euroradiofm podcast artwork

PODCAST · news

euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Publisher-supplied feed metadata · PodParley refreshed May 22, 2026 · Source feed

  1. 500

    "Беларусьнафта" і жаночыя пракладкі — Еўразум за 28 ліпеня | Новости Беларуси за 28 июля

    "Беларусьнафта" і жаночыя пракладкі — Еўразум за 28 ліпеня | Новости Беларуси за 28 июля by Euroradio

  2. 499

    Анастасія Лузгіна. Беларускі рубель пад уплывам Трампа, Пуціна і Еўропы. Што будзе з нашымі грашыма?

    Што адбываецца з беларускім рублём і валютным рынкам? Як на Беларусь уплывае манетарная палітыка цэнтральных банкаў ЗША, Еўрасаюза і Расіі і што можа адбывацца з курсамі валют? Рублёвыя дэпазіты растуць: беларусы ўсё часцей захоўваюць грошы ў банках. Але ці заўсёды гэта добрая навіна? Якія рызыкі ёсць у безадзыўных укладаў, ці можна датэрмінова забраць грошы з дэпазіту ў Польшчы і якія сёння ёсць альтэрнатывы для тых, хто хоча не проста захоўваць, але і інвеставаць? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной. Таксама паглядзім на крэдытаванне: што адбываецца са спажывецкімі крэдытамі, пазыкамі на куплю беларускіх тавараў і інвестыцыйнымі крэдытамі. І падвядзём галоўныя вынікі працы беларускай эканомікі ў першай палове 2026 года: ВУП, рэальныя заробкі, прадукцыйнасць працы і інвестыцыі. Эканоміка расце — але ці адчуваюць гэты рост самі беларусы і што будзе з іх грашыма далей?

  3. 498

    Яўген Красулін. Чаму СССР не стаў добрым пасля Сталіна і за што беларусы змагаліся 27 ліпеня?

    "Пасля Сталіна катаванні ў СССР скончыліся", — піша слухачка Еўрарадыё. Але ці сапраўды савецкая сістэма стала больш гуманнай? Ці проста змяніла формы гвалту? Чаму катаванні былі нормай не толькі для палітвязняў, але і ў міліцыі, войску, выцвярэзніках? І ці можна сказаць, што сёння рэжым катуе ўжо не асобных людзей, а цэлую беларускую нацыю, выціскаючы беларусаў з уласнай краіны і з усяго свету? Пра гэта размаўляем з гісторыкам Яўгенам Красуліным. Яшчэ адна тэма — 27 ліпеня, дата, якая калісьці была Днём незалежнасці Беларусі. Чаму Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР стала адной з галоўных вех беларускай дзяржаўнасці? Што азначала гэтае рашэнне для людзей у 1990 годзе і чаму ўлады пасля зрабілі ўсё, каб гэтае свята знікла з календара? Ці сапраўды сёння барацьба за незалежнасць працягваецца — толькі ўжо ў іншых умовах? І, вядома, пагаворым пра будучыню. Ці ёсць у Беларусі шанец аднавіцца пасля масавай эміграцыі? Хто будзе адбудоўваць краіну, калі яна стане свабоднай? І што трэба зрабіць ужо цяпер, каб Беларусь не страціла свой галоўны рэсурс — людзей?

  4. 497

    Ірына Сідорская. На словах "гендарная роўнасць", а на справе?

    Чыноўнікі абвясыілі, што ў Беларусі ўжо дасягнутая "гендарная роўнасць". У сённяшнім выпуску праграмы Gender Gap з даследчыцай медыя, улады і гендару Ірынай Сідорскай абмяркуем, чаму паміж афіцыйнымі дэкларацыямі пра роўнасць, падтрымку і справядлівасць і рэальным досведам жанчын усё яшчэ існуе велічэзны разрыў. Таксама пагаворым пра афіцыйную справаздачу аб поспехах бясплатнага ЭКА; падвышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын (гэта таксама для роўнасці?); гісторыю з пракладкамі, якія не атрымалася набыць на запраўках "Беларуснафты", і Анжаліку Мельнікаву, якую "Кібер-партызаны" знайшлі ў Мінску. Чаму жанчыны ў публічнай палітыцы часта становяцца аб'ектамі асаблівых маральных патрабаванняў і хуткіх высноваў?

  5. 496

    Сварка Калеснікавай і Дулінай — Еўразум за 27 ліпеня | Новости Беларуси за 27 июля

    Сварка Калеснікавай і Дулінай — Еўразум за 27 ліпеня | Новости Беларуси за 27 июля by Euroradio

  6. 495

    Андрэй Ягораў. Салідарнасць як інстынкт: чаму мы дапамагаем і што нам замінае?

    Беларускі досвед апошніх гадоў паказаў, што ўзаемная падтрымка — гэта не проста прыгожы жэст, а наш натуральны спосаб выжывання і развіцця. Мы навучыліся хутка збіраць сродкі і падстаўляць плячо, але грамадскія ініцыятывы ўсё яшчэ часта сутыкаюцца з вострым недахопам рэсурсаў. Чаму так адбываецца? Ці заўсёды наша дапамога ідзе па прызначэнні найбольш кароткім шляхам, і як зрабіць працэс ахвяраванняў не толькі зручным, але і цалкам бяспечным для кожнага? Сёння важна не проста "даваць грошы", а разумець, як працуе гэты механізм знутры. Якія бар’еры спыняюць нас перад чарговым данатам? Што менавіта матывуе падтрымліваць адны праекты і прымушае сумнявацца ў іншых? Каб знайсці адказы, "Лятучы ўніверсітэт" і Civitta Institute распачалі глыбокае даследаванне сярод беларусаў у Польшчы. Гэта спроба пачуць голас кожнага, хто дапамагае, каб грамадскія арганізацыі маглі лепш разумець запыты людзей і працаваць больш эфектыўна. Пра тое, як нашы прыватныя рашэнні ўплываюць на будучыню ўсёй грамадзянскай супольнасці, паразмаўляем у эфіры з палітолагам і метадолагам Андрэем Ягоравым.

  7. 494

    Алесь Міхалевіч. "Прывітанні" ад прапаганды і што з імі рабіць

    Прапаганда зноў спрабуе запалохваць: гэтым разам канал "Жоўтыя слівы" накінуўся на юрыста Алеся Міхалевіча пасля ягонага інтэрв’ю для DW. Але ці такія страшныя гэтыя "прывітанні" ад рэжыму, як яны малююць? У эфіры Еўрарадыё разбіраем гэты кейс як канкрэтны інструмент для абароны ў Еўропе. Мы абмяркуем, як падобныя атакі прапагандыстаў могуць стаць вашым важкім доказам у судах ЕС і дапамагчы ў атрыманні міжнароднай абароны. Акрамя інфармацыйнага ціску, закранём самую вострую тэму для беларусаў у міграцыі — легалізацыю і дакументы. Што рабіць, калі тэрмін дзеяння пашпарта зыходзіць, а магчымасці яго абмяняць няма? Якія юрыдычныя кейсы па легалізацыі ў Польшчы, Літве і іншых краінах ЕС актуальныя на сярэдзіну 2026 года? Алесь Міхалевіч дасць практычныя парады: як не застацца без легальнага статусу, якія альтэрнатыўныя дакументы працуюць сёння і як рыхтавацца да прававых выклікаў будучыні.

  8. 493

    Удары пра Вайлдберыз і ўзбекі ў Беларусі — Еўразум за 24 ліпеня | Новости Беларуси за 24 июля

    Удары пра Вайлдберыз і ўзбекі ў Беларусі — Еўразум за 24 ліпеня | Новости Беларуси за 24 июля by Euroradio

  9. 492

    Антон Пянькоўскі. "Дух Анкорыджа" ўсё, а Трамп — у "рэжыме помсты".

    Лаўроў і Рубіа каротка сустрэліся на Філіпінах. Кіраўнік МЗС Расіі спрабаваў уваскрасіць "дух Анкорыджа", але кіраўнік Дзярждэпа лічыць, што студзеньскія перамовы на Алясцы праваліліся, і ўваскрашаць ужо няма чаго. Тым часам Трамп непакоіцца, што канфлікт з Іранам зацягнецца да канца яго другога тэрміну і зашкодзіць рэспубліканцам на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Ён расчараваны ў іранскіх перамоўшчыках і знаходзіцца ў "рэжыме помсты". То-бок, пакуль не бачыць альтэрнатывы ўдарам па Іране. На гэтым фоне ЗША працягваюць змякчаць санкцыі супраць беларускай прамысловасці. Мінфін краіны зняў санкцыі з кампаніі Bel-Kap-Steel, звязанай з Беларускім металургічным холдынгам. Ці можа гэта мець дачыненне да перамоўнага трэка з удзелам Джона Коўла, пра які даўно нічога не чуваць? І чаму грамадзянаў Беларусі дэпартуюць з ЗША ў... Беліз? На гэтыя ды іншыя пытанні ў стрыме Еўрарадыё адказвае амерыканіст Антон Пянькоўскі

  10. 491

    Аляксандр Фрыдман. Пра Мельнікаву, санкцыі, Украіну і ўзбекаў

    Анжаліка Мельнікава, якая знікла ў Польшчы, магчыма, жыве ў Мінску і супрацоўнічае з КДБ — так сцвярджаюць "Кіберпартызаны". Што насамрэч можа стаяць за гэтай гісторыяй і чаму яна важная для беларускай палітыкі? Еўрасаюз узмацняе санкцыі супраць Беларусі і Расіі: пад абмежаванні трапіў Мазырскі НПЗ. У той жа час ЗША працягваюць паступова змякчаць санкцыі супраць асобных беларускіх прадпрыемстваў. Гэта супярэчнасць ці новая логіка санкцыйнай палітыкі? І што яна можа азначаць для Мінска? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама пагаворым пра вайну ва Украіне, сітуацыю на фронце і новую стратэгію: ці можа знішчэнне ўкраінскімі дронамі расійскай лагістычнай інфраструктуры сапраўды паўплываць на ход вайны? І ці ёсць у Масквы рэальныя падставы гаварыць пра мірнае ўрэгуляванне?

  11. 490

    Аляксандр Кныровіч. Мельнікава знайшлася, Wildberries гарыць, кароўкі дохнуць.

    "Кібер-партызаны" атрымалі доказы таго, што экс-спікерка Каардынацыйнай рады — жывая, у Мінску, з дзецьмі. Парадуемся за Анжаліку Мельнікаву, але не ад усяго сэрца. І заадно абмяркуем, што там адбываецца ў КР. Але гэта пад канец нашага сённяшняга стрыму з блогерам Аляксандрам Кныровічам. А пачнем са званка Лукашэнкі ва Узбекістан, чарговай нарады па сельскай гаспадарцы (дысцыпліны там як не было, так і няма) і трох чарговых лагістычных хабаў Wildberries, якія палаюць у Расіі

  12. 489

    Кошты на нерухомасць у Мінску, канфлікт палякаў і ўкраінцаў і транзіт улады ў Беларусі — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля

    Кошты на нерухомасць у Мінску, канфлікт палякаў і ўкраінцаў і транзіт улады ў Беларусі — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля by Euroradio

  13. 488

    Анастасія Касцюгова. Рэжым гаворыць з Захадам, апазіцыя — з дыяспарай. А хто гаворыць з Беларуссю?

    Сенат ЗША разгледзіць законапраект аб новых жорсткіх санкцыях супраць Расіі. Дакумент падтрымалі больш за 60 сенатараў ад абедзвюх партый, а за дапамогу Маскве ў абыходзе санкцый прапануюць караць нават 100-працэнтнымі тарыфамі. Тым часам у ЗША ўсё больш увагі да транснацыянальных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, а дэмакратычныя сілы спрабуюць перабудаваць працу з беларусамі за мяжой. У Варшаве Святлана Ціханоўская стварае новы офіс-хаб для беларусаў. Што азначае новая санкцыйная палітыка ЗША для Расіі і Беларусі? Ці можа ўзмацненне ціску на Маскву паўплываць на рэжым Лукашэнкі? Як беларуская дэмакратычная супольнасць павінна працаваць з дыяспарай — і ці атрымліваецца ў яе гаварыць з беларусамі ўнутры краіны? І чаму рэжым працягвае пераследаваць беларусаў нават за межамі краіны? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай

  14. 487

    Аляксандр Класкоўскі. "Кепска працуеш — у войска". TikTok пад наглядам. Што рыхтуе Лукашэнка?

    Лукашэнка прапануе адпраўляць кепскіх работнікаў у войска. Беларускія сілавікі ўсё больш цікавяцца TikTok і іншымі платформамі, дзе ўлада не кантралюе інфармацыйны парадак дня. А эксперты ўжо сур'ёзна абмяркоўваюць, як можа прайсці транзіт улады ў Беларусі і што адбудзецца пасля Лукашэнкі. Ці становіцца армія яшчэ адным інструментам пакарання і прымусу? Чаму рэжым усё больш баіцца сацыяльных сетак? І ці можа Беларусь пасля Лукашэнкі атрымаць не перамены, а проста новага кіраўніка пры старой сістэме? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з Аляксандрам Класкоўскім

  15. 486

    Беларускім падлеткам, якія вучацца ў Польшчы, тэлефануе КДБ — Еўразум за 22 ліпеня | Новости Беларуси за 22 июля

    Беларускім падлеткам, якія вучацца ў Польшчы, тэлефануе КДБ — Еўразум за 22 ліпеня | Новости Беларуси за 22 июля by Euroradio

  16. 485

    Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі. Агент 00SIM. Як зяць Шэймана стварыў шпіёнскі сэрвіс і збірае дадзеныя мільёнаў?

    Андрэй Шымановіч — беларускі бізнесмен, які стаў вядомым дзякуючы шпіёнскаму сэрвісу mSpy. Праграма дазваляла сачыць за чужымі тэлефонамі і збіраць велізарныя масівы асабістых дадзеных. Пасля некалькіх буйных уцечак інфармацыі Шымановіч пераключыўся на іншыя мабільныя дадаткі — але і яны, як высветліла расследаванне, атрымліваюць доступ да геалакацыі, кантактаў, фота, мікрафона і іншых дадзеных карыстальнікаў. Пры гэтым бізнес Шымановіча звязаны з Беларуссю і Еўропай, а сам ён — з сям'ёй былога паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана. Як працуе сетка кампаній бізнесмена? Чаму беларускія дадаткі прадаюцца як еўрапейскія? Куды могуць трапляць дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў? І як чалавек з такімі сувязямі і гісторыяй атрымаў від на жыхарства ў Літве? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з журналістамі-расследавальнікамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім

  17. 484

    Роза Турарбекава. Украіна і Польшча спрачаюцца, Іран мяняе свет. Што будзе з Беларуссю?

    Адносіны паміж Беларуссю і Украінай застаюцца напружанымі, а паміж Украінай і Польшчай нарастаюць спрэчкі вакол гісторыі, бяспекі і ўзаемных чаканняў. На гэтым фоне Лукашэнка спрабуе захаваць для сябе хоць нейкую прастору для манеўру паміж Расіяй, Украінай і Захадам. Ці магчымы перазапуск беларуска-ўкраінскіх адносін? І ці не становіцца Польшча новым галоўным цэнтрам рэгіянальнай палітыкі? А тым часам Іран, вайна і кліматычныя змены мяняюць саму архітэктуру міжнароднай бяспекі. Як гэтыя працэсы паўплываюць на Беларусь і Усходнюю Еўропу? І якім будзе наш рэгіён праз некалькі гадоў? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай

  18. 483

    Павел Усаў. Расія ідзе ў суд за Лукашэнку. А беларуская армія рыхтуецца да чаго?

    Расія вырашыла ўмяшацца ў справу Літвы супраць Беларусі ў Міжнародным судзе ААН, дзе Мінск абвінавачваюць у арганізацыі міграцыйнага крызісу. Масква заяўляе пра "палітызацыю міжнароднага права", але ці не выглядае гэта як спроба не проста абараніць саюзніка, а ўзяць на сябе частку яго міжнароднай адказнасці? Тым часам Лукашэнка праводзіць чарговыя кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных сіл: двух генералаў звольнілі ў запас, прызначаны новыя кіраўнікі тылу і баявой падрыхтоўкі. Што стаіць за гэтымі рашэннямі — звычайная ратацыя ці падрыхтоўка арміі да новай рэальнасці? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым. Таксама абмяркуем, ці магчымы сёння дыялог і прымірэнне паміж беларускім грамадствам і рэжымам. Ці сапраўды ўлада не пакідае месца для нармалізацыі, а вызваленне палітвязняў — гэта не шлях да кампрамісу, а спроба перажыць крызіс без сапраўдных змен?

  19. 482

    Мэта ўдараў Украіны па Wildberries, згадкі калег пра Святлану Курс і вучэбна-палявыя зборы дзяцей у Беларусі — Еўразум за 21 ліпеня | Новости Беларуси за 21 июля

    Мэта ўдараў Украіны па Wildberries, згадкі калег пра Святлану Курс і вучэбна-палявыя зборы дзяцей у Беларусі — Еўразум за 21 ліпеня | Новости Беларуси за 21 июля by Euroradio

  20. 481

    Андрэй Махоўскі. Расія перастала займаць грошы. Што адбываецца з эканомікай краіны-агрэсара?

    Мінфін Расіі прыпыніў аўкцыёны па размяшчэнні аблігацый федэральнай пазыкі. Ведамства спаслалася на неабходнасць стабілізаваць сітуацыю на рынку і не паведаміла, калі аўкцыёны адновяцца. Расія планавала прыцягнуць у трэцім квартале 1,5 трыльёна рублёў, але першы ліпеньскі аўкцыён стаў найгоршым амаль за год. Тым часам у Расіі назапашваюцца праблемы і на нафтавым рынку: нафты становіцца занадта шмат, а попыт і магчымасці для яе продажу скарачаюцца. На гэтым фоне пачаўся распродаж прыватных аўтазаправак. Што адбываецца з расійскім дзяржаўным доўгам? Ці можа прыпыненне аўкцыёнаў быць прыкметай сур'ёзных праблем з фінансаваннем бюджэту? Чаму ў Расіі адначасова ўзнікаюць праблемы з нафтай, запазычаннямі і прыватным бізнесам? І як усё гэта можа паўплываць на Беларусь? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамічным аглядальнікам выдання "Беларусы і рынак" Андрэем Махоўскім

  21. 480

    Наталля Васілевіч. Масква — у царкве, вайна — у летнім лагеры. Як Лукашэнка перапісвае Беларусь?

    РПЦ афіцыйна замацавала прыналежнасць Беларускай праваслаўнай царквы да Маскоўскага патрыярхату. А ў беларускіх школьных "аздараўленчых" лагерах дзяцей вучаць страявой і ваенна-тактычнай падрыхтоўцы, водзяць у вайсковыя часткі і знаёмяць з арміяй. Што адбываецца з рэлігіяй і выхаваннем у Беларусі? Чаму каталіцкія святары аказваюцца за кратамі, а дзяцей усё часцей рыхтуюць да жыцця ў ваеннай сістэме? Як даўно Беларусь стала краінай, дзе Масква вызначае, якой павінна быць царква, а рэжым — якім павінна быць новае пакаленне? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч

  22. 479

    Алена Агарэлышава. "Пачакайма, пакуль усё зменіцца": чаму беларусы і беларускі жывуць на паўзе?

    Што такое waithood — "жыццё ў чаканні"? Гэта стан, калі чалавек ужо даўно дарослы, але нібыта не можа пачаць паўнавартаснае дарослае жыццё: знайсці стабільную працу, набыць жыллё, стварыць сям’ю, нарадзіць дзяцей ці проста зразумець, дзе будзе жыць праз год. Для беларусаў і беларусак гэтая тэма асабліва актуальная. У эміграцыі — праз легалізацыю, эканамічную няўпэўненасць, праблемы з дакументамі і пастаяннае пытанне: заставацца ці вяртацца? У Беларусі — праз рэпрэсіі, страх, праблемы з працай і немагчымасць планаваць жыццё ва ўмовах, калі заўтра можа змяніцца ўсё. І вайна побач толькі дадае гэтай будучыні непрадказальнасці. Ці можна будаваць сям’ю, калі ты не ведаеш, у якой краіне будзеш жыць заўтра? Чаму эміграцыя для многіх становіцца не новым жыццём, а доўгім перыядам чакання? І ці можа чалавек у Беларусі таксама жыць у стане "пастаўленага на паўзу" жыцця — калі рэпрэсіі і страх прымушаюць адкладаць планы, важныя рашэнні і нават само адчуванне бяспекі? Ці сапраўды беларусы адкладаюць жыццё — ці проста вымушаныя жыць у рэальнасці, дзе доўгатэрміновае планаванне стала рызыкай? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з сацыялагіняй і гендарнай даследчыцай Аленай Агарэлышавай. А калі застанецца час, правядзём невялікі эксперымент: папросім ChatGPT падабраць пяць самых распаўсюджаных міфаў пра гендар і фемінізм — і разам з госцяй разбяромся, дзе там стэрэатып, дзе маніпуляцыя, а дзе, магчыма, нешта больш складанае

  23. 478

    Як удары па Wildberries паўплываюць на эканоміку, нізкі конкурс у медуніверсітэты і адносіны Трампа з Лукашэнкам — Еўразум за 20 ліпеня | Новости Беларуси за 20 июля

    Як удары па Wildberries паўплываюць на эканоміку, нізкі конкурс у медуніверсітэты і адносіны Трампа з Лукашэнкам — Еўразум за 20 ліпеня | Новости Беларуси за 20 июля by Euroradio

  24. 477

    Вольга Лойка. Расія губляе нафту і склады. Беларусь — лекараў і рабочых. Што з эканомікай?

    Удары па расійскай нафце і лагістыцы, рэкорднае падзенне прахадных балаў у беларускія медуніверсітэты і новы бунт працоўных мігрантаў з Узбекістана. Што ўсё гэта кажа пра стан эканомік Расіі і Беларусі? Ці сапраўды ўдары па складах Wildberries могуць стаць сур'ёзнай праблемай для расійскага рытэйлу? Наколькі адчувальныя для Масквы атакі на нафтавую інфраструктуру? Чаму беларуская моладзь усё менш хоча станавіцца лекарамі — і што будзе з беларускай медыцынай праз некалькі гадоў? І чаму новыя працоўныя мігранты ўжо на старце патрабуюць лепшых умоваў, чым ім прапанавалі? Пра гэта і не толькі гаворым з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка ў эфіры Еўрарадыё

  25. 476

    Пратэст мігрантаў з Узбекістана, чэмпіянат свету па футболе і трывога вакол уступнай кампаніі ў ВНУ — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля

    Пратэст мігрантаў з Узбекістана, чэмпіянат свету па футболе і трывога вакол уступнай кампаніі ў ВНУ — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля by Euroradio

  26. 475

    Лілія Хедзіна. "Не паступіш — прыб'ю" і "валі ў сваю краіну". Чаму падлеткі становяцца мішэнню дарослых?

    У Беларусі завяршаецца ўступная кампанія. Для многіх сем'яў гэта не толькі час выбару, але і час канфліктаў, градус якіх падвышаецца ад страху за тое, што дзіця могуць забраць у армію. Ці абавязкова паступаць адразу пасля школы? Што рабіць, калі выпускнік яшчэ не разумее, кім хоча быць? І як бацькам падтрымаць дзіця, калі нешта пайшло не па плане, каб не ператварыць няўдачу ў жыццёвую трагедыю? Тым часам у Польшчы шырокі рэзананс выклікаў выпадак, калі дарослы мужчына некалькі хвілін абражаў і запалохваў у грамадскім транспарце дзяўчат-падлеткаў з Украіны. Мужчына прызнаў віну, і цяпер яму пагражае некалькі гадоў за кратамі, але ў сацсетках знайшліся тыя, хто пачаў шукаць апраўданні агрэсару і вінаваціць саміх дзяўчат. Чаму грамадства так лёгка перакладае адказнасць з дарослага на дзіця? Дзе заканчваецца “правакацыя” і пачынаецца гвалт? І чаму дарослы чалавек нясе адказнасць за свае паводзіны незалежна ад абставін? Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё гаворым з псіхалагіняй і спецыялісткай па метадзе КПТ Ліліяй Хедзінай.

  27. 474

    Лукашэнка: Ды не лезьце вы ў палітыку! Беларусы слухаюцца, узбекі не. Стрым з Кныровічам

    Узбекі нарабілі шуму, ледзь толькі паспелі прыехаць у Беларусь. Не пабачыўшы абяцаных умоваў і заробкаў, яны пачалі гучна абурацца. І ўмовы, і заробкі адразу ж з'явіліся! Відаць, яны не чулі, як на "Славянскім базары" Лукашэнка ўгаворваў артыстаў, а разам з імі і іншых беларусаў "не лезці ў палітыку". І палезлі. І аказалася, што так можна хутка і чотка адваяваць сваё. Пра ўсе гэтыя жарсці, а таксама пра канфлікт паміж першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам і беларусамі, якія жывуць ва Украіне, размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.

  28. 473

    Заробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля

    Заробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля by Euroradio

  29. 472

    Аліса Рыжычэнка. Узбекскі “дэсант” праваліўся, а падаткавікі ўжо грукаюць у дзверы. Ці вытрымае эканоміка?

    Беларускія падаткавікі пачалі адкрыта пагражаць тым, хто здае нерухомасць, абяцаючы "адміністратыўку" нават за дробныя парушэнні. Тым часам Нацбанк уводзіць новыя абмежаванні на рынках аўто, жылля і турызму, спрабуючы сілай выціснуць валюту з абароту. Ці сапраўды ўлады "заўважаць кожнага", хто спрабуе зарабіць лішнюю капейку? І ці не ператворыцца прымусовая "дэвалютызацыя" ў чарговы параліч для важных рынкаў, дзе людзі традыцыйна давяраюць толькі долару? А пакуль беларусам прапануюць зацягнуць паясы, заробкі чыноўнікаў растуць удвая хутчэй, чым у астатніх — на 15,1% супраць 7,5% у сярэднім па краіне. Пры гэтым спроба замяніць беларусаў, якія з'язджаюць, таннай працоўнай сілай з Узбекістана пачынае трашчаць па швах: мігранты ўжо публічна скардзяцца на заробкі і просяць адправіць іх дадому. Чаму дзяржапарат багацее на фоне агульнага падзення даходаў? Ці змогуць улады ўтрымаць замежных рабочых абяцаннямі, якія не выконваюцца? І што чакае беларускую эканоміку, калі такія бізнесы, як брэнд Honar, спыняюць працу? Гэтыя і іншыя тэмы абмяркуем у жывым эфіры Еўрарадыё з эканамісткай Алісай Рыжычэнка.

  30. 471

    Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння

    16 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” і грамадскай арганізацыі “Акцыі беларусаў у Варшаве” Васіль Плешкуноў. Беларуская нацыя, беларуская дзяржава не зможа існаваць, калі не верне сабе сваё. Пачынаючы ад краіны, дзе пануюць прыхадні з суседняй дзяржавы, і працягваючы сапраўдным буларускім духам нашага народа. Гэта і наша мова, і наша культура, і нашы традыцыі, і наша гісторыя. Але мы мусім не толькі вяртаць, але і развіваць гэтую беларускасць, рабіць яе сучаснай і адпаведнай часу. Ну, і не менш важнае — вярнуць у дзяржаву нашу беларускую справядлівасць, перакананы Васіль Плешкуноў. Пра тое, чаму нельга спыняцца ў сваім імкненні не проста вярнуцца на радзіму, але і вярнуць сабе тую радзіму, як аднавіць справядлівасць і ці магчыма гэта без люстрацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Плешкуновым.

  31. 470

    Сяргей Бесараб. Ад штучнага інтэлекту да радыеактыўных адходаў. Чым жыве беларуская навука?

    Улады ўсё часцей гавораць пра штучны інтэлект як пра адну з галоўных тэхналогій будучыні. У Нацыянальнай акадэміі навук запэўніваюць, што ШІ ўжо дапамагае ў сельскай гаспадарцы, медыцыне, працы дронаў і нават распазнае галасы птушак. Але ці сапраўды Беларусь гатовая да тэхналагічнага рыўка, ці гэта чарговая прыгожая справаздача? Тым часам навуковец Сяргей Бесараб прааналізаваў апублікаваную ўладамі справаздачу па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучага пункта захоўвання радыеактыўных адходаў БелАЭС — і сцвярджае, што ў дакуменце ёсць сур'ёзныя праблемы і рызыкі, пра якія афіцыйна амаль не гавораць. Ці сапраўды праект настолькі бяспечны, як запэўніваюць чыноўнікі? Чаму на вывучэнне трохсотстаронкавай справаздачы грамадскасці далі ўсяго два тыдні? І чым гэта можа пагражаць не толькі Беларусі, але і суседнім краінам? Пра гэта і не толькі гаворым у жывым эфіры Еўрарадыё.

  32. 469

    Работа на расійскі ВПК, прыезд Сабаленка і нізкая нараджальнасць у Беларусі— Еўразум за 15 ліпеня | Новости Беларуси за 15 июля

    Работа на расійскі ВПК, прыезд Сабаленка і нізкая нараджальнасць у Беларусі— Еўразум за 15 ліпеня | Новости Беларуси за 15 июля by Euroradio

  33. 468

    Павел Баркоўскі. Калі знікаюць не толькі крамы. Ці можна забараніць беларускасць?

    Менш чым за два тыдні стала вядома пра закрыццё адразу трох вядомых брэндаў, якія працавалі з беларускай культурнай ідэнтычнасцю, — Honar, Ragna і LSTR. Амаль адначасова з'явілася навіна і пра адмену найбуйнейшага фестывалю гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд". Гэта лёгка ўспрыняць як шэраг не звязаных паміж сабой падзей. Але ці сапраўды гэта проста супадзенне? Ці можна ўжо казаць пра сістэмны наступ на беларускасць — праз мову, адукацыю, культуру, святы і сімвалы? Што адбываецца з беларускай ідэнтычнасцю, калі звужаецца прастора для яе праяўлення? І галоўнае — што могуць зрабіць самі беларусы, каб беларускасць не ператварылася ў музейны экспанат або выключна эмігранцкі праект? Пра гэта і не толькі гаворым з філосафам і грамадскім дзеячам Паўлам Баркоўскім у жывым эфіры Еўрарадыё

  34. 467

    Анатоль Лябедзька. Ціханоўская не пойдзе на выбары. Ці ёсць новы план?

    Святлана Ціханоўская заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Ці азначае гэта, што тэма выбараў наогул сыходзіць з беларускай павесткі? Тым часам новы склад Каардынацыйнай рады яшчэ не паспеў як след распачаць працу, але ўжо сутыкнуўся з крытыкай. А наперадзе — Канферэнцыя новай Беларусі, ад якой чакаюць не толькі дыскусій, але і новых ідэй. Ці своечасовая заява Ціханоўскай? Што не так з працай новай Каардынацыйнай рады? Ці можна вярнуць выбары ў беларускую павестку, ажывіць актыўнасць беларусаў за мяжой і наблізіць момант, калі вымушаныя эмігранты змогуць бяспечна вярнуцца дадому? Пра гэта і не толькі гаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам у жывым эфіры Еўрарадыё

  35. 466

    Аляксандр Кухта. Ад "кашулі Лукашэнкі" да свецкай дзяржавы. Навошта ўладзе рэлігія?

    Кашуля "ад Лукашэнкі" нечакана дайшла і да храма: у адным з праваслаўных прыходаў немаўля пасля хрышчэння апранулі ў белую кашулю, падораную ў межах прапагандысцкай акцыі "Трэці — бацькаў". Тым часам у эфіры Беларускага радыё змянілі сетку трансляцый: каталіцкая імша засталася на першым канале, але знікла з радыёканала "Культура", дзе яе гадамі слухалі многія вернікі. Здавалася б, гэта розныя гісторыі. Але абедзве яны пра тое, як дзяржава ўсё больш актыўна ўваходзіць у прастору, якая традыцыйна належыць рэлігіі. Дзе заканчваецца натуральнае супрацоўніцтва дзяржавы і рэлігійных супольнасцей, а дзе пачынаецца выкарыстанне веры для палітычных мэт? Чаму ўлады імкнуцца абапірацца на рэлігійныя сімвалы і аўтарытэт царквы — і ці толькі Беларусь і Расія ідуць гэтым шляхам? Як рэлігію выкарыстоўваюць для падтрымкі дзяржаўнай ідэалогіі ў розных краінах свету, у тым ліку ў ЗША пры Дональдзе Трампе? І што насамрэч азначае паняцце "свецкая дзяржава" — ці сапраўды гэта дзяржава, у якой няма месца рэлігіі, ці ўсё якраз наадварот? Пра гэта і не толькі гаворым са святаром Аляксандрам Кухтам у жывым эфіры Еўрарадыё

  36. 465

    Працоўныя мігранты з Узбекістана, экспарт бензіна ў Расію і вынікі першай паловы года беларускай жанчыны — Еўразум за 14 ліпеня | Новости Беларуси за 14 июля

    Працоўныя мігранты з Узбекістана, экспарт бензіна ў Расію і вынікі першай паловы года беларускай жанчыны — Еўразум за 14 ліпеня | Новости Беларуси за 14 июля by Euroradio

  37. 464

    Анастасія Лузгіна. Пелеты замест газу, мігранты замест беларусаў. Куды рухаецца эканоміка?

    Паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскі раён атрымалася паказальнай. Размовы пра мадэрнізацыю райаграсэрвісаў нечакана суседнічалі з чарговым заклікам масава пераходзіць на ацяпленне пелетамі, а прыродны газ пакінуць "на ўсялякі выпадак". На фоне дэфіцыту працоўных рук улады тым часам ужо шукаюць новых мігрантаў — цяпер ва Узбекістане. І ўсё гэта адбываецца на фоне росту цэн, скарачэння золатавалютных рэзерваў і ўсё больш прыкметнай эканамічнай канцэнтрацыі краіны вакол Мінска. Чаму ўлады зноў робяць стаўку на райаграсэрвісы і ці ёсць у такой мадэлі будучыня? Навошта Беларусі працоўныя мігранты з Узбекістана пасля таго, як гісторыя з Пакістанам так і не атрымала працягу? Што адбываецца з інфляцыяй пасля частковага вываду тавараў з-пад цэнавага рэгулявання, чаму так рэзка падаражэла бульба і як на сітуацыю ўплывае чарговае павышэнне коштаў на паліва? Пра што сведчыць змяншэнне золатавалютных рэзерваў, і чаму свежая статыстыка па бізнесе ўсё больш нагадвае гісторыю пра "краіну аднаго горада"? Пра гэта і не толькі гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной у жывым эфіры Еўрарадыё.

  38. 463

    "Шпилилии" і "подсосолнухи". Стрым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай

    Хто сёння вызначае, што лічыцца нармальным, а што — недапушчальным? Як жарты, рэклама і медыя нармалізуюць аб'ектывацыю жанчын? Чаму ўжо ў дзевяць гадоў дзеці ведаюць словы, якімі можна прынізіць дзяўчынку? Што мерч да Года беларускай жанчыны насамрэч расказвае пра стаўленне ўладаў да жанчын? І што гісторыя са злітай перапіскай Ксеніі Сабчак адкрывае не толькі пра яе саму, але і пра тое, як сёння працуюць цэнзура, самацэнзура і адносіны паміж медыя і ўладай? Абмяркоўваем гэта ў новым выпуску Gender Gap з даследчыцай медыя, улады і гендару Ірынай Сідорскай

  39. 462

    Цішыня ў перамовах паміж Мінскам і Вашынгтонам, рэйтынг Пуціна і смерць “Купалаўскага” — Еўразум за 13 ліпеня | Новости Беларуси за 13 июля

    Цішыня ў перамовах паміж Мінскам і Вашынгтонам, рэйтынг Пуціна і смерць “Купалаўскага” — Еўразум за 13 ліпеня | Новости Беларуси за 13 июля by Euroradio

  40. 461

    Уладзімір Жыгар. Ад заклікаў да перамоў з рэжымам да праблем з міжнароднай абаронай

    У той час, як еўрапейскія структуры і палітычныя арганізацыі асобных краін ЕС прымаюць рэзалюцыі і даклады пра стан рэпрэсій унутры Беларусі і транснацыянальны пераслед апанентаў Лукашэнкі, частка беларускіх дэмсіл выступае за пачатак дыялогу паміж ЕС і Мінскам. Маўляў, амерыканцы запусцілі перамоўны працэс, які мае вынікі ў выглядзе вызвалення палітвязняў, і Еўропе варта далучыцца да гэтага трэку. Змяніць сваю стратэгію. І калі палітыкі нешта мяняць без адпаведных сігналаў з Мінска не гатовы, то бюракраты пачынаюць мяняць сваё стаўленне да “беларускага кейса”. Не ў лепшы для беларусаў бок — адмаўляючы ў міжнароднай абароне на падставе таго, што “рэпрэсій больш у Беларусі няма”. Ці варта некалькі выпадкаў адмоў з такой аргументацыяй успрымаць як змену ў міграцыйнай палітыцы асобных краін не на карысць палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі? Ці можна сцвярджаць, што гэта — вынік, у тым ліку, дзейнасці і тых, хто заклікае Еўропу да дыялогу з рэжымам Лукашэнкі? Ці павялічылася пагроза суседнім краінам з боку Беларусі, і ці будзе працягвацца санкцыйны ціск на рэжым? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам.

  41. 460

    Юрый Дракахруст. Калі Лукашэнку чакаць новага ўльтыматуму з Кіева

    10 ліпеня спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў: украінская выведка фіксуе развіццё вайсковай інфраструктуры ў памежных раёнах Беларусі. Пры гэтым, паводле яго слоў, Расія працягвае аказваць ціск на Беларусь, каб схіліць яе да больш актыўнага ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Але ж усяго некалькі дзён перад гэтым мы чулі словы пра тое, што “Мінск прыслухаўся да заўваг з Кіева”, што “эскалацыя нікому не патрэбная” і што “Лукашэнка разумее небяспеку”… Што магло прымусіць Украіну ізноў вярнуцца да тэмы пагрозы на мяжы з беларускага боку, і ці можна лічыць агучаныя прадстаўніком памежнай службы звесткі новымі? Ці варта чакаць новых ультыматумаў у адрас Лукашэнкі, і пры чым тут нядаўні саміт НАТО? Як на сітуацыю могуць паўплываць ЗША, Кітай і дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст.

  42. 459

    Яўген Красулін. Калі імперыя рухне: ці варта баяцца канчатковага развалу Расійскай імперыі

    Расійскі мільярдэр Андрэй Мельнічэнка апублікаваў у часопісе The Economist артыкул, у якім заклікае пасля завяршэння вайны Расіі супраць Украіны стварыць новую сістэму бяспекі ў Еўропе з удзелам… Масквы. У артыкуле шмат разваг пра “суверэнітэт Расіі”, сусветную бяспеку і пагрозы ў выпадку развалу Расіі. Мільярдэр заклікае адысці ад краю бездані, а потым ужо разбірацца, хто правы, а хто вінаваты. Ці сапраўды развал імперыі, якой, па сутнасці, сёння імкнецца заставацца Расія, нясе пагрозу ўсяму свету, і ці першая гэта імперыя, якой наканавана знікнуць? Ці магчыма проста адысці “ад краю бездані” і такім чынам вырашыць праблему імперскіх амбіцый ды рэваншысцкіх настрояў у Расіі? Які лёс у выпадку захавання Расіі ў нязменным стане чакае яе суседзяў, і асабліва Беларусь? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

  43. 458

    Аляксандр Фрыдман. Пра сенатара Грэма, вайну ва Украіне і перамовы з Лукашэнкам

    Увечары 11 ліпеня ў сваім доме ў Вашынгтоне раптоўна пайшоў з жыцця сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм. Амерыканскі палітык, які быў прыхільнікам жорсткай знешняй палітыкі ЗША, выступаў за дэмакратычныя перамены ў Беларусі, падтрымліваў Украіну ў супрацьстаянні ваеннай агрэсіі РФ і Ізраіль у яго барацьбе за выжыванне. Прычынай смерці называецца сардэчны прыступ. Але такая раптоўная смерць міжволі выклікае шмат падазрэнняў і канспіралагічных версій. Якой была пазіцыя Грэма адносна рэжыму Лукашэнкі і як яго раптоўную смерць каментуюць палітыкі і спецслужбы? Ці стане Крамлю (а магчыма, і Мінску) прасцей дамаўляцца з Вашынгтонам без Грэма, і ці мае гэта значэнне для перамоўнага трэку ЗША з Мінскам? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі замяніць беларусаў узбекамі, а ў Трампа — знайсці новых “добрых хлопцаў” у Іране для новых перамоў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

  44. 457

    Новы стартап уладаў — узбекі — Еўразум за 10 ліпеня | Новости Беларуси за 10 июля

    Новы стартап уладаў — узбекі — Еўразум за 10 ліпеня | Новости Беларуси за 10 июля by Euroradio

  45. 456

    Міхаіл Кірылюк. Чаму беларусам усё часцей адмаўляюць у міжнароднай абароне?

    Адмовы ў наданні заяўнікам з Беларусі міжнароднай абароны здараліся ў Польшчы і раней. І адмовы былі аргументаваны альбо адсутнасцю падстаў для надання заяўніку такога статусу, альбо слабай доказнай фактурай пераследу ці небяспекі. Але адмовы, якія атрымалі беларусы, што падаваліся на міжнародную абарону апошнім часам, выклікалі перасцярогі ў юрыстаў. Прычына ў тым, што адмаўлялі на падставе… паляпшэння палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі. Ці сапраўды заяўнікам на міжнародную абарону пачалі прыходзіць адмоўныя рашэнні з такім агрунтаваннем: паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі? Што дае падставы выносіць такія рашэнні і што на гэта кажа кіраўніцтва міграцыйнай службы? Як змяняецца стаўленне да ўцекачоў з Беларусі, і што дэмсілы могуць зрабіць у гэтай сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк

  46. 455

    Аляксандр Фрыдман. Пра НАТО, перамогу Трампа над Іранам і выхад Лукашэнкі з ізаляцыі

    Паміж Іранам і ЗША адбыўся новы абмен ударамі — ЗША білі найперш па іранскіх вайсковых аб’ектах, якія абстрэльваюць Армузскі праліў, перашкаджаючы суднаходству. Іран біў па амерыканскіх базах у суседніх краінах. Гэта сітуацыя дае магчымасць Трампу ў чарговы раз перамагчы Іран. У гэты ж час у Анкары прайшоў чарговы саміт краін НАТО. Выглядае на тое, што пачалося перафармаціраванне гэтага альянсу пад уплывам вайны ва Украіне. А Францыя пачала рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў з удзелам Марын Ле Пэн… Што адбываецца ў Персідскім заліве, і ці варта было разлічваць на замірэнне з рэжымам аятол? Як краіны НАТО змяняюць альянс і ці здольны ён пасля такіх змен абараніць краіны — удзельніцы альянсу ад пагроз з боку Расіі? Як зменіць палітычны расклад у Еўропе верагодная перамога Марын Ле Пэн ва Францыі і АfD у Германіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

  47. 454

    Настасся Касцюгова. У чаканні Коўла і Big deal: як на перамовы ўплывае ўльтыматум Зяленскага

    Анансаванага практычна два месяцы таму візіту ў Беларусь спецпрадстаўніка Дональда Трампа Джона Коўла не здарылася дагэтуль. Адпаведна, няма ні неаднаразова ўзгаданай Лукашэнкам “біг дзіл”, ні чаканага вызвалення чарговай групы палітвязняў. Затое ўвесь час няспынна працягваліся рэпрэсіі — новыя затрыманні, прысуды і пераслед па палітычных нагодах. Да ўсяго, дадалася напружанасць у адносінах паміж Кіевам і Мінскам, што выклікала дыскусіі, у тым ліку сярод беларусаў, адносна стаўлення да патэнцыйнага канфлікту паміж Украінай і Беларуссю. Ці сталі зразумелымі прычыны затрымкі прыезду Коўла ў Беларусь, і што стаіць за вызваленнем “палітычных” пад 3 ліпеня? Ці пачалі з’яўляцца прыкметы зніжэння ўзроўню рэпрэсій, і што можа сёння прымусіць рэжым на такое зніжэнне пайсці? Чаму дапамога Украіне ў яе супрацьстаянні з рэжымам Лукашэнкі трактуецца Касцюговай як праца не на карысць Беларусі, і чаму Еўропа павінна змяняць сваю стратэгію адносна рэжыму, калі рэжым ніяк змяняцца не жадае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова

  48. 453

    Аляксандр Кныровіч. "Каб не пусцела беларуская зямля", Лукашэнку цяпер патрэбныя ўзбекі.

    Пакістанцы ў Беларусь не рвуцца. Нават нягледзячы на тое, што ім прапануюць большыя заробкі, чым беларусам. Таму Лукашэнка цяпер кліча ў нашую краіну ўзбекаў. "Каб не пусцела беларуская зямля", — так і сказаў. Можа быць, лепш зрабіць што-небудзь, каб вярнуць у Беларусь беларусаў? Дзеля справядлівасці, іх Лукашэнка таксама кліча ў краіну. Але зусім па-іншаму. Тым часам сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі ў 2025 годзе ўпаў да 1,026. Хаця яшчэ ў 2017 годзе быў — 1,534. Пра гэта ўсё, а таксама пра бясслаўны канец некалі ўзорнага агракомплекса з абасранымі каровамі, пагаворым з блогерам Аляксандрам Кныровічам

  49. 452

    Ці залагодзілі Трампа ў Анкары? — Еўразум за 9 ліпеня | Новости Беларуси за 9 июля

    Ці залагодзілі Трампа ў Анкары? — Еўразум за 9 ліпеня | Новости Беларуси за 9 июля by Euroradio

  50. 451

    Антон Пянькоўскі. Ці здольнае НАТО абараніць сябе ад Расіі, і пры чым тут Беларусь

    У сталіцы Турцыі, Анкары, праходзіць чарговы саміт краін НАТО. Ад яго шмат чаканняў. Як шмат пытанняў і да саміх краін — удзельніц альянсу, і да палітыкаў, якія гэтыя краіны ўзначальваюць. Бо занадта шмат назапасілася праблем і гарачых кропак, якія альбо ўжо сёння патрабуюць вырашэння, альбо стануць праблемай бліжэйшым часам. Да прыкладу, калі Расія зладзіць якую-небудзь ваенную правакацыю супраць нейкай з краін НАТО. Што на сёння з сябе ўяўляе НАТО, і ці здольны альянс дасягаць мэт, дзеля якіх і ствараўся першапачаткова? Як краіны НАТО рэальна будуць дзейнічаць у выпадку нападу на адну з іх, і як сам альянс ацэньвае здольнасць сваёй рэакцыі? Ці выйдуць ЗША з НАТО і ці здольная Еўропа падтрымліваць фармат еўра-НАТО? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

HOSTED BY

Euroradio

Produced by euroradiofm

CATEGORIES

Frequently Asked Questions

How many episodes does euroradiofm have?

euroradiofm currently has 50 episodes available on PodParley. New episodes are automatically indexed when they're published to the podcast feed.

What is euroradiofm about?

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

How often does euroradiofm release new episodes?

euroradiofm has 50 episodes. Check the episode list to see recent publication dates and frequency.

Where can I listen to euroradiofm?

You can listen to euroradiofm on PodParley by clicking any episode. We provide an embedded audio player for direct listening, and you can also subscribe via your preferred podcast app using the RSS feed.

Who hosts euroradiofm?

euroradiofm is created and hosted by Euroradio.
URL copied to clipboard!