EPISODE · May 15, 2026 · 40 MIN
Марына Золатава. #яеёголос: ці здолее Коўл выцягнуць з-за кратаў палітвязынак
from euroradiofm · host Euroradio
Днямі былая палітзняволеная Марына Золатава выклала ў сваім ТГ-канале відэа са зваротам да “амерыканскага боку” — не спыняцца ў той працы, якую каманда пад кіраўніцтвам спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла праводзіць па вызваленні беларускіх палітвязняў. Найперш — жанчын. У працяг Золатава звяртаецца да ўлад краін ЕС з заклікам далучыцца да працэсаў вызвалення людзей. Далей у Марыны ідзе зварот да “ўлад Беларусі” — спыніць рэпрэсіі і да ўсіх неабыякавых — “стаць голасам тых, хто сам не можа выступіць у сваю абарону”. За некалькі дзён такога ж кшталту звароты запісалі былыя палітзняволеныя Кацярына Андрэева, Марфа Рабкова, Марыя Калеснікава… Адметна, што гэта робіцца няпярэдадні анансаванага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла. У якіх умовах знаходзяцца жанчыны ў беларускіх турмах ды калоніях і праз якія выпрабаванні ім даводзіцца праходзіць? Чаму найперш пра вызваленне жанчын кажа Марына і на каго ў вырашэнні гэтага пытання разлічвае ў першую чаргу — Коўла ці рэжым Лукашэнкі? Ці верыць яна ў хуткае спыненне рэпрэсій у краіне і што, на яе думку, стаіць за словамі палітвязняў пра гатоўнасць прабачыць сваім катам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, экс-рэдактарка TUT.BY Марына Золатава.
Embed this episode
Ready to play
Марына Золатава. #яеёголос: ці здолее Коўл выцягнуць з-за кратаў палітвязынак
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.