EPISODE · Dec 20, 2024 · 20 MIN
«Парыж наводнены блашыцамі», «французы масава гінуць ва Украіне», «звычайныя французы не падтрымліваюць Украіну» - Расія спрабавала сёлета заліць Францыю фэйкамі 20.12.2024 16:21:00
from Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё
Як аддзяліць факты ад выдумкі ў інтэрнэце і сацыяльных сетках? Такім пытаннем не першы год задаюцца журналісты Французскага міжнароднага радыё (RFI). Штотыдзень на хвалях RFI гучыць праграма «Info vérif», у якой уздымаюцца пытанні маніпулявання інфармацыяй, фэйкаў ды фальшывых навін. Журналісты радыё высвятляюць наколькі прыведзеныя факты сапраўдныя, ладзяць расследаванні, у тым ліку з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій. На старонцы праекту пазначаецца зварот да слухачоў «У вас ёсць інфармацыя для праверкі, - звяртаецеся да нас». Мы гэтым скарысталіся і завіталі ў праграму, каб паразмаўляць пра тое наколькі дэзінфармацыія вострая праблема ў Францыі, якія віды інфармацыйнага ўмяшальніцтва журналісты заўважаюць, якія тэмы найчасцей выкарыстоўваюцца маніпулятарамі, і хто за імі стаіць?
Embed this episode
Ready to play
«Парыж наводнены блашыцамі», «французы масава гінуць ва Украіне», «звычайныя французы не падтрымліваюць Украіну» - Расія спрабавала сёлета заліць Францыю фэйкамі 20.12.2024 16:21:00
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.