EPISODE · Aug 31, 2026 · 1H 17M
Арцём Брухан і Настасся Касцюгова. Ціск ці перамовы: дэбаты Касцюговай і Брухана ў эфіры Эўрарадыё
from euroradiofm · host Euroradio
Дыскусіі пра стратэгію дзеянняў дэмсіл па змене сітуацыі ў Беларусі і вызваленні палітвязняў ідуць не першы год. І калі яшчэ два-тры гады таму прапановы пачаць дыялог з рэжымам і за нейкія палёгкі кшталту вяртання еўрапейскіх амбасадараў у Мінск патрабаваць вызвалення вязняў з-за кратаў выклікалі агульнае непрыняцце, то пасля пачатку перамоў Вашынгтона з Мінскам і выхаду на волю больш за 500 палітвязняў настроі змяніліся. Але нямоцна. Дагэтуль шмат хто перакананы, што нечага дамагчыся ад рэжыму можна толькі ціскам і прымусам. А нацыянальны дыялог ці нейкі Круглы стол калі і магчымыя, то ніяк не зараз, а пасля сыходу Лукашэнкі. Ці сапраўды для дэмсіл сёння ёсць толькі дзве стратэгіі: альбо ціснуць на рэжым, альбо заклікаць, каб заходнія партнёры ішлі на перамовы і дамоўленасці з рэжымам? Дзе гарантыі, што спрацуе ціск, і ці можна давяраць Лукашэнку ў выпадку нейкіх дамоўленасцей з ім? Навошта Лукашэнку пагаджацца на спыненне рэпрэсій і ці магчымы нацыянальны дыялог ужо бліжэйшым часам? Пра гэта і шмат што іншае ў жывым эфіры Еўрарадыё дэбатуюць прадстаўніца Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова і спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
Embed this episode
Ready to play
Арцём Брухан і Настасся Касцюгова. Ціск ці перамовы: дэбаты Касцюговай і Брухана ў эфіры Эўрарадыё
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.