EPISODE · Jul 7, 2026 · 37 MIN
Паліна Прысмакова. Пра аўтарытарызм, сістэму кіравання і люстрацыю: што чакае Беларусь?
from euroradiofm · host Euroradio
Размовы і развагі на тэму “А што будзе пасля Лукашэнкі і якія рэформы могуць дэмсілы прапанаваць беларусам” працягваюцца ўжо не першы год. У нас ужо нібыта ёсць і праект новай Канстытуцыі, і праект закона аб люстрацыі, і некалькі праектаў эканамічных рэформ, але ж беларусам не дагодзіш. Адны кажуць, што гэта несвоечасова, іншыя, што, пакуль рэжым зменіцца, актуальнасць прапаноў знікне, трэція незадаволеныя тым, што праекты рэформ ёсць, а “агульнага бачання таго, што мы хочам пабудаваць, усё адно няма”… Карацей, самая пара для з’яўлення працы “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў”. І яна не толькі ёсць, але і будзе прэзентавана 16 ліпеня ў Варшаве, а 17-га — на фестывалі “Тутака”. Ці здольнае беларускае грамадства пабудаваць нешта, моцна адрознае ад аўтарытарнай мадэлі кіравання, і што нам дэманструе сістэма, пабудаваная за мяжой дэмсіламі? Каму сёння патрэбна праца “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў” і для каго насамрэч гэтая кніга? Ці магчыма змяніць пабудаваную Лукашэнкам сістэму кіравання без люстрацыі і якой тая люстрацыя ў Беларусі мусіць быць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова
Embed this episode
Ready to play
Паліна Прысмакова. Пра аўтарытарызм, сістэму кіравання і люстрацыю: што чакае Беларусь?
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.