворым пра адмену ШІ-звальненняў, супермагутную Claude Fable 5 і кітайскую GLM 5.2, як Ілон Маск стаў першым у свеце...

  10. #25 - ШІ-святлафоры ў Беларусі, працэсар-пластыр, Gemini Omni, Claude Opus 4.8, гаўно і трэскі

    Сёння абмяркоўваем беларускія «ШІ-светлафоры», відэаманіторынг купальшчыкаў на Цнянцы, гаворым пра забарону выезду за мяжу для кітайскіх ШІ-інжынераў, укараненне ШІ ў беларускі РЭБ, перакладчык для жывёл і цуда-пластыр з Чыкага, які ратуе сэрцы. Разбіраемся са злівам ад Цукерберга пра навучанне...

  11. #24 - Сакрэты Пентагона, робат-манах, табло ганьбы і ШІ-скандал з Mark Formelle

    Вітаем у новым выпуску падкаста! Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і...

  12. #23 - Cабакі з кулямётамі, клон Цукерберга, GPT 5.5., DeepSeek v4 і ШІ-магістратура ў БНТУ

    Вітаем у новым выпуску падкаста! Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і...

  13. #22 - Першы афлайн у замку: эмоцыі ў ШІ, кланаванне калег, звальненні і крыху віна

    Вітаем усіх у нашым першым афлайн-выпуску! Мы запісалі яго ў сапраўдным замку — з віном, мікрафонамі, жывымі эмоцыямі і шчыльнай порцыяй ШІ-навінаў. У выпуску гаворым пра эмоцыі ў нейрасетак, AI-сумоўі, звальненні дзеля дата-цэнтраў, кланаванне калег, робатаў, акуляры для спісвання, Мальера ад...

  14. #21 - Беларускі ШІ-журналіст, марш супраць ШІ, робат учыніў вэрхал, закрыццё Sora

    Сёння абмяркоўваем, чаму OpenAI нечакана закрывае Sora і ці канец гэта эпосе відэа-хайпу, разбіраемся з таямнічай мадэллю Claude Mythos ад Anthropic, зазіраем у закуліссе кітайскага ШІ, дзе заснавальнікам Manus забаранілі выезд з краіны, гаворым пра еўрапейскія дата-цэнтры за $10 млрд, беларускі...

  15. #20 - беларусы канкуруюць з Suno, людзі закохваюцца ў ChatGPT, Альтман прадае ШІ па лічыльніку

    Вітаем у новым выпуску! Сёння ўтульна разважаем пра тое, як Сэм Альтман хоча прадаваць нам ШІ па лічыльніку, нібы ваду ці святло, і што прынесла абнаўленне GPT 5.4 з кантэкстам у мільён токенаў. Гаворым пра «Macrohard» Ілана Маска і будучыню кампаній з аднаго чалавека, а таксама пра тое, чаму 98%...

  16. #19 - ШІ выбірае ядзерную зброю, новыя скарачэнні, страх страты працы і што такое "нейраморфы"

    Вітанкі, шаноўныя! КПСШІ на сувязі. Сёння разбіраемся, чаму дата-цэнтры OpenAI папракаюць за празмернае спажыванне вады, абмяркоўваем страх страціць працу праз ШІ і разважаем, чаму ў ваенных сімуляцыях ChatGPT амаль заўсёды выбірае ядзерны ўдар — і прычым тут Anthropic. ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉…

    more
  17. Сэкс-скандал у OpenAI, ШІ-песні Акадэміі навук і патэнт на лічбавую смерць / КПСШІ #18

    Вітанкі! Падкаст «Каласы пад сярпом ШІ» зноўку ў вашых падкаст-прыёмніках! Сёння пачынаем з «капэруса» і «кутаса», потым заныравем у вір ШІ-скандалаў: чаму топ-менеджарку OpenAI звольнілі за дыскрымінацыю і навошта Сэм Альтман прыбраў слова «бяспека» з місіі кампаніі? Абмяркоўваем ШІ-акуляры і...

  18. Molt-манія, падлеткам забараняюць ШІ, канец універсітэтаў і дзіўны беларускі ШІ-стартап / КПСШІ #17

    Прывітанне, сябры! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні. Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw, які можа сам кіраваць вашым...

  19. Цяжарнасць ад ChatGPT, лічбавізацыя Беларусі, Вайфу ў слоіку і Google ведае пра цябе ўсё/ КПСШІ #16

    Прывітанне, сябры! Гэта 16-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя вар’яцкія і значныя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні. Сёння гаворым пра тое, як Google аб’яднаў усе свае сэрвісы (ад пошты да YouTube) пад парасонам Gemini і ці не страшна...

  20. Бот замест хлопца, памідоры ад Claude, псіхоз ад ChatGPT і шунты ў галаву ад Маска / КПСШІ #15

    Сёння абмяркоўваем, як Anthropic зрабіў за гадзіну тое, што каманда Google пілавала цэлы год, і чаму Neuralink плануе масавы канвеер мазгавых чыпаў ужо ў 2026-м. Гаворым пра «вадкае шкло» і ШІ-пераказы ў Telegram, а таксама пра бунт супольнасці супраць Microsoft пад сцягам «Microslop». Зазірнем…

    more
  21. Псіхадэлікі для ШІ, Adobe у ChatGPT, беларускі робат-даяр і людзі года / КПСШІ #14

    Сёння абмяркоўваем навіны OpenAI: GPT-5.2, інтэграцыі з Adobe і працу з PDF. Разбіраем навуковыя даследаванні пра тое, ці сапраўды працуе ролевы промцінг і навошта дубляваць запыты да нейрасетак. Глядзім на крыху жудасную ШІ-рэкламу McDonald's, тэсцім праграму для карэкцыі паставы і нават...

  22. ШІ ведае твой адрас, робаты-стэндаперы, catwalk, канец працы і хакерскія вершы / КПСШІ #13

    Сёння абмяркоўваем, як ChatGPT вучыцца «каяцца» ў памылках і адначасова падсоўвае рэкламу, а Grok ад Ілона Маска злівае адрасы і ўбудоўвае брэнды прама ў кіно. Гаворым пра кітайскі прарыў DeepSeek, вялікае аб'яднанне пад сцягам Linux Foundation і «нейрасеткавы кансіліум» ад Андрэя Карпаты. Вы...

  23. Забойцы ChatGPT, ШІ ў ПВТ, геннамадыфікаваныя дзеці і размовы з памерлымі / КПСШІ #12

    Сёння абмяркоўваем «забойцу ChatGPT» — Google Gemini 3 Pro з Dynamic View і Image Pro, глядзім на Claude Opus 4.5 і на тое, як нават Лінус Торвальдс кажа «так» вайб-кодзінгу, разбіраем ШІ-кансультанта па грантах, які разнёс Web Summit 2025, і кошыкі Waitrose з камп’ютарным зрокам. Гаворым пра...

  24. Робаты — як людзі, відэакарту зашпулілі ў космас, новы GPT-5.1 і ударатрывалы ШІ-самалёт / КПСШІ #11

    Сёння гаворым пра GPT-5.1 і новы, больш “чалавечны” ChatGPT, пра групавыя чаты і агент Aardvark, які палюе на ўразлівасці ў кодзе, разабрацца спрабуем і з тым, чаму Ян ЛеКун сыходзіць з Meta, а World Labs будуе прасторавы ШІ замест чарговай LLM. Паглядзім на вяртанне Сашчэпкі ў выглядзе Mico ў...

  25. ChatGPT для дарослых, ШІ-булінг, агучка праз музыку і як Кітай становіцца манаполіяй ШІ / КПСШІ #10

    Сёння абмяркоўваем: як OpenAI дазволіла дарослы кантэнт у ChatGPT, што за Claude Skills і чаму Microsoft ператварае Windows у Copilot OS, слухаем як ElevenLabs і Suno гавораць па-беларуску, як чат-боты кіруюць рэальнымі грашыма, і што робіць AI у судах і школах. Абмяркуем роба-фабрыкі ў Кітаі,...

  26. Ачмурэнная SORA 2, першая ШІ-акторка, робаты-метаморфы і беларуская лаянка / КПСШІ #9

    Сёння разбіраем Sora 2 ад OpenAI, новы партнёрства з Nvidia і дата-цэнтры на 17 ГВт, катастрофу ў Паўднёвай Карэі і бацькоўскі кантроль у ChatGPT. Глядзім, як Apple рыхтуе Veritas і абноўлены Siri, а Anthropic вяртае сабе трон з Claude Sonnet 4.5. Пагаворым пра YouTube Labs, API Tinker ад Міры...

  27. Акуляры Цукерберга, ШІ-урады і ці ўсе загінем праз стварэнне суперінтэлекта? / КПСШІ #8

    Сёння абмяркоўваем, як рызанінг-сістэма OpenAI разбіла ўсіх на чэмпіянаце свету па праграмаванні, чаму Цукерберг гатовы “змарнаваць” сотні мільярдаў дзеля звышрозуму і навошта Meta робіць свае акуляры з ШІ. Гаворым пра Gemini ў Chrome, празрысты ChatGPT са Швейцарыі і пра тое, як праграмісты...

  28. Anthropic vs аўтарскі кантэнт, беларускі спектакль пра ШІ, робаты-унукі і тэлепатыя / КПСШІ #7

    Сёння разбіраем, як Claude можа закрыць ваш чат дзеля «псіхічнага здароўя», глядзім на новыя крокі OpenAI — ад Jobs Platform да OpenAI for Science, чытаем пра мільярдныя сыходы з Meta і інвестыцыі ў Mistral. Абмяркоўваем гучныя судовыя справы супраць Anthropic і Midjourney, шоу ў варшаўскім…

    more
  29. GPT-5, што такое кантэкст, востраў пад кіраўніцтвам ШІ, вершы і робаты якія нас уразілі / КПСШІ #5

    Сёння абмяркоўваем GPT-5, Stargate Norway на 100 тыс. GPU і Study Mode у чате GPT, што такое «кантэкст», як Perplexity Chrome купіць хоча, гаворым пра адмову навукоўца ад $1 млрд ад Цукерберга, пра востраў пад кіраваннем ШІ, роба-сабак, лятаючых робатаў і «суперслухавыя» акуляры, новыя правілы...

  30. Казкі для дзетак, GPT-5 не зайшоў, ШІ-даенне ў Беларусі, BelarusianGLUE і Нанабанана! / КПСШІ #6

    Сёння абмяркоўваем OpenAI і крызіс GPT-5, новыя магчымасці Claude і праблемы Grok, як Google запускае AI-фітнес-трэнера і эксперыментуе з відэа па-беларуску. Разбіраем Нанабанана, беларускія стартапы і першы бэнчмарк па беларускай мове BelarusianGLUE. Гаворым пра дроны з пярцовым газам у школах...

About this show

«Каласы пад сярпом ШІ» — падкаст пра штучны інтэлект на беларускай мове. Гаворым пра тое, як ШІ мяняе тэхналогіі, культуру, працу і штодзённае жыцьцё.

Звычайна раз на два тыдні Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік абмяркоўваюць галоўныя навіны ШІ ў сьвеце і Беларусі, спрачаюцца, выпраўляюць моўныя памылачкі і завяршаюць рэгулярны выпуск вершам.

Не абавязкова быць праграмістам — дастаткова цікавіцца тым, куды коціцца гэты «ціхі розум».

Сайт і ўсе пляцоўкі: https://kalasy.ai YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai Telegram: https://t.me/kalasyai Instagram: https://www.instagram.com/kalasyai/

Hosted by

Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік

Categories

Frequently asked questions

How many episodes does Каласы пад сярпом ШІ have?

Каласы пад сярпом ШІ has 30 episodes on PodParley. The most recent episode was published on October 21, 2026.

What is Каласы пад сярпом ШІ about?

«Каласы пад сярпом ШІ» — падкаст пра штучны інтэлект на беларускай мове. Гаворым пра тое, як ШІ мяняе тэхналогіі, культуру, працу і штодзённае жыцьцё. Звычайна раз на два тыдні Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік абмяркоўваюць галоўныя навіны ШІ ў сьвеце і Беларусі, спрачаюцца,...

How often does Каласы пад сярпом ШІ release new episodes?

Каласы пад сярпом ШІ publishes every two weeks, based on its 30 episodes since August 2025.

Who hosts Каласы пад сярпом ШІ?

Каласы пад сярпом ШІ is created and hosted by Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік.
Link copied